Вы тут

З лепшымі традыцыямі — у заўтрашні дзень


25 га­доў та­му, у та­кія ж ка­ляд­ныя дні не­спа­кой­на­га 1990-га, на ме­дый­ным, як сён­ня мод­на ка­заць, рын­ку Бе­ла­ру­сі з'я­ві­ла­ся но­вае вы­дан­не — га­зе­та «7 дней».

Аб'­ём яе быў вель­мі сціп­лым — уся­го 8 ста­ро­нак «ма­ло­га» фар­ма­ту, але га­зе­та з пер­ша­га ну­ма­ра бра­ла ін­шым — змес­там. Яна ад­ра­зу ста­ла ка­рыс­тац­ца па­пу­ляр­нас­цю ў вя­лі­кай коль­кас­ці чы­та­чоў — звы­чай­ных лю­дзей, прад­стаў­ні­коў ула­ды, біз­не­су. Сён­ня «7 дней», за­ха­ваў­шы ўсё леп­шае з са­вец­кай жур­на­ліс­ты­кі, за­ста­ец­ца ад­ным з лі­да­раў бе­ла­рус­кай ме­ды­яп­рас­то­ры.

Жы­вы стыль, прын­цы­по­вая па­зі­цыя ў ад­стой­ван­ні ду­хоў­ных і ма­раль­ных тра­ды­цый на­ша­га на­ро­да, ся­мей­ных і гра­ма­дзян­скіх каш­тоў­нас­цяў зра­бі­лі яе на­дзей­ным сяб­рам і да­рад­цам для лю­дзей роз­ных па­ка­лен­няў. Яе су­пра­цоў­ні­кі ўсве­дам­ля­юць сваю ад­каз­насць пе­рад гра­мад­ствам і ве­да­юць кошт дру­ка­ва­на­га сло­ва. Гэ­та, у пры­ват­нас­ці, бы­ло ад­зна­ча­на ў пры­ві­тан­ні Прэ­зі­дэн­та Аляк­санд­ра Лу­ка­шэн­кі, на­кі­ра­ва­ным у ад­рас ка­лек­ты­ву рэ­дак­цыі. Він­ша­ван­не за­чы­таў на­мес­нік кі­раў­ні­ка Ад­мі­ніст­ра­цыі Прэ­зі­дэн­та Бе­ла­русі Ігар Бу­зоў­скі. У сваю чар­гу ён па­жа­даў ка­лек­ты­ву рэ­дак­цыі га­зе­ты за­ха­ваць свой стыль. «На пра­ця­гу доў­гіх га­доў вы за­хоў­ва­е­це най­леп­шыя тра­ды­цыі, ад­каз­насць пе­рад чы­та­ча­мі, кра­і­най і дзяр­жа­вай. Ва­ша дру­ка­ва­нае вы­дан­не рас­це і ідзе ў на­гу з ча­сам, у вас ёсць ча­му па­ву­чыц­ца ін­шым вы­дан­ням», — ска­заў Ігар Бу­зоў­скі, звяр­та­ю­чы­ся да су­пра­цоў­ні­каў рэ­дак­цыі.

Мі­ністр ін­фар­ма­цыі Лі­лія Ана­ніч, він­шу­ю­чы ка­лек­тыў вы­дан­ня, ад­зна­чы­ла, што га­зе­та знай­шла сваю ні­шу і не ста­ла па­доб­ным да ней­ка­га ін­ша­га вы­дан­ня. На­ват са­ма наз­ва, як ска­за­ла мі­ністр, вель­мі ўда­лая: сем дзён бу­дзе, як ка­жуць, пры лю­бым на­двор'і. І сён­ня но­выя ін­фар­ма­цый­ныя тэх­на­ло­гіі да­зва­ля­юць га­зе­це, ня­гле­дзя­чы на тое што яна вы­хо­дзіць раз на ты­дзень, быць на су­вя­зі з чы­та­чом што­дня. Лі­лія Ана­ніч пад­крэс­лі­ла, што сло­вы Прэ­зі­дэн­та, якія ты­чы­лі­ся сён­ня ка­лек­ты­ву рэ­дак­цыі га­зе­ты «7 дней», аба­вяз­ва­юць па­ды­маць твор­чую, змес­тавую і ана­лі­тыч­ную план­ку кож­на­га дру­ка­ва­на­га і элект­рон­на­га СМІ краіны.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».