Вы тут

Цягнік адмянілі, цягнік... прызначылі


З 29 снеж­ня Бе­ла­рус­кая чы­гун­ка пры­зна­чы­ла цяг­нік №100/99 Мінск — За­па­рож­жа.

Па ўзгад­нен­ні з дзяр­жаў­най ад­мі­ніст­ра­цы­яй чы­гу­нач­на­га транс­пар­ту Укра­і­ны, ра­ней ад­ме­не­ны цяг­нік №100/99 Мінск — Сім­фе­ро­паль пры­зна­ча­ны па за­па­тра­ба­ва­ным марш­ру­це з устой­лі­вым па­са­жы­ра­па­то­кам Мінск — За­па­рож­жа-1, па­ве­да­мі­лі ў прэс-цэнт­ры Бе­ла­рус­кай чы­гун­кі.

Пер­ша­па­чат­ко­ва ад­праў­лен­не цяг­ні­ка №100/99 Мінск — Сім­фе­ро­паль бы­ло ад­ме­не­на з 27 снеж­ня з Мін­ска, з 28 снеж­ня — з Сім­фе­ро­па­ля. З 29 снеж­ня са­стаў ад­праў­ля­ец­ца з Мін­ска па ня­цот­ным дням па дзей­ным рас­кла­дзе цяг­ні­ка №100/99. Час ад­праў­лен­ня са ста­лі­цы Бе­ла­ру­сі — 7.45, пры­быц­ця ў За­па­рож­жа — 4.28 на­ступ­ных су­так. У зва­рот­ным на­прам­ку цяг­нік бу­дзе ад­праў­ляц­ца з 31 снеж­ня так­са­ма па ня­цот­ных днях у 0.52 і пры­бы­ваць у Мінск у 23.56.

Па­са­жы­ры, якія ра­ней апла­ці­лі бі­ле­ты на цяг­нік №100/99, мо­гуць ехаць па ім да стан­цый, раз­ме­шча­ных па­між Мінск­ам і Запа­рож­жам.

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.