Вы тут

Заслужыў — атрымай


Но­вая сіс­тэ­ма ка­ар­ды­нат для пе­да­го­гаў-пра­фе­сі­я­на­лаў

Га­лі­на па­він­на больш пла­ціць за ква­лі­фі­ка­цый­ны ўзро­вень, каб пе­да­гог імк­нуў­ся да па­вы­шэн­ня сва­ёй ква­лі­фі­ка­цыі. Па­мер за­роб­каў па­ві­нен за­ле­жаць ад якас­ці пра­цы. Гэ­тыя дум­кі не­ад­на­ра­зо­ва агуч­ва­лі­ся ў са­мых роз­ных аў­ды­то­ры­ях і з са­мых роз­ных тры­бун. З 1 ве­рас­ня гэ­та­га го­да па­мер над­ба­вак за ква­лі­фі­ка­цый­ныя ка­тэ­го­рыі, на­рэш­це, быў пе­ра­гле­джа­ны ў бок па­вы­шэн­ня. Над­баў­ка за вы­шэй­шую ка­тэ­го­рыю ў пе­да­го­гаў вы­рас­ла ўтрая — з 30% да 90% та­рыф­на­га акла­ду (стаў­кі). За пер­шую ка­тэ­го­рыю ця­пер да­плач­ва­юць 55% ад та­рыф­на­га акла­ду (стаў­кі) за­мест 20%. За дру­гую ка­тэ­го­рыю — 30% за­мест 15%. А за ка­тэ­го­рыю «на­стаў­нік-ме­та­дыст» — 120% за­мест 40%.

18-30

18-30

 

Пра тое, што змя­ні­ла­ся для ра­бот­ні­каў га­лі­ны пас­ля ўня­сен­ня змя­нен­няў і да­паў­нен­няў у Ін­струк­цыю аб атэс­та­цыі пе­да­га­гіч­ных ра­бот­ні­каў, мы гу­та­рым з на­мес­ні­кам стар­шы­ні ЦК Бе­ла­рус­ка­га праф­са­ю­за ра­бот­ні­каў аду­ка­цыі і на­ву­кі Ра­ма­нам ДА­ПІ­РАМ:

Па­вы­шаць ка­тэ­го­рыю ці не?

— Па­коль­кі атэс­та­цыя пе­да­га­гіч­ных ра­бот­ні­каў пе­ра­ста­ла быць прос­та іх пра­вам, а ста­ла яшчэ і аба­вяз­кам, пер­шае пы­тан­не, якое па­ста­віў га­лі­но­вы праф­са­юз пе­рад Мі­ніс­тэр­ствам аду­ка­цыі, якое з'яў­ля­ец­ца на­шым са­цы­яль­ным парт­нё­рам, да­ты­чы­ла­ся па­ве­лі­чэн­ня апла­ты за на­яў­насць ква­лі­фі­ка­цый­най ка­тэ­го­рыі. Тым больш што атры­ман­не і па­цвяр­джэн­не вы­шэй­шай ква­лі­фі­ка­цый­най ка­тэ­го­рыі пе­ра­ўтва­ры­ла­ся ў сур'­ёз­ную пра­цэ­ду­ру.

На­ша па­зі­цыя бы­ла на­ступ­най: па­мер да­пла­ты па­ві­нен сты­му­ля­ваць пе­да­го­га да па­вы­шэн­ня свай­го пра­фе­сій­на­га ўзроў­ню і пры­сва­ен­ня яму больш вы­со­кай ква­лі­фі­ка­цый­най ка­тэ­го­рыі. З 1 ве­рас­ня да­пла­та пе­ра­ста­ла быць сім­ва­ліч­най. Над­баў­ка для на­стаў­ні­ка з вы­шэй­шай ка­тэ­го­ры­яй скла­дае за­раз ка­ля 1 міль­ё­на руб­лёў, а ў на­стаў­ні­ка-ме­та­дыс­та — ка­ля 1,5 міль­ё­на руб­лёў.

 Вы лі­чы­це, што гэ­тыя су­мы да­па­мо­гуць утры­маць у га­лі­не во­пыт­ных пе­да­го­гаў?

— Да пе­ра­гля­ду да­плат у мно­гіх уз­ні­ка­лі сур'­ёз­ныя су­мнен­ні: а ці шмат зной­дзец­ца ах­вот­ных па­цвяр­джаць сваю вы­шэй­шую ка­тэ­го­рыю за мі­ні­маль­ную пры­баў­ку да за­роб­ку? Пер­ша­па­чат­ко­ва на па­цвяр­джэн­не вы­шэй­шай ка­тэ­го­рыі пе­да­го­гам ад­во­дзіў­ся тэр­мін да 1 ве­рас­ня 2014 го­да, але пе­да­го­гі не спя­ша­лі­ся ра­біць гэ­та ў ма­са­вым па­рад­ку. За­тым Мі­ніс­тэр­ства аду­ка­цыі вы­ра­шы­ла пе­ра­нес­ці тэр­мін па­цвяр­джэн­ня вы­шэй­шай ка­тэ­го­рыі на 1 ве­рас­ня 2017 го­да. Фак­тыч­на га­лоў­нае аду­ка­цый­нае ве­дам­ства рас­цяг­ну­ла пе­ра­ход­ны пе­ры­яд амаль на пяць га­доў з ча­су ўступ­лен­ня ў сі­лу ін­струк­цыі, каб мож­на бы­ло якас­на і без спеш­кі пра­вес­ці ква­лі­фі­ка­цый­ныя эк­за­ме­ны.

Пры­зна­ю­ся, што сён­ня мы больш ап­ты­міс­тыч­на гля­дзім на сі­ту­а­цыю. Мяр­кую, што ка­лі пе­рад пе­да­го­гам па­ўста­не ды­ле­ма (па­вы­шаць ка­тэ­го­рыю ці не па­вы­шаць, пай­сці на па­цвяр­джэн­не вы­шэй­шай ка­тэ­го­рыі ці не), то ён зро­біць свой вы­бар на ка­рысць па­вы­шэн­ня і па­цвяр­джэн­ня. Усё ж та­кі ў сіс­тэ­ме ка­ар­ды­нат апла­ты ра­бот­ні­каў бюд­жэт­най сфе­ры пе­да­го­гі атры­ма­лі да­стат­ко­ва ад­чу­валь­ную да­пла­ту. Та­му не па­цвяр­джаць вы­шэй­шую ка­тэ­го­рыю і та­кім чы­нам па­га­джац­ца на зні­жэн­не сва­ёй ква­лі­фі­ка­цыі да пер­шай ка­тэ­го­рыі бу­дуць ня­мно­гія. Але гэ­та цал­кам маг­чы­ма ў вы­пад­ку з ра­бот­ні­ка­мі ўста­ноў аду­ка­цыі, якія пад­па­да­юць пад за­крыц­цё, з ра­бот­ні­ка­мі, з які­мі най­маль­ні­кі не пла­ну­юць пра­даў­жаць пра­цоў­ныя ад­но­сі­ны, ці з ра­бот­ні­ка­мі, якія са­мі жа­да­юць па­кі­нуць га­лі­ну. За­ста­юц­ца і пы­тан­ні па пе­да­го­гах пе­рад­пен­сій­на­га ўзрос­ту: па тых, хто ўжо ста­іць на па­ро­зе пен­сіі сён­ня ці бу­дзе ста­яць на па­ро­зе вы­ха­ду на пен­сію ў 2017 го­дзе… На­коль­кі яны мо­гуць быць за­ці­каў­ле­ны ў па­цвяр­джэн­ні вы­шэй­шай ка­тэ­го­рыі? Ці за­хо­чуць пра­хо­дзіць сур'­ёз­ны ква­лі­фі­ка­цый­ны эк­за­мен? У тым вы­пад­ку, ка­лі пе­да­гог-пен­сі­я­нер ад­мо­віц­ца ад па­цвяр­джэн­ня, яго ква­лі­фі­ка­цый­ная ка­тэ­го­рыя бу­дзе зні­жа­на да пер­шай.

Тым не менш, пад­час пра­вя­дзен­ня «пра­мых лі­ній» да нас ста­лі звяр­тац­ца пе­да­го­гі са ста­жам, якія па­кі­ну­лі сіс­тэ­му аду­ка­цыі, але ця­пер за­ду­ма­лі­ся над сва­ім вяр­тан­нем. Мяр­кую, гэ­та кра­са­моў­нае свед­чан­не та­го, што ка­лі па­чаць вы­ра­шаць пы­тан­ні з апла­тай пра­цы, то мож­на спа­дзя­вац­ца на тое, што ў сіс­тэ­му аду­ка­цыі ста­не маг­чы­ма вяр­нуць ква­лі­фі­ка­ва­ныя кад­ры, якія не­ка­лі па­кі­ну­лі га­лі­ну.

Атэс­та­цыя і ап­ты­мі­за­цыя

 Ін­струк­цыя аб па­рад­ку пра­вя­дзен­ня атэс­та­цыі вы­клі­ка­ла ў пе­да­го­гаў шмат пы­тан­няў…

— Ме­на­ві­та та­му на­пры­кан­цы са­ка­ві­ка і ў ліс­та­па­дзе гэ­та­га го­да Мі­ніс­тэр­ства аду­ка­цыі ўнес­ла ў ін­струк­цыю важ­ныя ка­рэк­ты­вы. У асноў­ным гэ­тыя змя­нен­ні і да­паў­нен­ні бы­лі доў­га­ча­ка­ны­мі для пе­да­га­гіч­най гра­мад­скас­ці. На мно­гіх ка­рэк­ты­вах прын­цы­по­ва на­стой­ваў га­лі­но­вы праф­са­юз.

Ба­дай што са­мым праб­лем­ным у но­вай ін­струк­цыі стаў 20‑ы пункт, па­вод­ле яко­га пе­да­гог, які пе­ра­хо­дзіў з ад­ной па­са­ды на ін­шую, з ад­ной уста­но­вы аду­ка­цыі ў ін­шую, мог па­зба­віц­ца сва­ёй ква­лі­фі­ка­цый­най ка­тэ­го­рыі. Пэў­ныя ка­рэк­ты­вы ўно­сіў за­піс аб «пе­ра­вод­зе» ра­бот­ні­ка на но­вую па­са­ду — толь­кі ў та­кім вы­пад­ку мож­на бы­ло прэ­тэн­да­ваць на тую ж ква­лі­фі­ка­цый­ную ка­тэ­го­рыю на но­вай па­са­дзе, што і на ра­ней­шай (без улі­ку тэр­мі­ну пра­цы на но­вай па­са­дзе).

Маг­чы­ма, ка­лі вя­ла­ся ра­бо­та над пер­шым ва­ры­ян­там ін­струк­цыі, ма­ла хто ўяў­ляў са­бе маш­та­бы ап­ты­мі­за­цыі і рэ­ар­га­ні­за­цыі сет­кі ўста­ноў аду­ка­цыі, але па фак­це сён­ня мно­гія пе­да­го­гі вы­му­ша­ны пра­ца­ваць не па сва­ім про­фі­лі, а там, дзе для іх знай­шла­ся ра­бо­та. За­кры­ла­ся ба­за­вая і ся­рэд­няя шко­лы — на­стаў­ні­кі-прад­мет­ні­кі вы­му­ша­ны пра­ца­ваць у па­чат­ко­вай шко­ле, вы­ха­валь­ні­ка­мі груп па­доў­жа­на­га дня або ўво­гу­ле іс­ці ў сіс­тэ­му да­школь­най аду­ка­цыі. На­прык­лад, ка­лі з‑за ска­ра­чэн­ня на­стаў­нік з вы­шэй­шай ка­тэ­го­ры­яй ішоў пра­ца­ваць вы­ха­валь­ні­кам у шко­лу-ін­тэр­нат, у гру­пу па­доў­жа­на­га дня ці ўста­но­ву да­дат­ко­вай аду­ка­цыі, ён па­збаў­ляў­ся сва­ёй ка­тэ­го­рыі і яму да­во­дзі­ла­ся па­чы­наць «кар'­е­ру» фак­тыч­на з ну­ля…

Уня­сен­нем змя­нен­няў і да­паў­нен­няў у пункт 20 ін­струк­цыі фак­тыч­на вы­ра­ша­на праб­ле­ма пры­знан­ня на­яў­нас­ці ква­лі­фі­ка­цый­ных ка­тэ­го­рый па ад­па­вед­ных па­са­дах пе­да­га­гіч­ных ра­бот­ні­каў у вы­пад­ках зме­ны імі мес­ца пра­цы, па­са­ды і г. д. пры ўмо­ве ад­па­вед­нас­ці ква­лі­фі­ка­цый­ным па­тра­ба­ван­ням. А фор­ма пе­ра­хо­ду на но­вую па­са­ду за­раз не мае зна­чэн­ня. Больш за тое, знач­на па­шы­ра­ны пе­ра­лік па­сад, пры зме­не якіх маг­чы­ма прэ­тэн­да­ваць на ра­ней­шую ка­тэ­го­рыю.

«Не тая» аду­ка­цыя

 Ра­ман Во­сі­па­віч, вы ска­за­лі, што ад­на з умоў до­пус­ку да атэс­та­цыі — гэ­та на­яў­насць ад­па­вед­най ква­лі­фі­ка­цыі. Але ме­на­ві­та з гэ­тым пунк­там у пе­да­го­гаў да­школь­най аду­ка­цыі ўзні­ка­лі праб­ле­мы..

— Са­праў­ды, на­стаў­нік фі­зі­кі фак­тыч­на мо­жа вы­кла­даць ма­тэ­ма­ты­ку, а на­стаў­нік хі­міі — бія­ло­гію. І ні­хто яму не ска­жа, што ён не мае ад­па­вед­най ква­лі­фі­ка­цыі, ка­лі кі­раў­нік установы да­ру­чыць яму вы­кла­дан­не ад­па­вед­най дыс­цып­лі­ны. Зу­сім ін­шая спра­ва — вы­ха­валь­нік да­школь­най аду­ка­цыі. Гэ­та ін­шая па­са­да са сва­ёй спе­цы­фі­кай. І да яе прад'­яў­ля­юц­ца ін­шыя ква­лі­фі­ка­цый­ныя па­тра­ба­ван­ні, чым да на­стаў­ні­каў-прад­мет­ні­каў. Яны су­па­стаў­ныя толь­кі з ква­лі­фі­ка­цый­ны­мі па­тра­ба­ван­ня­мі да на­стаў­ні­каў па­чат­ко­вых кла­саў, па­коль­кі і там, і там ма­ец­ца на ўва­зе на­яў­насць вы­шэй­шай ці ся­рэд­няй спе­цы­яль­най аду­ка­цыі па про­фі­лі «Пе­да­го­гі­ка» (кі­ру­нак «Пе­да­го­гі­ка дзя­цін­ства») ці пе­да­га­гіч­ная аду­ка­цыя і пе­ра­пад­рых­тоў­ка па кі­рун­ку «Пе­да­го­гі­ка дзя­цін­ства».

Най­маль­нік мае пра­ва ўзяць асо­бу з пе­да­га­гіч­най аду­ка­цы­яй на пра­цу вы­ха­валь­ні­кам у да­школь­ную ўста­но­ву без ад­па­вед­нас­ці гэ­тым ква­лі­фі­ка­цый­ным па­тра­ба­ван­ням, але атэс­та­ваць на прад­мет пры­сва­ен­ня ква­лі­фі­ка­цый­най ка­тэ­го­рыі не мо­жа. Ка­лі на­стаў­нік ма­тэ­ма­ты­кі з вы­шэй­шай ка­тэ­го­ры­яй пры­хо­дзіць на па­са­ду вы­ха­валь­ні­ка, ён не мо­жа атры­маць на­ват дру­гую ка­тэ­го­рыю. І яму трэ­ба прай­сці пе­ра­пад­рых­тоў­ку па кі­рун­ку «Пе­да­го­гі­ка дзя­цін­ства». У той жа час ка­лі ён прой­дзе пе­ра­пад­рых­тоў­ку, то змо­жа прэ­тэн­да­ваць ад­ра­зу на вы­шэй­шую ква­лі­фі­ка­цый­ную ка­тэ­го­рыю ўжо на па­са­дзе вы­ха­валь­ні­ка да­школь­най аду­ка­цыі. Вось ча­му пе­ра­пад­рых­тоў­ка па пе­да­го­гі­цы дзя­цін­ства сён­ня вель­мі за­па­тра­ба­ва­ная.

Тым не менш, трэ­ба ра­зу­мець, што бя­руць ва ўста­но­вы да­школь­най аду­ка­цыі пе­да­го­гаў без ад­па­вед­най пад­рых­тоў­кі з‑за не­да­хо­пу кад­раў. І да­во­лі час­та гэ­тыя пе­да­го­гі пра­цу­юць больш чым на стаў­ку, бо на­ват «ня­про­філь­ных» спе­цы­я­ліс­таў у да­школь­ных уста­но­вах не ха­пае. Ад­па­вед­на, вы­ра­шыць пы­тан­не за­ме­ны та­кіх ра­бот­ні­каў пры на­кі­ра­ван­ні на пе­ра­пад­рых­тоў­ку так­са­ма скла­да­на. Атрым­лі­ва­ец­ца за­мкнё­нае ко­ла праб­лем…

Вар­та па­мя­таць і пра тое, што на шмат­лі­кія ва­кан­сіі ва ўста­но­вы да­школь­най аду­ка­цыі мы раз­мяр­коў­ва­ем вы­пуск­ні­коў ня­про­філь­ных пе­да­га­гіч­ных спе­цы­яль­нас­цяў — на­прык­лад, фі­ло­ла­гаў, гіс­то­ры­каў і г. д. Але атэс­та­ваць іх так­са­ма бу­дзе не­маг­чы­ма. Праф­са­юз пра­па­ноў­ваў да­пус­каць іх да атэс­та­цыі на пры­сва­ен­не дру­гой ква­лі­фі­ка­цый­най ка­тэ­го­рыі пры на­яў­нас­ці па­вы­шэн­ня ква­лі­фі­ка­цыі па па­са­дзе вы­ха­валь­ні­ка да­школь­най аду­ка­цыі.

Сён­ня ўжо трэ­ба вы­зна­чыц­ца. Ка­лі мы та­кія прын­цы­по­выя ў пы­тан­нях атэс­та­цыі, та­ды ча­му ў да­чы­нен­ні да да­школь­най аду­ка­цыі да­пус­ка­ем раз­мер­ка­ван­не вы­пуск­ні­коў «не зу­сім» па спе­цы­яль­нас­ці? У рэш­це рэшт, вы­пуск­ні­кі мо­гуць ад та­ко­га раз­мер­ка­ван­ня ад­мо­віц­ца. Ка­му ста­не ад гэ­та­га лепш? Та­му мы мяр­ку­ем вяр­нуц­ца да вы­ра­шэн­ня гэ­тай праб­ле­мы ў са­мы блі­жэй­шы час.

Ды­рэк­тар — так­са­ма пе­да­гог

 А ці ўрэ­гу­ля­ва­нае пы­тан­не атэс­та­цыі кі­раў­ні­коў уста­ноў аду­ка­цыі? Маю на ўва­зе пры­сва­ен­не ці па­цвяр­джэн­не ква­лі­фі­ка­цый­най ка­тэ­го­рыі пе­да­га­гіч­на­га ра­бот­ні­ка…

— У но­вай рэ­дак­цыі быў вы­клю­ча­ны пункт 21, згод­на з якім кі­раў­ні­кі ўста­ноў аду­ка­цыі па­він­ны бы­лі па­цвяр­джаць ква­лі­фі­ка­цый­ную ка­тэ­го­рыю на­стаў­ні­ка. За­раз ма­ец­ца на ўва­зе, што ка­лі кі­раў­нік не вы­кон­вае пе­да­га­гіч­ную ра­бо­ту, не мае пе­да­га­гіч­най на­груз­кі, то і атэс­та­цыю на па­цвяр­джэн­не яму пра­хо­дзіць не трэ­ба. Ка­лі ж ён мае та­кую на­груз­ку і зай­мае па­са­ду на­стаў­ні­ка, то, як і ін­шыя пе­да­га­гіч­ныя ра­бот­ні­кі, пра­хо­дзіць аба­вяз­ко­вую атэс­та­цыю на па­цвяр­джэн­не вы­шэй­шай ква­лі­фі­ка­цый­най ка­тэ­го­рыі ці на пры­сва­ен­не ін­шай ква­лі­фі­ка­цый­най ка­тэ­го­рыі.

Сён­ня атэс­та­цыя кі­раў­ні­коў ар­га­ні­за­цый сіс­тэ­мы аду­ка­цыі і іх на­мес­ні­каў на пры­сва­ен­не (па­цвяр­джэн­не) ква­лі­фі­ка­цый­най ка­тэ­го­рыі пе­да­га­гіч­на­га ра­бот­ні­ка маг­чы­ма толь­кі пры ўмо­ве зай­ман­ня імі ад­па­вед­най па­са­ды пе­да­га­гіч­на­га ра­бот­ні­ка, гэ­та зна­чыць, пры на­яў­нас­ці пра­цоў­на­га да­га­во­ра па су­мя­шчаль­ніц­тве.

На жаль, але не ва ўсіх вы­пад­ках гэ­та мож­на рэа­лі­за­ваць. Ды­рэк­тар шко­лы, які па­ра­лель­на з асноў­най ра­бо­тай мае 5–10 га­дзін ву­чэб­най на­груз­кі па су­мя­шчаль­ніц­тве, мо­жа прай­сці атэс­та­цыю як на­стаў­нік і атрым­лі­ваць ква­лі­фі­ка­цый­ную над­баў­ку, а за­гад­чы­ку дзі­ця­ча­га сад­ка та­кую маг­чы­масць не па­кі­ну­лі. За­гад­чык мае пра­ва толь­кі пра­ца­ваць на за­ме­не сва­іх пе­да­га­гіч­ных ра­бот­ні­каў, якія ча­со­ва ад­сут­ні­ча­юць, што ўсе і ро­бяць. На за­ме­не за­гад­чы­кі ў га­рад­скіх сад­ках ад­пра­цоў­ва­юць ад 30% да 50% нор­мы га­дзін вы­ха­ва­це­ля на стаў­ку, але гэ­та не дае ім пра­ва атэс­тоў­вац­ца як вы­ха­ва­це­лям. Між ін­шым, за­гад­чы­ка­мі да­школь­ных уста­ноў аду­ка­цыі не заў­сё­ды ста­но­вяц­ца вы­ха­валь­ні­кі з вы­шэй­шай ква­лі­фі­ка­цый­най ка­тэ­го­ры­яй, і ў той жа час за­раз па­вы­сіць свой ква­лі­фі­ка­цый­ны ўзро­вень яны не мо­гуць.

У ар­ты­кул 255 Пра­цоў­на­га ко­дэк­са бы­лі ўне­се­ны важ­ныя змя­нен­ні: за­мест слоў «вы­клад­чыц­кая ра­бо­та» там ця­пер згад­ва­ец­ца «пе­да­га­гіч­ная дзей­насць» (у част­цы рэа­лі­за­цыі змес­ту аду­ка­цый­ных пра­грам), та­му кі­раў­ні­кі мо­гуць зай­мац­ца пе­да­га­гіч­най дзей­нас­цю па су­мя­шчаль­ніц­тве. Але ў За­кон «Аб ба­раць­бе з ка­руп­цы­яй» па­трэб­ныя змя­нен­ні не ўнес­лі. Вось ка­лі ан­ты­ка­руп­цый­ны за­кон бу­дзе пры­ве­дзе­ны ў ад­па­вед­насць з Пра­цоў­ным ко­дэк­сам, та­ды на­шы кі­раў­ні­кі ўста­ноў да­школь­най аду­ка­цыі атры­ма­юць поў­нае пра­ва на пры­сва­ен­не ква­лі­фі­ка­цый­най ка­тэ­го­рыі ў вы­пад­ку пра­цы на па­са­дзе вы­ха­валь­ні­ка да­школь­най аду­ка­цыі па су­мя­шчаль­ніц­тве.

Ма­ла­досць — не пе­ра­шко­да

 А якія пра­вы ёсць у ма­ла­дых спе­цы­я­ліс­таў?

— Уво­гу­ле пры до­пус­ку да атэс­та­цыі дзей­ні­ча­юць на­ступ­ныя ўмо­вы. Пер­шая — гэ­та ад­па­вед­насць ква­лі­фі­ка­цый­ным па­тра­ба­ван­ня­мі. Дру­гая — на­яў­насць пэў­на­га ста­жу.

Ін­струк­цы­яй уста­ноў­ле­на, што прэ­тэн­да­ваць на пры­сва­ен­не дру­гой ква­лі­фі­ка­цый­най ка­тэ­го­рыі мо­гуць пе­да­га­гіч­ныя ра­бот­ні­кі, якія ма­юць стаж пра­цы на па­са­дзе, па якой атэс­ту­юц­ца, два га­ды. Але ёсць і вы­клю­чэн­ні. Асо­бы, якія атры­ма­лі дып­лом аб вы­шэй­шай аду­ка­цыі з ад­зна­кай, дып­лом ма­гіст­ра ці дып­лом да­след­чы­ка, да­пус­ка­юц­ца да атэс­та­цыі на пры­сва­ен­не дру­гой ква­лі­фі­ка­цый­най ка­тэ­го­рыі пры на­яў­нас­ці ста­жу ра­бо­ты адзін год. Гэ­та зна­чыць, што ўжо праз год, як па­ча­лі пра­ца­ваць, яны ма­юць пра­ва па­да­ваць за­яву на пры­сва­ен­не ква­лі­фі­ка­цый­най ка­тэ­го­рыі.

Ці­ка­вы мо­мант: у аба­вяз­ко­вы стаж ра­бо­ты пра­цяг­лас­цю два га­ды, не­аб­ход­ны для та­го, каб прэ­тэн­да­ваць на атры­ман­не дру­гой ква­лі­фі­ка­цый­най ка­тэ­го­рыі, мо­жа быць уклю­ча­ны і стаж ра­бо­ты пад­час ву­чо­бы. Не сак­рэт, што мно­гія сту­дэн­ты па­чы­на­юць пра­ца­ваць яшчэ ў час атры­ман­ня пе­да­га­гіч­най аду­ка­цыі. І іх ра­бо­та мо­жа быць уклю­ча­на ў аба­вяз­ко­вы стаж пра­цяг­лас­цю два га­ды. Пры­чым гэ­та мо­жа быць ра­бо­та з лю­бой на­груз­кай: на чвэрць, па­ло­ву стаў­кі і гэ­так да­лей. Ін­шы­мі сло­ва­мі, ка­лі сту­дэнт, на­прык­лад, на пра­ця­гу двух апош­ніх кур­саў пра­ца­ваў у шко­ле па сва­ёй спе­цы­яль­нас­ці, доб­ра за­рэ­ка­мен­да­ваў ся­бе, а пас­ля за­кан­чэн­ня ВНУ ўлад­ка­ваў­ся на ра­бо­ту ў ад­па­вед­нас­ці з атры­ма­най спе­цы­яль­нас­цю, то ён мо­жа прэ­тэн­да­ваць на атры­ман­не дру­гой ква­лі­фі­ка­цый­най ка­тэ­го­рыі фак­тыч­на ад­ра­зу пас­ля та­го, як пры­сту­піў да пра­цы.

Акра­мя та­го, дзя­ку­ю­чы апош­нім змя­нен­ням у ін­струк­цыі, ма­ла­дыя спе­цы­я­ліс­ты, якія атры­ма­юць дру­гую ква­лі­фі­ка­цый­ную ка­тэ­го­рыю, у ана­ла­гіч­ным «па­ско­ра­ным» рэ­жы­ме, змо­гуць прэ­тэн­да­ваць на пры­сва­ен­не пер­шай ка­тэ­го­рыі ўжо праз два га­ды пас­ля пры­сва­ен­ня дру­гой. Ра­ней гэ­ты тэр­мін рас­цяг­ваў­ся на тры га­ды.

 Ці за­ста­лі­ся ў сфе­ры атэс­та­цыі пы­тан­ні, якія яшчэ па­тра­бу­юць свай­го вы­ра­шэн­ня?

— Асноў­най за­да­чай для праф­са­ю­за лі­чу вы­ра­шэн­не ко­ла пы­тан­няў атэс­та­цыі пе­да­га­гіч­ных ра­бот­ні­каў уста­ноў да­школь­най аду­ка­цыі. Так­са­ма за­ста­ец­ца ня­вы­ра­ша­ным пы­тан­не атэс­та­цыі кі­раў­ні­коў фі­зіч­на­га вы­ха­ван­ня ва ўста­но­вах агуль­най ся­рэд­няй аду­ка­цыі. Яны ў нас не ка­тэ­га­ры­ру­юц­ца, у ад­роз­нен­не ад на­стаў­ні­каў фі­зіч­на­га вы­ха­ван­ня, та­му гэ­ты пра­бел так­са­ма трэ­ба лік­ві­да­ваць.

Ма­быць, на­ды­шоў час і для пра­пра­цоў­кі пы­тан­ня пра­да­стаў­лен­ня пра­ва на пры­сва­ен­не ква­лі­фі­ка­цый­най ка­тэ­го­рыі вы­клад­чы­кам уста­ноў вы­шэй­шай аду­ка­цыі, якія не ма­юць ву­чо­ных сту­пе­няў і зван­няў… Уво­гу­ле шмат най­больш праб­лем­ных пы­тан­няў ужо зня­ты. Пры­чым яны вы­ра­шы­лі­ся на ка­рысць пе­да­го­гаў, але прак­ты­ка заў­сё­ды ста­віць пе­рад на­мі но­выя праб­лем­ныя за­да­чы… Та­му пра­цэс удас­ка­на­лен­ня нар­ма­тыў­най ба­зы бу­дзе пра­цяг­вац­ца…

На­дзея НІ­КА­ЛА­Е­ВА.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Ежа ці сімвал? Самы час зацікавіцца роспісам яек

Ежа ці сімвал? Самы час зацікавіцца роспісам яек

Карэспандэнт «Звязды» схадзіла на майстар-клас па стварэнні «пісанак».

Спорт

Тры медалі ў беларусаў на этапе Кубка свету па скачках на батуце

Тры медалі ў беларусаў на этапе Кубка свету па скачках на батуце

Больш за 150 спарт­сме­наў з 36 кра­ін све­ту — гэта са­мыя моц­ныя ба­ту­тыс­ты су­час­нас­ці. 

Грамадства

Што шукаюць сем'і, якія едуць да айца Валерыяна ў пасёлак Смілавічы?

Што шукаюць сем'і, якія едуць да айца Валерыяна ў пасёлак Смілавічы?

Звязацца з храмам у гонар Георгія Перамаганосца, дзе служыць айцец Валерыян, можна па тэлефоне, які няцяжка знайсці ў інтэрнэце.