Вы тут

Хуткаплыннасць «Часу»


Бе­ла­русь на «Еў­ра­ба­чан­ні-2015» прад­ста­віць ду­эт скрып­кі і го­ла­су

У ноч на мі­ну­лую су­бо­ту ад­бы­ла­ся ма­лень­кая сен­са­цыя: фа­ва­рыт на­цы­я­наль­на­га ад­бо­ру на «Еў­ра­ба­чан­не» — са­бра­ны Аляк­санд­рам Ры­ба­ком дзя­во­чы гурт «Міл­кі», у пе­ра­мо­зе яко­га мно­гія, у тым лі­ку і сам зна­ка­мі­ты ку­ра­тар, бы­лі ўпэў­не­ны, не ўвай­шоў на­ват у трой­ку лі­да­раў. Па­вод­ле су­мес­на­га ра­шэн­ня гле­да­чоў і пра­фе­сій­на­га жу­ры на­шу кра­і­ну на юбі­лей­ным кон­кур­се ў Ве­не прад­ста­віць ду­эт спе­ва­ка Юза­ры і скры­пач­кі Май­му­ны. Іх анг­ла­моў­ную кам­па­зі­цыю «Tіme» («Час») гле­да­чы па­ста­ві­лі на 3-е мес­ца, а жу­ры — на пер­шае (76 ба­лаў ад 7 суд­дзяў). Але ме­на­ві­та мер­ка­ван­не му­зыч­ных пра­фе­сі­я­на­лаў ака­за­ла­ся вы­ра­шаль­ным.

30-14

Кры­ху ўсту­пі­лі пе­ра­мож­цам спя­вач­кі Анас­та­сія Ма­ла­шке­віч і Гю­неш: яны раз­мяс­ці­лі­ся на 2-м і 3-м мес­цах ад­па­вед­на. А вось гурт «Міл­кі», які ў рэй­тын­гу гле­да­чоў стаў дру­гім, а па­вод­ле вер­сіі жу­ры — у леп­шым вы­пад­ку чац­вёр­тым-пя­тым, у вы­ні­ку апы­нуў­ся толь­кі на чац­вёр­тым мес­цы. Уся­го ж у сё­лет­нім фі­на­ле на­цы­я­наль­на­га ад­бо­ру вы­сту­пі­лі 15 ар­тыс­таў і ка­лек­ты­ваў. Для ка­гось­ці з іх, як для пе­ра­мож­цы гля­дац­ка­га га­ла­са­ван­ня — брэсц­ка­га гур­та «Muzzart», гэ­тае шоу ста­ла пра­ры­вам і цу­доў­най маг­чы­мас­цю па­ка­заць ся­бе шы­ро­кай пуб­лі­цы. Хтось­ці, на­ад­ва­рот, апы­нуў­ся ў аў­тсай­да­рах — зрэш­ты, як заўж­ды бы­вае ў кон­кур­сах.

Па­куль пры­ма­лі пер­шыя він­ша­ван­ні ві­да­воч­на раз­губ­ле­ныя Юрый На­ўроц­кі (так па паш­пар­це за­вуць спе­ва­ка Юза­ры) і Май­му­на (з араб­скай пе­ра­кла­да­ец­ца як «бла­сла­вё­ная»; гэ­та са­праўд­нае імя скры­пач­кі), па­крыў­джа­ны Аляк­сандр Ры­бак на эмо­цы­ях за­пі­саў і вы­клаў у се­ці­ва ві­дэа­зва­рот да ўсіх пры­хіль­ні­каў — сва­іх і кон­кур­су на­огул. «Кож­ны год пры су­стрэ­чы бе­ла­рус­кая дэ­ле­га­цыя пра­сі­ла ў мя­не на­пі­саць пес­ню, якая мо­жа пе­ра­маг­чы на «Еў­ра­ба­чан­ні». І вось я на­пі­саў... Па­тра­ціў час, шмат гро­шай, знай­шоў уні­каль­ных та­ле­на­ві­тых дзяў­чат і на­пі­саў ім пес­ню пра чыс­тую, шчы­рую Бе­ла­русь... — з го­рыч­чу і ледзь не са сля­за­мі кан­ста­туе ў зва­ро­це Ры­бак. — Паў­сюль у Еў­ро­пе нас пад­трым­лі­ва­юць экс­пер­ты, фа­на­ты «Еў­ра­ба­чан­ня», а тут жу­ры вы­ра­шы­ла ўсё пра­ва­ліць. Я ба­чыў гэ­тае жу­ры, з усі­мі су­стра­каў­ся. Мне ка­за­лі: «Заўж­ды бу­дзем ця­бе пад­трым­лі­ваць» — і вось так пад­тры­ма­лі. Спа­дзя­ю­ся, што больш ні­ко­лі ў жыц­ці гэ­тае жу­ры не ўба­чу, бо вель­мі цяж­ка бу­дзе ра­біць вы­гляд, што я рад і мне хо­чац­ца ўсмі­хац­ца».

...З Са­шам мы зна­ё­мы аса­біс­та — упер­шы­ню су­стрэ­лі­ся ў 2009 го­дзе, яшчэ да та­го, як ён стаў пе­ра­мож­цам «Еў­ра­ба­чан­ня». І ў мя­не скла­ла­ся ўра­жан­не, што за пяць га­доў нар­веж­скі ар­тыст бе­ла­рус­ка­га па­хо­джан­ня амаль не змя­ніў­ся — за­стаў­ся гэт­кім Пі­тэ­рам Пэ­нам ад му­зы­кі, які ро­біць усё шчы­ра, ад ду­шы, аб­са­лют­на ве­рыць у абра­ную спра­ву і ба­чыць у лю­дзях най­перш леп­шы бок. Та­му гэ­та аб­са­лют­на не той вы­па­дак, ка­лі кар­ціць па­зла­рад­ні­чаць і па­кпіць з ня­ўда­чы. Але, з ін­ша­га бо­ку, шоу-біз­нес — та­кое по­ле, на якім вель­мі важ­на як ма­га ра­ней на­ву­чыц­ца тры­маць удар, бо ні­я­кі пос­пех не пры­хо­дзіць ад­ра­зу і на­заўж­ды, бо лю­боў пуб­лі­кі час­та суб'­ек­тыў­ная і мі­ма­лёт­ная... І ка­му, як не пе­ра­мож­цу «Еў­ра­ба­чан­ня», пра гэ­та вар­та па­мя­таць!

Для па­раў­на­ння: спя­вач­ка Гю­неш удзель­ні­ча­ла ў на­цы­я­наль­ным ад­бо­ры на «Еў­ра­ба­чан­не» шэсць ра­зоў і кож­ны раз ста­на­ві­ла­ся ў леп­шым вы­пад­ку дру­гой. Што мо­жа быць больш крыўд­ным? Але яна тры­ма­ла ўдар, як стой­кі ала­вя­ны сал­да­цік, чым і за­слу­жы­ла не толь­кі гля­дац­кія сім­па­тыі, але і па­ва­гу пра­фе­сі­я­на­лаў. Та­му ж Юза­ры па­шан­ца­ва­ла з трэ­цяй спро­бы — ма­быць, на гэ­ты раз прос­та ўсе зор­кі сыш­лі­ся. На­прык­лад, аса­біс­та мне яго кам­па­зі­цыя з кры­ху фу­ту­рыс­тыч­ным, кры­ху скан­ды­наў­скім, кры­ху ін­тэр­на­цы­я­наль­ным ка­ла­ры­там спа­да­ба­ла­ся больш, чым сы­ра­ва­тыя пры­пеў­кі «Мі­лак», у якіх слоў­цы «дзяў­кі» і «хлап­цы» вы­гля­да­лі, быц­цам адзен­не з чу­жо­га пля­ча... Ка­лі мер­ка­ваць па тым, што трое чле­наў жу­ры, у тым лі­ку яго стар­шы­ня, кі­раў­нік Бел­тэ­ле­ра­дыё­кам­па­ніі Ге­надзь Да­вы­дзька, па­ста­ві­лі Юза­ры і Май­му­не 12 ба­лаў, так па­да­ло­ся не мне ад­ной. А ка­лі мер­ка­ваць па рэ­корд­на ніз­кай ак­тыў­нас­ці гля­дац­ка­га га­ла­са­ван­ня, сё­ле­та мно­гім на­огул ня­ма спра­вы да «Еў­ра­ба­чан­ня» і на­шых у ім удзель­ні­каў — сум­на, але факт...

Што да­лей? Мож­на па­спра­ба­ваць гуч­на апра­тэс­та­ваць вы­ні­кі (для бе­ла­рус­ка­га на­цы­я­наль­на­га ад­бо­ру гэ­та ўжо амаль тра­ды­цыя) і пе­ра­сва­рыц­ца з ка­ле­га­мі па цэ­ху. А мож­на зра­біць пэў­ныя вы­сно­вы і пра­цяг­ваць пра­ца­ваць, каб па­цвер­дзіць не на сло­вах, а на спра­ве сваю «са­масць». На сён­ня вы­бар зроб­ле­ны. На­коль­кі ён ака­заў­ся ўда­лым і як пра­гу­чыць «Час» — па­ка­жа, да­руй­це за ка­лам­бур, час. А па­куль што — шоу па­він­на пра­цяг­вац­ца!

Вік­то­рыя ЦЕ­ЛЯ­ШУК

Да­вед­ка «Звяз­ды»

Юза­ры (Юрый На­ўроц­кі) — 23-га­до­вы спя­вак з сям'і па­том­ных му­зы­кан­таў, сын Га­лі­ны Гра­мо­віч (са­ліст­ка На­цы­я­наль­на­га ака­дэ­міч­на­га кан­цэрт­на­га ар­кест­ра пад кі­раў­ніц­твам Мі­ха­і­ла Фін­бер­га), вы­пуск­нік джа­за­ва­га ад­дзя­лен­ня Санкт-Пе­цяр­бург­ска­га ўні­вер­сі­тэ­та куль­ту­ры і мас­тац­тваў, лаў­рэ­ат між­на­род­на­га кон­кур­су ма­ла­дых вы­ка­наў­цаў «Но­вая хва­ля-2011», удзель­нік «Еў­ра­ба­чан­ня-2011» (у якас­ці бэк-ва­ка­ліс­та бе­ла­рус­кай прад­стаў­ні­цы На­стас­сі Він­ні­ка­вай), аран­жы­роў­шчык кон­курс­най пес­ні дзі­ця­ча­га «Еў­ра­ба­чан­ня-2014».

Май­му­на Ама­ду Му­раш­ка (Дзі­ко) — 34-га­до­вая скры­пач­ка Прэ­зі­дэнц­ка­га ар­кест­ра пад кі­раў­ніц­твам Вік­та­ра Ба­ба­ры­кі­на, вы­пуск­ні­ца Бе­ла­рус­кай ака­дэ­міі му­зы­кі, лаў­рэ­ат і пры­зёр мно­гіх між­на­род­ных му­зыч­ных кон­кур­саў. У яе жы­лах пе­ра­мя­ша­лі­ся бе­ла­рус­кая, укра­ін­ская, аф­ры­кан­ская і іс­пан­ская кроў, а ў му­зы­цы — кла­сі­ка і мод­ны стыль «кра­со­вер». Двой­чы ма­ма.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.