Вы тут

Коласавы парасткі


Усё пра­рас­тае. Усё, што за­кла­дзе­на, ство­ра­на з лю­боўю, пра­рас­тае і пры­рас­тае лю­боўю. Што ў спра­вах ся­мей­ных, што ў спра­вах вы­со­кіх, гра­мад­скай важ­нас­ці. У сем'­ях сы­ноў Яку­ба Ко­ла­са сваё і гра­мад­скае су­мяс­ці­ла­ся. Але ка­лі не ста­ла Пес­ня­ра, то ста­рэй­шы, Да­ні­ла, ву­чо­ны-хі­мік, стаў ства­раль­ні­кам і пер­шым ды­рэк­та­рам ме­ма­ры­яль­на­га му­зея Яку­ба Ко­ла­са, пры­чы­ніў­ся да скла­дан­ня аль­бо­ма «Якуб Ко­лас. Жыц­цё і твор­часць», стаў аў­та­рам кні­гі «Лю­біць і пом­ніць. Ус­па­мі­нае сын Яку­ба Ко­ла­са».

Сё­ле­та ўспа­мі­на­лі са­мо­га Да­ні­лу Міц­ке­ві­ча — ад­зна­ча­ла­ся яго 100‑год­дзе, а по­тым і 55‑го­дзе ства­рэн­ня му­зея Яку­ба Ко­ла­са. І яшчэ 70 га­доў Сло­нім­скай цэнт­раль­най ра­ён­най біб­лі­я­тэ­кі, яна но­сіць імя Ко­ла­са з 1944 го­да. Усе тры да­ты Ве­ра Да­ні­лаў­на Міц­ке­віч ад­зна­чы­ла вы­дан­нем кні­гі «І ба­чу прой­дзе­ныя да­лі», якую пры­свя­ці­ла свай­му баць­ку. Ся­мей­ная тра­ды­цыя, ад­нак. Пра тра­ды­цыі — ся­мей­ныя і не толь­кі — мы раз­маў­ля­ем з унуч­кай Яку­ба Ко­ла­са.

29-9

Сло­вы

— Гэ­тая кні­га бу­дзе пра­ця­гам баць­ка­вай, та­му што ў ёй ёсць яго сло­вы — з ар­ты­ку­лаў, ліс­тоў, на­тат­ні­каў — і ўспа­мі­ны пра яго. Наз­вай стаў ра­до­чак з Ко­ла­са­вай паэ­мы «Ры­ба­ко­ва ха­та», у ім я ўба­чы­ла перс­пек­ты­ву. Гэ­тыя да­лі ба­чыў Якуб Ко­лас, так­са­ма ў свой час і Да­ні­ла Кан­стан­ці­на­віч.

Я ад­штур­хоў­ва­ла­ся ад та­го, што ў нас вель­мі шмат кніг з да­рчы­мі над­пі­са­мі роз­ных лю­дзей — на­ву­коў­цаў, лі­та­ра­та­раў, пісь­мен­ні­каў, сяб­роў Да­ні­лы Кан­стан­ці­на­ві­ча. Спа­чат­ку ў мя­не бы­ла дум­ка вы­даць кніж­ку аў­то­гра­фаў. Але пра­ца пе­ра­тва­ры­ла­ся ў больш шы­ро­кае вы­дан­не. У кні­зе зме­шча­на шмат фо­та­здым­каў.

Ака­за­ла­ся, што гэ­та ці­ка­ва не толь­кі мне — шмат хто пры­чы­ніў­ся да вы­дан­ня, бы­лі лю­дзі, якія да­па­ма­га­лі як фун­да­та­ры (з Ра­сіі, ЗША, Эс­то­ніі, Ка­на­ды, Бе­ла­ру­сі). Вы­да­вец — «Кні­га­збор», прад­мо­ву на­пі­саў вы­дат­ны па­эт Сяр­гей За­кон­ні­каў, рэ­цэн­зію — Кас­тусь Цвір­ка. Для мя­не бы­ло важ­на, што да­лу­чы­лі­ся два ўра­джэн­цы Стаўб­цоў­шчы­ны, зем­ля­кі Ко­ла­са: рэ­дак­тар Сяр­гей Га­лоў­ка і мас­так Ва­ле­рый Дран­чук.

Цеп­лы­ня

— Каб кні­га не вы­гля­да­ла зу­сім да­ку­мен­таль­най, я на­пі­са­ла не­вя­лі­кія ўсту­пы да кож­на­га з пя­ці раз­дзе­лаў. Са­мы важ­кі: «Да­ра­гі і стро­гі сын мой, Да­ні­ла». Тут ру­ка­пі­сы, да­ку­мен­ты, ліс­ты Яку­ба Ко­ла­са і Ма­рыі Дзміт­ры­еў­ны да ста­рэй­ша­га сы­на. Дру­гі раз­дзел — «Жы­вём, кла­по­цім­ся і дба­ем» — прад­стаў­ляе ліс­ты са­мо­га Да­ні­лы Кан­стан­ці­на­ві­ча да баць­коў, ся­мей­ні­каў і роз­ных асоб. Трэ­ці раз­дзел — «Асоб­ныя до­пі­сы Да­ні­лы Міц­ке­ві­ча», за­пі­сы ці ар­ты­ку­лы, якія не ўвай­шлі ў яго кніж­ку «Лю­біць і пом­ніць», але бы­лі на­дру­ка­ва­ны пас­ля яе вы­ха­ду, а так­са­ма не­вя­до­мыя ма­тэ­ры­я­лы. Ёсць та­кія, што вы­гля­да­лі на­кі­да­мі, як, на­прык­лад, тэ­зі­сы да ар­ты­ку­ла пра свай­го сяб­ра Ула­дзі­мі­ра Ка­рат­ке­ві­ча, які Да­ні­ла Кан­стан­ці­на­віч, на жаль, не на­пі­саў. Чац­вёр­ты раз­дзел — «Пі­шу вам ка­ро­цень­кае пі­сям­ко», яшчэ ад­на цы­та­та з Ко­ла­са­ва­га ліс­та. Тут не­каль­кі ліс­тоў роз­ных лю­дзей да Да­ні­лы Кан­стан­ці­на­ві­ча — ад сяб­роў, пе­ра­клад­чы­каў, якія я па­лі­чы­ла вель­мі ці­ка­вы­мі ў да­чы­нен­ні да Яку­ба Ко­ла­са, на­прык­лад, паш­тоў­ка Ві­та­ля Фі­лі­по­ві­ча 1941 го­да, дзе ёсць згад­ка пра Ян­ку Ку­па­лу. Пя­ты раз­дзел — «Ад уся­го сэр­ца да­ру» — да­рчыя над­пі­сы Да­ні­лу Кан­стан­ці­на­ві­чу. Асаб­лі­ва ці­ка­ва мне пра­ца­ва­ла­ся з ліс­та­мі. Я ра­зу­ме­ла, што не на­дру­ку­еш ліст прос­та так, яго трэ­ба ка­мен­та­ваць — шмат ім­ёнаў, кож­нае трэ­ба тлу­ма­чыць, а час да­лё­кі.

Гэ­тую кніж­ку ўпры­го­жы­лі ўс­па­мі­ны ма­ёй ма­ці Аляў­ці­ны Ці­ма­фе­еў­ны. Іх зна­ём­ства з баць­кам і шлюб ста­лі аб­рас­таць до­мыс­ла­мі. Трэ­ба бы­ло рас­ста­віць усе кроп­кі над «і», я па­пра­сі­ла ма­ці рас­ка­заць, як яны па­зна­ё­мі­лі­ся. За­мест пас­ля­слоўя я на­пі­са­ла пра апош­нюю во­лю баць­кі. Та­му што яна бы­ла вель­мі не­звы­чай­ная, даты­чы­ла­ся на­ват та­го, як рас­па­ра­дзіц­ца яго пра­хам.

Ах­вяр­насць

— Ко­лас быў доб­рым баць­кам, вель­мі апе­ка­ваў­ся сы­на­мі. Яго хва­ля­ва­ла, што Да­ні­ла Кан­стан­ці­на­віч доў­га не жа­ніў­ся. А Мі­хась Кан­стан­ці­на­віч, ма­лод­шы на 12 га­доў, на­ад­ва­рот, вель­мі ра­на ажа­ніў­ся — у 19 га­доў. Гэ­та бы­ло так­са­ма для Ко­ла­са не­ча­ка­на — Да­ні­ла ж быў ста­рэй­шы. Та­му ён да­па­ма­гаў баць­ку на­ват у бы­та­вым пла­не. Ге­ор­гій за­гі­нуў на фрон­це. Мі­хась Кан­стан­ці­на­віч жыў у Маск­ве, пас­ля пры­ехаў, у яго больш уда­ла склад­ва­ла­ся на­ву­ко­вая кар'­е­ра (док­тар тэх­ніч­ных на­вук). Да­ні­ла Кан­стан­ці­на­віч ра­зу­меў: ка­му, як не яму, узяць на ся­бе кло­пат пра за­ха­ван­не па­мя­ці пісь­мен­ні­ка. Боль­шую част­ку жыц­ця ён зна­хо­дзіў­ся по­бач з баць­кам. Гэ­та ўжо ў апош­нія га­ды жыц­ця ў Ко­ла­са быў па­моч­нік, сак­ра­тар Мак­сім Лу­жа­нін. Баць­ка да­па­ма­гаў Ко­ла­су па гас­па­дар­цы, у пы­тан­нях па­сад­кі са­да. Ка­лі вяр­ну­лі­ся ў Мінск пас­ля вай­ны, знай­шлі гэ­ты не­вя­лі­кі да­мок на тэ­ры­то­рыі Ака­дэ­міі на­вук, які сён­ня з'яў­ля­ец­ца му­зе­ем. Да­ні­ла Кан­стан­ці­на­віч па­ды­маў гэ­тую спра­ву, у ней­кім сэн­се са­праў­ды ах­вя­ру­ю­чы сва­і­мі ін­та­рэ­са­мі. Кож­ны ча­ла­век ве­дае, якія кры­жы ён ня­се. Але ка­лі гэ­ты крыж свой, то яго не цяж­ка нес­ці.

Му­зей ства­раў­ся па­вод­ле па­ста­но­вы ЦК аб уве­ка­ве­чан­ні па­мя­ці Яку­ба Ко­ла­са. Зы­хо­дзі­лі з та­го, што за­ста­ло­ся. Са­мая аў­тэн­тыч­ная ха­та — у Ласт­ку, дзе прай­шлі 5 га­доў жыц­ця пісь­мен­ні­ка, ка­лі склад­ваў­ся яго све­та­по­гляд. Ас­тат­нія да­вя­ло­ся рэ­стаў­ра­ваць, пе­ра­бі­раць бяр­вен­ні, па­кры­ваць ча­ро­там дах — шу­ка­лі лю­дзей, якія ве­да­лі, як зра­біць. Гэ­та бы­ло на пля­чах Да­ні­лы Кан­стан­ці­на­ві­ча, пер­ша­га ды­рэк­та­ра му­зея, і Ула­дзі­мі­ра Іва­на­ві­ча Міц­ке­ві­ча, стры­еч­на­га бра­та баць­кі, які стаў за­гад­чы­кам фі­лі­яла. Каб са­браць экс­па­на­ты, трэ­ба бы­ло аб'­ез­дзіць рэ­гі­ён, знай­сці ней­кія пры­дат­ныя рэ­чы — не­ка­то­рыя са­праў­ды ўзя­тыя з сем'­яў бліз­кіх ро­дзі­чаў. Баць­ку да­ста­ла­ся: трэ­ба бы­ло па­ру­піц­ца, каб ас­фаль­та­ва­ную да­ро­гу пра­вя­лі, та­му што якія эк­скур­сіі бу­дуць ез­дзіць па пяс­ку, па лу­жы­нах? Ён сам ез­дзіў на «га­зі­ку» па ра­бо­це — не браў ша­фё­ра, та­му што ні­ко­лі не ве­даў, ка­лі да­до­му вер­нец­ца. Та­ды пры фар­мі­ра­ван­ні му­зея пра­сцей бы­ло вы­ра­шаць мно­гія пы­тан­ні. Па­вод­ле баць­ка­вых рас­ка­заў і з аса­біс­тых ус­па­мі­наў (1970–1980 гг.), за са­вец­кім ча­сам бы­ло ін­шае стаў­лен­не да пісь­мен­ні­каў, да іх сем'­яў. Бы­ла пра­па­но­ва на­конт та­го, каб сям'я маг­ла па­бу­да­вац­ца на гэ­тай жа тэ­ры­то­рыі — по­бач з до­мам, дзе за­сна­ва­ны му­зей. Ка­лі бы­ло 100‑год­дзе Яку­ба Ко­ла­са, то баць­ку за­пра­ша­лі ў ЦК і пы­та­лі, што зра­біць для сям'і. Та­кім чы­нам май­му ста­рэй­ша­му бра­ту да­па­маг­лі з ква­тэ­рай — на ву­лі­цы Яку­ба Ко­ла­са.

Вы­ха­ван­не

— Якуб Ко­лас пі­саў для дзя­цей: ёсць паэ­ма «Мі­ха­сё­вы пры­го­ды», пры­све­ча­ная сы­ну Мі­ха­сю: ён ма­лы за­хап­ляў­ся сва­і­мі гуль­ня­мі. А Да­ні­ла шмат чы­таў — Мі­хась Кан­стан­ці­на­віч заў­сё­ды ка­жа, што ста­рэй­шы брат увесь час ха­дзіў з кніж­кай.

У мя­не бы­ло баць­ка­ва вы­ха­ван­не: на бе­ла­рус­кіх на­род­ных каз­ках, ён іх на­ват ра­зы­гры­ваў пе­рад на­мі. Баць­ка пры­дум­ляў не­ча­ка­ныя він­ша­ван­ні з Но­вым го­дам для дзя­цей — мы ж з сяст­рой ве­ры­лі, што ёсць Дзед Ма­роз, які пры­но­сіць па­да­рун­кі. Ма­ці з бал­ко­на дру­го­га па­вер­ха спус­ка­ла ко­шык з па­да­рун­ка­мі, гру­ка­ла ў форт­ку, і баць­ка з на­мі на пер­шым па­вер­се су­стра­каў гэ­ты ко­шык.

У нас бы­ло шмат кніг. На ле­та мя­не ад­праў­ля­лі ў Мі­ка­ла­еў­шчы­ну да дзядзь­кі Ва­ло­дзі, які доў­гі час быў за­гад­чы­кам фі­лі­яла ў Смоль­ні. Дык са мной вез­лі ко­раб кніг. У мя­не са­мая лю­бі­мая паэ­ма з Ко­ла­са­вых — «Но­вая зям­ля». Яшчэ як бы­ла ма­лая, ба­чы­ла баб­роў у кры­ніч­цы і баб­ро­выя хат­кі. Але пас­ля ўра­га­ну 1997 го­да на­ват част­ка ле­су змя­ні­ла­ся. Там і сён­ня жы­ве шмат сва­я­коў. Я да­гэ­туль пры­яз­джаю ў ха­ту да цёт­кі Жэ­ні, ёй 92‑і год, яна жы­ве з дач­кой.

Спад­чы­на

— Мы за­хоў­ва­ем рэ­чы, якія за­ста­лі­ся ад баць­кі: на­прык­лад, га­дзін­нік авія­цый­ны, які ён вель­мі лю­біў. Бы­лі пра­па­но­вы, каб ка­ва­ла­чак экс­па­зі­цыі пры­свя­ціць яму, ства­раль­ні­ку і пер­ша­му ды­рэк­та­ру му­зея Яку­ба Ко­ла­са. У му­зеі Ян­кі Ку­па­лы ёсць част­кі экс­па­зі­цыі, пры­све­ча­ныя яго ства­раль­ні­цы — Ула­дзі­сла­ве Фран­цаў­не Лу­цэ­віч.

Што ты­чыц­ца рэ­чаў са­мо­га Кан­стан­ці­на Мі­хай­ла­ві­ча, то боль­шасць пе­ра­да­дзе­на ў му­зей яшчэ пры жыц­ці Да­ні­лы Кан­стан­ці­на­ві­ча, яны зра­бі­лі гэ­та ра­зам з бра­там. З ча­со­ва­га за­хоў­ван­ня — ра­бо­чы ка­бі­нет Ко­ла­са, які на­ліч­вае дзесь­ці 3000 экс­па­на­таў, пе­ра­да­дзе­ны пе­рад смер­цю Да­ні­лы Кан­стан­ці­на­ві­ча. Ён на­пі­саў рас­па­ра­джэн­не, па­вод­ле яко­га мы пра­цяг­ва­лі гэ­тую ра­бо­ту, ка­лі яго не ста­ла.

У кні­зе прад­стаў­ле­на част­ка ру­ка­піс­най спад­чы­ны Ко­ла­са — гэ­та хат­ні ар­хіў. Шмат што дру­ку­ец­ца ўпер­шы­ню, яно не ўвай­шло ў збор тво­раў. 20‑том­нік Яку­ба Ко­ла­са не з'яў­ля­ец­ца поў­ным. І гэ­та за­ле­жыць не ад та­го, што ёсць штось­ці ў сям'і, а ад та­го, што да­лё­ка не ўсё са­бра­на, усё яшчэ зна­хо­дзіц­ца неш­та но­вае, асаб­лі­ва з эпі­ста­ляр­най спад­чы­ны. Ужо га­доў 20 узды­ма­ец­ца пы­тан­не аб ства­рэн­ні эн­цык­ла­пе­дыі «Якуб Ко­лас». Да­ні­ла Кан­стан­ці­на­віч ха­цеў пад­клю­чыць і му­зей, і ака­дэ­міч­ныя ін­сты­ту­ты, і біб­лі­я­тэ­кі. На жаль, пас­ля та­го, як му­зей вый­шаў з пад­па­рад­ка­ван­ня Ака­дэ­міі на­вук, ён стра­ціў свой на­ву­ко­вы склад­нік.

Ад­крыц­ці

— Гэ­та толь­кі зда­ец­ца, што пра кла­сі­каў усё вя­до­ма, усё са­бра­на. Мет­рыч­ны за­піс аб на­ра­джэн­ні Да­ні­лы Міц­ке­ві­ча ле­тась мне ўда­ло­ся ад­шу­каць у На­цы­я­наль­ным гіс­та­рыч­ным ар­хі­ве. І вось яшчэ — за­піс аб вян­чан­ні Яку­ба Ко­ла­са ў той жа царк­ве ў Пін­ску. Не­спа­дзя­ва­на на па­чат­ку гэ­та­га го­да ў «Звяз­дзе» бы­ло ін­тэр­в'ю з ула­ды­кам Сця­фа­нам, ар­хі­епіс­ка­пам Лу­ні­нец­кім і Пін­скім. Мы з ма­ці ез­дзі­лі да яго на пры­ём. Ён па­ка­заў да­ку­мен­ты, якія свед­чаць пра тое, што Пра­аб­ра­жэн­ская царк­ва — гэ­та і ёсць Свя­та-Вар­ва­рын­ская царк­ва, але пэў­ны час яна на­ле­жа­ла да чы­гу­нач­на­га ве­дам­ства. Звяр­ну­лі­ся да мяс­цо­вых улад з пра­па­но­вай зра­біць на гэ­тым хра­ме ме­ма­ры­яль­ную дош­ку ў па­мяць пра вян­чан­не Кан­стан­ці­на Мі­хай­ла­ві­ча і Ма­рыі Дзміт­ры­еў­ны. Зго­да ёсць, а па­куль не ві­даць.

Ла­ры­са ЦІ­МО­ШЫК

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.