Вы тут

«Дуэт» — гэта вельмі зручна


Сён­няш­няя пош­та пра­па­ноў­вае шмат раз­на­стай­ных па­слуг, аб не­ка­то­рых не ўсе, на­пэў­на, і ве­да­юць. Па звыч­цы, пры­хо­дзяць ку­піць кан­верт, атры­маць па­сыл­ку, за­пла­ціць за ма­біль­ны тэ­ле­фон, за­ка­заць «Він­ша­ван­не ад Дзе­да Ма­ро­за»... Так хут­ка мя­ня­ец­ца ўсё на­во­кал, што ча­ла­век ча­сам не па­спя­вае асэн­са­ваць тыя зме­ны і зра­зу­мець ад іх ка­рысць. Аб тым, чым мо­гуць ска­рыс­тац­ца клі­ен­ты пош­ты, на­гад­вае ды­рэк­тар Ма­гі­лёў­ска­га фі­лі­яла РУП «Бел­пош­та» Але­на Ко­та­ва.

17-26

— Мы заў­сё­ды імк­нём­ся пра­ца­ваць на апя­рэ­джан­не па­трэб спа­жыў­ца і па­вы­шэн­не якас­ці аб­слу­гоў­ван­ня на­сель­ніц­тва. Ся­род сё­лет­ніх на­ві­нак — пе­ра­сыл­ка ад­праў­лен­няў «1 клас», якая да­зва­ляе да­ста­віць прос­тую пісь­мо­вую ка­рэс­пан­дэн­цыю ў паў­та­ра ра­за хут­чэй, чым звы­чай­ная пош­та. Ука­ра­нё­на па­слу­га «Паш­то­вае ад­праў­лен­не «Кам­форт», ка­лі ад­ра­сат сам мо­жа вы­браць най­больш кам­форт­ныя для яго час, ад­рас і спо­саб да­стаў­кі. Ад­праў­нік, у сваю чар­гу, атры­мае SМS-па­ве­дам­лен­не, як толь­кі па­слан­не бу­дзе ўру­ча­на.

У апош­ні час на­шы клі­ен­ты ма­юць маг­чы­масць атры­маць па сіс­тэ­ме ААІС (агуль­на­дзяр­жаў­ная аў­та­ма­ты­за­ва­ная ін­фар­ма­цый­ная сіс­тэ­ма) звест­кі аб ма­ё­мас­ці, ін­фар­ма­цыю аб за­па­зы­ча­нас­ці за жыл­лё­ва-ка­му­наль­ныя па­слу­гі, па­слу­гі су­вя­зі, да­ве­дац­ца аб ка­мер­цый­ных па­зы­ках.

Шмат­лі­кія прад­пры­ем­ствы і ар­га­ні­за­цыі ах­вот­на ка­рыс­та­юц­ца па­слу­гай «Пра­мая паш­то­вая рэ­кла­ма». Іх рэ­клам­ныя ма­тэ­ры­я­лы да­стаў­ля­юц­ца прос­та ў паш­то­выя скры­нкі на­сель­ніц­тва і прад­пры­ем­стваў воб­лас­ці.

Юры­дыч­ным асо­бам і ін­ды­ві­ду­аль­ным прад­пры­маль­ні­кам мы пра­па­ноў­ва­ем па­слу­гу «POST-transіt» («Паш­то­вы тран­зіт»), у ад­па­вед­нас­ці з якой да­стаў­ка та­ва­раў і гру­заў у лю­бы на­се­ле­ны пункт кра­і­ны ажыц­цяў­ля­ец­ца па прын­цы­пе «ад дзвя­рэй да дзвя­рэй». Пра­па­ну­ем ска­рыс­тац­ца па­ке­та­мі па­слуг «ДУ­ЭТ» і «ДУ­ЭТ+». Гэ­та вель­мі зруч­ны спо­саб пе­ра­да­чы да­ку­мен­таў або та­вар­на-ма­тэ­ры­яль­ных каш­тоў­нас­цяў у ме­жах кра­і­ны з афарм­лен­нем укла­дзе­ных да­ку­мен­таў, а так­са­ма вяр­тан­не іх ад­праў­шчы­ку. А па­кет па­слуг «ДУ­ЭТ+» да­дат­ко­ва да­зва­ляе пе­ра­сы­лаць ад­праў­лен­ні на­клад­ной пла­тай.

— А якія маг­чы­мас­ці ў кліентаў, што ка­рыс­та­юц­ца па­слу­га­мі пе­ра­соў­ных ад­дзя­лен­няў паш­то­вай су­вя­зі? І на­огул, як гэ­та ўспры­ма­ец­ца на вёс­цы?

— На­сель­ніц­тва па­чы­нае ра­зу­мець, на­коль­кі зруч­на ка­рыс­тац­ца па­слу­га­мі пе­ра­соў­най пош­ты, бо паш­то­вы аў­та­ма­біль з'я­віў­ся на­ват у тых вёс­ках, дзе ра­ней ста­цы­я­нар­най пош­ты не бы­ло. Пе­ра­соў­ныя ад­дзя­лен­ні паш­то­вай су­вя­зі аб­ста­лю­юц­ца на ба­зе аў­та­ма­бі­ляў па­вы­ша­най пра­ход­нас­ці. У іх ку­за­вах раз­мя­шча­юц­ца спе­цы­яль­ная кам­п'ю­тар­ная сіс­тэ­ма, счыт­валь­нік бан­каў­скіх пла­цеж­ных карт, ма­дэм, элект­рон­ныя ва­гі. Усё гэ­та да­зва­ляе прад­стаў­ляць поў­ны пе­ра­лік па­слуг на якас­ным уз­роў­ні... Без­умоў­на, мы не да­маг­лі­ся б доб­рых вы­ні­каў без сум­лен­най пра­цы на­ша­га ка­лек­ты­ву. Імідж прад­пры­ем­ства фар­мі­ру­юць паш­таль­ё­ны, апе­ра­та­ры і на­чаль­ні­кі ад­дзя­лен­няў паш­то­вай су­вя­зі. Ха­чу па­дзя­ка­ваць ім за ад­да­насць агуль­най спра­ве. Ня­хай ва­шы ве­ды і пра­фе­сі­я­на­лізм і на­да­лей са­дзей­ні­ча­юць роск­ві­ту на­ша­га фі­лі­яла.

Нэ­лі ЗІ­ГУ­ЛЯ.

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.