Вы тут

Распаўсюджванне набыло хаатычны характар


— Дэ­крэт — гэ­та доб­рая на­ві­на на фрон­це ба­раць­бы з нар­ко­ты­ка­мі, — лі­чыць па­лі­то­лаг Аляк­сандр Шпа­коў­скі. — У 2008 го­дзе ўпер­шы­ню на рын­ку з'я­ві­лі­ся сін­тэ­тыч­ныя ка­на­бі­но­і­ды — сін­тэ­за­ва­ны ана­лаг ма­ры­ху­а­ны,  «спайс». Гэ­ты від нар­ко­ты­каў быў но­вым для на­ша­га за­ка­на­даў­ства і бы­лі праб­ле­мы з ад­ня­сен­нем яго да за­ба­ро­не­ных срод­каў.

Гра­ма­дзя­не, у тым лі­ку стар­ша­клас­ні­кі, праз ін­тэр­нэт куп­ля­лі рэ­аген­ты, апра­цоў­ва­лі іх рас­лін­ны­мі кам­па­не­нта­мі і рэа­лі­зоў­ва­лі ў сва­іх ко­лах. Акра­мя та­го, нар­ко­ты­кі ста­лі рас­паў­сюдж­вац­ца з да­па­мо­гай элект­рон­ных пла­ця­жоў — без кан­так­ту ды­ле­ра з па­куп­ні­ком, так зва­ная прак­ты­ка «за­клад­кі». Пра маш­та­бы бя­ды свед­чыць тое, што толь­кі афі­цый­на сё­ле­та за­фік­са­ва­на ка­ля 1000 вы­пад­каў пе­ра­да­зі­роў­кі спай­сам, 25 ча­ла­век за­гі­ну­лі. За­мест эй­фа­рыі ахоп­лі­вае па­ні­ка, лю­дзі здзяйс­ня­юць су­іцы­ды, за­бой­ствы, гвалт, ка­ле­чаць са­міх ся­бе або адзін ад­на­го. Па­вя­лі­чы­ла­ся коль­касць зла­чын­стваў, якія су­пра­ва­джа­юць рас­паў­сюдж­ван­не нар­ко­ты­каў.  Пра­па­но­вы зра­біць ме­ры су­праць­дзе­ян­ня нар­ко­ты­каў больш жорст­кі­мі вы­спе­лі даў­но.

Ва­ляр'­ян ШКЛЕН­НІК, Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА, Святлана БАРЫСЕНКА.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.