Практычна ніводнае буйное свята не абыходзіцца без прысмакаў, і Новы год не выключэнне. За іх пастаянна вядуцца маленькія (а то і не вельмі) «бітвы» паміж дзецьмі і дарослымі: першыя іх увесь час патрабуюць ад другіх, а другія, натуральна, першым іх не даюць у пажаданай для тых колькасці. Гаворка ідзе пра цукеркі, і займальная падборка фактаў — менавіта пра іх.
1. Самыя першыя цукеркі з'явіліся ў Егіпце. Паколькі цукар у той час яшчэ не быў вядомы, замест яго ўжывалі фінікі і мёд. На Усходзе цукеркі рабілі з міндалю і фіг, а ў старажытным Рыме варылі арэхі і макавае зерне з мёдам і пасыпалі кунжутам. У нас таксама было нешта накшталт цукерак: у Старажытнай Русі іх рабілі з кляновага сіропу, патакі і мёду.
2. Самыя несправядліва абвінавачаныя цукеркі — шакаладныя. У Еўропе, у XVІ стагоддзі, падчас павальнага захаплення шакаладам яму прыпісваліся магічныя і лячэбныя ўласцівасці. Натуральна, чаканні не апраўдаліся, і тады яго сталі лічыць крыніцай літаральна ўсіх бед. Адна маладая асоба пісала сяброўцы: «Раю табе больш не есці шакаладу. Мая знаёмая ела яго падчас цяжарнасці і нарадзіла на свет зусім чорнае дзіця».
3. У пачатку XІX стагоддзя ў Расіі нават самыя багатыя і знатныя пані на прыёмах непрыкметна хавалі ў рыдыкюлі цукеркі. Тлумачыліся такія непрыстойныя паводзіны проста: кандытарскіх фабрык яшчэ не было, і кожны кандытар для кожнага званага абеду гатаваў цукеркі па ўласным рэцэпце, які захоўваўся ў строгай таямніцы.
4. Самыя рамантычныя цукеркі — з клубнічнай начынкай, так лічаць нямецкія псіхолагі. Дарэчы, рашучыя людзі аддаюць перавагу вішнёвай начынцы, сарамлівыя — арэхавай, а творчыя — какосавай.
5. Самыя вядомыя цукеркі — гэта праліне. Яны былі вынайдзены ў 1663 годзе. Повар прыгатаваў іх тады спецыяльна для французскага пасла ў Германіі, і праліне дагэтуль утрымліваюць рэкорд продажу ў Германіі і Швейцарыі.
6. Кампанія «Майстар Фуд» вырабіла самую вялікую каробку цукерак для сусветнага кулінарнага шоу. У каробку шырынёй 1,5 і даўжынёй 2,5 метра ўвайшло 800 кілаграмаў шакаладных цукерак! А самая вялікая цукерка — гэта мядзведзік па мянушцы Хагі-Бой вышынёй у 1,68 метра і вагой 633 кілаграмы. Яго зрабілі кандытары Gummі Bear Factory. Для адліўкі мядзведзя спатрэбілася спецыяльная форма вагой у 4 тоны. Залітая ў форму фруктовая маса сохла каля двух тыдняў.
7. Самая касмічная цукерка — чупа-чупс. У 1995 годзе расійскія касманаўты на станцыі «Мір» папрасілі адправіць ім з Зямлі цукеркі. У ЦКП было вырашана, што самымі бяспечнымі ў бязважкасці будуць чупа-чупсы. Касманаўтаў з імі знялі на відэа, і рэкламны ролік прынёс кампаніі Chupa Chups славу адзінай у свеце цукеркі, папулярнай не толькі на Зямлі, але і ў космасе.
8. Што ж тычыцца самых незвычайных у свеце цукерак, дык гэта — фінскія. Фіны робяць іх кіслымі, салёнымі (да піва) і нават са смакам, падобным на нафту!
9. Самая савецкая цукерка — славуты набор «Птушынае малако». Першапачаткова гэта быў торт, і гатавалі яго на прадпрыемстве «Рот фронт». Сакрэтам вырабу быў агар-агар — заменнік жэлаціну, які здабываюць з марскіх водарасцяў. Ён, дарэчы, ужываецца таксама для аздаблення тканін
Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.
Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».