Вы тут

«Наш экспарцёр заўсёды надзейна абаронены»


Фі­лі­ял «Бел­эк­сім­га­рант-Грод­на» на­рошч­вае па­слу­гі прад­пры­ем­ствам, што пра­цу­юць на за­меж­ных рын­ках

Бе­ла­рус­кае рэс­пуб­лі­кан­скае ўні­тар­нае прад­пры­ем­ства экс­парт­на-ім­парт­на­га стра­ха­ван­ня «Бел­эк­сім­га­рант» — ад­на з буй­ней­шых стра­ха­вых кам­па­ній кра­і­ны. Ство­ра­на ў 2001 го­дзе для пад­трым­кі пра­дук­цыі і па­слуг ай­чын­ных прад­пры­ем­стваў на су­свет­ным рын­ку. Фун­да­тар — урад краіны. Мае раз­га­лі­на­ва­ную сет­ку фі­лі­ялаў. Сён­ня наш рас­каз пра фі­лі­ял у Грод­не.

У ка­лек­тыў­най гу­тар­цы з ка­рэс­пан­дэн­там «Звяз­ды» пры­ня­лі ўдзел ды­рэк­тар фі­лі­яла Сяр­гей Лаў­руш­ка і яго на­мес­ні­кі Свят­ла­на Анісь­ка і Аляк­сандр Сліў­ко.

Директор новый снимок

Директор новый снимок

 

У са­мым па­чат­ку Сяр­гей Яў­ге­на­віч Лаў­руш­ка па­лі­чыў па­трэб­ным пад­крэс­ліць:

— На­ша­му фі­лі­ялу споў­ні­ла­ся 12 га­доў. Ад­ра­зу тут пра­ца­ва­лі тры ча­ла­ве­кі, цяпер — больш за дзвес­це. Мы шмат­про­філь­нае прад­пры­ем­ства, але асноў­ных кі­рун­каў ра­бо­ты тры. Пер­шы і га­лоў­ны — стра­ха­ван­не экс­парт­ных ры­зык. Дру­гі — раз­віц­цё ме­ды­цын­скіх па­слуг. І трэ­ці — тра­ды­цый­ныя ві­ды стра­ха­ван­ня: аба­вяз­ко­вае (75%) і доб­ра­ах­вот­нае (25%). Гэ­та стра­ха­ван­не гра­ма­дзян­скай ад­каз­нас­ці тых, хто за ру­лём, стра­ха­ван­не пе­ра­воз­чы­каў, ма­ё­мас­ці, транс­пар­ту, гру­заў, крэ­ды­таў, аб­лі­га­цый... Уся­го мы ажыц­цяў­ля­ем 55 ві­даў стра­ха­ван­ня. І аб'­ём сва­іх па­слуг ста­ра­ем­ся на­рошч­ваць.

Але сён­ня да­вай­це спы­нім­ся на га­лоў­ным кі­рун­ку — стра­ха­ван­ні экс­пар­ту. На раз­віц­цё гэ­та­га ві­ду па­слуг мы скан­цэнт­ра­ва­лі на­ма­ган­ні ўся­го свай­го ка­лек­ты­ву. Ёсць аб'­ек­тыў­ныя фак­та­ры, з які­мі па­він­ны лі­чыц­ца: па-пер­шае — са­мая ма­лень­кая воб­ласць. І па струк­ту­ры пра­мыс­ло­вас­ці — у нас у асноў­ным пе­ра­ва­жае пе­ра­пра­цоў­ка: мас­ла­сыр­за­во­ды і мя­са­кам­бі­на­ты. Акра­мя гэ­та­га, не­ка­то­рыя «шчас­ліў­чы­кі» пра­цу­юць па па­пя­рэд­няй апла­це — на­прык­лад, ААТ «Гро­дзен­ская ты­ту­нё­вая фаб­ры­ка «Нё­ман» і ААТ «Лід­скае пі­ва» . За­явак у іх шмат, ма­гут­нас­ці за­гру­жа­ны, та­му пе­рай­шлі на па­пя­рэд­нюю апла­ту, і стра­ха­вое па­крыц­цё ры­зык ім не па­трэб­на.

Тым не менш клі­енц­кая ба­за да­стат­ко­вая. Пра­цу­ем як з дзяр­жаў­ны­мі, так і з пры­ват­ны­мі прад­пры­ем­ства­мі. Ся­род іх та­кія вя­до­мыя за ме­жа­мі Бе­ла­ру­сі ка­лек­ты­вы, як ААТ «Грод­на-Азот», СТАА «Кон­тэ Спа», ААТ «Скі­даль­скі цук­ро­вы кам­бі­нат», ААТ «Ла­ка­фар­ба» з Лі­ды, ваў­ка­выс­кія ААТ «Бел­лакт», ААТ «Крас­на­сель­скбуд­ма­тэ­ры­я­лы» і ААТ «Ваў­ка­выс­кі мя­са­кам­бі­нат», ААТ «Лід­скі ма­лоч­на­кан­сер­ва­вы кам­бі­нат», ААТ «Шчу­чын­скі мас­ла­сыр­за­вод» і гэ­так да­лей. Пе­ра­лік да­стат­ко­ва вя­лі­кі — ле­тась бы­ло 20 прад­пры­ем­стваў, за­раз гэ­тая ліч­ба вы­рас­ла ў 1,5 ра­за. Услед за аб­лас­ным цэнт­рам і та­кі­мі буй­ны­мі га­ра­да­мі, як Лі­да, па­шы­ра­ем су­пра­цоў­ніц­тва з ра­ён­ны­мі цэнт­ра­мі — На­ва­груд­кам, Ашмя­на­мі і ін­шы­мі.

Ра­дуе, што на­ме­ці­ла­ся та­кая вось ста­ноў­чая ды­на­мі­ка. Ды­рэк­тар­скі кор­пус па­чы­нае ра­зу­мець, што не вар­та вы­пра­боў­ваць лёс, а лепш ка­рыс­тац­ца на­шай пад­трым­кай. Толь­кі за дзе­сяць ме­ся­цаў за­клю­ча­на 1899 да­га­во­раў стра­ха­ван­ня і тэмп пры­рос­ту ў па­раў­на­нні з ле­таш­нім склаў 32%.

IMG_4298

Прад­стаў­ля­ем ін­та­рэ­сы дзяр­жа­вы

Сваю ра­бо­ту ка­лек­тыў бу­дуе ад­па­вед­на з Ука­зам Прэ­зі­дэн­та РБ № 534 ад 25 жніў­ня 2006 го­да «Аб са­дзей­ні­чан­ні раз­віц­цю экс­пар­ту та­ва­раў (ра­бот, па­слуг)». Да­ку­мен­там пра­ду­гле­джа­ны як асноў­ныя, так і да­дат­ко­выя па­слу­гі. Асноў­ныя — га­ран­та­ван­не эка­на­міч­най бяс­пе­кі экс­пар­цё­ра шля­хам вы­пла­ты стра­ха­во­га па­крыц­ця і ўрэ­гу­ля­ван­ня страт у вы­ні­ку на­ступ­лен­ня стра­ха­во­га вы­пад­ку. Да­дат­ко­выя — ква­лі­фі­ка­ва­ная кан­суль­та­тыў­ная да­па­мо­га экс­пар­цё­ру на ста­дыі за­клю­чэн­ня знеш­не­ганд­лё­вых кант­рак­таў і іх су­пра­ва­джэн­ня. А так­са­ма па­ста­ян­ны ма­ні­то­рынг фі­нан­са­ва­га ста­ну, дзе­ла­вой ак­тыў­нас­ці і знеш­ня­га ася­род­дзя контр­аген­та (за­меж­на­га па­куп­ні­ка).

— Па­чы­на­ю­чы з 2011 го­да, па­ча­ло­ся больш ак­тыў­нае вы­ка­ры­стан­не дру­го­га ін­стру­мен­та, які пра­ду­гле­джа­ны ва Ука­зе, — экс­парт­на­га крэ­ды­та­ван­ня экс­пар­цё­раў бан­ка­мі, — рас­каз­вае Аляк­сандр Сліў­ко. — Гэ­тая па­слу­га ў воб­лас­ці, як і ў цэ­лым у кра­і­не, раз­ві­ва­ец­ца за­раз да­стат­ко­ва ак­тыў­на. У нас ле­тась бы­ло ажыц­цёў­ле­на адзі­нац­цаць пра­ек­таў па экс­парт­ным крэ­ды­та­ван­ні. Сё­ле­та, спа­дзя­ю­ся, бу­дзе больш. Усё за­ле­жыць ад та­го, ці га­то­вы бан­кі пра­да­стаў­ляць крэ­дыт­ныя рэ­сур­сы ў дадзены мо­мант, які з'яў­ля­ец­ца зу­сім не прос­тым.

Тут па­трэб­на па­тлу­ма­чыць. Ме­на­ві­та «Бел­эк­сім­га­рант» і яго фі­лі­ялы ва­ло­да­юць вы­ключ­ным пра­вам стра­ха­ван­ня экс­парт­ных ры­зык з пад­трым­кай дзяр­жа­вы. І сут­насць дзяр­жаў­най пад­трым­кі за­клю­ча­ец­ца яшчэ і ў тым, што ў бюд­жэ­це кра­і­ны што­год пра­ду­гледж­ва­юц­ца срод­кі на кам­пен­са­цыю страт, па­не­се­ных бан­кам ад пра­да­стаў­лен­ня экс­парт­ных крэ­ды­таў. Пра­ду­гле­джа­ны так­са­ма бюд­жэт­ныя па­зы­кі для вы­пла­ты пры не­аб­ход­нас­ці стра­ха­во­га па­крыц­ця — па да­га­во­рах стра­ха­ван­ня. Пад­крэс­лім: у абод­вух вы­пад­ках толь­кі пры ўмо­ве стра­ха­ван­ня экс­парт­ных апе­ра­цый у Бел­эк­сім­га­ран­це.

— Лі­чым, што гэ­ты кі­ру­нак з'яў­ля­ец­ца вель­мі перс­пек­тыў­ным, — пе­ра­ка­на­ны Аляк­сандр Ра­ма­на­віч. — На­ша ра­бо­та да­па­ма­гае прад­пры­ем­ствам ад­чу­ваць ся­бе больш упэў­не­на на знеш­ніх рын­ках, за­ма­цоў­ваць свае па­зі­цыі і ру­хац­ца да­лей, за­ва­ёў­ваць но­выя па­зі­цыі. Мяр­куй­це са­мі: за кошт атры­ма­на­га та­вар­на­га крэ­ды­ту мож­на эле­мен­тар­на па­вя­лі­чыць про­даж. Дзя­ку­ю­чы крэ­ды­та­ван­ню зні­жа­ец­ца са­бе­кошт пра­дук­цыі і, ад­па­вед­на, па­вы­ша­ец­ца рэн­та­бель­насць. Зна­чыць, ляг­чэй кан­ку­ры­ра­ваць з ін­шы­мі та­ва­ра­вы­твор­ца­мі, бо ёсць маг­чы­масць пра­па­на­ваць больш вы­гад­ныя ўмо­вы рэа­лі­за­цыі. І ў вы­ні­ку прад­пры­ем­ства пры­но­сіць кра­і­не больш ва­лют­най вы­руч­кі, чым яно маг­ло атры­маць без ка­ры­стан­ня фі­нан­са­вы­мі ін­стру­мен­та­мі.

— На са­мой спра­ве коль­касць плю­соў боль­шая, — удак­лад­няе Сяр­гей Лаў­руш­ка. — Дзе ты ў ін­шым мес­цы возь­меш ва­лют­ны крэ­дыт пад тры пра­цэн­ты? Ня­ма больш та­ко­га. Тым больш, што за­раз пра­цэ­ду­ра кры­ху спра­шча­ец­ца, каб мак­сі­маль­на ска­ра­ціць час ад па­да­чы за­яў­кі да атры­ман­ня крэ­ды­ту. Так­са­ма стра­ха­ван­нем з ад­тэр­мі­ноў­кай пла­ця­жу ды­рэк­тар зды­мае з ся­бе ве­лі­зар­ны груз ад­каз­нас­ці за не­вяр­тан­не ва­лют­най вы­руч­кі. А гэ­тая па­зі­цыя, як вя­до­ма, па­ста­ян­на зна­хо­дзіц­ца пад піль­най ува­гай на­шых кант­ра­лю­ю­чых ор­га­наў. І не па­трэб­на па­ста­ян­на ез­дзіць у ста­лі­цу, каб пра­даў­жаць тэр­мі­ны вяр­тан­ня ва­лют­най вы­руч­кі. Ка­лі кант­ракт за­стра­ха­ва­ны ў Бел­эк­сім­га­ран­це, то тэр­мі­ны пра­даў­жа­юц­ца аў­та­ма­тыч­на.

— Па­чаў­шы ў свой час з ну­ля, за­раз мы зай­ма­ем па экс­парт­ным стра­ха­ван­ні ад­ну з лі­дзі­ру­ю­чых па­зі­цый, — за­зна­чае Аляк­сандр Сліў­ко. — Гэ­та ня­гле­дзя­чы на тое, што на­ша воб­ласць не лідзіруе па экс­пар­ту ся­род ін­шых рэ­гі­ё­наў. На­шы па­слу­гі па­трэб­ны як буй­но­му, так і не­вя­лі­ка­му экс­пар­цё­ру. Яны ўні­вер­саль­ныя па сва­ім ха­рак­та­ры і пры­зна­чэн­ні, на­кі­ра­ва­ны на тое, каб зні­жаць ры­зы­кі, а яны ёсць ва ўсіх.

Гэ­ты год вы­даў­ся скла­да­ным для экс­пар­цё­раў. Да 60% экс­пар­ту прад­пры­ем­стваў воб­лас­ці пры­па­дае на Ра­сій­скую Фе­дэ­ра­цыю, а з кан­ца дру­го­га квар­та­ла ідзе рэз­кае зні­жэн­не кур­са ра­сій­ска­га руб­ля, і ў вы­ні­ку аб'­ём экс­пар­ту рас­це, а ў до­ла­ра­вым эк­ві­ва­лен­це зні­жа­ец­ца. Ва ўсе па­пя­рэд­нія га­ды экс­парт па­вя­ліч­ваў­ся, пра­цэнт яго па­крыц­ця на­шы­мі па­слу­га­мі — так­са­ма. Мы раз­ліч­ва­ем, што ў гэ­тым го­дзе вы­рас­туць і коль­касць прад­пры­ем­стваў, якія пра­цу­юць з на­мі, і коль­касць кант­рак­таў, якія мы пры­ма­ем на стра­ха­ван­не. Ці ад­бу­дзец­ца рост у до­ла­ра­вым эк­ві­ва­лен­це, па­ка­жа год — у за­леж­нас­ці ад та­го, якім бу­дзе курс руб­ля. Што да­ты­чыц­ца нас, то ды­на­мі­ка па ўсіх па­каз­чы­ках ста­ноў­чая. Аб'­ём стра­ха­во­га па­крыц­ця экс­парт­ных кант­рак­таў рас­це. Ня­гле­дзя­чы на тое, што шэ­раг прад­пры­ем­стваў воб­лас­ці ска­ра­ціў аб'­ёмы экс­парт­ных па­ста­вак па пры­чы­нах, якія на­зы­ва­лі­ся вы­шэй, збі­ра­ем­ся не змян­шаць аб'­ём­ныя па­каз­чы­кі, на якія вый­шлі ў больш спры­яль­ны пе­ры­яд.

IMG_4304

Кло­пат пра ча­ла­ве­ка пра­цы

— Дру­гім клю­ча­вым на­прам­кам дзей­нас­ці фі­лі­яла «Бел­эк­сім­га­рант-Грод­на», які атры­маў імк­лі­вае раз­віц­цё, з'яў­ля­ец­ца доб­ра­ах­вот­нае стра­ха­ван­не ме­ды­цын­скіх вы­дат­каў, — уклю­ча­ец­ца ў раз­мо­ву Свят­ла­на Анісь­ка. — Сэнс гэ­тай па­слу­гі ў тым, што, за­клю­чыў­шы да­га­вор доб­ра­ах­вот­на­га стра­ха­ван­ня ме­ды­цын­скіх ­вы­дат­каў, «Бел­эк­сім­га­рант» бя­рэ на ся­бе аба­вя­за­цель­ствы па ар­га­ні­за­цыі  і апла­це ме­ды­цын­скіх па­слуг, прад­стаў­лен­ні ін­та­рэ­саў за­стра­ха­ва­ных пе­рад ля­чэб­най уста­но­вай, а так­са­ма па ажыц­цяў­лен­ні кант­ро­лю, тэр­мі­наў і якас­ці ме­ды­цын­скіх па­слуг, уз­роў­ню кам­форт­нас­ці і сер­ві­су пры атры­ман­ні ме­ды­цын­скай да­па­мо­гі. Згод­на з Ука­зам Прэ­зі­дэн­та Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь № 219 ад 12 мая 2005 го­да прад­пры­ем­ствы-стра­ха­валь­ні­кі ма­юць пра­ва ад­нес­ці ўзно­сы па доб­ра­ах­вот­ным стра­ха­ван­ні ме­ды­цын­скіх рас­хо­даў на за­тра­ты па вы­твор­час­ці і рэа­лі­за­цыі та­ва­раў, а ў ад­па­вед­нас­ці з Па­ста­но­вай Са­ве­та Мі­ніст­раў РБ ад 6 сту­дзе­ня 2006 го­да на су­мы стра­ха­вых уз­но­саў не на­ліч­ва­юць уз­но­сы па дзяр­жаў­ным са­цы­яль­ным стра­ха­ван­ні ў фонд са­цы­яль­най аба­ро­ны.

З мэ­тай якас­на­га аб­слу­гоў­ван­ня клі­ен­таў у фі­лі­яле «Бел­эк­сім­га­рант-Грод­на» пра­цу­юць урачы, якія кан­суль­ту­юць лю­дзей 24 га­дзі­ны ў су­ткі 7 дзён у ты­дзень. Доб­ра­ах­вот­нае стра­ха­ван­не ме­ды­цын­скіх вы­дат­каў не толь­кі па­вы­шае прэ­стыж­насць пра­цоў­ных мес­цаў і аў­та­ры­тэт пра­ца­даў­цы на рын­ку пра­цы, але і знач­на ска­ра­чае стра­ты пра­цоў­на­га ча­су, вы­клі­ка­ныя хва­ро­ба­мі су­пра­цоў­ні­каў. Да пе­ра­ваг гэ­та­га ві­ду стра­ха­ван­ня мож­на ад­нес­ці бес­пе­ра­шкод­ны до­ступ да ­да­ра­гіх ві­даў аб­сле­да­ван­ня і ля­чэн­ня, ба­га­ты вы­бар фі­зі­я­тэ­ра­пеў­тыч­ных пра­цэ­дур, кан­суль­та­цыі вя­ду­чых спе­цы­я­ліс­таў, зна­хо­джан­не ў ста­цы­я­на­ры ў па­ла­тах па­вы­ша­най кам­форт­нас­ці.

Ра­ху­нак за свае па­слу­гі ме­ды­цын­ская ўста­но­ва вы­стаў­ляе Бел­эк­сім­га­ран­ту, а кошт та­кой па­слу­гі для прад­пры­ем­ства — ад 600 ты­сяч да 1,5 міль­ё­на­ бе­ла­рус­кіх руб­лёў, у за­леж­нас­ці ад вы­бра­най пра­гра­мы. А яны роз­ныя: аб­слу­гоў­ван­не толь­кі ў па­лі­клі­ні­ках аль­бо і ў ста­цы­я­на­рах, аб­слу­гоў­ван­не толь­кі ў дзяр­жаў­ных ме­ды­цын­скіх уста­но­вах аль­бо ў­клю­ча­ны пры­ват­ныя ме­ды­цын­скія цэнт­ры і гэ­так да­лей.

Ка­лі га­ва­рыць пра ней­кія праб­ле­мы, то яны ўзні­ка­юць та­ды, ка­лі на прад­пры­ем­стве рас­хо­ды па доб­ра­ах­вот­ным ме­ды­цын­скім стра­ха­ван­ні не ўклю­ча­ны ў ка­лек­тыў­ныя да­га­во­ры ці на­огул не пра­ду­гле­джа­ны каш­та­ры­сам рас­хо­даў. А ме­ды­цын­скім уста­но­вам вар­та раз­мяр­коў­ваць срод­кі ад стра­ха­ван­ня та­кім чы­нам, каб ва ўрачоў бы­ла ма­ты­ва­цыя пра­ца­ваць з па­цы­ен­та­мі, якія прый­шлі да іх па стра­хоў­цы. І вы­зна­чыць ка­ар­ды­на­та­раў, якія ад­каз­ва­лі б за ра­бо­ту са стра­ха­вы­мі кам­па­ні­я­мі. Кра­і­на ру­ха­ец­ца да аба­вяз­ко­ва­га ме­ды­цын­ска­га стра­ха­ван­ня, і мы сён­ня на­бы­ва­ем па­трэб­ны во­пыт.

Раз­ві­ва­ем так­са­ма стра­ха­ван­не тых, хто едзе за мя­жу, — пра­цяг­вае Свят­ла­на Мі­ка­ла­еў­на. — За­раз ад­кры­ва­юц­ца но­выя ві­за­выя цэнт­ры, і мы шу­ка­ем шля­хі су­пра­цоў­ніц­тва з поль­скі­мі і лі­тоў­скі­мі кон­суль­ства­мі, каб атры­маць акрэ­ды­та­цыю і пра­ца­ваць су­мес­на. Дзя­ку­ю­чы гэ­та­му на­шы гра­ма­дзя­не атры­ма­юць на­дзей­ную ме­ды­цын­скую да­па­мо­гу пад­час за­меж­ных ка­ман­дзі­ро­вак ці ту­рыс­тыч­ных па­ез­дак. Ужо сён­ня су­пра­цоў­ні­ча­ем з не­каль­кі­мі буй­ны­мі асіс­ці­ру­ю­чы­мі кам­па­ні­я­мі, якія прад­стаў­ля­юць на­шы ін­та­рэ­сы за мя­жой.

Перс­пек­ты­вы

— На­ша прак­ты­ка ў пад­трым­ку экс­пар­цё­раў, якая па­ча­ла ажыц­цяў­ляц­ца ў 2006 го­дзе, па­ста­ян­на дэ­та­лі­зу­ец­ца і ўдас­ка­наль­ва­ец­ца, — пад­во­дзіць вы­нік раз­мо­ве ды­рэк­тар. — Да­баў­ля­юц­ца ней­кія но­выя кі­рун­кі дзей­нас­ці. На­прык­лад, два га­ды та­му, ка­лі быў ство­ра­ны ААТ «Банк раз­віц­ця Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь», уве­дзе­на нор­ма аб крэ­ды­та­ван­ні не­рэ­зі­дэн­таў для раз­лі­каў з экс­пар­цё­ра­мі ме­на­ві­та праз гэ­ты банк. Пры­ме­не­на больш спро­шча­ная пра­цэ­ду­ра, чым праз ін­шыя бан­кі, што дае экс­пар­цё­ру ад­чу­валь­ны вый­грыш у ча­се. А ў гэ­тым го­дзе з'явіўся экс­парт­ны фак­то­рынг. Да ва­лют­на­га крэ­ды­та­ван­ня да­ба­ві­ла­ся крэ­ды­та­ван­не спа­чат­ку ў бе­ла­рус­кіх, а за­тым і ў ра­сій­скіх руб­лях. Ня­хай са­мо прад­пры­ем­ства вы­бі­рае, як яму больш зруч­на.

У рам­ках на­шай кам­пе­тэн­цыі па­ста­ян­на ўдас­ка­наль­ва­ем сваю нар­ма­тыў­на-пра­ва­вую ба­зу. Ка­лі клі­ент не­чым не­за­да­во­ле­ны, ста­ра­ем­ся па­леп­шыць свой пра­дукт, і та­му ба­чым перс­пек­ты­ву.

Мы пра­да­стаў­ля­ем за­раз стра­ха­вое па­крыц­цё сва­ім клі­ен­там у Ра­сіі, Ка­зах­ста­не, Ар­ме­ніі, Мал­до­ве, Пры­бал­ты­цы. Ле­тась бы­ла яшчэ Укра­і­на. Ёсць во­пыт стра­ха­во­га па­крыц­ця па та­кіх не прос­тых кра­і­нах, як Сі­рыя, Та­джы­кі­стан, Кыр­гыз­стан. Ле­тась ад­быў­ся стра­ха­вы вы­па­дак па Сі­рыі, і мы змаг­лі вяр­нуць стра­ха­вое па­крыц­цё. Так што ка­лі ў экс­пар­цё­раў ёсць ін­та­рэ­сы і ў кра­і­нах так зва­най «да­лё­кай ду­гі», мы га­то­вы пра­ца­ваць ра­зам.

Пуб­лі­ка­цыю пад­рых­та­валі Вераніка ХІЛЬКЕВІЧ і Ула­дзі­мір Бя­рэ­зін. Здым­кі прад­астаў­ле­ны фі­лі­ялам.

Спе­цы­яль­ны да­звол (лі­цэн­зія) 02200/13 — 00049 на пра­ва ажыц­цяў­лен­ня стра­ха­вой дзей­нас­ці. Вы­да­дзе­ны Мі­ніс­тэр­ствам фі­нан­саў РБ. Са­праўд­ны да 23.04.2018 г. УНП 101421509.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».