Вы тут

Чараўніцтва — побач, альбо Як даслаць ліст Дзеду Марозу і дзе прадаецца Дом мары?


Цу­ды іс­ну­юць — гэ­та бяс­спрэч­на. Але ж вя­до­ма, што са­мі са­бой яны не здзяйс­ня­юц­ца. На­ват та­кі па­ва­жа­ны ча­раў­нік, як Дзед Ма­роз, не мо­жа абы­сці­ся без па­моч­ні­каў. У сва­ёй ся­дзі­бе ён збі­рае мност­ва ка­зач­ных ге­ро­яў, каб ні­вод­нае дзі­ця­чае жа­дан­не не за­ста­ло­ся па-за ўва­гай. І ка­лі ства­раць цу­ды мо­гуць гэ­тыя ча­роў­ныя пер­са­на­жы, то пе­ра­даць іх дзе­цям — спра­ва баць­коў і... звы­чай­най пош­ты.

[caption id="attachment_64852" align="alignnone" width="600"]17-27 — Та­кую ка­зач­ную на­ва­год­нюю хат­ку мож­на на­быць у га­лоў­най за­ле паштамта, — за­зна­чы­ла апе­ра­тар Іло­на Кар­по­віч.[/caption]

Авеч­ка — у па­да­ру­нак!

...Але ж па­чы­на­ец­ца ўсё знач­на ра­ней. Ка­лі пад ка­нец ліс­та­па­да прый­сці ў круг­лую за­лу мінск­ага Га­лоў­паш­там­та, у цэнт­ры яе аба­вяз­ко­ва за­ўва­жыш яр­кую паш­то­вую скры­ню. На ёй на­пі­са­ны дак­лад­ны ад­рас Дзе­да Ма­ро­за ў Бе­ла­веж­скай пу­шчы. І ме­на­ві­та ад­сюль ты­ся­чы мар у кан­вер­тах ад­праў­ля­юц­ца ў яго снеж­ную ся­дзі­бу.

Ад­на з тых, хто кож­ны год пі­ша ліс­ты Дзе­ду Ма­ро­зу — вась­мі­га­до­вая Алі­на Ба­бі­на, якую мы су­стрэ­лі на паш­там­це ра­зам з ма­май Воль­гай. Дзяў­чын­ка ка­жа, што бе­ла­веж­скі ча­раў­нік яшчэ ні­ко­лі не пад­ман­ваў яе і заў­сё­ды вы­кон­ваў прось­бы. На­прык­лад, ле­тась ён па­да­рыў Алі­не сне­га­кат.

Пра тое, ча­го па­жа­да­ла дзяў­чын­ка сё­ле­та, мы вы­пыт­ваць не ста­лі, бо ўсім жа вя­до­ма, што пра жа­дан­ні нель­га ка­заць уго­лас — іна­чай цу­ды не здзейс­няц­ца.

Зрэш­ты, для та­го, каб на­пі­саць ліст у пу­шчу, не аба­вяз­ко­ва іс­ці на паш­тамт (хоць гэ­та і на­дае дзеі ўра­чыс­тас­ці ды ча­роў­нас­ці). Ён дой­дзе, на­ват ка­лі вы апус­ці­це яго ў лю­бую ін­шую паш­то­вую скрын­ку (га­лоў­нае — пра­віль­на на­пі­саць ад­рас), прос­та з паш­там­та ён ад­пра­віц­ца хут­чэй, бо гэ­тыя пісь­мы не трэ­ба бу­дзе сар­та­ваць.

«Бел­пош­та» да­па­ма­гае не толь­кі да­ста­віць дзі­ця­чыя мроі да Дзя­ду­лі, але і здзейс­ніць ад­ва­рот­нае: пе­ра­даць ад яго па­жа­дан­ні і па­да­рун­кі. Для гэ­та­га ёсць спе­цы­яль­ныя сэр­ві­сы. У лю­бым паш­то­вым ад­дзя­лен­ні, у паш­таль­ё­на, а ў гэ­тым го­дзе яшчэ і на сай­це аль­бо на пла­цеж­на-да­ве­дач­ным тэр­мі­на­ле ў ад­дзя­лен­ні су­вя­зі мож­на вы­браць адзін з пра­па­на­ва­ных ва­ры­ян­таў на­ва­год­ніх він­ша­ван­няў ад Дзе­да Ма­ро­за. На­прык­лад, сё­ле­та тра­ды­цый­на пры­го­жа аздоб­ле­ны ліст мож­на да­поў­ніць ці­ка­вай кніж­кай з ма­люн­ка­мі, га­ла­ва­лом­ка­мі, рас­фар­боў­ка­мі, рэ­цэп­та­мі, і да яе мож­на да­даць ад­ну з ца­цак на вы­бар. Па­коль­кі на­ступ­ны год бу­дзе го­дам Ка­зы (Авеч­кі), то і тэ­ма­ты­ка па­да­рун­каў ад­па­вед­ная — пе­нал у вы­гля­дзе за­баў­най авеч­кі, та­кі ж за­плеч­ні­чак аль­бо прос­та мяк­кая цац­ка-авеч­ка.

[caption id="attachment_64853" align="alignnone" width="600"]17-28 Ад­каз­нае ім­гнен­не — пісь­мо да Дзе­да Ма­ро­за апус­ка­ец­ца ў паш­то­вую скрын­ку.[/caption]

— Тра­ды­цыя да­лу­чаць да він­ша­ван­няў па­да­рун­кі ўжо даў­няя. Кож­ны год мы пра­па­ну­ем роз­ныя ва­ры­ян­ты: уклад­ва­лі і роз­ныя цац­кі, і цу­кер­кі. Мы ба­чым, як ак­тыў­на лю­дзі за­каз­ва­юць па­да­рун­кі, зна­чыць, ім гэ­тая ідэя па­да­ба­ец­ца, — ад­зна­чы­ла на­чаль­нік упраў­лен­ня мар­ке­тын­гу «Бел­пош­ты» На­тал­ля ФЕ­ДА­РЭЦ.

Вы­браў­шы па­да­ру­нак, трэ­ба па­зна­чыць, для ка­го ён, на­пі­саць ад­рас ад­праў­ні­ка, апла­ціць і ча­каць: на­пя­рэ­дад­ні свя­та ён бу­дзе да­стаў­ле­ны. Да­рэ­чы, пе­ра­ва­га ін­тэр­нэт-за­ка­зу на сай­це «Бел­пош­ты» не толь­кі ў тым, што ўсю апе­ра­цыю мож­на зра­біць, не вы­хо­дзя­чы з до­му, але яшчэ і ў тым, што ў ін­тэр­нэ­це ёсць маг­чы­масць за­ка­заць ме­на­ві­та імян­ное він­ша­ван­не. Гэ­та зна­чыць, што ў сва­ім ліс­це Дзед Ма­роз звер­нец­ца да дзі­ця­ці па іме­ні. Адзі­нае, ча­су на роз­дум — за­каз­ваць па­да­ру­нак ці не — за­ста­ец­ца зу­сім ма­ла: пры­ём за­ка­заў на по­шце спы­ніц­ца з 22 снеж­ня. Ды і пра­па­но­ва аб­ме­жа­ва­ная: ца­цак з кож­ным днём ста­но­віц­ца ўсё менш.

Скан­вер­ту­юць і ад­пра­вяць

Па­коль­кі він­ша­ван­ні ад Дзе­да Ма­ро­за — спра­ва сур'­ёз­ная і па­тра­буе вя­лі­кай ад­каз­нас­ці, на по­шце іс­нуе цэ­лы асоб­ны цэх, дзе іх пры­го­жа па­ку­юць і рас­сы­ла­юць ад­ра­са­там. Вар­та ад­зна­чыць, што тут, на ўчаст­ку гіб­рыд­най пош­ты, зай­ма­юц­ца не толь­кі свя­точ­ны­мі ліс­та­мі з пу­шчы, але афарм­ля­юць ін­шыя пісь­мы, на­прык­лад, рэ­кла­му, кар­па­ра­тыў­ныя він­ша­ван­ні. Што­ме­сяц праз гэ­ты цэх пра­хо­дзіць больш за тры міль­ё­ны ад­праў­лен­няў пісь­мо­вай ка­рэс­пан­дэн­цыі, а на­пя­рэ­дад­ні Но­ва­га го­да гэ­тая ліч­ба па­вя­ліч­ва­ец­ца пра­цэн­таў на 20%.

Ад­нак вер­нем­ся да пісь­маў ад доб­ра­га ча­раў­ні­ка. Пас­ля та­го, як зроб­ле­ны за­каз на та­кое він­ша­ван­не, ён ад­праў­ля­ец­ца з сер­ве­ра на спе­цы­яль­ны прын­тар, уста­ля­ва­ны тут, у цэ­ху. Пры­го­жа аформ­ле­ныя ар­ку­шы з на­пі­са­ным на іх тэкс­там раз­дру­коў­ва­юц­ца, кла­дуц­ца на спе­цы­яль­ны кан­ве­ер, на якім аў­та­ма­тыч­на склад­ва­юц­ца асаб­лі­вым чы­нам (каб імя і ад­рас атры­маль­ні­ка бы­ло ві­даць праз спе­цы­яль­нае праз­рыс­тае «акен­ца», зроб­ле­нае ў кан­вер­це) і па­ку­юц­ца не­па­срэд­на ў са­мі кан­вер­ты. За­тым упа­ка­ва­ныя ліс­ты пе­ра­да­юц­ца ў цэх пісь­мо­вай ка­рэс­пан­дэн­цыі для іх ад­праў­кі па мес­цах пры­зна­чэн­ня.

— Пер­шыя він­ша­ван­ні для да­лё­ка­га за­меж­жа і па кра­і­нах СНД ужо ад­праў­ле­ны, а ліс­ты па Бе­ла­ру­сі яшчэ ча­ка­юць свай­го ча­су. Ары­ен­ту­ю­чы­ся на ле­таш­нія аб'­ёмы, сё­ле­та пла­ну­ец­ца апра­ца­ваць та­кім чы­нам ка­ля 10 ты­сяч ліс­тоў ад Дзе­да Ма­ро­за, — рас­па­вя­ла на­чаль­нік участ­ка гіб­рыд­най пош­ты і рас­паў­сюдж­ван­ня рэ­кла­мы Але­на ПАЎ­ЛЮ­ЧЭН­КА­ВА.

Але з гэ­тай ра­бо­тай у цэ­ху лёг­ка спраў­ля­юц­ца: за су­ткі кан­вер­та­валь­ная лі­нія мо­жа апра­цоў­ваць больш за 300 ты­сяч кан­вер­таў. Мак­сі­маль­ная хут­касць пра­цы аб­ста­ля­ван­ня — 12 ты­сяч ад­праў­лен­няў за га­дзі­ну (па сут­нас­ці, за та­кі пе­ры­яд мож­на афор­міць усе «дзе­да­ма­ро­заў­скія» ліс­ты!), ад­нак, як пра­ві­ла, кан­ве­ер пра­цуе на ся­рэд­ніх па­каз­чы­ках, апра­цоў­ва­ю­чы за га­дзі­ну во­сем ты­сяч пісь­маў.

[caption id="attachment_64854" align="alignnone" width="600"]17-29 Участак, дзе рых­ту­юць да пе­ра­сыл­кі він­ша­валь­ныя пісь­мы ад Дзе­да Ма­ро­за. За дзей­нас­цю аў­та­ма­тыч­най лі­ніі со­чыць бры­га­дзір Дзя­ніс Куп­ры­я­нен­ка.[/caption]

Чым па­ра­дуе кір­маш?

Тра­ды­цый­на на Га­лоў­паш­там­це пра­цуе і пе­рад­свя­точ­ны кір­маш. Тут пра­да­ец­ца без­ліч (стэ­ла­жы шчыль­на за­стаў­ле­ны ад вер­ху да ні­зу!) пры­го­жа аздоб­ле­ных паш­то­вак і кан­вер­таў на ка­ляд­на-на­ва­год­нюю тэ­ма­ты­ку. І бліс­ку­чыя, і ма­та­выя, і рыф­ле­ныя, і глад­кія, і стра­ка­тыя, і ад­на­тон­ныя... Больш за 1000 сю­жэ­таў, роз­ных фор­маў (карт­кі, двай­ныя паш­тоў­кі, з вер­ша­ва­ны­мі па­жа­дан­ня­мі і без), роз­ных па­ме­раў, ко­ле­раў... На рус­кай, на бе­ла­рус­кай мо­ве... Не дзі­ва, што пры та­кім шы­ро­кім вы­ба­ры на­плыў па­куп­ні­коў тут не змян­ша­ец­ца ні ўдзень, ні ўве­ча­ры. Кож­ны мо­жа па­ды­сці, па­кру­ціць паш­тоў­кі ў ру­ках, па­чы­таць він­ша­ван­ні і вы­браць на свой гус­т.

Ся­род лю­дзей, што агля­да­юць стэ­ла­жы, за­ўва­жаю ма­ла­дую дзяў­чы­ну. Іры­на Кур­то вы­бі­рае паш­тоў­кі, каб да­слаць іх баць­кам і сяб­рам, якія жы­вуць у ін­шым го­ра­дзе. Не­каль­кі кар­так ужо па­да­бра­ла.

— Вы­бар тут вель­мі доб­ры, хо­чац­ца пе­ра­гля­дзець усе! — ад­зна­чае яна. — Але я ў пер­шую чар­гу чы­таю він­ша­ван­ні.

— Я так­са­ма ха­чу, каб на­пі­са­ныя сло­вы су­па­да­лі з ма­і­мі па­жа­дан­ня­мі, — пра­хо­дзя­чы па­між стэ­ла­жа­мі, ка­жа сі­ва­ва­ло­сы муж­чы­на, які прад­ста­віў­ся Ге­на­дзем Ада­мо­ві­чам. Спа­дар Ге­надзь шу­кае паш­тоў­кі, каб па­він­ша­ваць род­ных.

— Я за­хо­дзіў у ін­шыя ад­дзя­лен­ні сувязі, але са­мы шы­ро­кі асар­ты­мент, асаб­лі­ва паш­то­вак са свя­там Бо­жа­га На­ра­джэн­ня, тут.

А па-за ме­жа­мі кір­ма­шу за сто­лі­ка­мі не­каль­кі па­жы­лых жан­чын, ужо на­быў­шы він­ша­валь­ныя карт­кі, ста­ран­на вы­вод­зяць ад­ра­сы на пры­го­жых на­ва­год­ніх кан­вер­тах.

— Я да­сы­лаю він­ша­ван­ні ў Бель­гію! — не ча­ка­ю­чы май­го пы­тан­ня, па­ве­дам­ляе ад­на з жан­чын.

Па­каз­ва­ю­чы кан­верт з паш­тоў­кай, Ва­лян­ці­на Іо­сі­фаў­на Лян­гі­но­віч ах­вот­на рас­па­вя­дае, што він­шуе дач­ку, якая ту­ды вый­шла за­муж, і яе сям'ю. Га­лоў­нае зы­чан­не — каб яны жы­лі ў сва­ёй ква­тэ­ры, бо ця­пер зды­ма­юць дом.

— А гэ­та — сва­там ма­ім, — па­каз­ва­ю­чы яшчэ адзін пры­го­жа аздоб­ле­ны кан­верт, пра­цяг­вае жан­чы­на. — Вы­бра­ла тут са­мыя леп­шыя паш­тоў­кі!

Апроч та­кой він­ша­валь­най пра­дук­цыі, на кір­ма­шы ёсць і яшчэ адзін са­праў­ды экс­клю­зіў­ны па­да­ру­нак. На­пэў­на, мно­гія ў дзя­цін­стве ства­ра­лі са­бе роз­ныя «дам­кі»: на пры­ро­дзе — усе­маг­чы­мыя бу­да­ны, а до­ма — пісь­мо­выя ста­лы, за­ве­ша­ныя коў­драй. Унут­ры іх бы­ло так утуль­на ся­дзець з лю­бі­мы­мі цац­ка­мі ці чы­таць кніж­кі... І вось «Бел­пош­та» ства­ры­ла і вы­ста­ві­ла ў про­даж са­праўд­ны Дом ма­ры! Ён з кар­до­ну, 197 см у вы­шы­ню, бе­ла­га ко­ле­ру з чор­ны­мі кон­ту­ра­мі — для та­го, каб яго мож­на бы­ло рас­фар­ба­ваць так, як спа­да­ба­ец­ца дзі­ця­ці. Мож­на гэ­та ра­біць і алоў­ка­мі, і фла­мас­та­ра­мі, і фар­ба­мі, і крэй­дай... Поў­ная пра­сто­ра для твор­час­ці!.. Да­рэ­чы, кошт та­ко­га дам­ка зу­сім дэ­ма­кра­тыч­ны — менш за 200 ты­сяч руб­лёў.

Дзі­я­на СЕ­РА­ДЗЮК

Фо­та Яў­ге­на Пя­сец­ка­га.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Успаміны былой вязніцы пра Саласпілскі лагер смерці

Успаміны былой вязніцы пра Саласпілскі лагер смерці

Яна добра памятае той летні дзень. За акном сталі чутныя роў матацыклаў і нямецкая гаворка.

Грамадства

Першыя беларускія Соdе Сlub далучыліся да сусветнага руху

Першыя беларускія Соdе Сlub далучыліся да сусветнага руху

Як з дапамогай кода стварыць уласную анімацыю і «ажывіць» касмічны карабель? 

Грамадства

Як Віцебшчына развівае стасункі з Кітаем

Як Віцебшчына развівае стасункі з Кітаем

Наш карэспандэнт пастараўся згадаць самыя цікавыя прыклады сумеснай рэалізацыі праектаў.

Спорт

Анастасія Мірончык-Іванова: «Веру ў сябе і ў свае сілы»

Анастасія Мірончык-Іванова: «Веру ў сябе і ў свае сілы»

У спорце ёй двойчы прыходзілася пачынаць усё спачатку.