Вы тут

Жыццё дала... чыгунка


130 га­доў та­му праз Лі­ду прай­шоў пер­шы цяг­нік

Учас­так Па­лес­кай чы­гун­кі Віль­ня — Лі­да — Ба­ра­на­ві­чы — Лу­ні­нец ад­крыў­ся для рэ­гу­ляр­на­га ру­ху 30 снеж­ня 1884 го­да. У гэ­ты дзень з бо­ку Віль­ні це­раз Лі­ду на Ба­ра­на­ві­чы прай­шоў пер­шы цяг­нік.

[caption id="attachment_66263" align="alignnone" width="600"]Пер­шы Лід­скі вак­зал. Пер­шы Лід­скі вак­зал.[/caption]

Па­лес­кія чы­гу­нач­ныя шля­хі ме­лі важ­нае эка­на­міч­нае і ва­ен­на-стра­тэ­гіч­нае зна­чэн­не для Бе­ла­ру­сі. Яны спры­я­лі рас­пра­цоў­цы ляс­ных ма­сі­ваў, раз­віц­цю дрэ­ва­ап­ра­цоў­чай і гар­бар­най пра­мыс­ло­вас­ці, рос­ту га­ра­доў. Дзя­ку­ю­чы чы­гун­цы на­бы­лі дру­гое ды­хан­не та­кія ста­ра­жыт­ныя бе­ла­рус­кія га­ра­ды, як Лі­да і Ор­ша. Ад­на­ча­со­ва ста­рыя і сла­ву­тыя — Мсці­слаў, Ня­свіж, На­ва­гру­дак — ра­зам з ад­сут­нас­цю чы­гун­кі бы­лі па­збаў­ле­ны сты­му­лу для эка­на­міч­на­га раз­віц­ця. Ме­на­ві­та чы­гун­цы аба­вя­за­ны сва­ім на­ра­джэн­нем но­выя га­ра­ды: Ба­ра­на­ві­чы, Ма­ла­дзеч­на, Асі­по­ві­чы, Жа­бін­ка, Жло­бін, Лу­ні­нец ды ін­шыя.

Ся­род ін­жы­не­раў-чы­гу­нач­ні­каў, якія бу­да­ва­лі Па­лес­кую да­ро­гу, быў граф Ваў­жы­нец Пут­ка­мер (1859—1923), унук сла­ву­тай Ма­ры­лі з Ве­ра­шча­каў. Чы­гун­ка прай­шла за не­каль­кі кі­ла­мет­рах ад яго ра­да­во­га ма­ёнт­ка Баль­це­ні­кі і бы­ла апош­няй да­ро­гай, у бу­даў­ніц­тве якой ён пры­маў удзел. Па­бу­да­ваў­шы ма­гіст­раль ка­ля свай­го ма­ёнт­ка, у 1890 го­дзе граф вый­шаў у ад­стаў­ку і па­ся­ліў­ся ў сва­ім ма­ёнт­ку. Ваў­жы­нец Пут­ка­мер ак­тыў­на ўдзель­ні­чаў у гра­мад­скім жыц­ці краю, два ра­зы абі­раў­ся ў Дзяр­жаў­ную ду­му Ра­сіі.

Пад бу­даў­ніц­тва стан­цыі Лі­да ады­шло 6 дзе­ся­цін зям­лі (6,83 гек­та­ра) са­бор­най царк­вы. Лід­ская стан­цыя бу­да­ва­ла­ся за ме­жа­мі го­ра­да, па­між го­ра­дам і вёс­кай Двар­цо­вая Сла­ба­да. Пас­ля бу­даў­ніц­тва гэ­тай ма­гіст­ра­лі го­рад па­чаў па­шы­рац­ца да вак­за­ла, а Двар­цо­вая Сла­ба­да ста­ла мес­цам жы­хар­ства чы­гу­нач­ні­каў і па­сту­по­ва ўлі­ла­ся ў го­рад. У Лі­дзе з бу­та­ва­га ка­ме­ню бы­ло па­бу­да­ва­на па­ра­воз­нае дэ­по на два па­ра­во­зы се­рыі «Чн» і пер­шы драў­ля­ны вак­зал. Да­рэ­чы, боль­шасць вак­за­лаў XІX ста­год­дзя Па­лес­кай чы­гун­кі бы­лі драў­ля­ны­мі, яны ра­бі­лі­ся па ты­по­вых пра­ек­тах і ад­роз­ні­ва­лі­ся адзін ад ад­на­го ў асноў­ным па­ме­ра­мі. На Лід­чы­не, акра­мя стан­цыі Лі­да, з'я­ві­лі­ся стан­цыі Бе­ня­ко­ні, Бас­ту­ны і Нё­ман.

Квіт­кі на цяг­нік бы­лі ня­тан­ныя. З Ві­лен­ска­га ка­лен­да­ра за 1899 год мож­на да­ве­дац­ца, што на­ват пас­ля зні­жэн­ня кош­ту пра­ез­ду, які ад­быў­ся 1 снеж­ня 1894 го­да, кві­ток ад Лі­ды да Віль­ні каш­та­ваў: у пер­шым кла­се — 3 руб­лі 20 ка­пе­ек, у дру­гім — 1 ру­бель 92 ка­пей­кі і ў трэ­цім кла­се — 1 ру­бель 28 ка­пе­ек. На­прык­лад, ча­ла­век, які ад­на­знач­на быў част­кай га­рад­ской элі­ты Лі­ды, на­гляд­чык (ды­рэк­тар) са­май грун­тоў­най на той час на­ву­чаль­най уста­но­вы ў го­ра­дзе (па­вя­то­вай двух­клас­най ву­чэль­ні)
С. Сві­дэр­скі за­раб­ляў 500 руб­лёў за год. Ба­тон бе­ла­га здоб­на­га хле­ба (300 г) каш­та­ваў 7 ка­пе­ек. Чыр­во­на­га­лоў­ка (чыр­во­ны ко­рак), га­рэл­ка, якую зва­лі ў на­ро­дзе «ка­зён­ка», каш­та­ва­ла за бу­тэль­ку (0,61 літ­ра) 40 ка­пе­ек. У лід­скай карч­ме, за­пла­ціў­шы 5 ка­пе­ек, мож­на бы­ло вы­піць 50 гра­маў тан­най га­рэл­кі і за­ку­сіць са­лё­ным агур­ком за 1 ка­пей­ку. А на­ес­ці­ся ў та­кой карч­ме мож­на бы­ло за 10 ка­пе­ек.

У чы­гу­нач­ным рас­кла­дзе ру­ху за 1906 год па Па­лес­кай чы­гун­цы з Віль­ні праз Лі­ду на Ба­ра­на­ві­чы — Са­рны зна­чы­лі­ся 3 цяг­ні­кі: хут­кі, паш­то­вы, та­вар­ны спе­цы­яль­ны — і столь­кі ж цяг­ні­коў ру­ха­ла­ся ў ад­ва­рот­ным кі­рун­ку.

На па­чат­ку 1901 го­да, пас­ля пе­ра­моў на ўзроў­ні кі­раў­ні­коў дзяр­жаў, Ра­сіі да­лі фран­цуз­скія па­зы­кі на су­му 200 міль­ё­наў руб­лёў для пра­ек­та­ван­ня і бу­даў­ніц­тва стра­тэ­гіч­ных чы­гу­нак. Но­вая стра­тэ­гіч­ная двух­ка­лей­ка Ба­ла­гое — Сяд­лец бу­да­ва­ла­ся з 1902-га па 1907 год. Яна прай­шла праз Лі­ду і зра­бі­ла го­рад чы­гу­нач­ным вуз­лом. Та­ды ж быў па­бу­да­ва­ны і му­ра­ва­ны вак­зал у Лі­дзе — ад­на­тып­ны з но­вы­мі вак­за­ла­мі ў Ма­ла­дзеч­не і Ваў­ка­выс­ку.

Ле­а­нід Лаў­рэш.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».