Вы тут

Тут ёсць і ваша гісторыя


Каб зра­зу­мець ча­ла­ве­ка, трэ­ба прай­сці шлях у яго ча­ра­ві­ках. Лі­та­раль­нае тлу­ма­чэн­не гэ­тай пры­маў­кі рэ­жы­сёр Аляк­сандр Мар­чан­ка пе­ра­ўтва­рыў у сцэ­ніч­нае вы­ра­шэн­не спек­так­ля «Ма­быць?». Для та­го, каб зра­зу­мець, хто та­кія су­час­ныя бе­ла­ру­сы, у Рэс­пуб­лі­кан­скім тэ­ат­ры бе­ла­рус­кай дра­ма­тур­гіі ў пра­мым сэн­се пе­ра­аб­улі ак­цё­раў і гле­да­чоў.

23-26

Вазь­мі­це та­пач­кі!

Пад­час спек­так­ля ак­цё­ры вы­хо­дзяць у за­лу і па­чы­на­юць пра­па­ноў­ваць гле­да­чам пе­ра­абуц­ца ў та­пач­кі. Ра­ша­юц­ца адзін­кі. Ма­ла хто з нас га­то­вы вый­сці з зо­ны гля­дац­ка­га кам­фор­ту і па­га­дзіц­ца на ўдзел у спек­так­лі. Тым больш ак­цё­ры, змя­ніў­шы абу­так, рас­па­вя­да­лі жыц­цё­выя гіс­то­рыі. А рап­там так­са­ма прый­дзец­ца? Да та­го ж не­ка­то­рыя ўжо па­чу­лі ся­бе са сцэ­ны — не­каль­кі ра­зоў на пра­ця­гу спек­так­ля вы­ка­наў­цы за­чыт­ва­юць пісь­мо­выя ад­ка­зы гле­да­чоў на пы­тан­ні пра та­ле­рант­насць, ве­ру і тры­ва­ласць, за­да­дзе­ныя пе­рад спек­так­лем на ка­ля­ро­вых па­пер­ках (на­ўрад ці хто па­да­зра­ваў, што вы­ні­кі гэ­та­га апы­тан­ня бу­дуць агу­ча­ны так хут­ка). Спек­такль «Ма­быць?» ад­маў­ляе тэ­атр за­баў­ляль­ны, дзе гля­дач ад­чу­вае ся­бе до­сыць бяс­печ­на. Дый сцвяр­джае тэ­атр са­цы­яль­ны, на­дзён­ны, дзе ад гле­да­ча па­тра­бу­юць са­ўдзель­ніц­тва ды су­раз­ва­жан­ня. Та­пач­кі — гэ­та адзін са спо­са­баў іні­цы­я­цыі...

Рэ­жы­сёр Аляк­сандр Мар­чан­ка, дра­ма­тург Дзміт­рый Ба­га­слаў­скі і 12 ак­цё­раў РТБД звяр­ну­лі ўва­гу на лю­дзей, што жы­вуць по­бач, узя­лі ў іх ін­тэр­в'ю і ства­ры­лі з гэ­тых ін­тэр­в'ю спек­такль «Ма­быць?» пра су­час­ных бе­ла­ру­саў. На сцэ­ну «вый­шлі» фут­боль­ны фа­нат і дзяў­чы­на, якая ра­туе бяз­до­мных жы­вёл. Жан­чы­на, якая за­хап­ля­ец­ца спі­ры­тыз­мам, і жур­на­ліст, які па­тра­піў у ня­ём­кае ста­но­ві­шча з жаб­ра­ка­мі ка­ля царк­вы. Кант­ра­лёр гра­мад­ска­га транс­пар­ту і дзед Ягор з пчальніка. Італь­я­нец, які лю­біць Бе­ла­русь, але смя­ец­ца з бе­ла­рус­кай ма­ца­рэ­лы, і ах­вя­ры хат­ня­га гвал­ту. У іх гіс­то­ры­ях не змя­ні­лі ні сло­ва, толь­кі зман­ці­ра­ва­лі ад­па­вед­ным чы­нам, ства­рыў­шы да­ку­мен­таль­ны спек­такль пра тых, хто жы­ве тут і ця­пер.

Га­ла­сы ва­кол пы­тан­няў

Для шмат­лі­кіх удзель­ні­каў бе­ла­рус­кай тэ­ат­раль­най су­поль­нас­ці іс­нуе толь­кі тое мас­тац­тва, якое іс­нуе на рэ­пер­ту­ар­най сцэ­не. Ас­тат­няе — не сур'­ёз­на. Прэм'­е­ра «Ма­быць?» мо­жа быць рас­цэ­не­на як пэў­ная «ле­га­лі­за­цыя» но­вай фор­мы на рэ­пер­ту­ар­най сцэ­не. Ад­нак за­ўва­жу, што да­ку­мен­таль­ны тэ­атр з'я­віў­ся на Бе­ла­ру­сі ў па­чат­ку ХХ ста­год­дзя: слын­ныя тэ­ат­ры рэ­ва­лю­цый­най са­ты­ры, «жы­выя га­зе­ты» і агі­та­цый­ная «Сі­няя блу­за», якія пра­ца­ва­лі з па­рад­кам дня. З тае па­ры да­ку­мен­таль­ны жанр раз­ві­ваў­ся і кроп­ка­ва пры­сут­ні­чаў у тэ­ат­раль­ным пра­цэ­се. Фар­маль­на «Ма­быць?» тры­ва­ла звя­за­ны тэ­ат­раль­ны­мі ін­сцэ­ні­роў­ка­мі кніг Але­ся Ада­мо­ві­ча, Свят­ла­ны Алек­сі­е­віч ды ін­шых да­ку­мен­та­ліс­таў. Іх аб'­яд­ноў­вае ма­на­ла­гіч­ная струк­ту­ра дра­ма­тур­гіч­на­га ма­тэ­ры­я­лу. Жанр спек­так­ля «Ма­быць?» вы­зна­ча­ны як «га­ла­сы ва­кол на­шых пы­тан­няў».

Спек­такль Аляк­санд­ра Мар­чан­кі дэк­ла­руе шмат­лі­кія прын­цы­пы но­ва­га да­ку­мен­таль­на­га тэ­ат­ра. Для ства­рэн­ня тэкс­ту вы­ка­ры­ста­на тэх­ні­ка vеrbаtіm, якая па­тра­буе не­ча­ка­ных фар­му­лё­вак пад­час раз­мо­вы і да­слоў­най пе­ра­да­чы ак­цё­ра­мі мо­вы ге­роя. Сцэ­наг­ра­фія (мас­так Юрый Са­ла­мо­наў) вы­ра­ша­на вель­мі сціп­лы­мі срод­ка­мі: двух­уз­роў­не­вы зад­нік ды шмат абут­ку, які то ва­ліц­ца з-пад штан­ке­таў, то вы­ля­тае з-за ку­ліс. Ак­цё­ры ж вы­хо­дзяць на сцэ­ну ў ад­ноль­ка­вых чэш­ках, і абу­ван­не ў ке­ды, мод­ныя бо­ты ці ваў­ня­ныя шкар­пэт­кі азна­чае пе­ра­ўва­саб­лен­не ў ге­роя, ад імя якога за­раз пра­гу­чыць ма­на­лог. Рэ­жы­сёр ад­маў­ля­ец­ца ад тра­ды­цый­на­га му­зыч­на­га афарм­лен­ня — на сцэ­не толь­кі жы­вая му­зы­ка, якую кам­па­зі­тар Ягор За­бе­лаў вы­кон­вае на ба­я­не і спа­лу­чае з рыт­мам дзе­ян­ня. Ак­цё­ры пра­цу­юць без гры­му і кас­цю­маў (у сэн­се: з'яў­ля­ю­чы­ся на сцэ­не ў паў­ся­дзён­ным адзен­ні, тым са­мым пад­крэс­лі­ва­ю­чы сваю су­час­насць і бліз­касць гле­да­чу). Ха­ця ад не­ка­то­рых «за­па­ве­таў» рэ­жы­сёр свя­до­ма ад­маў­ля­ец­ца. На­прык­лад, ха­рэа­гра­фія і плас­ты­ка ў па­ста­ноў­цы не не­аб­ход­насць, а сро­дак вы­раз­на­сці, што, у прын­цы­пе, не пра­ду­гле­джа­на ідэ­яй да­ку­мен­таль­на­га тэ­ат­ра. Ад­нак гэ­ты факт не аб­вяр­гае да­ку­мен­таль­нас­ці, а пад­крэс­лі­вае, што ра­ды­каль­нае ад­маў­лен­не срод­каў тэ­ат­раль­най вы­раз­на­сці, аб­ну­лен­не, якое ста­ла важ­ным для гэ­та­га жан­ру на па­чат­ко­вым эта­пе, па­сту­по­ва страч­вае сваю ак­ту­аль­насць, ства­ра­ю­чы но­вую тэ­ат­раль­ную мо­ву.

Над прор­вай у тэкс­тах

Ад­мет­насць «Ма­быць?» не толь­кі ў за­сва­ен­ні но­вай тэ­ат­раль­най мо­вы, але і ў тым, што на рэ­пер­ту­ар­най сцэ­не па­кры­ху з'яў­ля­ец­ца са­цы­яль­ны тэ­атр, які да­сле­дуе праб­ле­мы су­час­нас­ці. З'яў­лен­ню кан­крэт­на гэ­тай па­ста­ноў­кі па­пя­рэд­ні­ча­ла шмат па­дзей: май­стар-кла­сы вя­до­мых ра­сій­скіх дра­ма­тур­гаў-да­ку­мен­та­ліс­таў Мі­ха­і­ла Дур­нян­ко­ва і Лю­бо­ві Муль­мен­кі ў Цэнт­ры бе­ла­рус­кай дра­ма­тур­гіі, да­ку­мен­таль­ны пра­ект Анд­рэя Са­ўчан­кі «Бі-Лінг­вы», спек­такль «РАTRІS» Сяр­гея Ан­цэ­ле­ві­ча, Дзміт­рыя Ба­га­слаў­ска­га і Вік­та­ра Кра­соў­ска­га (Цэнтр ві­зу­аль­ных і вы­ка­наў­чых мас­тац­тваў). І гэ­ты пе­ра­лік ро­біць ві­да­воч­ным раз­лом па­між пра­ект­ным і рэ­пер­ту­ар­ным тэ­ат­рам Бе­ла­ру­сі...

Мес­ца су­час­най бе­ла­рус­кай п'е­сы ў рэ­пер­ту­ар­ным тэ­ат­ры вы­раз­на акрэс­лі­ла ІІІ На­цы­я­наль­ная тэ­ат­раль­ная прэ­мія: з 11 на­мі­на­ва­ных дра­ма­тыч­ных спек­так­ляў толь­кі адзін — «Па­доб­ны да Стын­га» Іры­ны Пісь­мен­най — ство­ра­ны па п'е­се су­час­на­га бе­ла­рус­ка­га дра­ма­тур­га (ін­сцэ­ні­роў­кі фак­тыч­на ста­тыс­ты­ку не па­пра­вяць, бо за­звы­чай гэ­та ін­сцэ­ні­роў­кі кла­сі­кі). Пры тым, што ў кра­і­не што­год прэ­зен­ту­ец­ца шэ­раг ці­ка­вых тэкс­таў, на рэ­пер­ту­ар­ную сцэ­ну, на жаль, трап­ля­юць адзін­кі. І вось ся­род гэ­тых адзі­нак уда­ло­ся ад­ва­я­ваць са­бе мес­ца да­ку­мен­таль­на­му, да­след­ча­му тэ­ат­ру, які яшчэ ад­ным швом, але зні­тоў­вае па­рва­ную рэ­ча­іс­насць бе­ла­рус­ка­га тэ­ат­раль­на­га пра­цэ­су. І, без­умоў­на, фік­суе ад­люст­ра­ван­не кан­крэт­на­га мо­ман­ту і на яго пад­ста­ве спра­буе асэн­са­ваць су­час­насць. Рас­па­вя­дае пра нас, якія мы ёсць сён­ня, і да­па­ма­гае неш­та пра ся­бе зра­зу­мець. Тут ёсць і ва­ша гіс­то­рыя.

Але­на Маль­чэў­ская

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.