Вы тут

Указ Прэзідэнта №650 ад 30 снежня 2014 г.


Раз­гле­дзеў­шы прад­стаў­лен­ні Мі­ніс­тэр­ства куль­ту­ры і са­ве­та фон­ду Прэ­зі­дэн­та Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь па пад­трым­цы куль­ту­ры і мас­тац­тва, пастанаўляю:

1. За вы­дат­ныя да­сяг­нен­ні ў га­лі­не му­зыч­на­га і вы­яў­лен­ча­га мас­тац­тва, кі­на­ві­дэа­мас­тац­тва, му­зей­най спра­вы, на­род­най мас­тац­кай твор­час­ці, ар­хі­тэк­ту­ры, вы­ха­ван­ня твор­чай мо­ла­дзі, якія атры­ма­лі гра­мад­скае пры­знан­не, пры­су­дзіць спе­цы­яль­ную прэ­мію Прэ­зі­дэн­та Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь дзея­чам куль­ту­ры і мас­тац­тва 2014 го­да:

ан­самб­лю пес­ні і тан­ца «Ме­ду­ні­ца» ўста­но­вы куль­ту­ры «Ма­гі­лёў­ская аб­лас­ная фі­лар­мо­нія» — за знач­ны ўклад у за­ха­ван­не і раз­віц­цё тра­ды­цый­най бе­ла­рус­кай му­зыч­най куль­ту­ры, ак­тыў­ную кан­цэрт­ную дзей­насць;

аў­тар­ска­му ка­лек­ты­ву за­кры­та­га ак­цы­я­нер­на­га та­ва­рыст­ва «Ста­ліч­нае тэ­ле­ба­чан­не» ў скла­дзе Ада­шкі­на Аляк­сея Ва­сіль­е­ві­ча, ды­рэк­та­ра ды­рэк­цыі спе­цы­яль­ных пра­ек­таў, і Ма­кей Воль­гі Сяр­ге­еў­ны, ка­рэс­пан­дэн­та спе­цы­яль­най служ­бы ка­рэс­пан­дэн­таў ды­рэк­цыі ін­фар­ма­цый­на­га вя­шчан­ня, — за ства­рэн­не цык­ла да­ку­мен­таль­ных філь­маў «Шай-бу! Shаі-BY!..»;

аў­тар­ска­му ка­лек­ты­ву ў скла­дзе Бо­га­не­вай Але­ны Мі­хай­лаў­ны, су­пра­цоў­ні­ка дзяр­жаў­най на­ву­ко­вай уста­но­вы «Цэнтр да­сле­да­ван­няў бе­ла­рус­кай куль­ту­ры, мо­вы і лі­та­ра­ту­ры На­цы­я­наль­най ака­дэ­міі на­вук Бе­ла­ру­сі», Вар­фа­ла­ме­е­вай Та­ма­ры Ба­ры­саў­ны, стар­ша­га на­ву­ко­ва­га су­пра­цоў­ні­ка гэ­тай на­ву­ко­вай уста­но­вы, і Ко­зен­кі Мі­ка­лая Аляк­се­е­ві­ча, пе­да­го­га дзяр­жаў­най уста­но­вы аду­ка­цыі «Цэнтр да­дат­ко­вай аду­ка­цыі «Вет­разь» Каст­рыч­ніц­ка­га ра­ё­на г. Мін­ска, — за ства­рэн­не фун­да­мен­таль­на­га на­ву­ко­ва­га 6-том­на­га вы­дан­ня «Тра­ды­цый­ная мас­тац­кая куль­ту­ра бе­ла­ру­саў»;

аў­тар­ска­му ка­лек­ты­ву ў скла­дзе Да­мнян­ко­вай Люд­мі­лы Ула­дзі­мі­ра­ўны, да­цэн­та ка­фед­ры на­род­на­га дэ­ка­ра­тыў­на-пры­клад­но­га мас­тац­тва ўста­но­вы аду­ка­цыі «Бе­ла­рус­кі дзяр­жаў­ны ўні­вер­сі­тэт куль­ту­ры і мас­тац­тваў», Лаб­ко­ві­ча Пят­ра Вік­та­ра­ві­ча, ды­рэк­та­ра твор­ча-экс­пе­ры­мен­таль­на­га пры­ват­на­га ўні­тар­на­га прад­пры­ем­ства «ГУ­ДАРТ», і Ла­зу­кі Ба­ры­са Анд­рэ­е­ві­ча, за­гад­чы­ка ад­дзе­ла ста­ра­жыт­на­бе­ла­рус­кай куль­ту­ры дзяр­жаў­най на­ву­ко­вай уста­но­вы «Цэнтр да­сле­да­ван­няў бе­ла­рус­кай куль­ту­ры, мо­вы і лі­та­ра­ту­ры На­цы­я­наль­най ака­дэ­міі на­вук Бе­ла­ру­сі», — за вя­лі­кую на­ву­ко­вую і твор­чую пра­цу па ад­ра­джэн­ні тра­ды­цый на­цы­я­наль­най куль­ту­ры і аса­біс­ты ўклад у ства­рэн­не экс­па­зі­цыі му­зея гіс­то­рыі слуц­кіх па­ясоў на ба­зе рэс­пуб­лі­кан­ска­га ўні­тар­на­га прад­пры­ем­ства мас­тац­кіх вы­ра­баў «Слуц­кія па­ясы» ў г.Слуц­ку Мін­скай воб­лас­ці;

ка­лек­ты­ву дзяр­жаў­най уста­но­вы «Ме­ма­ры­яль­ны комп­лекс «Брэсц­кая крэ­пасць-ге­рой» — за вя­лі­кі ўклад у за­ха­ван­не гіс­та­рыч­най па­мя­ці аб Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­не і ства­рэн­не но­вай экс­па­зі­цыі ў Паўд­нё­ва-ўсход­няй ка­зар­ме Цы­та­дэ­лі Брэсц­кай крэ­пас­ці «Му­зей вай­ны — тэ­ры­то­рыя мі­ру»;

ка­лек­ты­ву дзяр­жаў­най уста­но­вы куль­ту­ры «Твор­чыя май­стэр­ні «Цэнтр су­час­ных мас­тац­тваў» — за вя­лі­кі ўклад у пра­па­ган­ду су­час­на­га вы­яў­лен­ча­га мас­тац­тва Бе­ла­ру­сі і ар­га­ні­за­цыю знач­ных вы­ста­вач­ных пра­ек­таў;

ка­лек­ты­ву Не­глюб­ска­га сель­ска­га цэнт­ра ткац­тва Вет­каў­ска­га ра­ё­на Го­мель­скай воб­лас­ці — за знач­ныя да­сяг­нен­ні ў спра­ве ад­ра­джэн­ня і раз­віц­ця на­род­ных ра­мёст­ваў, за­ха­ван­не і па­пу­ля­ры­за­цыю тра­ды­цый­ных тэх­на­ло­гій вы­твор­час­ці не­глюб­скіх руч­ні­коў;

Баг­ла­са­ву Сяр­гею Ге­ор­гі­е­ві­чу, чле­ну гра­мад­ска­га аб'­яд­нан­ня «Бе­ла­рус­кі са­юз ар­хі­тэк­та­раў», га­лоў­на­му спе­цы­я­ліс­ту ка­му­наль­на­га бу­даў­ні­ча-экс­плу­а­та­цый­на­га ўні­тар­на­га прад­пры­ем­ства «Мін­ская спад­чы­на», — за знач­ны аса­біс­ты ўклад у рэ­стаў­ра­цыю і ад­наў­лен­не гіс­то­ры­ка-куль­тур­на­га комп­лек­су пло­шчы Сва­бо­ды з пры­лег­лай за­бу­до­вай у г.Мін­ску;

Бан­да­рэн­ку Сяр­гею Афа­нась­е­ві­чу, мас­та­ку-скульп­та­ру, чле­ну гра­мад­ска­га аб'­яд­нан­ня «Бе­ла­рус­кі са­юз мас­та­коў», — за вя­лі­кі ўклад у раз­віц­цё бе­ла­рус­ка­га вы­яў­лен­ча­га мас­тац­тва і ства­рэн­не вы­со­ка­мас­тац­кіх тво­раў ма­ну­мен­таль­най і стан­ко­вай скульп­ту­ры;

Ган­ча­ру­ку Ула­дзі­мі­ру Іва­на­ві­чу, пра­фе­са­ру ка­фед­ры ма­люн­ка ўста­но­вы аду­ка­цыі «Бе­ла­рус­кая дзяр­жаў­ная ака­дэ­мія мас­тац­тваў», — за вя­лі­кі аса­біс­ты ўклад у раз­віц­цё вы­яў­лен­ча­га мас­тац­тва Бе­ла­ру­сі і вы­ха­ван­не та­ле­на­ві­тай мо­ла­дзі.

2. Мі­ніс­тэр­ству куль­ту­ры ажыц­ця­віць вы­пла­ту спе­цы­яль­ных прэ­мій Прэ­зі­дэн­та Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь дзея­чам куль­ту­ры і мас­тац­тва 2014 го­да са срод­каў фон­ду Прэ­зі­дэн­та Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь па пад­трым­цы куль­ту­ры і мас­тац­тва.

3. Вы­зва­ліць су­мы прэ­мій, атры­ма­ных у ад­па­вед­нас­ці з гэ­тым Ука­зам, ад аб­кла­дан­ня па­да­ход­ным па­дат­кам з фі­зіч­ных асоб.

4. Гэ­ты Указ ус­ту­пае ў сі­лу з дня яго пад­пі­сан­ня.

Прэ­зі­дэнт Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь Аляксандр Лу­ка­шэн­ка.

Загаловак у газеце: Указ № 650 ад 30 снежня 2014 г. «Аб прысуджэнні спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва 2014 года»

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.