Вы тут

«Моду дыктуюць вуліцы»


Сён­ня мод­ная ін­дуст­рыя на­бі­рае ход: мод­ныя ме­ра­пры­ем­ствы ад­бы­ва­юц­ца ўжо не толь­кі ў рам­ках Тыд­ня мо­ды або Млы­на мо­ды. Оnе-dау shоw (да­слоў­на — шоу ад­на­го дня) так­са­ма ста­но­вяц­ца па­пу­ляр­ны­мі. Пра асаб­лі­вас­ці бе­ла­рус­кай мо­ды, мат­ры­яр­хат і мод­ныя бло­гі рас­па­вёў «Звяз­дзе» ды­зай­нер адзен­ня, мас­тацт­ва­знаў­ца, ха­рэо­граф і пісь­мен­нік, да­свед­ча­ны рэ­жы­сёр мо­ды, ча­ла­век з не­ве­ра­год­на тон­кім ад­чу­ван­нем све­ту і фі­ла­соф­скім стаў­лен­нем да жыц­ця Са­ша Вар­ла­маў.

16-30

— Мо­да мо­жа быць роз­най... На­прык­лад, вы­со­кім мас­тац­твам, ка­лі ёю зай­ма­юц­ца май­стры сва­ёй спра­вы, ка­лі кож­ная дэ­таль на сва­ім мес­цы. Мо­ду мож­на па­раў­наць з ар­хі­тэк­ту­рай. Лю­дзі мя­ня­юц­ца: пры­хо­дзяць і сы­хо­дзяць — а мо­да, як і ар­хі­тэк­ту­ра, за­ста­ец­ца. Гэ­та тое, што мо­жа быць вы­ра­зам аб­са­лют­най ідэі, а мо­жа быць ні­чым.

Я не лі­чу ся­бе ра­бом рэ­чаў, але ка­лі ма­дэ­люю воп­рат­ку для ін­шых лю­дзей, то ста­ра­юся ра­біць яе на са­мым вы­со­кім уз­роў­ні. Ад­нак гэ­та ня­пра­віль­на, та­му што па-са­праўд­на­му вы­со­кай мо­дай мож­на толь­кі за­хап­ляц­ца, лю­дзі схіль­ныя на­сіць ін­шыя, больш прак­тыч­ныя і звы­чай­ныя рэ­чы. Вы­со­кую мо­ду не ўме­юць «на­сіць», ды і ня­ма ку­ды, ня­ма для ча­го.

— Як вы ацэнь­ва­е­це ма­не­ру бе­ла­ру­саў апра­на­цца? Ці ня­ма ў вас ура­жан­ня, што адзен­не вы­кон­вае толь­кі функ­цыю аба­ро­ны ад умоў на­двор'я?

— У апош­ні час сты­лю ў бе­ла­ру­саў ста­ла ві­да­воч­на менш. Гэ­та звя­за­на з цэ­на­мі на адзен­не, з тым, што лю­дзі менш тра­цяць гро­шай. У мо­дзе, як і ўсю­ды, дзей­ні­ча­юць свае рын­ка­выя за­ко­ны, і цяж­ка зра­зу­мець, ча­му ў Бе­ла­ру­сі рэ­чы каш­ту­юць умоў­на 100 еў­ра, ка­лі ўвесь свет за тое ж са­мае пла­ціць 10 еў­ра. І тут не трэ­ба быць эка­на­міс­там, каб зра­зу­мець, што мы пе­ра­плач­ва­ем за воп­рат­ку. Іс­нуе вель­мі вуз­кая гру­па лю­дзей, якая но­сіць ды­зай­нер­скія рэ­чы. Толь­кі дзе іх уба­чыць, гэ­тых лю­дзей? На кан­цэр­ты ў фі­лар­мо­нію, кан­сер­ва­то­рыю або на спек­так­лі ў тэ­атр яны не хо­дзяць. Не­зра­зу­ме­ла, дзе яны но­сяць гэ­тую воп­рат­ку? Ве­ра­год­на, дзесь­ці до­ма пе­рад люс­тэр­кам. І ства­ра­ец­ца ўра­жан­не, што гэ­тыя лю­дзі быц­цам і не іс­ну­юць зу­сім або іс­ну­юць, але асоб­на ад жыц­ця.

Га­лоў­нае ў ча­ла­ве­ку ўсё ж яго ўнут­ра­ны змест — воб­раз ду­мак, а не адзен­не. Знеш­насць зман­лі­вая. Ад­ной­чы на кан­цэр­це фар­тэ­пі­ян­най му­зы­кі я звяр­нуў ува­гу на пі­я­ніст­ку, якая вы­дат­на іг­ра­ла на ра­я­лі, але вый­шла на сцэ­ну аб­са­лют­на прос­та апра­ну­тай — як ка­жуць, «ні ў чым». Усю сваю ду­шу яна пе­рад­ала ў му­зы­цы, і му­зы­ка гу­ча­ла ду­шой пі­я­ніст­кі. Уся яе жа­но­чая сут­насць вы­яў­ля­ла­ся та­кім не­ве­ра­год­ным чы­нам. І я ўя­віў са­бе: што, ка­лі б гэ­тая пі­я­ніст­ка бы­ла апра­ну­та ад ды­зай­не­ра? Ці змаг­ла б яна вось гэ­так жа дак­лад­на рас­крыць сваю ду­шу? Ві­да­воч­на, што гле­да­чы ўба­чы­лі б толь­кі аба­лон­ку, а тое, што за ёй зна­хо­дзіц­ца, за­ста­ло­ся б для ўсіх не­рас­кры­тай та­ям­ні­цай. Адзен­не — гэ­та ўся­го толь­кі аба­лон­ка для ча­ла­ве­ча­га це­ла, не бо­лей.

— Як, на ваш по­гляд, трэ­ба змя­ніц­ца лёг­кай пра­мыс­ло­вас­ці, каб ай­чын­нае адзен­не на­сі­ла­ся не горш за за­меж­ныя брэн­ды і чап­ля­ла сва­ёй пры­ваб­нас­цю?

— Я не бу­ду ка­заць пра бе­ла­рус­кую лёг­кую пра­мыс­ло­васць, бо ёсць ка­му пра яе кла­па­ціц­ца. Ужо са­праў­ды не мне вы­ра­шаць іх праб­ле­мы, не мне і раз­ва­жаць пра іх. Цал­кам ві­да­воч­на, што яна іс­нуе ў ней­кіх штуч­ных умо­вах. Ка­лі ж ка­заць пра рэ­аль­ныя рын­ка­выя... Як толь­кі бе­ла­рус­кі лег-
п­рам ста­не ў адзін шэ­раг з су­свет­ны­мі брэн­да­мі — усё бу­дзе зра­зу­ме­лым. Лю­бая пра­дук­цыя па­він­на быць за­па­тра­ба­ва­най і кан­ку­рэн­та­здоль­най.

— Што вы аса­біс­та больш за ўсё ві­та­е­це ў сты­лі? Дзёрз­касць? Эле­гант­насць? Вы­тан­ча­насць? Вы­клік?

— Мне блі­жэй лю­дзі, у якіх унут­ры ёсць тое, ва­кол ча­го мож­на ства­раць апра­ву з адзен­ня. Гэ­та лю­дзі, у якіх ёсць па­трэ­ба быць у пэў­ным ася­род­ку (а не ў якім за­ўгод­на) і быць за­ўва­жа­ны­мі там. Як пра­ві­ла, гэ­та лю­дзі не ма­дэль­на­га ты­пу, і мне зу­сім не важ­на, якія ў іх па­ра­мет­ры.

Уя­ві­це са­бе спру­жы­ну, якая доў­гі час бы­ла сціс­ну­та. Яе ад­пус­ці­лі. І што, гэ­тая спру­жы­на ад­ра­зу ж зой­ме сваё на­ту­раль­нае ста­но­ві­шча ў воль­ным ста­не? Не, вя­до­ма. Ней­кі час яна бу­дзе кі­дац­ца з бо­ку ў бок, па­куль не ста­не на сваё за­кон­нае мес­ца. Тое ж са­мае ад­бы­ва­ец­ца і з людзь­мі, па­куль яны «шу­ка­юць ся­бе», раз­ві­ва­юц­ца і зна­хо­дзяць сваё мес­ца ў све­це.

— Па­доб­на на тое, што тэ­ма са­ма­ідэн­ты­фі­ка­цыі бе­ла­ру­саў па­чы­нае пра­ні­каць ва ўсе сфе­ры жыц­ця: ад­кры­ва­юц­ца кур­сы па бе­ла­рус­кай мо­ве; Аляк­санд­ра Ге­ра­сі­ме­ня пра­вя­ла Мовасuр; на Бе­ла­рус­кім тыд­ні мо­ды гэ­тай во­сен­ню прэ­зен­та­ва­лі адзен­не, якое спа­лу­чае тра­ды­цый­ныя бе­ла­рус­кія ўзо­ры і ко­ле­ры. Ці ста­не па­пу­ляр­ным, на ваш по­гляд, стыль, які ўклю­чае тра­ды­цый­ныя бе­ла­рус­кія эле­мен­ты?

— Пры ўсёй па­ва­зе да па­тры­я­тыч­ных па­чуц­цяў ка­рэн­ных бе­ла­ру­саў я не па­дзя­ляю ней­ма­вер­на­га за­хап­лен­ня ад та­го, што ад­бы­ва­ец­ца. Прос­та гэ­тая «тэ­ма» ста­ла яшчэ ад­ной «за­ба­вай». За­пэў­ні­ваю вас, што пас­ля та­кіх па­ка­заў на­вед­валь­ні­кі вяр­та­юц­ца да­до­му ў паў­ся­дзён­най воп­рат­цы.

Я аса­біс­та — кас­ма­па­літ. Не пры­знаю ін­шых ме­жаў, акра­мя мя­жы па­між да­бром і злом, ды і гэ­тыя ме­жы рэ­аль­на на­ўрад ці іс­ну­юць. Але доб­ра, што з'я­віў­ся хоць та­кі па­тры­я­тызм, бо ра­ней не бы­ло па­доб­на­га спо­са­бу са­ма­ідэн­ты­фі­ка­цыі... А ўво­гу­ле са­ма­да­стат­ко­ва­му ча­ла­ве­ку не трэ­ба ве­шаць на ся­бе ні­я­кі яр­лык для та­го, каб ад­чу­ваць ся­бе та­кім.

— Ці ёсць у пры­га­жос­ці на­цыя?

— Не ве­даю, не ба­чыў. Не лі­чу, што бы­ва­юць пры­го­жыя на­цыі і не­пры­го­жыя. Ка­лі гэ­та інакш, то гэ­та ша­ві­нізм. А ў мо­ды не мо­жа быць на­цы­я­наль­нас­ці, гэ­тым яна і моц­ная. Мо­да — па­няц­це ін­тэр­на­цы­я­наль­нае.

— Хто сён­ня вы­зна­чае мо­ду?

— Ву­лі­цы. Для нас гэ­та, ска­жам, пра­спект Не­за­леж­нас­ці, а ў Па­ры­жы, на­пэў­на, Ман­мартр, Елі­сей­скія па­лі. Но­выя мод­ныя тэн­дэн­цыі зы­хо­дзяць ад ву­ліц, асноў­най ма­сы лю­дзей, а не ад тых, хто ез­дзіць у ма­шы­нах і гля­дзіць на жыц­цё з вы­шы­ні гма­хаў. Ву­лі­ца — гэ­та жы­вая кроў мо­ды.

— Ка­го з ця­пе­раш­ніх бе­ла­рус­кіх ды­зай­не­раў адзен­ня і ак­се­су­а­раў вы мо­жа­це вы­лу­чыць як най­больш та­ле­на­ві­тых?

— Мне па­да­ба­ец­ца, як пра­цу­юць Свят­ла­на Гня­дзё­нак, Люд­мі­ла Лаб­ко­ва, Та­ня Ма­ры­ніч, Ка­ры­на Галс­цян. Тое, што яны ро­бяць, — ра­зум­на, вы­тан­ча­на, пры­го­жа... Та­ня Ма­ры­ніч ства­ры­ла апош­нюю ка­лек­цыю па ма­ты­вах шат­ланд­скіх зам­каў. Гэ­та бы­ло еў­ра­пей­скае адзен­не. Та­му ў яе і быў пос­пех. Яна зра­бі­ла тое, што ёй блі­жэй, а не што за­мо­ві­лі.

— Ці ёсць у вас лю­бі­мы блог пра мо­ду?

— У бло­гах, якія апа­вя­да­юць пра апош­нія мод­ныя па­дзеі, у асноў­ным бы­лі апі­са­ны ар­га­ні­за­цый­ныя мо­ман­ты, коль­касць і раз­на­стай­насць ежы пас­ля па­ка­зу. Так і хо­чац­ца спы­таць: «А ці быў хлоп­чык?» Мо­ду на­огул там па­каз­ва­лі ці ўсё абы­шло­ся толь­кі ба­га­тым фур­шэ­там? Не вар­та блы­таць мод­ныя па­ка­зы з бяс­плат­най раз­да­чай са­цы­яль­ных абе­даў. У бло­гах ні сло­ва не бы­ло ска­за­на пра мо­ду.

— У чым за­клю­ча­ец­ца асаб­лі­васць бе­ла­рус­кіх дзяў­чат, на ваш по­гляд?

— Бе­ла­русь — гэ­та кра­і­на жан­чын. Жан­чы­ны тут ма­юць не­аб­ме­жа­ва­ную ўла­ду, але яны не ве­да­юць, што з ёю ра­біць, як рас­па­ра­дзіц­ца сва­і­мі маг­чы­мас­ця­мі. Бе­ла­русь — гэ­та кра­і­на, дзе мат­ры­яр­ха­ту больш, чым дзе б там ні бы­ло. І гэ­та не дрэн­на, гэ­та асаб­лі­васць на­ша­га гра­мад­ства. Пры­чым, са­праўд­ны мат­ры­яр­хат да­зва­ляе ўсім і заў­сё­ды ўва­саб­ляць свае жа­дан­ні і ідэі і быць са­мім са­бой, а па­тры­яр­халь­нае гра­мад­ства — гэ­та ка­зар­ма, як пра­ві­ла.

Ка­лі га­ва­рыць пра стыль, у мно­гіх бе­ла­рус­кіх мод­ніц на­клад­ныя па­зног­ці не­ве­ра­год­най даў­жы­ні, і адзен­не не­ве­ра­год­ных рас­фар­бо­вак. Пры гэ­тым усё гэ­та ні­як не звя­за­на сты­лем па­між са­бой. Больш яр­ка з жан­чын роз­ных кра­ін апра­на­юц­ца ла­ці­на­а­ме­ры­кан­кі, але ў іх кас­цюм ад­па­вя­дае іх тэм­пе­ра­мен­ту. А ка­лі та­кое ба­чыш у паў­ноч­ных шы­ро­тах, то ўсё гэ­та... здзіў­ляе, мяк­ка ка­жу­чы.

Жан­чы­на — гэ­та ідэя, гла­баль­ная дум­ка, жыц­цё. Па­во­дзіць ся­бе і апра­на­цца жан­чы­нам вар­та ад­па­вед­на сва­ёй знач­нас­ці ў гэ­тым жыц­ці.

— І апош­няе пы­тан­не: ці вар­та ад­па­вя­даць но­вым тэн­дэн­цы­ям? І як зра­зу­мець, што вось гэ­та — ваш не­паў­тор­ны стыль?

— Сле­па слу­хаць не вар­та ні­ко­га: ні ма­дэль­е­ра, ні ды­зай­не­ра, ні цы­руль­ні­ка, ні ві­за­жыс­та. Ка­лі вы па­ста­ві­це ў шэ­раг мност­ва бліс­ку­чых на­ва­год­ніх ёлак, то вы не ўба­чы­це не­паў­тор­нас­ці кож­най з іх. Так і ў лю­дзей. Гэ­та не азна­чае, што трэ­ба го­лы­мі ха­дзіць. Але ж за бляс­кам звы­чай­на ха­ва­юць тое, што па­каз­ваць со­рам­на...

Але­ся Ва­раб'­ё­ва

 

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.