Вы тут

Закон Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб сродках масавай інфармацыі»


Пры­ня­ты Па­ла­тай прад­стаў­ні­коў   17 снеж­ня 2014 го­да

Ухва­ле­ны Са­ве­там Рэс­пуб­лі­кі             18 снеж­ня 2014 го­да

Ар­ты­кул 1. Унес­ці ў За­кон Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь ад 17 лі­пе­ня 2008 го­да «Аб срод­ках ма­са­вай ін­фар­ма­цыі» (На­цы­я­наль­ны рэ­естр пра­ва­вых ак­таў Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь, 2008 г., № 196, 2/1524) на­ступ­ныя да­паў­нен­ні і змя­нен­ні:

1. У ар­ты­ку­ле 1:

да­поў­ніць ар­ты­кул пунк­там 11 на­ступ­на­га змес­ту:

«11. Вя­шчан­не тэ­ле- або ра­дыё­пра­гра­мы — рас­паў­сю­джан­не юры­дыч­най асо­бай, на якую ўскла­дзе­ны функ­цыі рэ­дак­цыі срод­ку ма­са­вай ін­фар­ма­цыі, або за­меж­най ар­га­ні­за­цы­яй тэ­ле- або ра­дыё­пра­гра­мы са­ма­стой­на аль­бо з вы­ка­ры­стан­нем у вы­зна­ча­ным за­ка­на­даў­ствам Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь па­рад­ку се­так элект­ра­су­вя­зі апе­ра­та­ра элект­ра­су­вя­зі.»;

пункт 3 пас­ля слоў «пра­гра­ма» і «(пе­ра­дач)» да­поў­ніць ад­па­вед­на сло­ва­мі «ра­дыё-, тэ­ле­пра­гра­ма» і «ра­дыё-, тэ­ле­пе­ра­дач»;

у пунк­тах 11 і 20 сло­вы «тэ­ле­ві­зій­на­га вя­шчан­ня і ра­дыё­вя­шчан­ня» за­мя­ніць сло­ва­мі «вя­шчан­ня тэ­ле- або ра­дыё­пра­гра­мы»;

да­поў­ніць ар­ты­кул пунк­там 121 на­ступ­на­га змес­ту:

«121. Аба­вяз­ко­вы агуль­на­да­ступ­ны па­кет тэ­ле­пра­грам — пе­ра­лік тэ­ле­пра­грам, аба­вяз­ко­вых для рас­паў­сюдж­ван­ня апе­ра­та­ра­мі элект­ра­су­вя­зі, па­стаў­шчы­ка­мі па­слуг элект­ра­су­вя­зі на тэ­ры­то­рыі Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь.»;

з пунк­та 15 сло­вы «ў вы­зна­ча­ным па­рад­ку» вы­клю­чыць;

пункт 16 вы­клю­чыць;

у пунк­тах 17 і 23 сло­ва «срод­каў» за­мя­ніць сло­вам «се­так»;

пункт 19 вы­клас­ці ў на­ступ­най рэ­дак­цыі:

«19. Рас­паў­сюдж­валь­нік пра­дук­цыі срод­ку ма­са­вай ін­фар­ма­цыі — юры­дыч­ная асо­ба, ін­ды­ві­ду­аль­ны прад­пры­маль­нік, якія ажыц­цяў­ля­юць рас­паў­сюдж­ван­не пра­дук­цыі срод­ку ма­са­вай ін­фар­ма­цыі ў па­рад­ку, вы­зна­ча­ным за­ка­на­даў­ствам Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь, а так­са­ма ўла­даль­нік ін­фар­ма­цый­на­га рэ­сур­су (яго скла­до­вай част­кі) у вы­пад­ку рас­паў­сюдж­ван­ня пра­дук­цыі срод­ку ма­са­вай ін­фар­ма­цыі пры да­па­мо­зе ін­фар­ма­цый­на­га рэ­сур­су (яго скла­до­вай част­кі), раз­ме­шча­на­га ў гла­баль­най кам­п'ю­тар­най сет­цы ін­тэр­нэт.»;

пункт 22 вы­клю­чыць.

2. Пункт 2 ар­ты­ку­ла 3 вы­клас­ці ў на­ступ­най рэ­дак­цыі:

«2. Дзе­ян­не гэ­та­га За­ко­на, за вы­клю­чэн­нем па­тра­ба­ван­няў аб дзяр­жаў­най рэ­гіст­ра­цыі срод­каў ма­са­вай ін­фар­ма­цыі, рас­паў­сюдж­ва­ец­ца на ін­фар­ма­цый­ныя рэ­сур­сы (іх скла­до­выя част­кі), раз­ме­шча­ныя ў гла­баль­най кам­п'ю­тар­най сет­цы ін­тэр­нэт, пры да­па­мо­зе якіх ажыц­цяў­ля­ец­ца рас­паў­сюдж­ван­не пра­дук­цыі срод­ку ма­са­вай ін­фар­ма­цыі.».

3. Пад­пункт 3.3 пунк­та 3 ар­ты­ку­ла 10 пас­ля сло­ва «спы­не­ны» да­поў­ніць сло­ва­мі «на пад­ста­вах, пра­ду­гле­джа­ных пунк­там 2 ар­ты­ку­ла 51 гэ­та­га За­ко­на».

4. Част­ку дру­гую пунк­та 1 ар­ты­ку­ла 11 вы­клю­чыць.

5. У ар­ты­ку­ле 12:

у пунк­це 1:

пад­пункт 1.1 вы­клас­ці ў на­ступ­най рэ­дак­цыі:

«1.1. за­сна­валь­нік (за­сна­валь­ні­кі) срод­ку ма­са­вай ін­фар­ма­цыі (уклю­ча­ю­чы звест­кі аб тым, ці з'яў­ля­ец­ца ён за­сна­валь­ні­кам, га­лоў­ным рэ­дак­та­рам (рэ­дак­та­рам) або жур­на­ліс­там ін­шых срод­каў ма­са­вай ін­фар­ма­цыі (для за­сна­валь­ні­ка срод­ку ма­са­вай ін­фар­ма­цыі — фі­зіч­най асо­бы), рас­паў­сюдж­валь­ні­кам пра­дук­цыі срод­ку ма­са­вай ін­фар­ма­цыі);»;

пад­пункт 1.1 вы­клас­ці ў на­ступ­най рэ­дак­цыі:

«1.11. га­лоў­ны рэ­дак­тар (рэ­дак­тар) срод­ку ма­са­вай ін­фар­ма­цыі.»;

у пунк­це 2:

пад­пункт 2.1 вы­клас­ці ў на­ступ­най рэ­дак­цыі:

«2.1. ко­пія ста­ту­та (уста­ноў­ча­га да­га­во­ра — для ка­мер­цый­най ар­га­ні­за­цыі, якая дзей­ні­чае толь­кі на пад­ста­ве ўста­ноў­ча­га да­га­во­ра) са штам­пам, які свед­чыць аб пра­вя­дзен­ні дзяр­жаў­най рэ­гіст­ра­цыі (для за­сна­валь­ні­ка срод­ку ма­са­вай ін­фар­ма­цыі — юры­дыч­най асо­бы Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь);»;

пад­пункт 2.4 вы­клас­ці ў на­ступ­най рэ­дак­цыі:

«2.4. ко­пія ста­ту­та (уста­ноў­ча­га да­га­во­ра — для ка­мер­цый­най ар­га­ні­за­цыі, якая дзей­ні­чае толь­кі на пад­ста­ве ўста­ноў­ча­га да­га­во­ра) са штам­пам, які свед­чыць аб пра­вя­дзен­ні дзяр­жаў­най рэ­гіст­ра­цыі (для юры­дыч­най асо­бы, на якую ўскла­дзе­ны функ­цыі рэ­дак­цыі срод­ку ма­са­вай ін­фар­ма­цыі і якая не з'яў­ля­ец­ца за­сна­валь­ні­кам срод­ку ма­са­вай ін­фар­ма­цыі);».

6. Част­ку пер­шую пунк­та 5 ар­ты­ку­ла 13 да­поў­ніць сло­ва­мі
«, за вы­клю­чэн­нем тэ­ле­ві­зій­ных і ра­дыё­вя­шчаль­ных срод­каў ма­са­вай ін­фар­ма­цыі, якія ма­юць пра­ва ажыц­цяў­ляць сваю дзей­насць з дня атры­ман­ня спе­цы­яль­на­га да­зво­лу (лі­цэн­зіі) на ажыц­цяў­лен­не дзей­нас­ці ў га­лі­не вя­шчан­ня».

7. У пунк­це 2 ар­ты­ку­ла 14:

у пад­пунк­це 2.3 сло­вы «пад­пунк­та­мі 1.2 і» за­мя­ніць сло­вам «пад­пунк­там»;

да­поў­ніць пункт пад­пунк­там 2.4 на­ступ­на­га змес­ту:

«2.4. пры зме­не наз­вы і (або) ві­ду срод­ку ма­са­вай ін­фар­ма­цыі, тэ­ры­то­рыі рас­паў­сюдж­ван­ня срод­ку ма­са­вай ін­фар­ма­цыі (для тэ­ле­ві­зій­ных і ра­дыё­вя­шчаль­ных срод­каў ма­са­вай ін­фар­ма­цыі), спе­цы­я­лі­за­цыі (тэ­ма­ты­кі) срод­ку ма­са­вай ін­фар­ма­цыі на рэ­клам­ную спе­цы­я­лі­за­цыю (тэ­ма­ты­ку).».

8. У ар­ты­ку­ле 15:

наз­ву ар­ты­ку­ла і пункт 2 пас­ля сло­ва «рэ­гіст­ра­цыі» да­поў­ніць сло­вам «(пе­ра­рэ­гіст­ра­цыі)»;

у пунк­це 1:

аб­зац пер­шы і пад­пункт 1.2 пас­ля сло­ва «рэ­гіст­ра­цыі» да­поў­ніць сло­вам «(пе­ра­рэ­гіст­ра­цыі)»;

пад­пунк­ты 1.5 і 1.6 вы­клас­ці ў на­ступ­най рэ­дак­цыі:

«1.5. ус­кла­дан­не функ­цый рэ­дак­цыі срод­ку ма­са­вай ін­фар­ма­цыі на юры­дыч­ную асо­бу — ка­мер­цый­ную ар­га­ні­за­цыю, ак­цы­я­мі, до­ляй (да­ля­мі) у ста­тут­ным фон­дзе якой у па­ме­ры 20 і больш пра­цэн­таў ва­ло­да­юць кож­ны па­асоб­ку або ў су­куп­нас­ці за­меж­ная дзяр­жа­ва, за­меж­ная і (або) між­на­род­ная юры­дыч­ная асо­ба (ар­га­ні­за­цыя, якая не з'яў­ля­ец­ца юры­дыч­най асо­бай), ін­ша­зем­ны гра­ма­дзя­нін, асо­ба без гра­ма­дзян­ства;

1.6. ус­кла­дан­не функ­цый рэ­дак­цыі срод­ку ма­са­вай ін­фар­ма­цыі на юры­дыч­ную асо­бу — не­ка­мер­цый­ную ар­га­ні­за­цыю, 20 і больш пра­цэн­таў за­сна­валь­ні­каў (удзель­ні­каў, чле­наў) якой скла­да­юць за­меж­ная дзяр­жа­ва, за­меж­ная і (або) між­на­род­ная юры­дыч­ная асо­ба (ар­га­ні­за­цыя, якая не з'яў­ля­ец­ца юры­дыч­най асо­бай), ін­ша­зем­ны гра­ма­дзя­нін, асо­ба без гра­ма­дзян­ства.».

9. У пунк­це 2 ар­ты­ку­ла 16:

пад­пункт 2.6 вы­клю­чыць;

да­поў­ніць пункт пад­пунк­та­мі 2.8 — 2.10 на­ступ­на­га змес­ту:

«2.8. ак­цы­я­мі, до­ляй (да­ля­мі) у ста­тут­ным фон­дзе юры­дыч­най асо­бы — ка­мер­цый­най ар­га­ні­за­цыі, на якую ўскла­дзе­ны функ­цыі рэ­дак­цыі срод­ку ма­са­вай ін­фар­ма­цыі, у па­ме­ры 20 і больш пра­цэн­таў ва­ло­да­юць кож­ны па­асоб­ку або ў су­куп­нас­ці за­меж­ная дзяр­жа­ва, за­меж­ная і (або) між­на­род­ная юры­дыч­ная асо­ба (ар­га­ні­за­цыя, якая не з'яў­ля­ец­ца юры­дыч­най асо­бай), за­меж­ны гра­ма­дзя­нін, асо­ба без гра­ма­дзян­ства;

2.9. у скла­дзе за­сна­валь­ні­каў (удзель­ні­каў, чле­наў) юры­дыч­най асо­бы — не­ка­мер­цый­най ар­га­ні­за­цыі, на якую ўскла­дзе­ны функ­цыі рэ­дак­цыі срод­ку ма­са­вай ін­фар­ма­цыі, 20 і больш пра­цэн­таў скла­да­юць за­меж­ная дзяр­жа­ва, за­меж­ная і (або) між­на­род­ная юры­дыч­ная асо­ба (ар­га­ні­за­цыя, якая не з'яў­ля­ец­ца юры­дыч­най асо­бай), за­меж­ны гра­ма­дзя­нін, асо­ба без гра­ма­дзян­ства;

2.10. вы­пуск срод­ку ма­са­вай ін­фар­ма­цыі не ажыц­цяў­ля­ец­ца на пра­ця­гу шас­ці ме­ся­цаў за­пар, за вы­клю­чэн­нем вы­пад­ку, пра­ду­гле­джа­на­га пунк­там 4 ар­ты­ку­ла 50 гэ­та­га За­ко­на.».

10. У наз­ве раз­дзе­ла 3 сло­вы «Па­ра­дак рас­паў­сюдж­ван­ня» за­мя­ніць сло­вам «Рас­паў­сюдж­ван­не».

11. У ар­ты­ку­ле 17:

пункт 1 вы­клас­ці ў на­ступ­най рэ­дак­цыі:

«1. Рас­паў­сюдж­ван­не пра­дук­цыі срод­ку ма­са­вай ін­фар­ма­цыі ажыц­цяў­ля­ец­ца ў ад­па­вед­нас­ці з за­ка­на­даў­ствам Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь:

1.1. юры­дыч­най асо­бай, на якую ўскла­дзе­ны функ­цыі рэ­дак­цыі срод­ку ма­са­вай ін­фар­ма­цыі, аль­бо на пад­ста­ве да­га­во­ра, за­клю­ча­на­га з ёй у вы­зна­ча­ным па­рад­ку з рас­паў­сюдж­валь­ні­кам пра­дук­цыі срод­ку ма­са­вай ін­фар­ма­цыі;

1.2. ула­даль­ні­кам ін­фар­ма­цый­на­га рэ­сур­су (яго скла­до­вай част­кі) у вы­пад­ку рас­паў­сюдж­ван­ня пра­дук­цыі срод­ку ма­са­вай ін­фар­ма­цыі пры да­па­мо­зе ін­фар­ма­цый­на­га рэ­сур­су (яго скла­до­вай част­кі), раз­ме­шча­на­га ў гла­баль­най кам­п'ю­тар­най сет­цы ін­тэр­нэт.»;

пункт 4 вы­клю­чыць;

у пунк­це 5 сло­вы «фор­мы і» за­мя­ніць сло­ва­мі «фор­мы або»;

да­поў­ніць ар­ты­кул пунк­там 6 на­ступ­на­га змес­ту:

«6. Рас­паў­сюдж­валь­ні­кі пра­дук­цыі дру­ка­ва­ных срод­каў ма­са­вай ін­фар­ма­цыі, а так­са­ма пра­дук­цыі тэ­ле­ві­зій­ных, ра­дыё­вя­шчаль­ных срод­каў ма­са­вай ін­фар­ма­цыі (да­лей, ка­лі не пра­ду­гле­джа­на ін­шае, — рас­паў­сюдж­валь­ні­кі) пад­ля­га­юць уклю­чэн­ню ў Дзяр­жаў­ны рэ­естр рас­паў­сюдж­валь­ні­каў пра­дук­цыі дру­ка­ва­ных срод­каў ма­са­вай ін­фар­ма­цыі і Дзяр­жаў­ны рэ­естр рас­паў­сюдж­валь­ні­каў пра­дук­цыі тэ­ле­ві­зій­ных і ра­дыё­вя­шчаль­ных срод­каў ма­са­вай ін­фар­ма­цыі (да­лей — дзяр­жаў­ныя рэ­ест­ры) ад­па­вед­на.

Дзей­насць па рас­паў­сюдж­ван­ні пра­дук­цыі дру­ка­ва­ных срод­каў ма­са­вай ін­фар­ма­цыі, а так­са­ма пра­дук­цыі тэ­ле­ві­зій­ных і ра­дыё­вя­шчаль­ных срод­каў ма­са­вай ін­фар­ма­цыі без уклю­чэн­ня ў ад­па­вед­ны Дзяр­жаў­ны рэ­естр з'яў­ля­ец­ца не­за­кон­най і цяг­не ад­каз­насць у ад­па­вед­нас­ці з за­ка­на­даў­чы­мі ак­та­мі Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь.

Част­кі пер­шая і дру­гая гэ­та­га пунк­та не пры­мя­ня­юц­ца да рас­паў­сюдж­валь­ні­каў —юры­дыч­ных асоб, на якіх ус­кла­дзе­ны функ­цыі рэ­дак­цый срод­каў ма­са­вай ін­фар­ма­цыі, пры рас­паў­сюдж­ван­ні срод­каў ма­са­вай ін­фар­ма­цыі, якія імі вы­пус­ка­юц­ца.

Уклю­чэн­не рас­паў­сюдж­валь­ні­каў у ад­па­вед­ны Дзяр­жаў­ны рэ­естр ажыц­цяў­ля­ец­ца рэс­пуб­лі­кан­скім ор­га­нам дзяр­жаў­на­га кі­ра­ван­ня ў сфе­ры ма­са­вай ін­фар­ма­цыі не паз­ней як праз пят­нац­цаць пра­цоў­ных дзён з дня па­да­чы імі за­явы з пры­кла­дан­нем да­ку­мен­таў, пе­ра­лік, па­ра­дак па­да­чы і раз­гля­ду якіх вы­зна­ча­юц­ца рэс­пуб­лі­кан­скім ор­га­нам дзяр­жаў­на­га кі­ра­ван­ня ў сфе­ры ма­са­вай ін­фар­ма­цыі.

Рас­паў­сюдж­валь­ні­кі пра­дук­цыі тэ­ле­ві­зій­ных, ра­дыё­вя­шчаль­ных срод­каў ма­са­вай ін­фар­ма­цыі не паз­ней як за два пра­цоў­ныя дні да па­чат­ку (спы­нен­ня) рас­паў­сюдж­ван­ня ра­дыё-, тэ­ле­пра­гра­мы па­ве­дам­ля­юць у рэс­пуб­лі­кан­скі ор­ган дзяр­жаў­на­га кі­ра­ван­ня ў сфе­ры ма­са­вай ін­фар­ма­цыі аб па­чат­ку (спы­нен­ні) рас­паў­сюдж­ван­ня ра­дыё-, тэ­ле­пра­гра­мы.

Вы­клю­чэн­не з дзяр­жаў­ных рэ­ест­раў ажыц­цяў­ля­ец­ца па ра­шэн­ні рэс­пуб­лі­кан­ска­га ор­га­на дзяр­жаў­на­га кі­ра­ван­ня ў сфе­ры ма­са­вай ін­фар­ма­цыі ў вы­пад­ку:

не­ад­па­вед­нас­ці рэ­ча­іс­нас­ці звес­так, па­ка­за­ных у да­ку­мен­тах, па­да­дзе­ных для ўклю­чэн­ня ў ад­па­вед­ны Дзяр­жаў­ны рэ­естр;

пры­няц­ця рас­паў­сюдж­валь­ні­кам ра­шэн­ня аб спы­нен­ні рас­паў­сюдж­ван­ня пра­дук­цыі дру­ка­ва­ных срод­каў ма­са­вай ін­фар­ма­цыі, а так­са­ма пра­дук­цыі тэ­ле­ві­зій­ных, ра­дыё­вя­шчаль­ных срод­каў ма­са­вай ін­фар­ма­цыі на тэ­ры­то­рыі Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь;

рэ­ар­га­ні­за­цыі рас­паў­сюдж­валь­ні­ка — юры­дыч­най асо­бы (за вы­клю­чэн­нем вы­пад­каў рэ­ар­га­ні­за­цыі рас­паў­сюдж­валь­ні­ка — юры­дыч­най асо­бы ў фор­ме вы­лу­чэн­ня аль­бо да­лу­чэн­ня да яго ін­шай юры­дыч­най асо­бы);

лік­ві­да­цыі (спы­нен­ня дзей­нас­ці) рас­паў­сюдж­валь­ні­ка — юры­дыч­най асо­бы (ін­ды­ві­ду­аль­на­га прад­пры­маль­ні­ка);

па­ру­шэн­ня па­тра­ба­ван­ня, пра­ду­гле­джа­на­га пунк­там 5 гэ­та­га ар­ты­ку­ла;

рас­паў­сюдж­ван­ня ін­фар­ма­цый­ных па­ве­дам­лен­няў і (або) ма­тэ­ры­я­лаў, за­ба­ро­не­ных да рас­паў­сюдж­ван­ня ў ад­па­вед­нас­ці з ар­ты­ку­лам 38 гэ­та­га За­ко­на;

вы­ня­сен­ня рас­паў­сюдж­валь­ні­ку на пра­ця­гу го­да двух і больш пісь­мо­вых па­пя­рэ­джан­няў.

Рэс­пуб­лі­кан­скі ор­ган дзяр­жаў­на­га кі­ра­ван­ня ў сфе­ры ма­са­вай ін­фар­ма­цыі вы­зна­чае па­ра­дак ства­рэн­ня дзяр­жаў­ных рэ­ест­раў, уклю­чэн­ня (вы­клю­чэн­ня) у (з) іх рас­паў­сюдж­валь­ні­каў і ажыц­цяў­ляе вя­дзен­не дзяр­жаў­ных рэ­ест­раў.

Дзяр­жаў­ныя рэ­ест­ры раз­мя­шча­юц­ца ў ад­кры­тым до­сту­пе на афі­цый­ным сай­це рэс­пуб­лі­кан­ска­га ор­га­на дзяр­жаў­на­га кі­ра­ван­ня ў сфе­ры ма­са­вай ін­фар­ма­цыі.».

12. У ар­ты­ку­ле 22:

аб­зац шос­ты вы­клю­чыць;

аб­за­цы сё­мы — тры­нац­ца­ты лі­чыць ад­па­вед­на аб­за­ца­мі шос­тым — два­нац­ца­тым;

аб­зац дзя­вя­ты пас­ля сло­ва «ад­рас» да­поў­ніць сло­ва­мі», элект­рон­ны ад­рас».

13. Наз­ву і пункт 1 ар­ты­ку­ла 24 вы­клас­ці ў на­ступ­най рэ­дак­цыі:

«Ар­ты­кул 24. Ажыц­цяў­лен­не вя­шчан­ня тэ­ле- або ра­дыё­пра­грам

1. Вя­шчан­не тэ­ле- або ра­дыё­пра­грам ажыц­цяў­ля­ец­ца з вы­ка­ры­стан­нем у вы­зна­ча­ным за­ка­на­даў­ствам Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь па­рад­ку се­так элект­ра­су­вя­зі на пад­ста­ве спе­цы­яль­на­га да­зво­лу (лі­цэн­зіі) на ажыц­цяў­лен­не дзей­нас­ці ў га­лі­не вя­шчан­ня, які вы­да­ец­ца рэс­пуб­лі­кан­скім ор­га­нам дзяр­жаў­на­га кі­ра­ван­ня ў сфе­ры ма­са­вай ін­фар­ма­цыі.».

14. Ар­ты­кул 25 да­поў­ніць пунк­там 3 на­ступ­на­га змес­ту:

«3. Вя­шчан­не тэ­ле­пра­гра­мы па­він­на па­ста­ян­на су­пра­ва­джац­ца яе ла­га­ты­пам, за вы­клю­чэн­нем вя­шчан­ня рэ­клам­ных ма­тэ­ры­я­лаў.».

15. Да­поў­ніць За­кон ар­ты­ку­лам 261 на­ступ­на­га змес­ту:

«Ар­ты­кул 261. Аба­вяз­ко­вы агуль­на­да­ступ­ны па­кет тэ­ле­пра­грам

1. Апе­ра­та­ры элект­ра­су­вя­зі, па­стаў­шчы­кі па­слуг элект­ра­су­вя­зі, якія ажыц­цяў­ля­юць рас­паў­сюдж­ван­не тэ­ле­пра­грам, аба­вя­за­ны за­бяс­пе­чыць пра­да­стаў­лен­не кож­на­му аба­не­нту маг­чы­мас­ці пра­гля­ду тэ­ле­пра­грам, якія ўва­хо­дзяць у аба­вяз­ко­вы агуль­на­да­ступ­ны па­кет тэ­ле­пра­грам.

2. Пе­ра­лік, па­ра­дак і пас­ля­доў­насць (чар­го­васць) рас­паў­сюдж­ван­ня тэ­ле­пра­грам, якія ўва­хо­дзяць у аба­вяз­ко­вы агуль­на­да­ступ­ны па­кет тэ­ле­пра­грам, за­цвяр­джа­юц­ца Са­ве­там Мі­ніст­раў Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь.

3. Рас­паў­сюдж­ван­не аба­вяз­ко­ва­га агуль­на­да­ступ­на­га па­ке­та тэ­ле­пра­грам ажыц­цяў­ля­ец­ца на ўмо­вах да­га­во­ра аб ака­зан­ні па­слуг элект­ра­су­вя­зі і (або) да­га­во­ра арэн­ды тэх­ніч­ных срод­каў, за­клю­ча­ных па­між юры­дыч­най асо­бай, на якую ўскла­дзе­ны функ­цыі рэ­дак­цыі срод­ку ма­са­вай ін­фар­ма­цыі (яе ўпаў­на­ва­жа­ным прад­стаў­ні­ком), і апе­ра­та­рам элект­ра­су­вя­зі або па­стаў­шчы­ком па­слуг элект­ра­су­вя­зі.».

16. У ар­ты­ку­ле 38:

пад­пункт 1.3 пунк­та 1 вы­клас­ці ў на­ступ­най рэ­дак­цыі:

«1.3. ін­фар­ма­цыі, якая на­кі­ра­ва­на на пра­па­ган­ду вай­ны, эк­стрэ­місц­кай дзей­нас­ці або змя­шчае за­клі­кі да та­кой дзей­нас­ці, пар­наг­ра­фіі, гвал­ту і жорст­кас­ці, а так­са­ма ін­шай ін­фар­ма­цыі, рас­паў­сюдж­ван­не якой здоль­на на­нес­ці шко­ду на­цы­я­наль­ным ін­та­рэ­сам Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь або за­ба­ро­не­на гэ­тым За­ко­нам, ін­шы­мі за­ка­на­даў­чы­мі ак­та­мі Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь.»;

да­поў­ніць ар­ты­кул пунк­там 3 на­ступ­на­га змес­ту:

«3. Ула­даль­нік ін­фар­ма­цый­на­га рэ­сур­су (яго скла­до­вай част­кі), раз­ме­шча­на­га ў гла­баль­най кам­п'ю­тар­най сет­цы ін­тэр­нэт, аба­вя­за­ны не да­пус­каць вы­ка­ры­стан­ня гэ­та­га ін­фар­ма­цый­на­га рэ­сур­су (яго скла­до­вай част­кі) для рас­паў­сюдж­ван­ня ін­фар­ма­цыі, змест якой су­пя­рэ­чыць па­тра­ба­ван­ням гэ­та­га За­ко­на».

17. У ар­ты­ку­ле 42:

пункт 1 пас­ля сло­ва «ін­фар­ма­цыі,» да­поў­ніць сло­ва­мі «або ўла­даль­ні­ка ін­фар­ма­цый­на­га рэ­сур­су (яго скла­до­вай част­кі), раз­ме­шча­на­га ў гла­баль­най кам­п'ю­тар­най сет­цы ін­тэр­нэт,»;

у пунк­це 2 сло­вы «не мае», «ім» і «яна аба­вя­за­на» за­мя­ніць ад­па­вед­на сло­ва­мі «або ўла­даль­нік ін­фар­ма­цый­на­га рэ­сур­су (яго скла­до­вай част­кі), раз­ме­шча­на­га ў гла­баль­най кам­п'ю­тар­най сет­цы ін­тэр­нэт, не ма­юць», «імі» і «яны аба­вя­за­ны».

18. Ар­ты­кул 43 да­поў­ніць пунк­там 5 на­ступ­на­га змес­ту:

«5. Аб­вяр­жэн­не ін­фар­ма­цыі, рас­паў­сю­джа­най пры да­па­мо­зе ін­фар­ма­цый­на­га рэ­сур­су (яго скла­до­вай част­кі), раз­ме­шча­на­га ў гла­баль­най кам­п'ю­тар­най сет­цы ін­тэр­нэт, ажыц­цяў­ля­ец­ца на тым жа ін­фар­ма­цый­ным рэ­сур­се (яго скла­до­вай част­цы), пры да­па­мо­зе яко­га бы­лі рас­паў­сю­джа­ны ін­фар­ма­цый­нае па­ве­дам­лен­не і (або) ма­тэ­ры­ял, якія аб­вяр­га­юц­ца, не паз­ней як у дзень, які на­ды­хо­дзіць за днём па­ступ­лен­ня па­тра­ба­ван­ня аб аб­вяр­жэн­ні (ад­ка­зе) або тэкс­ту аб­вяр­жэн­ня (ад­ка­зу), у спе­цы­яль­най руб­ры­цы аль­бо на тым жа мес­цы ста­рон­кі і тым жа шрыф­там, што і ін­фар­ма­цый­нае па­ве­дам­лен­не і (або) ма­тэ­ры­ял, якія аб­вяр­га­юц­ца. Пры гэ­тым ін­фар­ма­цый­нае па­ве­дам­лен­не і (або) ма­тэ­ры­ял, якія аб­вяр­га­юц­ца, пад­ля­га­юць вы­да­лен­ню.».

19. У ар­ты­ку­ле 44:

пункт 1 і аб­зац пер­шы пунк­та 3 пас­ля сло­ва «ін­фар­ма­цыі,» да­поў­ніць сло­ва­мі «або ўла­даль­нік ін­фар­ма­цый­на­га рэ­сур­су (яго скла­до­вай част­кі), раз­ме­шча­на­га ў гла­баль­най кам­п'ю­тар­най сет­цы ін­тэр­нэт»;

у пунк­це 2 сло­вы «не вы­зва­ля­ец­ца» за­мя­ніць сло­ва­мі «або ўла­даль­нік ін­фар­ма­цый­на­га рэ­сур­су (яго скла­до­вай част­кі), раз­ме­шча­на­га ў гла­баль­най кам­п'ю­тар­най сет­цы ін­тэр­нэт, не вы­зва­ля­юц­ца».

20. У ар­ты­ку­ле 49:

аб­зац пер­шы пунк­та 1 пас­ля сло­ва «ін­фар­ма­цыі,» да­поў­ніць сло­ва­мі «або ўла­даль­ні­ку ін­фар­ма­цый­на­га рэ­сур­су (яго скла­до­вай част­кі), раз­ме­шча­на­га ў гла­баль­най кам­п'ю­тар­най сет­цы ін­тэр­нэт»;

да­поў­ніць ар­ты­кул пунк­там 21 на­ступ­на­га змес­ту:

«21. Пісь­мо­вае па­пя­рэ­джан­не вы­но­сіц­ца рас­паў­сюдж­валь­ні­ку рэс­пуб­лі­кан­скім ор­га­нам дзяр­жаў­на­га кі­ра­ван­ня ў сфе­ры ма­са­вай ін­фар­ма­цыі ў вы­пад­ку:

21.1. па­ру­шэн­ня рас­паў­сюдж­валь­ні­кам пра­дук­цыі тэ­ле­ві­зій­ных срод­каў ма­са­вай ін­фар­ма­цыі па­тра­ба­ван­няў пунк­та 1 ар­ты­ку­ла 261 гэ­та­га За­ко­на;

2 1.2. рас­паў­сюдж­ван­ня пра­дук­цыі срод­ку ма­са­вай ін­фар­ма­цыі да яго дзяр­жаў­най рэ­гіст­ра­цыі або да атры­ман­ня за­меж­ным срод­кам ма­са­вай ін­фар­ма­цыі, які рас­паў­сюдж­вае на тэ­ры­то­рыі Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь сваю пра­дук­цыю без змя­нен­ня фор­мы або змес­ту, ад­па­вед­на­га да­зво­лу ў рэс­пуб­лі­кан­скім ор­га­не дзяр­жаў­на­га кі­ра­ван­ня ў сфе­ры ма­са­вай ін­фар­ма­цыі;

21.3. змя­нен­ня фор­мы або змес­ту пра­дук­цыі за­меж­на­га срод­ку ма­са­вай ін­фар­ма­цыі, якая рас­паў­сюдж­ва­ец­ца на тэ­ры­то­рыі Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь без змя­нен­ня яе фор­мы або змес­ту;

21.4. рас­паў­сюдж­ван­ня пра­дук­цыі тэ­ле­ві­зій­ных і ра­дыё­вя­шчаль­ных срод­каў ма­са­вай ін­фар­ма­цыі да атры­ман­ня імі спе­цы­яль­на­га да­зво­лу (лі­цэн­зіі) на ажыц­цяў­лен­не дзей­нас­ці ў га­лі­не вя­шчан­ня;

21.5. не­па­ве­дам­лен­ня рас­паў­сюдж­валь­ні­кам пра­дук­цыі тэ­ле­ві­зій­ных, ра­дыё­вя­шчаль­ных срод­каў ма­са­вай ін­фар­ма­цыі не паз­ней як за два пра­цоў­ныя дні да па­чат­ку (спы­нен­ня) рас­паў­сюдж­ван­ня ра­дыё-, тэ­ле­пра­гра­мы рэс­пуб­лі­кан­ска­му ор­га­ну дзяр­жаў­на­га кі­ра­ван­ня ў сфе­ры ма­са­вай ін­фар­ма­цыі аб па­чат­ку (спы­нен­ні) рас­паў­сюдж­ван­ня ра­дыё-, тэ­ле­пра­гра­мы, за вы­клю­чэн­нем вы­пад­ку, пра­ду­гле­джа­на­га аб­за­цам трэ­цім част­кі шос­тай пунк­та 6 ар­ты­ку­ла 17 гэ­та­га За­ко­на;

21.6. па­ру­шэн­ня па­тра­ба­ван­няў да рас­паў­сюдж­ван­ня пра­дук­цыі срод­ку ма­са­вай ін­фар­ма­цыі эра­тыч­на­га ха­рак­та­ру, пра­ду­гле­джа­ных пунк­та­мі 2 і 3 ар­ты­ку­ла 21 гэ­та­га За­ко­на;

2 1.7. рас­паў­сюдж­ван­ня пра­дук­цыі срод­ку ма­са­вай ін­фар­ма­цыі без да­га­во­ра аль­бо ін­ша­га да­ку­мен­та, які па­цвяр­джае на­яў­насць ад­па­вед­ных пра­воў на рас­паў­сюдж­ван­не на­зва­най пра­дук­цыі, ка­лі ін­шае не пра­ду­гле­джа­на за­ка­на­даў­ствам Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь;

2 1.8. не­вы­ка­нан­ня рас­паў­сюдж­валь­ні­кам за­кон­на­га па­тра­ба­ван­ня дзяр­жаў­на­га ор­га­на аб лік­ві­да­цыі па­ру­шэн­няў за­ка­на­даў­ства Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь аб срод­ках ма­са­вай ін­фар­ма­цыі.»;

у пунк­це 3:

част­ку пер­шую пас­ля слоў «по­шце» і «(за­сна­валь­ні­кам) срод­ку ма­са­вай ін­фар­ма­цыі» да­поў­ніць ад­па­вед­на сло­ва­мі «і (або) элект­рон­най по­шце» і «рас­паў­сюдж­валь­ні­ку або ўла­даль­ні­ку ін­фар­ма­цый­на­га рэ­сур­су (яго скла­до­вай част­кі), раз­ме­шча­на­га ў гла­баль­най кам­п'ю­тар­най сет­цы ін­тэр­нэт»;

част­ку дру­гую пас­ля слоў «(за­сна­валь­ні­кі) срод­ку ма­са­вай ін­фар­ма­цыі» да­поў­ніць сло­ва­мі», рас­паў­сюдж­валь­нік або ўла­даль­нік ін­фар­ма­цый­на­га рэ­сур­су (яго скла­до­вай част­кі), раз­ме­шча­на­га ў гла­баль­най кам­п'ю­тар­най сет­цы ін­тэр­нэт»;

пункт 4 пас­ля слоў «(за­сна­валь­ні­ка­мі) срод­ку ма­са­вай ін­фар­ма­цыі» да­поў­ніць сло­ва­мі «, рас­паў­сюдж­валь­ні­кам або ўла­даль­ні­кам ін­фар­ма­цый­на­га рэ­сур­су (яго скла­до­вай част­кі), раз­ме­шча­на­га ў гла­баль­най кам­п'ю­тар­най сет­цы ін­тэр­нэт,».

21. У ар­ты­ку­ле 50:

у пунк­це 2 сло­ва «трох­ме­сяч­ны» за­мя­ніць сло­вам «шас­ці­ме­сяч­ны»;

да­поў­ніць ар­ты­кул пунк­там 4 на­ступ­на­га змес­ту:

«4. Па ра­шэн­ні за­сна­валь­ні­ка (за­сна­валь­ні­каў) срод­ку ма­са­вай ін­фар­ма­цыі вы­пуск срод­ку ма­са­вай ін­фар­ма­цыі мо­жа быць пры­пы­не­ны на тэр­мін да шас­ці ме­ся­цаў, але не час­цей як адзін раз на два га­ды.».

22. У ар­ты­ку­ле 51:

у пад­пунк­це 2.1 пунк­та 2 сло­вы «тэ­ле­ві­зій­на­га вя­шчан­ня і ра­дыё­вя­шчан­ня» за­мя­ніць сло­ва­мі «вя­шчан­ня тэ­ле- або ра­дыё­пра­гра­мы»;

пункт 3 вы­клас­ці ў на­ступ­най рэ­дак­цыі:

«3. Іск аб спы­нен­ні вы­пус­ку срод­ку ма­са­вай ін­фар­ма­цыі мо­жа быць прад'­яў­ле­ны не паз­ней шас­ці ме­ся­цаў з дня ўзнік­нен­ня пад­стаў, пра­ду­гле­джа­ных пад­пунк­та­мі 2.1 і 2.2 пунк­та 2 гэ­та­га ар­ты­ку­ла.».

23. Да­поў­ніць За­кон ар­ты­ку­лам 511 на­ступ­на­га змес­ту:

«Ар­ты­кул 511. Аб­ме­жа­ван­не до­сту­пу да пра­дук­цыі срод­каў ма­са­вай ін­фар­ма­цыі, якая рас­паў­сюдж­ва­ец­ца пры да­па­мо­зе ін­фар­ма­цый­на­га рэ­сур­су (яго скла­до­вай част­кі), раз­ме­шча­на­га ў гла­баль­най кам­п'ю­тар­най сет­цы ін­тэр­нэт

1. Аб­ме­жа­ван­не до­сту­пу да пра­дук­цыі срод­каў ма­са­вай ін­фар­ма­цыі, якая рас­паў­сюдж­ва­ец­ца пры да­па­мо­зе ін­фар­ма­цый­на­га рэ­сур­су (яго скла­до­вай част­кі), раз­ме­шча­на­га ў гла­баль­най кам­п'ю­тар­най сет­цы ін­тэр­нэт, ажыц­цяў­ля­ец­ца па ра­шэн­ні рэс­пуб­лі­кан­ска­га ор­га­на дзяр­жаў­на­га кі­ра­ван­ня ў сфе­ры ма­са­вай ін­фар­ма­цыі ў вы­пад­ку:

1.1. вы­ня­сен­ня ўла­даль­ні­ку ін­фар­ма­цый­на­га рэ­сур­су (яго скла­до­вай част­кі), раз­ме­шча­на­га ў гла­баль­най кам­п'ю­тар­най сет­цы ін­тэр­нэт, на пра­ця­гу го­да двух і больш пісь­мо­вых па­пя­рэ­джан­няў;

1.2. рас­паў­сюдж­ван­ня пры да­па­мо­зе ін­фар­ма­цый­на­га рэ­сур­су (яго скла­до­вай част­кі), раз­ме­шча­на­га ў гла­баль­най кам­п'ю­тар­най сет­цы ін­тэр­нэт, ін­фар­ма­цый­ных па­ве­дам­лен­няў і (або) ма­тэ­ры­я­лаў, за­ба­ро­не­ных або аб­ме­жа­ва­ных да рас­паў­сюдж­ван­ня ў ад­па­вед­нас­ці з за­ка­на­даў­чы­мі ак­та­мі Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь, а так­са­ма з ра­шэн­ня­мі су­да, якія ўвай­шлі ў за­кон­ную сі­лу;

1.3. не­вы­ка­нан­ня ўла­даль­ні­кам ін­фар­ма­цый­на­га рэ­сур­су (яго скла­до­вай част­кі), раз­ме­шча­на­га ў гла­баль­най кам­п'ю­тар­най сет­цы ін­тэр­нэт, за­кон­на­га па­тра­ба­ван­ня дзяр­жаў­на­га ор­га­на аб лік­ві­да­цыі па­ру­шэн­няў за­ка­на­даў­ства Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь аб срод­ках ма­са­вай ін­фар­ма­цыі.

2. Ра­шэн­не аб аб­ме­жа­ван­ні до­сту­пу да пра­дук­цыі срод­каў ма­са­вай ін­фар­ма­цыі, якая рас­паў­сюдж­ва­ец­ца пры да­па­мо­зе ін­фар­ма­цый­на­га рэ­сур­су (яго скла­до­вай част­кі), раз­ме­шча­на­га ў гла­баль­най кам­п'ю­тар­най сет­цы ін­тэр­нэт, у да­чы­нен­ні да ўла­даль­ні­ка ін­фар­ма­цый­на­га рэ­сур­су (яго скла­до­вай част­кі), раз­ме­шча­на­га ў гла­баль­най кам­п'ю­тар­най сет­цы ін­тэр­нэт, мо­жа быць пры­ня­та не паз­ней чым у трох­ме­сяч­ны тэр­мін з дня ўзнік­нен­ня пад­стаў, пра­ду­гле­джа­ных пад­пунк­та­мі 1.1—1.3 пунк­та 1 гэ­та­га ар­ты­ку­ла.

3. Па­ра­дак аб­ме­жа­ван­ня до­сту­пу да пра­дук­цыі срод­каў ма­са­вай ін­фар­ма­цыі, якая рас­паў­сюдж­ва­ец­ца пры да­па­мо­зе ін­фар­ма­цый­на­га рэ­сур­су (яго скла­до­вай част­кі), раз­ме­шча­на­га ў гла­баль­най кам­п'ю­тар­най сет­цы ін­тэр­нэт, вы­зна­ча­ец­ца спе­цы­яль­на ўпаў­на­ва­жа­ным дзяр­жаў­ным ор­га­нам у сфе­ры бяс­пе­кі вы­ка­ры­стан­ня на­цы­я­наль­на­га сег­мен­та гла­баль­най кам­п'ю­тар­най сет­кі ін­тэр­нэт су­мес­на з Мі­ніс­тэр­ствам су­вя­зі і ін­фар­ма­ты­за­цыі Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь.».

Ар­ты­кул 2. Гэ­ты За­кон пры­мя­ня­ец­ца да пра­ва­ад­но­сін, якія ўзнік­нуць пас­ля яго ўва­хо­джан­ня ў сі­лу, за вы­клю­чэн­нем вы­пад­каў, пра­ду­гле­джа­ных част­ка­мі дру­гой і трэ­цяй гэ­та­га ар­ты­ку­ла.

Срод­кі ма­са­вай ін­фар­ма­цыі, за­рэ­гіст­ра­ва­ныя да ўва­хо­джан­ня ў сі­лу гэ­та­га За­ко­на, ма­юць пра­ва ажыц­цяў­ляць дзей­насць на тэ­ры­то­рыі Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь з улі­кам па­тра­ба­ван­няў, вы­зна­ча­ных для за­сна­ван­ня і дзяр­жаў­най рэ­гіст­ра­цыі срод­каў ма­са­вай ін­фар­ма­цыі да ўва­хо­джан­ня ў сі­лу гэ­та­га За­ко­на, пры ўмо­ве, што рэ­дак­цы­я­мі на­зва­ных срод­каў ма­са­вай ін­фар­ма­цыі з'яў­ля­юц­ца:

юры­дыч­ныя асо­бы (ка­мер­цый­ныя ар­га­ні­за­цыі), у ста­тут­ным фон­дзе якіх до­ля за­меж­ных ін­вес­та­раў скла­дае 20 і больш пра­цэн­таў;

юры­дыч­ныя асо­бы (не­ка­мер­цый­ныя ар­га­ні­за­цыі), 20 і больш пра­цэн­таў за­сна­валь­ні­каў (удзель­ні­каў, чле­наў) якіх скла­да­юць за­меж­ныя юры­дыч­ныя асо­бы, за­меж­ныя гра­ма­дзя­не і (або) асо­бы без гра­ма­дзян­ства, якія па­ста­ян­на не пра­жы­ва­юць на тэ­ры­то­рыі Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь.

Рас­паў­сюдж­валь­ні­кі пра­дук­цыі срод­каў ма­са­вай ін­фар­ма­цыі, якія на дзень ува­хо­джан­ня ў сі­лу гэ­та­га За­ко­на ажыц­цяў­ля­юць рас­паў­сюдж­ван­не пра­дук­цыі дру­ка­ва­ных срод­каў ма­са­вай ін­фар­ма­цыі, а так­са­ма пра­дук­цыі тэ­ле­ві­зій­ных, ра­дыё­вя­шчаль­ных срод­каў ма­са­вай ін­фар­ма­цыі, аба­вя­за­ны да
1 лі­пе­ня 2015 го­да на­кі­ра­ваць у рэс­пуб­лі­кан­скі ор­ган дзяр­жаў­на­га кі­ра­ван­ня ў сфе­ры ма­са­вай ін­фар­ма­цыі звест­кі, не­аб­ход­ныя для ўклю­чэн­ня іх у Дзяр­жаў­ны рэ­естр рас­паў­сюдж­валь­ні­каў пра­дук­цыі дру­ка­ва­ных срод­каў ма­са­вай ін­фар­ма­цыі і Дзяр­жаў­ны рэ­естр рас­паў­сюдж­валь­ні­каў пра­дук­цыі тэ­ле­ві­зій­ных і ра­дыё­вя­шчаль­ных срод­каў ма­са­вай ін­фар­ма­цыі ад­па­вед­на. На­кі­ра­ван­не гэ­тых звес­так ажыц­цяў­ля­ец­ца ў па­ве­дам­ляль­ным па­рад­ку на элект­рон­ны ад­рас рэс­пуб­лі­кан­ска­га ор­га­на дзяр­жаў­на­га кі­ра­ван­ня ў сфе­ры ма­са­вай ін­фар­ма­цыі.

Ар­ты­кул 3. Са­ве­ту Мі­ніст­раў Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь у шас­ці­ме­сяч­ны тэр­мін:

пры­вес­ці ра­шэн­ні Ура­да Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь у ад­па­вед­насць з гэ­тым За­ко­нам;

за­бяс­пе­чыць пры­вя­дзен­не рэс­пуб­лі­кан­скі­мі ор­га­на­мі дзяр­жаў­на­га кі­ра­ван­ня, пад­па­рад­ка­ва­ны­мі Ура­ду Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь, іх нар­ма­тыў­ных пра­ва­вых ак­таў у ад­па­вед­насць з гэ­тым За­ко­нам;

пры­няць ін­шыя за­ха­ды, не­аб­ход­ныя для рэа­лі­за­цыі па­ла­жэн­няў гэ­та­га За­ко­на.

Ар­ты­кул 4. Гэ­ты За­кон ува­хо­дзіць у сі­лу з 1 сту­дзе­ня 2015 го­да.

Прэ­зі­дэнт Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь А. Лу­ка­шэн­ка

20 снеж­ня 2014 го­да, г. Мінск.

№ 213—З

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.