Барысаўскі завод медыцынскіх прэпаратаў перамог у намінацыі «Вытворца медыцынскіх прэпаратаў» прэміі спажывецкага прызнання «Народная марка».
Штогадовая прэмія вызначае лідараў тавараў і паслуг шляхам адкрытага галасавання насельніцтва ў СМІ і праводзіцца пад патранажам Міністэрства гандлю. Пераможцы вызначаліся сёлета ў 111 намінацыях па трох катэгорыях — харчовыя тавары, нехарчовыя тавары і паслугі.
ААТ «Барысаўскі завод медпрэпаратаў» — найбуйнейшы вытворца лекаў у нашай краіне. 45 працэнтаў прадукцыі, а гэта каля 200 найменняў лекаў дзесяці фармакалагічных груп, пастаўляецца на ўнутраны рынак. Штогод прадпрыемства асвойвае 10-12 новых найменняў сучасных і эфектыўных лекавых прэпаратаў.
Святлана БАРЫСЕНКА
У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.
Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.
Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.