Вы тут

Праверце банкноты, калі ласка!


Сёлета будуць значна пашыраны паўнамоцтвы і функцыі Нацыянальнага банка. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 25 снежня 2014 г. № 615 «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў ва ўказы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь» унёс змены і дапаўненні ў Статут Нацбанка. Сярод іншага пазначана, што рэгулятар мае права вызначыць для банкаў Беларусі парадак праверкі банкнотаў на сапраўднасць па заявах фізічных асоб.

«Новаўвядзенне абумоўлена шматлікімі зваротамі грамадзян у Нацыянальны банк і банкі з просьбай аказання паслугі па праверцы сапраўднасці банкнотаў», — растлумачылі ў Нацбанку. Мера таксама павінна дапамагчы ў супрацьдзеянні «ценявому» рынку замежнай валюты. Рэалізаваць дадзеную функцыю мяркуецца па ўзгадненні з Міністэрствам унутраных спраў Рэспублікі Беларусь.

Акрамя гэтага, аднымі з найважнейшых функцый Нацыянальнага банка цяпер будуць наступнымі: разглядаць па сутнасці звароты спажыўцоў паслуг, што аказваюцца лізінгавымі арганізацыямі, у сувязі з парушэннем правоў такіх спажыўцоў і накіроўваць прадпісанні аб спыненні парушэння правоў спажыўца, абавязковыя для выканання лізінгавымі арганізацыямі, а таксама звароты спажыўцоў паслуг, што аказваюцца банкамі і нябанкаўскімі крэдытна-фінансавымі арганізацыямі пры ажыццяўленні банкаўскіх аперацый, у сувязі з парушэннем правоў такіх спажыўцоў і прымаць меры па абароне дадзеных правоў у парадку, ім устаноўленым; вызначаць парадак продажу банкамі памятных банкнот, памятных і зліткавых (інвестыцыйных) манет, якія з'яўляюцца законным плацежным сродкам Рэспублікі Беларусь, а таксама футаралаў да іх; забяспечваць функцыянаванне сістэмы цэнтралізаванага абмену міжбанкаўскай карэспандэнцыяй; вызначаць парадак фарміравання банкамі фонду абавязковых рэзерваў, які размяшчаецца ў Нацыянальным банку; вызначаць парадак ажыццяўлення банкамі, нябанкаўскімі крэдытна-фінансавымі арганізацыямі, адкрытым акцыянерным таварыствам «Банк развіцця Рэспублікі Беларусь», лізінгавымі і мікрафінансавымі арганізацыямі захадаў па прадухіленні легалізацыі даходаў, атрыманых злачынным шляхам, фінансавання тэрарыстычнай дзейнасці і распаўсюджвання зброі масавага паражэння; вызначаць для Нацыянальнага банка, банкаў і нябанкаўскіх крэдытна-фінансавых арганізацый парадак выкарыстання бланкаў каштоўных папер і дакументаў з пэўнай ступенню абароны, а таксама дакументаў з пэўнай ступенню абароны.

Асноўныя палажэнні Указа № 615 уступаюць у сілу праз шэсць месяцаў пасля афіцыйнага апублікавання (30 снежня 2014 года).

Падрыхтаваў
Уладзіслаў КУЛЕЦКІ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове. 

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?