Вы тут

Калі б часнок пах ваніллю…


Час­нок быў вя­до­мы яшчэ ў Ста­ра­жыт­ным Егіп­це і як ле­ка­вы сро­дак, і як вы­дат­ная пры­пра­ва да ежы. І ўсё б вы­дат­на, ка­лі б не пах… Ка­лі мы ўжы­ва­ем час­нок, пах­нуць па­чы­нае не толь­кі на­ша ды­хан­не, але ўсё це­ла!

17-6

Адзін са спо­са­баў па­збаў­лен­ня ад гэ­та­га па­ху — ес­ці час­нок, за­пі­ва­ю­чы яго ма­ла­ком або чыс­тай ва­дой, за­яда­ючы гры­ба­мі або ба­зі­лі­кам. Дру­гі спо­саб — спа­жы­ваць у кап­су­лах. Ка­лі яны, вя­до­ма, змя­шча­юць алі­цын — са­мае ак­тыў­нае і ка­рыс­нае час­ноч­нае рэ­чы­ва. На жаль, мно­гія кап­су­лы, якія мож­на ўба­чыць у про­да­жы, яго не змя­шча­юць, а та­му які сэнс іх піць?

Алі­цын утва­ра­ец­ца ў мо­мант рас­ціс­кан­ня зуб­ка час­на­ку і, ака­заў­шы­ся ў ар­га­ніз­ме, «па­ло­хае» тое шкод­нае, што ў ім ёсць. Тэр­міч­ная апра­цоў­ка час­на­ку зні­жае яго эфек­тыў­насць, а 30 хві­лін вар­кі па­збаў­ля­юць ка­рыс­ці цал­кам. Ва­рыць час­нок мож­на не больш за 5 хві­лін, але ідэа­льна ўжы­ваць све­жым.

Ка­жуць, рас­ка­заць пра ка­рыс­ныя вар­тас­ці час­на­ку прос­та не­маг­чы­ма — так іх шмат. Але вось што на­зы­ва­ец­ца ў пер­шую чар­гу.

Час­нок спраў­ля­ец­ца з хва­ро­ба­твор­ны­мі бак­тэ­ры­я­мі, пра­ду­хі­ляе не­ка­то­рыя ві­ды зла­я­кас­ных но­ва­ўтва­рэн­няў. Ёсць да­сле­да­ван­ні, якія па­каз­ва­юць эфек­тыў­насць час­на­ку су­праць ві­ру­саў гры­пу, па­цвяр­джа­юць ста­ноў­чы ўплыў на сар­дэч­на-са­су­дзіс­тую сіс­тэ­му, па­коль­кі час­нок дзей­ні­чае па­доб­на ас­пі­ры­ну. Час­нок яшчэ вы­во­дзіць з ар­га­ніз­ма шкод­ныя рэ­чы­вы, так­сі­ны, ме­та­лы. Ка­жуць, што ўжы­ван­не час­на­ку на­ват пе­ра­шка­джае ўтва­рэн­ню мар­шчын. Як той ка­заў, «ка­лі б час­нок пах ва­ніл­лю, а на смак быў як пер­сік, ап­тэ­кі ра­за­ры­лі­ся б».

Святлана БАРЫСЕНКА. 

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.