Вы тут

Карціна Рэпіна «Здраўнёва»


Ка­лі ста­рая Маск­ва ў ін­тэ­ле­кту­а­ла ся­рэд­няй ру­кі аса­цы­ю­ец­ца з Гі­ля­роў­скім, то ста­ры Ві­цебск у яго па­ві­нен быць за­па­ра­ле­ле­ны з не менш слаў­ным проз­ві­шчам Ні­кі­фа­роў­ска­га. Пры­нам­сі, з апі­са­ны­мі Мі­ка­ла­ем Якаў­ле­ві­чам ап­тэ­кай кан­ца ХІХ ста­год­дзя, што рэ­кла­муе ся­бе шклян­ка­мі, поў­ны­мі ап­ты­міс­тыч­на на­стро­е­ных п'я­вак, ці цы­руль­няй, у якую за­пра­шае гра­ма­дзя­нін з на­па­ло­ву па­стры­жа­най ба­ра­дой.

24-19

Ка­лі вы едзе­це праз Ві­цебск, па­пя­рэд­не на­чы­таў­шы­ся Ні­кі­фа­роў­ска­га, то пі­цэ­рыі з акна аў­та­ма­бі­ля зда­юц­ца вам корч­ма­мі, па­зна­ча­ны­мі сма­жа­най гус­кай з апе­тыт­на ўватк­ну­тым у бок ві­дэль­цам. А шлях ваш, маг­чы­ма, ля­жыць на поў­нач ад го­ра­да, у бок па­сёл­ка Ру­ба, у ся­дзі­бу мас­та­ка Рэ­пі­на, якую той са­мы Ні­кі­фа­роў­скі быць не мо­жа каб не на­вед­ваў.

На­быў­шы ў 1892‑м па­блі­зу Ві­цеб­ска ў «прес­та­ре­лой девицы» па іме­ні Соф'я Ар­сенць­еў­на за­ня­дба­ны фаль­ва­рак Са­фі­еў­ка, Ілья Яфі­ма­віч Рэ­пін, не доў­га ду­ма­ю­чы, даў яму но­вую наз­ву — Здраў­нё­ва. І так апан­та­на ўзяў­ся за пе­ра­бу­до­ву, што ў вы­ні­ку атры­маў­ся да­во­лі пры­ваб­ны, у тры яру­сы з ве­жаю, це­рам. Яго, праў­да, по­тым ра­за­бра­лі на дро­вы, за­тым уз­на­ві­лі, пе­ра­тва­рыў­шы ў пі­я­нер­скі ла­гер, пас­ля ча­го рэ­ар­га­ні­за­ва­лі ў му­зей, які, у сваю чар­гу, пе­ра­жыў па­жар і яшчэ ад­но ўзнаў­лен­не. Та­кім чы­нам, еду­чы ў Здраў­нё­ва па ўра­жан­ні, мы ся­бе не пад­ман­ва­ем, ве­да­ю­чы, што з «аў­тэн­тыч­на­га» там толь­кі — за­гі­най­це паль­цы — скле­е­ны з аскол­каў фар­фо­ра­вы ку­бак (з за­ла­тым над­пі­сам «Дзень анё­ла» на бе­лым по­лі), сур­вэт­ка (ка­рун­ка­вая, вы­ка­на­на ў тэх­ні­цы «фі­ле», вель­мі пры­го­жая), ка­ва­лак ты­ту­нё­вай люль­кі, два ды­ван­кі і — зле­ва ад ган­ку це­ра­ма — склеп-ля­доў­ня з мяс­цо­вай да­ла­мі­та­вай ска­лы («дзі­ка­га ка­ме­ню», як ка­заў Рэ­пін) з ад­зна­кай на фа­са­дзе «1895». Але ста­ло­вая бы­ла ра­ней та­кой са­май, і стол з бе­лым аб­ру­сам сер­ві­ра­ваў­ся гэ­так жа: пры­бо­ры — на ме­та­ліч­ных пад­стаў­ках-«ла­вач­ках», кам­пот­ні­ца — са сціп­лы­мі кур­ча­вы­мі лі­ле­я­мі, цу­кер­ні­ца — на зграб­най нож­цы, а по­бач — шэ­ры кру­та­бо­кі са­ма­вар. І той са­мы Ні­кі­фа­роў­скі тут, да­лі­бог, час­та­ваў­ся, як і ін­шыя края­знаў­цы, у тым лі­ку Аляк­сей Са­пу­ноў, пра­цу яко­га Ілья Яфі­ма­віч ухва­ляў, бо і сам гіс­то­ры­яй Ві­цеб­ска за­ці­ка­віў­ся не на жарт (іна­чай «Пра­мо­ва Яса­фа­та Кун­цэ­ві­ча» — уні­яц­ка­га па­кут­ні­ка, за гвал­тоў­ную смерць яко­га Ві­цебск быў па­збаў­ле­ны маг­дэ­бург­ска­га пра­ва — не атры­ма­ла­ся б у яго та­кой вы­раз­най).

І сла­ву­ты фа­то­граф Сі­гіз­мунд Юр­коў­скі тут дак­лад­на бы­ваў. Ён тры­маў атэлье ў Ві­цеб­ску на Зам­ка­вай, але ад­ной­чы сфа­та­гра­фа­ваў Рэ­пі­на ў яго май­стэр­ні — і доб­ра, што гэ­та ад­бы­ло­ся, бо ка­лі ін­тэр'­ер ста­ло­вай уз­ноў­ле­ны тут па ўспа­мі­нах унуч­кі мас­та­ка, то май­стэр­ня — аку­рат па фо­та­здым­ку Юр­коў­ска­га.

На пісь­мо­вым ста­ле здраў­нёў­скай май­стэр­ні ста­іць драў­ля­ная скры­ня з кні­га­мі роз­ных фар­ма­таў. На­ўрад ці Рэ­пін іх ка­лі чы­таў, бо і стол гэ­ты яго не па­мя­тае, і скры­ня — ад­но што пе­рад­ае ат­мас­фе­ру. Але апош­няя лі­та­раль­на пра­ніз­вае ця­бе як ту­рыс­та не­чым ня­ўлоў­ным і пры­ваб­ным ад­на­ча­со­ва. Вось тут, у гэ­тым мес­цы, у та­кой са­май май­стэр­ні, за та­кім са­мым ста­лом Рэ­пін пі­саў ліс­ты да Тац­ця­ны, дач­кі Льва Талс­то­га. «Вспоминаю утренний ко­фе у вас на кро­ке­те в Яс­ной По­ля­не. Но у нас сей­час то­же появилась ров­ная, слег­ка по­ка­тая к Двине площадка для кро­ке­та». Гэ­тую пля­цоў­ку ўзна­ві­лі, і ў яс­ныя дні на­вед­валь­ні­кі ся­дзі­бы ­про­ста мо­гуць згу­ляць пар­тыю ў кра­кет. Што да ліс­тоў, то яны бы­лі доў­гі­мі, пад­ра­бяз­ны­мі і тра­пят­кі­мі. Тут, у ся­дзі­бе, яны цы­ту­юц­ца пе­рад на­вед­валь­ні­ка­мі так час­та, што між­во­лі ўзні­ка­юць пы­тан­ні. Ад­ка­зы мож­на шу­каць у дзён­ні­ках Тац­ця­ны Львоў­ны.

24-16

«Получила в прош­лую по­чту письмо от Репина. Он пишет, что мои письма для не­го — боль­шая ра­дость. Я бы же­ла­ла знать, та­кая же ли, как его письма для ме­ня?». Двац­ца­ці­вась­мі­га­до­вай не­за­муж­няй Тац­ця­не Рэ­пін быў «очень интересен как художник» і «мил как че­ло­век». «Но я чув­ствую, что, хо­тя я ему друг,— пі­са­ла яна, — он мне дру­гом быть не мо­жет. В Яс­ной под ко­нец его пребывания тё­тя Та­ня ста­ла на­ме­кать на то, что у не­го боль­ше, чем прос­тое участие ко мне, и что он уез­жа­ет от это­го… и мне са­мой минутами ка­за­лось, что в наших отношениях бы­ло что-то не то. Но те­перь че­рез переписку мы установили те отношения, ко­то­рые же­ла­тель­ны, и я ни за что их не по­те­ряю». З яе на­ту­рай ёй лёг­ка бы­ло за­ка­хац­ца, што, ві­даць, і ад­бы­ло­ся на ней­кі час. А ўво­гу­ле яны, як і ўсе ў іх час, пі­са­лі ад­но ад­на­му з той са­май пры­чы­ны, з якой сён­ня пе­ра­піс­ва­юц­ца ў сац­сет­ках.

З пер­шай жон­кай, дач­кой ар­хі­тэк­та­ра, Рэ­пін ра­зы­шоў­ся яшчэ да здраў­нёў­ска­га пе­ры­я­ду, а з'е­хаў ад­сюль кан­чат­ко­ва, ку­піў­шы «Пе­на­ты», ка­лі сы­шоў­ся з дру­гой, жур­на­ліст­кай. Здраў­нёў­скі пе­ры­яд мас­так лі­чыў не вель­мі плён­ным, але… як ска­заць. Тут ён за­ка­хаў­ся ў сон­ца! Уба­чыў яго быц­цам упер­шы­ню — і ў ва­чах за­кру­ці­лі­ся дыс­кі. І «всякий сол­неч­ный день — к вос­хо­ду солн­ца — я бе­жал на бе­рег За­пад­ной Двины, от до­му ша­гов 30‑ть. Алч­но гло­тал: и тон не­ба, — ро­зо­вых, перистых об­ла­ков над солн­цем, и как дополнения: об­ме­лев­шую в продолжение ле­та Двину». Тую кар­ці­ну ён па­да­рыў Са­ву Ма­ман­та­ву.

Па­да­рож­ні­ча­ла Свят­ла­на Дзя­ні­са­ва.

Праг­ма­ты­кам

Вяр­та­ю­чы­ся да Ні­кі­фа­роў­ска­га. Член Рус­ка­га геа­гра­фіч­на­га та­ва­рыст­ва, апан­та­ны эт­ног­раф, ён у сва­іх «Нарысах простанароднага жыцця-быцця ў Віцебскай Беларусі» так смач­на вы­пі­саў по­быт на­шых ка­лег-па­да­рож­ні­каў з па­за­мі­ну­ла­га ста­год­дзя, што ні­як не вы­па­дае яго тут не ўзга­даць. Пе­ра­ліч­ва­ю­чы га­тун­кі хля­боў для «па­да­рож­ных і ўво­гу­ле ня­хат­ніх па­трэб», ён спы­няе ўва­гу на лы­пу­нах, якія пры вы­пя­кан­ні змаз­ва­юц­ца мас­лам або са­лам. «Таў­шчы­ня лы­пу­на бы­вае ў паль­цы два, але ка­лі лы­пун рас­пляс­ка­ны знач­на тан­чэй ды пры тым таў­сцей­шы, чым блін, то ён на­зы­ва­ец­ца соч­нем». На­шма­ра­ва­ны тон­кім сло­ем пры­пё­кі і з ёю ж паў­тор­на за­пе­ча­ны со­чань «дае вя­до­мы ўсім смач­ны ля­пінь», які так­са­ма «слу­жыць па­да­рож­ным па­трэ­бам». Асоб­ную «за­едач­ную» стра­ву, «за­ста­ю­чы­ся ла­сы­мі і ў да­ро­зе», скла­да­юць дра­чо­ны. А вось лад­кі ад па­да­рож­на­га го­ла­ду не ра­ту­юць: яны «не змаз­ва­юц­ца звер­ху, як дра­чо­ны, і слу­жаць за­едач­най стра­вай пры якім-не­будзь ма­кан­ні, у да­ро­гу яны не бя­руц­ца».

Да ча­го гэ­та ўсё? Ды каб ве­даць на­ступ­ным ра­зам, якія хля­бы ў да­ро­гу збі­раць.

Пас­ля­доў­ні­кам

Мо­жа­це па­спра­ба­ваць знай­сці не­па­да­лёк ма­гі­лу баць­кі Рэ­пі­на, ста­ро­га рус­ка­га сал­да­та, які так­са­ма тут жыў і па­мёр на­па­чат­ку ле­та 1894‑га. Яфім Ва­сіль­е­віч быў па­ха­ва­ны на ста­рэнь­кіх мо­гіл­ках у ага­ро­джы царк­вы ў го­нар На­ра­джэн­ня Пра­свя­той Ба­га­ро­дзі­цы. У 1930‑я царк­ву раз­бу­ры­лі, і сля­ды ма­гі­лы згу­бі­лі­ся, але пры­бліз­нае мес­ца па­ха­ван­ня ад­зна­ча­на гра­ніт­най плі­той і ду­бо­вым кры­жам. Між ін­шым, сам мас­так да­зва­ляў са­бе раз­ва­жан­ні пра ўлас­нае па­ха­ван­не ў да­во­лі дас­ціп­най ма­не­ры: «Я же­лал бы быть по­хо­ро­нен­ным в сво­ем са­ду… Я про­шу у Академии ху­до­жеств разрешения в ука­зан­ном мною мес­те: быть за­ко­пан­ным (с по­сад­кой де­ре­ва, в могиле же «ящика», то есть гро­ба, не на­до)… Да, по­ра, по­ра по­ду­мать о могиле, так как Везувий да­ле­ко, и я уже не смог бы ны­не доползти до кра­те­ра. Бы­ло бы ве­се­ло избавить всех близких от всех рас­хо­дов на по­хо­ро­ны… Это тя­жё­лая ску­ка».

 

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.