Вы тут

Закон Рэспублікі Беларусь "Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь "Аб пахаванні і пахавальнай справе"


Прыняты Палатай прадстаўнікоў 11 снежня 2014 года

Ухвалены Саветам Рэспублікі 18 снежня 2014 года

Артыкул 1. Унесці ў Закон Рэспублікі Беларусь ад 12 лістапада 2001 года "Аб пахаванні і пахавальнай справе" (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2001 г., № 107, 2/804; 2007 г., № 170, 2/1344; 2008 г., № 157, 2/1445; 2009 г., № 16, 2/1558; 2010 г., № 15, 2/1666; 2011 г., № 82, 2/1845; № 140, 2/1877; Нацыянальны прававы Інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь, 19.07.2012, 2/1959) змяненні і дапаўненні, выклаўшы яго ў новай рэдакцыі:

"Закон Рэспублікі Беларусь

Аб пахаванні і пахавальнай справе"

Раздзел 1

Агульныя палажэнні

Артыкул 1. Асноўныя тэрміны, якія выкарыстоўваюцца ў гэтым Законе, і іх азначэнні

У гэтым Законе выкарыстоўваюцца наступныя асноўныя тэрміны і іх азначэнні:

пахаванне -- змяшчэнне цела (астанкаў) памерлага (загінулага) (далей -- памерлы) у зямлю на могілках, у склеп альбо змяшчэнне ўрны з прахам (попелам) пасля крэмацыі ў калумбарый, у зямлю на могілках, у склеп;

могілкі -- частка месца пахавання, прызначаная для пахавання ў зямлю цел (астанкаў) памерлых і ўрнаў з прахам (попелам);

калумбарый -- збудаванне, размешчанае на месцы пахавання і прызначанае для пахавання ўрнаў з прахам (попелам) пасля крэмацыі;

крэматорый -- тэхналагічны комплекс з абсталяваннем для крэмацыі;

крэмацыя -- адданне цела (астанкаў) памерлага агню;

асоба, якая ўзяла на сябе арганізацыю пахавання, -- асоба, названая ў волевыяўленні памерлага ў якасці асобы, якой даверана ажыццяўленне пахавання, альбо законны прадстаўнік памерлага, альбо муж (жонка) памерлага або адзін з яго блізкіх сваякоў (бацькі, усынавіцелі (удачарыцелі), дзеці, у тым ліку ўсыноўленыя (удачароныя), родныя браты і сёстры, дзед, бабка або ўнукі), альбо іншыя фізічныя або юрыдычныя асобы, якія ўзялі на сябе арганізацыю пахавання;

асоба, якая ўзяла на сябе арганізацыю ўстаноўкі надмагільнага збудавання, -- законны прадстаўнік памерлага, альбо муж (жонка) памерлага або адзін з яго блізкіх сваякоў (бацькі, усынавіцелі (удачарыцелі), дзеці, у тым ліку ўсыноўленыя (удачароныя), родныя браты і сёстры, дзед, бабка або ўнукі), альбо іншыя фізічныя або юрыдычныя асобы, якія ўзялі на сябе аплату паслуг па вырабе, дастаўцы да месца ўстаноўкі і (або) ўстаноўцы надмагільнага збудавання;

асоба, адказная за ўтрыманне і добраўпарадкаванне месца пахавання, -- юрыдычная асоба або індывідуальны прадпрымальнік, вызначаныя пасялковымі, сельскімі выканаўчымі камітэтамі ажыццяўляць утрыманне і добраўпарадкаванне месца пахавання;

месца пахавання -- зямельны ўчастак з размешчанымі на ім асобнымі магіламі, скляпамі, могілкамі, калумбарыем;

магіла -- месца ў зямлі, склепе, акрамя калумбарыя, з размешчаным у ім целам (астанкамі) памерлага, урнай з прахам (попелам), якое знаходзіцца на ўчастку для пахавання;

надмагільны помнік -- архітэктурная або скульптурная форма рытуальнага прызначэння, устаноўленая на магіле;

надмагільны збудаванне -- устаноўлены на магіле надмагільны помнік і (або) адзін ці некалькі элементаў добраўпарадкавання ўчастка для пахавання (кветачніца, ваза, агароджа стацыянарная, брукаванне ўчастка для пахавання, іншыя элементы добраўпарадкавання);

пахаванне -- дзеянні па пахаванні, якія ўключаюць выбар месца пахавання, падрыхтоўку цела (астанкаў) памерлага да крэмацыі альбо пахавання, крэмацыю цела (астанкаў) памерлага і перавозку цела (астанкаў) памерлага альбо ўрны з прахам (попелам) да месца пахавання, арганізацыю пахавання, аказанне іншых спадарожных паслуг;

пахавальная справа -- дзейнасць, накіраваная на забеспячэнне функцыянавання месцаў пахавання, якая ажыццяўляецца гарадскімі, раённымі выканаўчымі і распарадчымі органамі (далей -- мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы базавага тэрытарыяльнага ўзроўню), пасялковымі, сельскімі выканаўчымі камітэтамі, спецыялізаванымі арганізацыямі, адміністрацыяй зон адчужэння і адсялення, а таксама дзейнасць па ўтрыманні і добраўпарадкаванні месцаў пахавання, аказанні паслуг у галіне пахавальнай справы, якая ажыццяўляецца спецыялізаванымі арганізацыямі, іншымі юрыдычнымі асобамі і індывідуальнымі прадпрымальнікамі;

пахаванне -- цырымонія, якая ўключае ў сябе падрыхтоўку да развітання з памерлым, абрад развітання, пахаванне і памінанне;

склеп -- прызначаныя для пахавання падземнае або заглыбленае ў зямлю збудаванне, частка капітальнага будынка (збудавання), іншага будынка, якія ўзведзены на тэрыторыі месца пахавання або ўваходзяць у склад мемарыяльных і культавых капітальных будынкаў (збудаванняў);

спецыялізаваная арганізацыя -- юрыдычная асоба, створаная мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі базавага тэрытарыяльнага ўзроўню для ажыццяўлення пахавальнай справы на тэрыторыі адпаведнай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі, альбо арганізацыя, у статутным фондзе якой 50 і больш працэнтаў акцый (доляў) знаходзіцца ва ўласнасці Рэспублікі Беларусь і (або) яе адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак, упаўнаважаная мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі базавага тэрытарыяльнага ўзроўню ажыццяўляць пахавальную справу;

паслугі ў галіне пахавальнай справы -- дзейнасць па арганізацыі пахавання і аказанні паслуг фізічным і юрыдычным асобам па доглядзе ўчасткаў для пахавання, якая ажыццяўляецца спецыялізаванымі арганізацыямі, іншымі юрыдычнымі асобамі і індывідуальнымі прадпрымальнікамі;

участак для пахавання -- участак зямлі вызначанага памеру, які выдзяляецца для размяшчэння на ім магіл.

Артыкул 2. Сфера дзеяння гэтага Закона

Гэты Закон устанаўлівае:

асновы арганізацыі пахавальнай справы;

гарантыі пахавання;

патрабаванні да стварэння, утрымання і добраўпарадкавання месцаў пахавання, стварэння крэматорыяў.

Артыкул 3. Заканадаўства ў галіне пахавання і пахавальнай справы

Заканадаўства ў галіне пахавання і пахавальнай справы грунтуецца на Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і складаецца з гэтага Закона, іншых актаў заканадаўства і міжнародных дагавораў Рэспублікі Беларусь, у тым ліку ў галіне ўвекавечання памяці аб загінулых пры абароне Айчыны і захавання памяці аб ахвярах войнаў.

Калі міжнародным дагаворам Рэспублікі Беларусь вызначаны іншыя правілы, чым тыя, якія змяшчаюцца ў гэтым Законе, то прымяняюцца правілы міжнароднага дагавора.

Артыкул 4. Адказнасць за парушэнне заканадаўства ў галіне пахавання і пахавальнай справы

Парушэнне заканадаўства ў галіне пахавання і пахавальнай справы цягне адказнасць у адпаведнасці з заканадаўчымі актамі.

Раздзел 2

Пахавальная справа

Артыкул 5. Арганізацыя пахавальнай справы

Гарантыі ажыццяўлення пахавання рэалізуюцца шляхам арганізацыі ў Рэспубліцы Беларусь пахавальнай справы як самастойнага віду дзейнасці.

Арганізацыя пахавальнай справы ажыццяўляецца мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі базавага тэрытарыяльнага ўзроўню, пасялковымі, сельскімі выканаўчымі камітэтамі, спецыялізаванымі арганізацыямі, адміністрацыяй зон адчужэння і адсялення, іншымі юрыдычнымі асобамі і індывідуальнымі прадпрымальнікамі.

Выключнай кампетэнцыяй пасялковых, сельскіх выканаўчых камітэтаў, спецыялізаваных арганізацый, адміністрацыі зон адчужэння і адсялення ў арганізацыі пахавальнай справы з'яўляецца ажыццяўленне арганізацыйна-распарадчай дзейнасці, якая ўключае ў сябе:

вядзенне дзяржаўнага ўліку ўчасткаў для пахавання, месцаў у калумбарыі, скляпоў;

выдзяленне ўчасткаў для пахавання, месцаў у калумбарыі.

Артыкул 6. Аказанне паслуг у галіне пахавальнай справы

Фізічныя і юрыдычныя асобы могуць заключаць са спецыялізаванымі арганізацыямі, іншымі юрыдычнымі асобамі і індывідуальнымі прадпрымальнікамі дагаворы на аказанне паслуг у галіне пахавальнай справы.

Паслугі ў галіне пахавальнай справы аказваюцца работнікамі спецыялізаваных арганізацый, іншых юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў, індывідуальнымі прадпрымальнікамі ў адпаведнасці з гэтым Законам і іншымі актамі заканадаўства.

Пры аказанні паслуг у галіне пахавальнай справы асобы, названыя ў частцы другой гэтага артыкула, абавязаны захоўваць Правілы прафесійнай этыкі ў галіне пахавальнай справы, якія зацвярджаюцца Міністэрствам жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь.

Артыкул 7. Крыніцы фінансавання пахавальнай справы

Крыніцамі фінансавання пахавальнай справы з'яўляюцца:

сродкі рэспубліканскага і мясцовых бюджэтаў;

сродкі бюджэту дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Рэспублікі Беларусь;

іншыя крыніцы, не забароненыя заканадаўствам.

Фінансаванне работ па ўтрыманні і добраўпарадкаванні месцаў пахавання ажыццяўляецца за кошт сродкаў, якія прадугледжваюцца мясцовымі бюджэтамі на фінансаванне выдаткаў па добраўпарадкаванні і падтрыманні ў належным санітарным стане тэрыторыі адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі, а таксама за кошт іншых крыніц, не забароненых заканадаўствам.

Раздзел 3

Дзяржаўнае рэгуляванне і грамадскі кантроль у галіне пахавання і пахавальнай справы

Артыкул 8. Дзяржаўнае рэгуляванне ў галіне пахавання і пахавальнай справы

Дзяржаўнае рэгуляванне ў галіне пахавання і пахавальнай справы ажыццяўляецца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь, Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь, Міністэрствам жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь, мясцовымі Саветамі дэпутатаў, мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі і іншымі дзяржаўнымі органамі ў межах іх кампетэнцыі.

Артыкул 9. Паўнамоцтвы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у галіне пахавання і пахавальнай справы

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь у галіне пахавання і пахавальнай справы вызначае дзяржаўную палітыку і ажыццяўляе іншыя паўнамоцтвы ў адпаведнасці з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь і іншымі заканадаўчымі актамі.

Артыкул 10. Паўнамоцтвы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь у галіне пахавання і пахавальнай справы

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь у галіне пахавання і пахавальнай справы:

забяспечвае рэалізацыю дзяржаўнай палітыкі;

вызначае парадак выплаты дапамогі на пахаванне;

ажыццяўляе іншыя паўнамоцтвы ў адпаведнасці з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, гэтым Законам, іншымі законамі і актамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Артыкул 11. Паўнамоцтвы Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь у галіне пахавання і пахавальнай справы

Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь у галіне пахавання і пахавальнай справы:

праводзіць дзяржаўную палітыку;

зацвярджае Правілы ўтрымання і добраўпарадкавання месцаў пахавання па ўзгадненні з мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі абласнога тэрытарыяльнага ўзроўню, зацікаўленымі рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіравання;

ажыццяўляе падрыхтоўку прапаноў па ўдасканаленні заканадаўства і заключэнні міжнародных дагавораў Рэспублікі Беларусь;

каардынуе дзейнасць іншых рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, ажыццяўляе ўзаемадзеянне з іншымі дзяржаўнымі органамі і арганізацыямі;

ажыццяўляе міжнароднае супрацоўніцтва;

ажыццяўляе іншыя паўнамоцтвы ў адпаведнасці з гэтым Законам і іншымі актамі заканадаўства.

Артыкул 12. Паўнамоцтвы Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь у галіне пахавання і пахавальнай справы

Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь у галіне пахавання і пахавальнай справы:

ажыццяўляе паўнамоцтвы па ўвекавечанні памяці аб загінулых пры абароне Айчыны і захаванні памяці аб ахвярах войнаў;

ажыццяўляе іншыя паўнамоцтвы ў адпаведнасці з гэтым Законам і іншымі актамі заканадаўства.

Артыкул 13. Паўнамоцтвы мясцовых Саветаў дэпутатаў, мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў у галіне пахавання і пахавальнай справы

Мясцовыя Саветы дэпутатаў у межах сваёй кампетэнцыі ў галіне пахавання і пахавальнай справы:

прымаюць рашэнні аб стварэнні, пераносе і закрыцці месцаў пахавання;

прымаюць рашэнні аб стварэнні крэматорыяў;

ажыццяўляюць іншыя паўнамоцтвы ў адпаведнасці з гэтым Законам і іншымі актамі заканадаўства.

Мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы ў межах сваёй кампетэнцыі ў галіне пахавання і пахавальнай справы:

праводзяць дзяржаўную палітыку на тэрыторыі адпаведнай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі;

вызначаюць асаблівасці ўтрымання і добраўпарадкавання месцаў пахавання на тэрыторыі адпаведнай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі;

устанаўліваюць пералік участкаў для пахавання, месцаў у калумбарыі, утрыманне і добраўпарадкаванне якіх ажыццяўляюцца спецыялізаванымі арганізацыямі або асобамі, адказнымі за ўтрыманне і добраўпарадкаванне месцаў пахавання;

ажыццяўляюць іншыя паўнамоцтвы ў адпаведнасці з гэтым Законам і іншымі актамі заканадаўства.

Артыкул 14. Паўнамоцтвы іншых дзяржаўных органаў у галіне пахавання і пахавальнай справы

Іншыя дзяржаўныя органы ўдзельнічаюць у рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі і ажыццяўляюць іншыя паўнамоцтвы ў галіне пахавання і пахавальнай справы ў адпаведнасці з гэтым Законам і іншымі актамі заканадаўства.

Артыкул 15. Папячыцельныя саветы ў галіне пахавання і пахавальнай справы

Для ажыццяўлення грамадскага кантролю за дзейнасцю ў галіне пахавання і пахавальнай справы, выпрацоўкі прапаноў аб стварэнні, утрыманні і добраўпарадкаванні месцаў пахавання, аб стварэнні крэматорыяў на тэрыторыі адпаведнай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі пры мясцовых выканаўчых і распарадчых органах могуць стварацца папячыцельныя саветы ў галіне пахавання і пахавальнай справы.

Састаў і парадак дзейнасці папячыцельных саветаў у галіне пахавання і пахавальнай справы вызначаюцца мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі.

Раздзел 4

Месцы пахавання, крэматорыі

Артыкул 16. Класіфікацыя месцаў пахавання

Месцы пахавання падраздзяляюцца на:

грамадскія -- для пахавання памерлых незалежна ад іх нацыянальнай прыналежнасці, веравызнання, звычаяў і традыцый;

веравызнальныя -- для пахавання памерлых адной веры з улікам іх волевыяўлення;

воінскія пахаванні -- для пахавання асоб, якія знаходзіліся ў складзе Узброеных Сіл, іншых войскаў і воінскіх фарміраванняў, органаў і арганізацый, загінулых (памерлых) або зніклых без вестак падчас войнаў і ўзброеных канфліктаў пры выкананні воінскага (грамадзянскага) абавязку па абароне Айчыны і яе інтарэсаў, пры аказанні ўзброенай і іншых формаў супраціўлення праціўніку (далей -- загінулыя пры абароне Айчыны), а таксама для пахавання ваеннапалонных, якія не страцілі свайго гонару і годнасці, не здрадзілі Радзіме. Віды воінскіх пахаванняў устанаўліваюцца заканадаўствам у галіне ўвекавечання памяці аб загінулых пры абароне Айчыны і захавання памяці аб ахвярах войнаў;

пахаванні ахвяр войнаў -- для пахавання асоб з ліку грамадзянскага насельніцтва, якія загінулі гвалтоўнай або заўчаснай смерцю ў выніку ваенных дзеянняў ваюючых бакоў, карных і іншых акцый, што ажыццяўляліся падчас войнаў і ўзброеных канфліктаў.

Месцу пахавання можа быць прысвоены статус гісторыка-мемарыяльнага месца пахавання ў парадку і на ўмовах, вызначаных Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Артыкул 17. Рашэнні аб стварэнні месцаў пахавання, крэматорыяў

Рашэнні аб стварэнні месцаў пахавання, крэматорыяў прымаюцца мясцовымі Саветамі  дэпутатаў базавага тэрытарыяльнага ўзроўню, на тэрыторыі якіх яны ствараюцца, з улікам інтарэсаў грамадзян, якія пражываюць на тэрыторыі адпаведнай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі.

Грамадскае абмеркаванне рашэнняў аб стварэнні месцаў пахавання, крэматорыяў праводзіцца ў парадку, які вызначаны Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Артыкул 18. Прапановы аб стварэнні месцаў пахавання, крэматорыяў

Прапановы аб стварэнні месцаў пахавання ўносяцца ў мясцовыя Саветы дэпутатаў базавага тэрытарыяльнага ўзроўню:

мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі базавага тэрытарыяльнага ўзроўню, пасялковымі, сельскімі выканаўчымі камітэтамі, мясцовымі сходамі, папячыцельнымі саветамі ў галіне пахавання і пахавальнай справы -- для стварэння грамадскіх месцаў пахавання на тэрыторыі адпаведнай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі;

рэлігійнымі арганізацыямі, статуты якіх прадугледжваюць ажыццяўленне рэлігійных абрадаў на могілках, -- для стварэння веравызнальных месцаў пахавання;

мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі базавага тэрытарыяльнага ўзроўню, пасялковымі, сельскімі выканаўчымі камітэтамі, іншымі дзяржаўнымі органамі -- для стварэння воінскіх пахаванняў і пахаванняў ахвяр войнаў.

Па прапановах мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў базавага тэрытарыяльнага ўзроўню, пасялковых, сельскіх выканаўчых камітэтаў, іншых дзяржаўных органаў, рэлігійных арганізацый, статуты якіх прадугледжваюць ажыццяўленне рэлігійных абрадаў на могілках, у грамадскіх месцах пахавання могуць стварацца ўчасткі для пахавання памерлых адной веры, пахавання загінулых пры абароне Айчыны, ваеннапалонных, якія не страцілі свайго гонару і годнасці, не здрадзілі Радзіме, а таксама іншыя ўчасткі, у тым ліку ўчасткі для пахавання асоб, якія маюць заслугі перад дзяржавай і грамадствам.

Прапановы аб стварэнні крэматорыяў на тэрыторыі адпаведнай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі ўносяцца ў мясцовыя Саветы дэпутатаў базавага тэрытарыяльнага ўзроўню мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі базавага тэрытарыяльнага ўзроўню, пасялковымі, сельскімі выканаўчымі камітэтамі, мясцовымі сходамі, папячыцельнымі саветамі ў галіне пахавання і пахавальнай справы.

Артыкул 19. Патрабаванні да стварэння месцаў пахавання, крэматорыяў

Адабранне і (або) выдзяленне зямельных участкаў для будаўніцтва і (або) абслугоўвання месцаў пахавання, крэматорыяў, зацвярджэнне праектнай дакументацыі на ўзвядзенне і рэканструкцыю месцаў пахавання, крэматорыяў, прыёмка іх у эксплуатацыю ажыццяўляюцца ў адпаведнасці з заканадаўствам аб ахове і выкарыстанні зямель, аб архітэктурнай, горадабудаўнічай і будаўнічай дзейнасці.

Памер зямельнага ўчастка для стварэння месца пахавання вызначаецца зыходзячы з горадабудаўнічых нормаў і з улікам колькасці насельніцтва населенага пункта, геолага-гідралагічных умоў раёна, прыроднай абароненасці падземных вод, асаблівасцяў рэльефу мясцовасці, складу грунту, прыродаахоўных патрабаванняў, а таксама доўгатэрміновага ўтрымання месца пахавання.

Стварэнне месцаў пахавання забараняецца на тэрыторыях:

з выхадамі на паверхню закарставаных, моцна трэскаючых парод і ў месцах выкліньванні ваданосных гарызонтаў;

у межах вадаахоўных зон водных аб'ектаў;

са стаяннем грунтавых вод менш як два метры ад паверхні зямлі пры найбольш высокім іх стаянні, а таксама на затапляльных, схільных да апоўзняў і абвалаў, забалочаных зямельных участках;

небяспечных пунктаў па сібірскай язве (населеных пунктаў, сельскагаспадарчых арганізацый, жывёлагадоўчых фермаў, пашаў, пчальнікоў, вадаёмаў і іншых аб'ектаў, на тэрыторыі якіх былі выяўлены крыніцы сібірскай язвы незалежна ад даўнасці іх выяўлення).

Месцы пахавання павінны стварацца на:

сухой порыстай глебе (пясчанай, супясчанай, слабагліністай), якая забяспечвае дастатковую паветрапранікальнасць і хуткае высыханне;

аддаленай адлегласці ад межаў жылой забудовы, садоўніцкіх таварыстваў, дачных кааператываў, зон адпачынку, якія адносяцца да прыродных тэрыторый, што падлягаюць спецыяльнай ахове.

Памер мінімальнай адлегласці паміж ствараемым месцам пахавання і мяжой жылой забудовы, садаводчага таварыства, дачнага кааператыва, зоны адпачынку, якая адносіцца да прыродных тэрыторый, што падлягаюць спецыяльнай ахове, устанаўліваецца:

для могілак, тэрыторыя якіх складае больш як 20 гектараў, -- 500 метраў;

для могілак, тэрыторыя якіх складае ад 10 да 20 гектараў, -- 300 метраў;

для могілак, тэрыторыя якіх складае да 10 гектараў, -- 100 метраў;

для могілак з пахаваннем пасля крэмацыі, могілак, размешчаных у сельскіх населеных пунктах, скляпоў і калумбарыяў -- 50 метраў.

У межах адлегласцяў, названых у частцы пятай гэтага артыкула, у тым ліку для дзейных месцаў пахавання, забараняецца ўзвядзенне жылых дамоў, грамадскіх будынкаў.

Праз дваццаць гадоў з моманту прыняцця рашэння аб закрыцці месца пахавання памер мінімальнай адлегласці паміж такім месцам пахавання і мяжой жылой забудовы, садаводчага таварыства, дачнага кааператыва, зоны адпачынку, якая адносіцца да прыродных тэрыторый, што падлягаюць спецыяльнай ахове, павінен складаць не менш як 50 метраў незалежна ад плошчы тэрыторыі месца пахавання.

Тэрыторыя месца пахавання павінна мець ухіл у супрацьлеглы бок ад населенага пункта і вадаёмаў, якія выкарыстоўваюцца для гаспадарча-пітных і іншых патрэб насельніцтва.

Дажджавыя і талыя воды з тэрыторыі месца пахавання могуць адводзіцца праз прыёмнікі дажджу па падземных сетках дажджавой каналізацыі або па латках (кюветах) дарог або праездаў.

Тэрыторыя месца пахавання, крэматорыя павінна быць агароджана па ўсім перыметры плотам вышынёй не менш як адзін метр. Агароджванне тэрыторыі месца пахавання ў сельскіх населеных пунктах дапускаецца ўладкоўваць у выглядзе жывой зялёнай загарадзі з драўніна-хмызняковых парод.

Агульная плошча ўчасткаў для пахавання павінна складаць не больш як дзве трэція агульнай плошчы тэрыторыі месца пахавання. Плошча зялёных насаджэнняў павінна складаць не менш як дваццаць працэнтаў тэрыторыі месца пахавання.

Патрабаванні да планіроўкі месца пахавання вызначаюцца Правіламі ўтрымання і добраўпарадкавання месцаў пахавання.

Пры стварэнні крэматорыяў у абавязковым парадку праводзіцца ацэнка ўздзеяння на навакольнае асяроддзе. Базавы памер санітарна-ахоўнай зоны для крэматорыяў вызначаецца ў парадку, устаноўленым заканадаўствам у галіне санітарна-эпідэміялагічнага дабрабыту насельніцтва.

Падбор зямельнага ўчастка для стварэння крэматорыя ажыццяўляецца з улікам асаблівасцяў рэльефу мясцовасці, прыродаахоўных патрабаванняў, а таксама доўгатэрміновага ўтрымання крэматорыя. На тэрыторыі крэматорыя павінен прадугледжвацца цэнтральны ўезд з пляцоўкай для прыпынку транспарту і фарміравання пахавальных працэсій. Каля цэнтральнага ўезду павінны быць вывешаны распарадак працы крэматорыя і план-схема з пазначэннем адміністрацыйных будынкаў і месцаў грамадскага карыстання.

Артыкул 20. Патрабаванні да ўтрымання і добраўпарадкавання месцаў пахавання

Арганізацыя работ па ўтрыманні і добраўпарадкаванні месцаў пахавання ажыццяўляецца мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі базавага тэрытарыяльнага ўзроўню, пасялковымі, сельскімі выканаўчымі камітэтамі, на тэрыторыях адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак якіх знаходзяцца месцы пахавання.

Арганізацыя работ па ўтрыманні і добраўпарадкаванні месцаў пахавання, размешчаных на тэрыторыях зоны эвакуацыі (адчужэння), зоны першачарговага адсялення, зоны наступнага адсялення, з якіх адселена насельніцтва і на якіх усталяваны кантрольна-прапускны рэжым, ажыццяўляецца адміністрацыяй зон адчужэння і адсялення.

Утрыманне і добраўпарадкаванне месцаў пахавання ажыццяўляюцца спецыялізаванымі арганізацыямі, іншымі юрыдычнымі асобамі, індывідуальнымі прадпрымальнікамі. У сельскіх населеных пунктах пасялковыя, сельскія выканаўчыя камітэты, на тэрыторыі адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі якіх знаходзіцца месца пахавання, вызначаюць асоб, адказных за ўтрыманне і добраўпарадкаванне месца пахавання, а таксама могуць прыцягваць фізічных асоб на дагаворнай аснове да выканання работ па ўтрыманні і добраўпарадкаванні месцаў пахавання.

Парадак утрымання і добраўпарадкавання месцаў пахавання вызначаецца Правіламі ўтрымання і добраўпарадкавання месцаў пахавання.

Утрыманне ў належным парадку месцаў у калумбарыі, уключаючы калумбарныя нішы і пліты, якія іх закрываюць, адведзеных участкаў для пахавання з размешчанымі на іх магіламі, як правіла, ажыццяўляецца асобамі, якія ўзялі на сябе арганізацыю пахавання. У выпадках, прадугледжаных артыкулам 37 гэтага Закона, утрыманне ў належным парадку месцаў у калумбарыі, уключаючы калумбарныя нішы і пліты, якія іх закрываюць, адведзеных участкаў для пахавання з размешчанымі на іх магіламі ажыццяўляецца спецыялізаванымі арганізацыямі, якія ажыццяўлялі пахаванне.

Утрыманне ў належным парадку надмагільных збудаванняў, устаноўленых у месцах пахавання, як правіла, ажыццяўляецца асобамі, якія ўзялі на сябе арганізацыю ўстаноўкі надмагільнага збудавання. Устаноўленыя ў месцах пахавання надмагільныя збудаванні з'яўляюцца ўласнасцю асоб, якія ўзялі на сябе арганізацыю ўстаноўкі надмагільных збудаванняў.

Надмагільныя збудаванні, устаноўленыя на ўчастку для пахавання, павінны адпавядаць патрабаванням тэхнічных нарматыўных прававых актаў і не перавышаць памер выдзеленага ўчастка. Асоба, якая ўзяла на сябе арганізацыю ўстаноўкі надмагільнага збудавання, якое перавышае памер гэтага ўчастка для пахавання, па пісьмовым патрабаванні спецыялізаванай арганізацыі, а ў сельскіх населеных пунктах -- пасялковых, сельскіх выканаўчых камітэтаў у трохмесячны тэрмін з даты атрыманні такога патрабавання абавязана прывесці гэтае надмагільнае збудаванне ў адпаведнасць з памерам выдзеленага ўчастка. Пры невыкананні гэтага патрабавання надмагільнае збудаванне дэмантуецца без забеспячэння захаванасці і пакрыцця ўрону асобе, якая ўзяла на сябе арганізацыю ўстаноўкі надмагільнага збудавання, у выпадку яго разбурэння.

Артыкул 21. Дзяржаўны ўлік участкаў для пахавання, месцаў у калумбарыі, скляпоў

Усе ўчасткі для пахавання, месцы ў калумбарыі, скляпы падлягаюць дзяржаўнаму ўліку.

Дзяржаўны ўлік участкаў для пахавання, месцаў у калумбарыі, скляпоў вядзецца спецыялізаванымі арганізацыямі, у сельскіх населеных пунктах -- пасялковымі, сельскімі выканаўчымі камітэтамі, якія прысвойваюць участку для пахавання, месцу ў калумбарыі, склепу ўліковы нумар з указаннем месца пахавання, звестак пра асобу, пахаваную на ўчастку для пахавання, у калумбарыі, склепе (прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца), даты нараджэння і смерці памерлага (калі яны вядомыя), уліковы нумар участка для пахавання), а таксама звестак пра асоб, якія ўзялі на сябе арганізацыю пахавання, устаноўкі надмагільнага збудавання (у дачыненні да фізічнай асобы: прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца), месца жыхарства або месца знаходжання; у дачыненні да юрыдычнай асобы: назва і месца знаходжання юрыдычнай асобы), і пра дзеянні па выманні і перапахаванні цела (астанкаў) памерлага, урны з прахам (попелам).

Вядзенне дзяржаўнага ўліку ўчасткаў для пахавання, месцаў у калумбарыі, скляпоў у месцах пахавання, размешчаных на тэрыторыях зоны эвакуацыі (адчужэння), зоны першачарговага адсялення, зоны наступнага адсялення, з якіх адселена насельніцтва і на якіх усталяваны кантрольна-прапускны рэжым, ажыццяўляецца адміністрацыяй зон адчужэння і адсялення.

Парадак дзяржаўнага ўліку ўчасткаў для пахавання, месцаў у калумбарыі, скляпоў устанаўліваецца Правіламі ўтрымання і добраўпарадкавання месцаў пахавання.

Парадак дзяржаўнага ўліку воінскіх пахаванняў і пахаванняў ахвяр войнаў устанаўліваецца Міністэрствам абароны Рэспублікі Беларусь.

Артыкул 22. Інвентарызацыя месцаў пахавання і іншыя звязаныя з ёй дзеянні

Спецыялізаваныя арганізацыі па меры неабходнасці, але не радзей як разе на два гады камісійна праводзяць інвентарызацыю месцаў пахавання, якія знаходзяцца ў іх на абслугоўванні, у мэтах выяўлення самавольных пахаванняў і ўчасткаў для пахавання, на якіх знаходзяцца разбураныя надмагільныя збудаванні, ступень разбурэння якіх выключае іх рамонт і (або) аднаўленне. Склад камісіі па інвентарызацыі месцаў пахавання зацвярджаецца мясцовым выканаўчым і распарадчым органам базавага тэрытарыяльнага ўзроўню. Прыкладнае палажэнне аб камісіі па інвентарызацыі месцаў пахавання зацвярджаецца Міністэрствам жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь.

Пры выяўленні ўчасткаў для пахавання, на якіх знаходзяцца разбураныя надмагільныя збудаванні, ступень разбурэння якіх выключае іх рамонт і (або) аднаўленне, спецыялізаваныя арганізацыі прымаюць меры для паведамлення асобам, якія ўзялі на сябе арганізацыю ўстаноўкі надмагільнага збудавання, аб неабходнасці прывядзенні ў парадак надмагільных збудаванняў на працягу двух гадоў з даты паведамлення. Паведамленне ажыццяўляецца шляхам размяшчэння спецыялізаванай арганізацыяй адпаведнай інфармацыі непасрэдна на ўчастку для пахавання з указаннем даты яе размяшчэння, а пры наяўнасці звестак пра асоб, якія ўзялі на сябе арганізацыю ўстаноўкі надмагільнага збудавання, і месца іх жыхарства або месца знаходжання (для фізічных асоб) альбо месца знаходжання (для юрыдычных асоб) -- шляхам накіравання заказным пісьмом паведамлення аб неабходнасці прывядзення ў парадак надмагільнага збудавання. Асобы, якія ўзялі на сябе арганізацыю ўстаноўкі надмагільнага збудавання, лічацца паведамленымі аб неабходнасці прывядзення ў парадак надмагільных збудаванняў з даты размяшчэння адпаведнай інфармацыі на ўчастку для пахавання альбо з даты атрымання асобамі, якія ўзялі на сябе арганізацыю ўстаноўкі надмагільнага збудавання, паведамлення.

Праз два гады з даты паведамлення асобам, якія ўзялі на сябе арганізацыю ўстаноўкі надмагільнага збудавання, спецыялізаваная арганізацыя мае права дэмантаваць і ўтылізаваць разбураныя надмагільныя збудаванні, ступень разбурэння якіх выключае іх рамонт і (або) аднаўленне, прывесці ў парадак участкі для пахавання, на якіх яны размяшчаліся, устанавіць ідэнтыфікацыйны знак з указаннем прозвішча, уласнага імя, імя па бацьку (калі такое маецца), дат нараджэння і смерці памерлага (калі яны вядомыя).

Пры выяўленні ў месцы пахавання самавольнага пахавання спецыялізаваная арганізацыя прымае меры па ўстанаўленні асобы пахаванага памерлага і асобы, якая ўзяла на сябе арганізацыю пахавання. У выпадку ўстанаўлення асобы, якая ўзяла на сябе арганізацыю пахавання, спецыялізаваная арганізацыя прапануе ёй ажыццявіць у пяцідзённы тэрмін перапахаванне цела (астанкаў) памерлага на ўчастак для пахавання, адведзены спецыялізаванай арганізацыяй, а ў выпадку невыканання дадзенага патрабавання альбо адсутнасці звестак пра асобу, якая ўзяла на сябе арганізацыю пахавання, перадае звесткі ў мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы базавага тэрытарыяльнага ўзроўню для прыняцця рашэння аб далейшых дзеяннях у дачыненні да самавольнага пахавання: перапахаванні цела (астанкаў) памерлага альбо пакіданні яго ў месцы самавольнага пахавання і афармленні пахавання ў вызначаным парадку.

Пасялковыя, сельскія выканаўчыя камітэты ажыццяўляюць інвентарызацыю месцаў пахавання ў сельскіх населеных пунктах у парадку, які вызначаны гэтым артыкулам, а таксама ажыццяўляюць іншыя дзеянні, прадугледжаныя часткамі першай -- чацвёртай гэтага артыкула.

Адміністрацыя зон адчужэння і адсялення ажыццяўляе інвентарызацыю месцаў пахавання на тэрыторыях зоны эвакуацыі (адчужэння), зоны першачарговага адсялення, зоны наступнага адсялення, з якіх адселена насельніцтва і на якіх устаноўлены кантрольна-прапускны рэжым, у парадку, які вызначаны гэтым артыкулам, а таксама ажыццяўляе іншыя дзеянні, прадугледжаныя часткамі першай -- чацвёртай гэтага артыкула.

Парадак арганізацыі работы па інвентарызацыі месцаў пахавання ўстанаўліваецца Правіламі ўтрымання і добраўпарадкавання месцаў пахавання.

Артыкул 23. Старыя і выяўленыя раней невядомыя магілы

Старымі магіламі лічацца магілы, размешчаныя па-за тэрыторыяй месца пахавання, за выключэннем воінскіх пахаванняў і пахаванняў ахвяр войнаў, калі з даты апошняга пахавання мінула больш як шэсцьдзясят гадоў.

Выяўленымі раней невядомымі магіламі лічацца магілы, якія размешчаны па-за тэрыторыяй месца пахавання і знойдзены пры правядзенні любых работ.

Участкі зямлі, на якіх знаходзяцца старыя магілы, выкарыстоўваюцца пад зялёныя насаджэнні. Узвядзенне капітальных збудаванняў (будынкаў), іншых збудаванняў, за выключэннем мемарыяльных і культавых, на гэтай тэрыторыі забараняецца.

Мясцовыя Саветы дэпутатаў базавага тэрытарыяльнага ўзроўню пры наяўнасці фактычных даных аб старых магілах прымаюць меры для вызначэння межаў занятай імі тэрыторыі і выкарыстання гэтай тэрыторыі ў адпаведнасці з часткай трэцяй гэтага артыкула.

У выпадку выяўлення раней невядомых магіл мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы базавага тэрытарыяльнага ўзроўню прымаюць меры для вызначэння колькасці магіл, паходжання і часу правядзення пахаванняў.

У выпадку, калі выяўленыя раней невядомыя магілы не з'яўляюцца воінскімі пахаваннямі і пахаваннямі ахвяр войнаў, мясцовыя Саветы дэпутатаў базавага тэрытарыяльнага ўзроўню прымаюць рашэнні аб перапахаванні на дзейныя месцы пахавання або аб выкарыстанні занятай гэтымі магіламі тэрыторыі ў адпаведнасці з часткай трэцяй гэтага артыкула.

Артыкул 24. Перанос месцаў пахавання

Месцы пахавання могуць быць перанесены па рашэнні мясцовых Саветаў дэпутатаў базавага тэрытарыяльнага ўзроўню ў выпадку пагрозы пастаянных затапленняў, апоўзняў, а таксама ў выніку іншых надзвычайных сітуацый прыроднага і тэхнагеннага характару.

Перанос воінскіх пахаванняў і пахаванняў ахвяр войнаў, у тым ліку выяўленых няўлічаных воінскіх пахаванняў і пахаванняў ахвяр войнаў, ажыццяўляецца ў парадку, які вызначаны Міністэрствам абароны Рэспублікі Беларусь.

Артыкул 25. Закрыццё месцаў пахавання

Месцы пахавання могуць быць закрытыя для правядзення пахаванняў па рашэнні мясцовых Саветаў дэпутатаў базавага тэрытарыяльнага ўзроўню.

Рашэнне аб закрыцці месца пахавання прымаецца мясцовымі Саветамі дэпутатаў базавага тэрытарыяльнага ўзроўню з улікам інтарэсаў грамадзян, якія пражываюць на тэрыторыі адпаведнай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі.

Выкарыстанне тэрыторыі закрытага месца пахавання дазваляецца толькі пад зялёныя насаджэнні праз дваццаць гадоў з даты выдзялення або рэзервавання апошняга ўчастка для пахавання, калі іншае не прадугледжана часткай пятай гэтага артыкула.

Узвядзенне капітальных збудаванняў (будынкаў) на тэрыторыі закрытага месца пахавання забараняецца.

Пахаванне ў закрытых месцах пахавання забараняецца, за выключэннем пахавання на свабодных месцах у межах выдзеленых участкаў для пахавання, а таксама падпахавання  ўрнаў з прахам (попелам) побач з раней памерлымі мужам (жонкай), блізкімі родзічамі або сваякамі.

Раздзел 5

Гарантыі пахавання

Артыкул 26. Гарантыі пахавання

Дзяржава гарантуе пахаванне ў парадку, які вызначаны гэтым Законам і іншымі актамі заканадаўства ў галіне пахавання і пахавальнай справы.

Артыкул 27. Волевыяўленне памерлага

Волевыяўленне памерлага -- распараджэнне, зробленае грамадзянінам пры жыцці:

аб даверы выканання свайго волевыяўлення, у тым ліку ажыццяўлення пахавання, мужу (жонцы), блізкім сваякам, іншым сваякам, законнаму прадстаўніку, банку пры адкрыцці спецыяльнага рахунку на пахаванне і заключэнні дагавора са спецыялізаванай арганізацыяй, іншым фізічным і юрыдычным асобам;

аб добраахвотнай згодзе або нязгодзе быць падвергнутым патолагаанатамічнаму даследаванню, калі яно не з'яўляецца абавязковым;

аб добраахвотнай згодзе на перадачу пасля смерці яго цела, органаў, тканак у арганізацыю аховы здароўя або дзяржаўную ўстанову адукацыі, якая ажыццяўляе падрыхтоўку, павышэнне кваліфікацыі і (або) перападрыхтоўку спецыялістаў з вышэйшай або сярэдняй спецыяльнай медыцынскай, фармацэўтычнай адукацыяй, для выкарыстання ў адукацыйным працэсе і навуковых даследаваннях;

аб пажаданні або нежаданні быць пахаваным побач з раней памерлымі мужам (жонкай) альбо блізкімі сваякамі або на іншым месцы ў адпаведнасці з веравызнаннем, звычаямі і традыцыямі;

аб добраахвотнай згодзе або нязгодзе быць падвергнутым крэмацыі.

Волевыяўленне аб дзеяннях, прадугледжаных абзацамі другім, трэцім, пятым і шостым часткі першай гэтага артыкула, можа быць выказана ў пісьмовай альбо вуснай форме ў прысутнасці аднаго або некалькіх сведак, а аб дзеяннях, прадугледжаных абзацам чацвёртым часткі першай гэтага артыкула, -- у пісьмовай форме.

Пахаванне ў месцы пахавання, названым у волевыяўленні памерлага, гарантуецца пры наяўнасці свабоднага ўчастка для пахавання або месца ў калумбарыі ў дзейным месцы пахавання, а пры наяўнасці акалічнасцяў, пералічаных у частцы пятай артыкула 25 гэтага Закона, -- у закрытым месцы пахавання.

Пахаванне і іншыя дзеянні ў адносінах да цела (астанкаў) памерлага, названыя ў частцы першай гэтага артыкула, павінны ажыццяўляцца ў адпаведнасці з волевыяўленнем памерлага, калі гэта не супярэчыць заканадаўству і калі не ўзніклі акалічнасці, пры якіх выкананне такога волевыяўлення немагчыма.

Волевыяўленне памерлага, ажыццёўленае пад прымусам, лічыцца несапраўдным.

Артыкул 28. Выканаўцы волевыяўлення памерлага

Выканаўцамі волевыяўлення памерлага з'яўляюцца асобы, названыя ў волевыяўленні памерлага, якія пагадзіліся ўзяць на сябе абавязак па выкананні волевыяўлення памерлага.

Пры адсутнасці волевыяўлення памерлага або ў выпадку адмовы асоб, названых у волевыяўленні памерлага, ад выканання волевыяўлення памерлага права на пахаванне і ажыццяўленне іншых дзеянняў у адносінах да цела (астанкаў) памерлага маюць законны прадстаўнік памерлага, муж (жонка), блізкія сваякі памерлага, іншыя фізічныя і юрыдычныя асобы, якія ўзялі на сябе арганізацыю пахавання, а пры іх адсутнасці, у тым ліку адмове пералічаных асоб ад гэтага права, пахаванне ажыццяўляецца спецыялізаванай арганізацыяй.

Артыкул 29. Гарантыі ажыццяўлення арганізацыі пахавання

Арганізацыі аховы здароўя і органы ўнутраных спраў пры наяўнасці звестак пра факт смерці і месца знаходжання (захоўвання) цела (астанкаў) памерлага на бязвыплатнай аснове перадаюць такую інфармацыю фізічным і юрыдычным асобам у выпадку іх звароту.

Асобам, якія ўзялі на сябе арганізацыю пахавання, і спецыялізаваным арганізацыям гарантуецца на бязвыплатнай аснове:

выдача медычнага пасведчання аб смерці (мёртванараджэнні), даведкі аб смерці, пасведчання аб смерці;

выдача цела (астанкаў) памерлага з морга на працягу двух сутак з дня ўстанаўлення дзяржаўным медыцынскім судовым экспертам прычыны смерці, калі для ўстанаўлення прычыны смерці ўзніклі падставы для змяшчэння цела (астанкаў) памерлага ў морг (у выпадку, калі пры судова-медыцынскай экспертызе ўстаноўлены цяжкія цялесныя пашкоджанні, якія з'явіліся непасрэднай прычынай смерці, цела (астанкі) памерлага выдаецца з пісьмовага дазволу органа (асобы), які прызначыў гэтую экспертызу);

знаходжанне цела (астанкаў) памерлага ў моргу ва ўмовах, якія перашкаджаюць развіццю гніласных працэсаў, да сямі сутак з дня ўстанаўлення дзяржаўным медыцынскім судовым экспертам прычыны смерці і вырашэння іншых пытанняў, названых у пастанове (прысудзе) аб прызначэнні судова-медыцынскай экспертызы, калі існуюць акалічнасці, якія ўскладняюць пахаванне.

У выпадку, калі асоба памерлага не вызначана або адсутнічаюць асобы, якія ўзялі на сябе арганізацыю пахавання, спецыялізаваным арганізацыям гарантуецца знаходжанне цела (астанкаў) памерлага ў моргу да сарака пяці сутак з дня ўстанаўлення дзяржаўным медыцынскім судовым экспертам прычыны смерці і вырашэння іншых пытанняў, названых у пастанове (прысудзе) аб прызначэнні судова-медыцынскай экспертызы, на бязвыплатнай аснове.

Па выбары асобы, якая ўзяла на сябе арганізацыю пахавання, дзяржава гарантуе выплату дапамогі на пахаванне альбо аказанне на бязвыплатнай аснове паслуг па пахаванні, прадугледжаных артыкулам 30 гэтага Закона.

Палажэнні абзацаў трэцяга і чацвёртага часткі другой, часткі трэцяй гэтага артыкула не распаўсюджваюцца на выпадкі смерці ад такіх інфекцыйных захворванняў, як натуральная воспа, чума, халера, жоўтая ліхаманка, меліяідоз, сібірская язва, сап, ліхаманкі Ласа, Марбург, Эбола.

Артыкул 30. Гарантаваныя паслугі па пахаванні

Спецыялізаваная арганізацыя аказвае наступныя гарантаваныя паслугі па пахаванні:

выдзяленне і дастаўку труны і тумбы (крыжа) з таблічкай, на якой напісаны прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца), даты нараджэння і смерці памерлага (калі яны вядомыя);

перавозку цела (астанкаў) памерлага да месца пахавання альбо ў крэматорый (у межах адпаведнай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі або з тэрыторыі адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі за яе межы да месца пахавання, прызначанага для пахавання памерлых, якія пражывалі на тэрыторыі гэтай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі);

пахаванне цела (астанкаў) памерлага або ўрны з прахам (попелам).

Па выбары асобы, якая ўзяла на сябе арганізацыю пахавання, спецыялізаваная арганізацыя аказвае гарантаваныя паслугі па пахаванні:

па месцы нараджэння памерлага;

па апошнім месцы жыхарства або месцы знаходжання памерлага;

па месцы пахавання побач з раней памерлымі мужам (жонкай), блізкімі сваякамі;

па месцы жыхарства або месцы знаходжання асобы, якая ўзяла на сябе арганізацыю пахавання.

Гарантаваныя паслугі па пахаванні аказваюцца на падставе заявы асобы, якая ўзяла на сябе арганізацыю пахавання, і даведкі аб смерці.

Асартымент тавараў, работ і паслуг, неабходных для аказання гарантаваных паслуг па пахаванні, а таксама цэны (тарыфы) на іх устанаўліваюцца ў межах памеру дапамогі на пахаванне і рэгулююцца мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі абласнога тэрытарыяльнага ўзроўню.

Артыкул 31. Дапамога на пахаванне

Асобам, якія ўзялі на сябе арганізацыю пахавання памерлага (за выключэннем асоб, якія маюць права на пакрыццё выдаткаў на пахаванне ў адпаведнасці з заканадаўствам аб абавязковым страхаванні ад няшчасных выпадкаў на вытворчасці і прафесійных захворванняў) і не атрымалі на бязвыплатнай аснове гарантаваныя паслугі па пахаванні, выплачваецца дапамога на пахаванне, калі зварот па яе паступіў не пазней шасці месяцаў з дня смерці, а ў выпадку доўгага вышуку памерлага -- не пазней шасці месяцаў з дня пахавання.

Дапамога на пахаванне выплачваецца за кошт сродкаў:

бюджэту дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Рэспублікі Беларусь -- у выпадку смерці асобы, на якую на дату смерці або на працягу не менш як 10 гадоў распаўсюджвалася дзяржаўнае сацыяльнае страхаванне і за яго альбо ім самім выплачваліся абавязковыя страхавыя ўзносы на дзяржаўнае сацыяльнае страхаванне, пенсіянера, які атрымліваў пенсію са сродкаў дзяржаўнага сацыяльнага страхавання, у тым ліку прафесійнага пенсійнага страхавання, а таксама беспрацоўнага, зарэгістраванага ў камітэце па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта, упраўленні (аддзеле) па працы, занятасці і сацыяльнай абароне раённага (гарадскога) выканаўчага камітэта, або дзяцей пералічаных асоб, якія не дасягнулі 18-гадовага ўзросту (навучэнцаў -- 23-гадовага ўзросту);

адпаведнага дзяржаўнага органа -- у выпадку смерці (гібелі) ваеннаслужачага, ваеннаабавязанага, прызванага на ваенныя зборы, асобы начальніцкага і радавога саставу органаў унутраных спраў, Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь, органаў фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь, органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь, грамадзян, памерлых пасля звальнення з ваеннай службы або са службы з гэтых органаў з правам на пенсію, а таксама дзяцей пералічаных асоб, якія не дасягнулі 18-гадовага ўзросту (навучэнцаў -- 23-гадовага ўзросту);

рэспубліканскага бюджэту -- у выпадку смерці пенсіянера, які атрымліваў пенсію за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту, або яго дзяцей, якія не дасягнулі 18-гадовага ўзросту (навучэнцаў -- 23-гадовага ўзросту);

мясцовага бюджэту -- у выпадку смерці асобы, за якую альбо якой не выплачваліся на дату смерці абавязковыя страхавыя ўзносы на дзяржаўнае сацыяльнае страхаванне або выплачваліся менш як 10 гадоў, якая не з'яўлялася пенсіянерам, была зарэгістравана на дзень смерці на тэрыторыі адпаведнай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі, або смерці яе дзяцей, якія не дасягнулі 18-гадовага ўзросту (навучэнцаў -- 23-гадовага ўзросту); у выпадку нараджэння мёртвага дзіцяці пасля заканчэння 196 дзён цяжарнасці, адзін з бацькоў якога пражывае на тэрыторыі адпаведнай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі; у выпадку пахавання асобы, якая адбывала пакаранне ў папраўчай установе і якая да адпраўлення да месца адбывання пакарання была зарэгістравана на тэрыторыі адпаведнай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі; у выпадку пахавання асобы без пэўнага месца жыхарства або памерлага, асоба якога не вызначана органамі ўнутраных спраў, смерць якіх устаноўлена на тэрыторыі адпаведнай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі.

Да навучэнцаў, названых у абзацах другім -- пятым часткі другой гэтага артыкула, адносяцца асобы, якія атрымліваюць у Рэспубліцы Беларусь, за межамі Рэспублікі Беларусь у адпаведнасці з міжнароднымі дагаворамі Рэспублікі Беларусь у дзённай форме атрымання  адукацыі агульную сярэднюю, прафесійна-тэхнічную, сярэднюю спецыяльную, вышэйшую, пасляўніверсітэцкую, спецыяльную адукацыю.

Артыкул 32. Памер дапамогі на пахаванне

Дапамога на пахаванне выплачваецца ў памеры сярэдняй заработнай платы работнікаў у рэспубліцы за пазамінулы месяц адносна месяца наступлення смерці.

Дапамога на пахаванне памерлага пенсіянера з ліку асоб, названых у абзацы трэцім часткі другой артыкула 31 гэтага Закона, у тым ліку тых, хто звярнуўся ў парадку, устаноўленым заканадаўствам, за прызначэннем пенсіі, выплачваецца ў памеры месячнай пенсіі, якая выплачваецца (якая падлягае выплаце) яму, але не менш сярэдняй заработнай платы работнікаў у рэспубліцы за пазамінулы месяц адносна месяца наступлення смерці.

Дапамога на пахаванне памерлага інваліда Вялікай Айчыннай вайны, асобы, якая атрымлiвала пенсiю за асаблівыя заслугі перад рэспублікай, выплачваецца ў памеры двухмесячнай сумы прызначанай яму пенсіі, але не менш сярэдняй заработнай платы работнікаў у рэспубліцы за пазамінулы месяц адносна месяца наступлення смерці.

Памер дапамогі на пахаванне вызначаецца на дзень смерці, а ў выпадку, калі па прычыне доўгага вышуку памерлага пахаванне ажыццяўлялася пазней за ўстаноўлены дзень смерці, -- на дзень пахавання на падставе дакументаў, якія пацвярджаюць гэты факт.

Артыкул 33. Пакрыццё расходаў на пахаванне

Пакрыццё расходаў на пахаванне спецыялізаванай арганізацыі ажыцяўляецца за кошт сродкаў, прадугледжаных часткай другой артыкула 31 гэтага Закона, не пазней першага працоўнага дня, наступнага за днём прадстаўлення дакумента аб фактычным выкананні работ, копіі заявы аб прадастаўленні на бязвыплатнай аснове гарантаваных паслуг па пахаванні, пададзенай асобай, якая ўзяла на сябе арганізацыю пахавання (за выключэннем выпадкаў пахавання памерлых, асоба якіх не ўстаноўленая, і тых, хто нарадзіўся пры адсутнасці асоб, якія ўзялі на сябе арганізацыю пахавання), і даведкі аб смерці.

Пакрыццё расходаў на пахаванне спецыялізаванай арганізацыі ажыцяўляецца зыходзячы з цэнаў (тарыфаў) на гарантаваныя паслугі па пахаванні.

Парадак кампенсацыі расходаў на пахаванне спецыялізаванай арганізацыі ўстанаўлiваецца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Пакрыццё расходаў на пахаванне, у тым ліку расходаў на ўстаноўку надмагільнага збудавання, застрахаванай асобы па абавязковаму страхаванню ад няшчасных выпадкаў на вытворчасці і прафесійных захворванняў, смерць якой наступіла ў выніку страхавога выпадку, ажыцяўляецца фізічным і (або) юрыдычным асобам за кошт сродкаў абавязковага страхавання ад няшчасных выпадкаў на вытворчасці і прафесійных захворванняў у парадку, памерах і на ўмовах, устаноўленых Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Артыкул 34. Пакрыццё расходаў на ўстаноўку надмагільнага помніка асобным катэгорыям грамадзян

Пакрыццё расходаў на ўстаноўку надмагільнага помніка ажыцяўляецца ў выпадку смерці ваеннаслужачых, якія загінулі (памерлі) у мірны час пры выкананні абавязкаў ваеннай службы, а таксама супрацоўнікаў разведвальных службаў, членаў іх сем'яў і грамадзян Рэспублікі Беларусь, якія аказвалі канфідэнцыйнае садзейнічанне разведвальным службам, якія загінулі (памерлі) у сувязі з ажыццяўленнем знешняй разведкі.

Пакрыццё расходаў на ўстаноўку надмагільнага помніка ажыцяўляецца па заяве асобы, якая ўзяла на сябе арганізацыю ўстаноўкі надмагільнага збудавання, на падставе дакументаў, якія пацвярджаюць расходы на ўстаноўку надмагільнага помніка, у парадку, устаноўленым Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Пакрыццё расходаў на ўстаноўку надмагільнага помніка памерлым ваеннаслужачым тэрміновай ваеннай службы праводзіцца за кошт сродкаў Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь. Пакрыццё расходаў на ўстаноўку надмагільнага помніка іншым асобам, названым у частцы першай гэтага артыкула, ажыцяўляецца адпаведнымі дзяржаўнымі органамі, у якіх прадугледжана ваенная служба, воінскімі фарміраваннямі, створанымі ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, у якіх яны праходзілі ваенную службу, або дзяржаўнымі органамі, разведвальным службам, грамадзяне Рэспублікі Беларусь якіх аказвалі садзейнічанне, за кошт сродкаў, што выдзяляюцца з рэспубліканскага бюджэту на іх утрыманне.

Пакрыццё расходаў на ўстаноўку надмагільнага помніка ажыцяўляецца ў памеры дапамогі на пахаванне.

Парадак афармлення дакументаў, а таксама вядзення ўліку і справаздачнасці па кампенсацыі расходаў на ўстаноўку надмагільнага помніка ўсталёўваецца адпаведнымі дзяржаўнымі органамі, у якіх прадугледжана ваенная служба, воінскімі фарміраваннямі, створанымі ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, і дзяржаўнымі органамі, якія ажыццяўляюць знешнюю разведку.

РАЗДЗЕЛ 6

Пахаванне. Перапахаванне

Артыкул 35. Прадастаўленне і рэзерваванне ўчасткаў для пахавання, месцаў у калумбарыі

Участак для пахавання, месца ў калумбарыі прадастаўляюцца на падставе заявы асобы, якая ўзяла на сябе арганізацыю пахавання, пасведчання аб смерці, выдадзенага органамі, якiя рэгiструюць акты грамадзянскага стану, або ўрачэбнага пасведчання аб смерці (мёртванароджэнне).

Участак для пахавання прадастаўляецца на бязвыплатнай аснове спецыялізаванай арганізацыяй, пасялковымі, сельскімі выканаўчымі камітэтамі, адміністрацыяй зон адчужэння і адсялення:

па месцы нараджэння памерлага;

па апошнім месцы жыхарства або месцы знаходжання памерлага;

па месцы пахавання побач з раней памерлымі мужам (жонкай), блізкімі сваякамі;

па месцы жыхарства або месцы знаходжання асобы, якая ўзяла на сябе арганізацыю пахавання.

Участак для пахавання, названы ў частцы другой гэтага артыкула, прадастаўляецца ў памеры:

двухмеснага пахавання, які гарантуе пахаванне на гэтым участку памерлага і памерлага ў далейшым мужа (жонкі) або аднаго з блізкіх сваякоў;

аднамеснага пахавання ў выпадку пахавання памерлага, які не меў мужа (жонкі), блізкіх сваякоў, памерлага, чыя асоба не была ўстаноўлена, а таксама з улікам волевыяўлення памерлага і ў іншых выпадках па просьбе асобы, якая ўзяла на сябе арганізацыю пахавання, а таксама калі зыходзячы з планіроўкі месца пахавання немагчыма даць участак для пахавання ў памеры двухмеснага пахавання.

Памеры ўчасткаў для пахавання, якія прадстаўляюцца на бязвыплатнай аснове, усталёўваюцца мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі базавага тэрытарыяльнага ўзроўню, пасялковымі, сельскімі выканаўчымі камітэтамі, адміністрацыяй зон адчужэння і адсялення і павінны складаць не менш за 2,3 метра ў даўжыню і 2,0 метра ў шырыню -- для двухмеснага пахавання; 2,3 метра ў даўжыню і 1,4 метра ў шырыню -- для аднамеснага пахавання.

Падпахаванне іншых памерлых сваякоў, у тым ліку ўрнаў з іх прахам (попелам), у існуючую магілу дапускаецца пры наяўнасці дакументаў, якія пацвярджаюць ступень сваяцтва або ўласцівасці, з адпаведнай рэгістрацыяй зробленага пахавання спецыялізаванай арганізацыяй, пасялковым, сельскім выканаўчымі камітэтамі, адміністрацыяй зон адчужэння і адсялення i ў парадку, устаноўленым Правіламі ўтрымання і добраўпарадкавання месцаў пахавання.

Участкі для пахавання, прадастаўленне якіх не прадугледжана часткай другой гэтага артыкула, у тым ліку якія прадстаўляюцца ў адпаведнасці з волевыяўленнем памерлага альбо пажаданнем асоб, якія ўзялі на сябе арганізацыю пахавання, а таксама якія перавышаюць устаноўленыя памеры ўчастка для пахавання, які прадастаўляецца на бязвыплатнай аснове, могуць выдзяляцца за плату, якая ажыццяўляецца разавым плацяжом.

На тэрыторыі месцаў пахавання могуць быць створаны ўчасткі, якія прадугледжваюць уладкаванне сямейных (родавых) пахаванняў і склепаў, на якіх дазваляецца рэзерваванне ўчастка (участкаў) для пахавання звыш участка для пахавання, які прадастаўляецца на бязвыплатнай аснове. Рэзерваванне такога ўчастка (участкаў) ажыццяўляецца спецыялізаванай арганізацыяй, пасялковымі, сельскімі выканаўчымі камітэтамі, адміністрацыяй зон адчужэння і адсялення па пісьмовай заяве асобы, якая з'яўляецца законным прадстаўніком памерлага альбо мужам (жонкай) або адным з блізкіх сваякоў памерлага. У заяве могуць быць пазначаны прозвішчы і ініцыялы законнага прадстаўніка памерлага альбо мужа (жонкі) або блізкіх сваякоў, сваякоў памерлага, для пахавання якіх рэзервуецца ўчастак (участкі). Кожнаму зарэзерваванаму ўчастку для пахавання прысвойваецца ўліковы нумар, пры гэтым зарэзерваваны ўчастак (участкі) для пахавання рэгіструецца спецыялізаванай арганізацыяй, пасялковымі, сельскімі выканаўчымі камітэтамі, адміністрацыяй зон адчужэння і адсялення на грамадзяніна, які падаў заяву. У выпадку смерці грамадзяніна, на якога зарэгістраваны ўчастак (участкі) для пахавання, яго перарэгістрацыя ажыццяўляецца ў парадку, устаноўленым гэтай часткай. У выпадку адмовы грамадзяніна, на якога зарэгістраваны зарэзерваваны ўчастак (участкі) для пахавання, ад зарэзерваванага ўчастка (участкаў) для пахавання плата за яго рэзерваванне спецыялізаванай арганізацыяй, пасялковымі, сельскімі выканаўчымі камітэтамі, адміністрацыяй зон адчужэння і адсялення, не вяртаецца.

Прадастаўленне і рэзерваванне месцаў у калумбарыі ажыццяўляюцца на платнай аснове спецыялізаванай арганізацыяй, пасялковымі, сельскімі выканаўчымі камітэтамі, адміністрацыяй зон адчужэння і адсялення.

Парадак прадастаўлення і рэзервавання за плату месцаў у калумбарыі, збудаваным за кошт сродкаў бюджэту, участкаў для пахавання, указаных у частцы шостай гэтага артыкула, максімальныя памеры і колькасць такіх участкаў і месцаў у калумбарыі, а таксама памер платы за іх прадастаўленне і рэзерваванне ўсталёўваюцца мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі базавага тэрытарыяльнага ўзроўню.

Грашовыя сродкі, якія паступаюць ад прадастаўлення і рэзервавання ўчасткаў для пахавання, месцаў у калумбарыі, накіроўваюцца на добраўпарадкаванне месцаў пахавання, рэканструкцыю, узвядзенне, бягучы або капітальны рамонт калумбарыяў і іншых капітальных пабудоў (будынкаў, збудаванняў), прызначаных для ажыццяўлення пахавання памерлых, набыццё спецыяльнай тэхнікі і іншага абсталявання, якое выкарыстоўваецца для бягучага ўтрымання і функцыянавання месцаў пахавання, а таксама на іншыя мэты ў адпаведнасці з заканадаўствам у галіне пахавання і пахавальнай справы.

Пахаванне ваеннаслужачых, ваеннаабавязаных, прызваных на ваенныя зборы, асобаў начальнiцкага i радавога састава органаў унутраных спраў, Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь, органаў фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь, органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь, пракурорскiх работнікаў, суддзяў, якія памерлі пры выкананні абавязкаў ваеннай службы (службовых абавязкаў) або на вайсковых зборах, у выніку ранення (кантузіі), калецтва, траўмы або захворвання, а таксама ветэранаў вайны і грамадзян Рэспублікі Беларусь, якія памерлі пасля звальнення з ваеннай службы, са службы ў органах унутраных спраў з правам на пенсію, у іншых названых у гэтай частцы органах і арганізацыях, можа ажыццяўляцца на ўчастках месцаў пахавання, якiя ствараюцца ў адпаведнасцi з часткай другой артыкула 18 гэтага Закона.

Дзяржаўныя органы і іншыя арганізацыі, улічваючы заслугі памерлых перад дзяржавай і грамадствам, маюць права хадайнічаць перад арганізацыяй, пасялковымі, сельскімі выканаўчымі камітэтамі, адміністрацыяй зон адчужэння і адсялення аб пахаванні памерлых на ўчастку месца пахавання, якое ствараецца ў адпаведнасці з часткай другой артыкула 18 гэтага Закона.

На тэрыторыях зоны эвакуацыі (адчужэння), зоны першачарговага адсялення, зоны наступнага адсялення, з якіх адселена насельніцтва і на якіх устаноўлены кантрольна-прапускны рэжым, прадастаўленне і рэзерваванне ўчасткаў для пахавання, месцаў у калумбарыі ажыццяўляюцца адміністрацыяй зон адчужэння і адсялення ў парадку, які ўстаноўлены гэтым артыкулам.

Артыкул 36. Патрабаванні да пахавання

Пахаванне цел (астанкаў) памерлых ажыцяўляецца ў магілах, а праху (попелу) пасля крэмацыі -- у ўрнах.

Глыбіня пахавання на могілках павінна ўсталёўвацца ў залежнасці ад мясцовых кліматычных умоў, характару грунту і вышыні стаяння грунтавых водаў. Глыбіня захавання ў магілах павінна складаць не менш за 1,5 метра.

Перавозка цел (астанкаў) памерлых або ўрнаў з прахам (попелам) да месца пахавання ажыццяўляецца спецыялізаваным ці іншым транспартам, за выключэннем транспарту, які выкарыстоўваецца для перавозкі харчовых прадуктаў і харчовай сыравіны.

У мэтах прадухілення распаўсюджвання такіх інфекцыйных захворванняў, як натуральная воспа, чума, халера, жоўтая ліхаманка, меліяідоз, сібірская язва, сап, ліхаманкі Ласа, Марбург, Эбола, пахаванне памерлых ад гэтых захворванняў ажыццяўляецца ў ацынкаваных герметычна запаяных магілах. У названых выпадках забараняецца завозіць труну ў жылыя дамы і адкрываць яго для развітання.

Пахаванне асоб з імплантаванымі радыёнукліднымі крыніцамі можа быць ажыццёўлена толькі пасля даставання гэтых крыніц.

Самавольныя пахаванне і перапахаванне, у тым ліку пахаванне ў месцах, не прызначаных для пахаванняў, забараняюцца.

Артыкул 37. Асаблівасці пахавання памерлых, асоба якіх не ўстаноўленая, і тых, хто нарадзіўся пры адсутнасці асоб, якія ўзялі на сябе арганізацыю пахавання

У выпадку адсутнасці дакументаў, якія сведчаць асобу памерлага, арганізацыі аховы здароўя, органы Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь накіроўваюць інфармацыю пра памерлага ў орган унутраных спраў і падраздзяленне Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь для правядзення мерапрыемстваў па ідэнтыфікацыі неапазнанага трупа.

У выпадку адсутнасці асоб, якія ўзялі на сябе арганізацыю пахавання, дзяржаўныя арганізацыі аховы здароўя, органы Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь па заканчэнні сарака пяці сутак з дня ўстанаўлення прычыны смерці мае права перадаць незапатрабаванае цела (астанкі) памерлага, якое знаходзіцца ў моргу, спецыялізаванай арганізацыі для пахавання альбо ў дзяржаўныя арганізацыі згодна з пералікам, вызначаным Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, для выкарыстання ў адукацыйным працэсе і навуковых даследаваннях у парадку, устаноўленым Мiнiстэрствам аховы здароўя Рэспублiкi Беларусь.

Пахаванне памерлых, асоба якіх не ўстаноўленая, і тых, хто памёр пры адсутнасці асоб, якія ўзялі на сябе арганізацыю пахавання, ажыццяўляецца спецыялізаванай арганізацыяй на працягу трох сутак з даты атрымання з дзяржаўных арганізацый аховы здароўя або органаў Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь пісьмовага звароту аб пахаванні і ўрачэбнага пасведчання аб смерці (мёртванароджэнні) з дадаткам дазволу органа ўнутраных спраў на пахаванне (у дачыненні да памерлых, асоба якіх не ўстаноўленая) або дакумента, які сведчыць асобу памерлага (у дачыненні да тых, хто нарадзіўся пры адсутнасці асоб, якія ўзялі на сябе арганізацыю пахавання).

Спецыялізаваная арганізацыя забяспечвае:

афармленне дакументаў, неабходных для пахавання;

прадастаўленне і дастаўку труны і тумбы (крыжа) з таблічкай, на якой адзначаны прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца), даты нараджэння і смерці памерлага (калі яны вядомыя);

убранне і змяшчэнне цела (астанкаў) памерлага ў труну;

ажыццяўленне крэмацыі і змяшчэнне праху (попелу) у ўрну;

перавозку цела (астанкаў) памерлага або ўрны з прахам (попелам) да месца пахавання;

пахаванне цела (астанкаў) памерлага або ўрны з прахам (попелам);

састаўленне і накіраванне ў органы ўнутраных спраў акта аб пахаванні незапатрабаваных цел (астанкаў) памерлых і неапазнаных трупаў для пастаноўкі на цэнтралізаваны рэспубліканскі ўлік звестак аб пахаваных памерлых пры адсутнасці асоб, якія ўзялі на сябе арганізацыю пахавання, і неапазнаных трупах у парадку, устаноўленым Міністэрствам унутраных спраў Рэспублікі Беларусь.

Артыкул 38. Патрабаванні да перапахавання

Перапахаванне цел (астанкаў) памерлых, урнаў з прахам (попелам) ажыцяўляецца ў выпадку:

пераносу месца пахавання;

заявы мужа (жонкі) або блізкіх сваякоў;

пераносу выяўленых раней невядомых магіл;

неабходнасці здабывання цела (астанкаў) памерлага (эксгумацыі) у адпаведнасці з заканадаўчымі актамі.

Перапахаванне цел (астанкаў) памерлых на падставе заявы мужа (жонкі) або блізкіх сваякоў пра перапахаванне можа ажыцяўляцца пры наяўнасці пасведчання аб смерці і заключэння органаў і ўстаноў, якія ажыццяўляюць дзяржаўны санітарны нагляд, на працягу двух тыдняў з даты пахавання, а ў далейшым, як правіла, не раней трох гадоў з моманту пахавання (у пяшчаных грунтах -- не раней за адзін год).

Выманне цел (астанкаў) памерлых, урнаў з прахам (попелам) выконваецца работнікамі спецыялізаваных арганізацый.

Вынятыя целы (астанкі) памерлых пераносяцца на новы ўчастак для пахавання ў магілах, выкладзеных у скрыні з вечкамі. Пры незахаванасці труны, у якой адбывалася пахаванне, яго рэшткі знішчаюцца ў крэматорыі. Выманне цел (астанкаў) памерлых з брацкай магілы магчыма ў выпадку перапахавання ўсіх цел (астанкаў) памерлых, пахаваных у брацкай магіле.

У выпадку вымання цел (астанкаў) памерлых участак для пахавання на могілках або ў склепе павінен быць прадэзінфікаваны.

Асобы, якія займаюцца перапахаваннем, павінны быць прышчэплены супраць слупняка і сібірскай язвы, а таксама забяспечаны сродкамі індывідуальнай абароны.».

Артыкул 2. Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь у шасцімесячны тэрмін:

забяспечыць прывядзенне актаў заканадаўства ў адпаведнасць з гэтым Законам;

прыняць іншыя меры, неабходныя для рэалізацыі палажэнняў гэтага Закона.

Артыкул 3. Гэты Закон уступае ў сілу ў наступным парадку:

артыкул 1 -- праз шэсць месяцаў пасля афіцыйнага апублікавання гэтага Закона;

іншыя палажэнні -- пасля афіцыйнага апублікавання гэтага Закона.

 

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Лукашэнка

8 студзеня 2015 года, г. Мінск.

№ 237-3

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».