Вы тут

Чалавецтва на парозе масавага пустэльніцтва?


У пе­ра­да­вых кра­і­нах све­ту на­бі­рае сі­лу мо­да на пус­тэль­ніц­тва, што вы­яў­ля­ец­ца ў роз­на­га ро­ду край­нас­цях кштал­ту даў­ншыф­тын­гу (амаль поў­най ад­мо­вы ад са­цы­яль­на­га жыц­ця, іс­на­ван­ня толь­кі для ся­бе), уцё­каў у вір­ту­аль­ную пра­сто­ру ці не­ча­га ін­ша­га. Па­куль экс­пер­ты спра­ча­юц­ца, доб­ра гэ­та ці дрэн­на, усё больш прад­стаў­ні­коў «за­ла­то­га міль­яр­да» сы­хо­дзяць у «ма­нас­тыр улас­на­га ду­ху».

Асаб­лі­ва яр­ка гэ­тая мо­да пра­яві­ла­ся ў Япо­ніі, дзе для ад­па­вед­на­га ла­ду жыц­ця на­ват пры­ду­ма­лі свой тэр­мін «хі­кі­ка­мо­ры». У пе­ра­кла­дзе з япон­скай гэ­та гу­чыць як «зна­хо­джан­не ў адзі­но­це». Нось­бі­таў све­та­по­гля­ду на­зы­ва­юць па­прос­ту — «хі­кі». Яны ад­маў­ля­юц­ца ад пуб­ліч­на­га жыц­ця і шу­ка­юць мак­сі­маль­най адзі­но­ты. Як вы­нік, та­кія лю­дзі не ма­юць пра­цы і жы­вуць на ўтры­ман­ні сва­я­коў.

Адзін з ва­ры­ян­таў кла­січ­най схе­мы та­кі: баць­ка, на­прык­лад, на­вяз­вае сы­ну вы­бар пра­фе­сіі, па­тра­буе, каб той пай­шоў па яго сля­дах. А ма­ла­ды ча­ла­век хо­ча стаць мас­та­ком і на ўга­во­ры не пад­да­ец­ца. Не ма­ю­чы маг­чы­мас­ці ажыц­ця­віць свае ўлас­ныя пла­ны, ён у вы­ні­ку ад­дае пе­ра­ва­гу зу­сім не ра­біць ні­я­ка­га вы­ба­ру: за­мы­ка­ец­ца ў сва­ім па­коі, на­ча­мі ся­дзіць у ін­тэр­нэ­це, дня­мі спіць, есць тое, што пры­га­туе спа­гад­лі­вая ма­ма, і зу­сім не хо­ча па­кі­даць зо­ну кам­фор­ту. Баць­кі раз­вод­зяць ру­ка­мі, але што ра­біць, не ве­да­юць. Хоць Япо­нія з-за цэ­ла­га шэ­ра­гу асаб­лі­вас­цяў амаль ідэа­льная кра­і­на для «хі­кі», па­доб­ныя са­цы­яль­ныя па­во­дзі­ны фік­су­юц­ца і ў ін­шых кра­і­нах све­ту. У Ра­сіі, на­прык­лад, гэ­та спа­кон ве­ку пры­ня­та на­зы­ваць «аб­ло­маў­шчы­най». Але, як пус­тэль­ні­каў ні на­за­ві, а ва ўсіх ва­ры­ян­тах га­вор­ка ідзе аб вост­рай са­цы­яль­най са­ма­іза­ля­цыі, якая мае да­во­лі аб­ме­жа­ва­ны на­бор пры­чын.

Тэ­о­рыя пра най­больш «год­ных і шчас­ных жы­ха­роў» Зям­лі, якія па­він­ны за­стац­ца на пла­не­це, та­му што жыц­цё­вых рэ­сур­саў хо­піць толь­кі на та­кую коль­касць лю­дзей. Дру­гі, менш рас­паў­сю­джа­ны ва­ры­янт: на міль­ярд най­больш «пра­су­ну­тых» прад­стаў­ні­коў ча­ла­вец­тва па­він­ны пра­ца­ваць усе ас­тат­нія, за­бяс­печ­ва­ю­чы элі­це кам­форт­нае іс­на­ван­не.

Пад­рых­та­ваў Іван Ку­пар­вас

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.