19 Ліпень, чацвер

Вы тут

Электронныя «ананімкі» разглядацца не будуць


У Па­ла­це прад­стаў­ні­коў да дру­го­га чы­тан­ня рых­ту­юц­ца змя­нен­ні і да­паў­нен­ні ў За­кон «Аб зва­ро­це гра­ма­дзян і юры­дыч­ных асоб»

У пер­шым чы­тан­ні за­ко­на­пра­ект быў пры­ня­ты 19 снеж­ня мі­ну­ла­га го­да — менш чым праз ме­сяц пас­ля яго па­ступ­лен­ня ў пар­ла­мент. Ад­нак пра­ца над ка­рэк­ці­роў­кай за­ко­на вя­ла­ся знач­на даў­жэй — па сут­нас­ці ад­ра­зу пас­ля яго пры­няц­ця ў 2011 го­дзе. Пра тое, на­вош­та за­кон спат­рэ­бі­ла­ся змя­няць і якім ён ста­не пас­ля пры­няц­ця па­пра­вак, мы рас­пы­та­лі на­мес­ні­ка стар­шы­ні Па­ста­ян­най ка­мі­сіі Па­ла­ты прад­стаў­ні­коў На­цы­я­наль­на­га схо­ду Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь па пра­вах ча­ла­ве­ка, на­цы­я­наль­ных ад­но­сі­нах і срод­ках ма­са­вай ін­фар­ма­цыі Ак­са­ну НЯ­ХАЙ­ЧЫК.

10-301

10-301

 

— За­ко­на­пра­ект па­сту­піў у Па­ста­ян­ную ка­мі­сію па пра­вах ча­ла­ве­ка, на­цы­я­наль­ных ад­но­сі­нах і срод­ках ма­са­вай ін­фар­ма­цыі 25 ліс­та­па­да мі­ну­ла­га го­да, але пер­шы яго ма­кет быў на­кі­ра­ва­ны На­цы­я­наль­ным цэнт­рам за­ка­на­даў­ства і пра­ва­вых да­сле­да­ван­няў яшчэ ў сту­дзе­ні 2014-га. На гэ­тай ста­дыі дэ­пу­та­ты ўнес­лі ка­ля 30 за­ўваг і пра­па­ноў. Пра­па­но­вы па­сту­па­лі так­са­ма ад гра­ма­дзян, прад­стаў­ні­коў мяс­цо­вай вы­ка­наў­чай ула­ды, мі­ніс­тэр­стваў і ве­дам­стваў. У вы­ні­ку ма­кет за­ко­на­пра­ек­та змя­няў­ся трой­чы.

— Чым пра­дык­та­ва­на не­аб­ход­насць ка­рэк­ці­роў­кі За­ко­на «Аб зва­ро­це гра­ма­дзян і юры­дыч­ных асоб»?

— За­кон 2011 го­да па­тра­буе змя­нен­ня ў су­вя­зі з на­пра­ца­ва­ным прак­тыч­ным во­пы­там па яго рэа­лі­за­цыі, га­лоў­ным чы­нам — з ука­ра­нен­нем элект­рон­ных зва­ро­таў. Увесь гэ­ты час па­сту­па­лі пра­па­но­вы і за­ўва­гі ў тым лі­ку і ў на­шу ка­мі­сію. Для ма­ні­то­рын­гу ра­бо­ты за­ко­на «Аб зва­ро­тах гра­ма­дзян і юры­дыч­ных асоб» пар­ла­менц­кая ка­мі­сія пра­вя­ла два вы­яз­ныя па­ся­джэн­ні ў Аст­раў­цы і На­ва­груд­ку. Та­кім чы­нам, тэкст, які па­сту­піў у ніж­нюю па­ла­ту пар­ла­мен­та ў ліс­та­па­дзе, стаў вы­ні­кам агуль­най ра­бо­ты ўсіх за­ці­каў­ле­ных ба­коў: і дэ­пу­та­таў, і дзяр­жаў­ных ор­га­наў, і гра­ма­дзян.

— Якія пра­па­но­вы ад дзяр­жаў­ных ор­га­наў не бы­лі пад­тры­ма­ны?

— Не бы­ла пад­тры­ма­на пра­па­но­ва вы­клю­чыць са сфе­ры дзе­ян­ня за­ко­на зва­ро­ты па атры­ман­не агуль­на­да­ступ­най ін­фар­ма­цыі і зва­ро­ты па тлу­ма­чэн­ні за­ка­на­даў­ства. Не пад­тры­ма­на бы­ла пра­па­но­ва аб вы­клю­чэн­ні элект­рон­ных зва­ро­таў.

— Якія асноў­ныя но­ва­ўвя­дзен­ні прай­шлі пер­шае чы­тан­не?

— Вы­клю­чэн­не са сфе­ры дзе­ян­ня за­ко­на зва­ро­таў, якія па­сту­па­юць ад чле­наў праф­са­ю­за і ін­шых гра­мад­скіх ар­га­ні­за­цый. Кан­крэ­ты­за­цыя пры­чын ад­мо­вы служ­бо­вай асо­бы ў аса­біс­тым пры­ёме або за­пі­се на та­кі пры­ём гра­ма­дзя­ні­ну. Гэ­та пра­па­но­ва па­сту­пі­ла ў пар­ла­мент ад гра­ма­дзян яшчэ на ста­дыі аб­мер­ка­ван­ня ма­ке­ту за­ко­на­пра­ек­та.

Пра­ду­гледж­ва­ец­ца пра­ва ар­га­ні­за­цый і ін­ды­ві­ду­аль­ных прад­пры­маль­ні­каў за­пыт­ваць не­аб­ход­ныя для вы­ра­шэн­ня пы­тан­няў, якія вы­кла­дзе­ны ў зва­ро­це, да­ку­мен­ты або пры­цяг­ваць за­яў­ні­каў да раз­гля­ду зва­ро­таў з вы­ез­дам на мес­ца.

На прак­ты­цы час­та ў ар­га­ні­за­цыі па­сту­па­юць ідэн­тыч­ныя зва­ро­ты або да­дат­кі да ўжо на­кі­ра­ва­на­га зва­ро­ту, і та­ды ўзні­кае пы­тан­не: як у та­кіх вы­пад­ках ад­каз­ваць — на кож­ны зва­рот асоб­на ці ўсім ад­ра­зу? За­ко­на­пра­ект да­зва­ляе на­кі­роў­ваць агуль­ны ад­каз у тэр­мін, які ад­ве­дзе­ны для пер­ша­га зва­ро­ту з ана­ла­гіч­ных. Та­кім чы­нам, тэр­мі­ны не бу­дуць за­цяг­ну­тыя.

Удак­лад­ня­юц­ца змест і дэ­та­лё­вы ал­га­рытм раз­лі­ку вы­дат­каў, што мо­гуць быць спаг­на­ныя з за­яў­ні­ка ў вы­пад­ку сіс­тэ­ма­тыч­ных бес­пад­стаў­ных зва­ро­таў у ад­ну і тую ж ар­га­ні­за­цыю ці да ад­на­го і та­го ж ін­ды­ві­ду­аль­на­га прад­пры­маль­ні­ка, а так­са­ма ў вы­пад­ку зва­ро­ту, які мае за­га­дзя іл­жы­выя свед­чан­ні. Та­кая нор­ма іс­нуе ў дзе­ю­чым за­ка­на­даў­стве, але не бы­ло кан­крэ­ты­за­цыі.

Пра­ект за­ко­на пра­ду­гледж­вае змя­ніць па­ра­дак раз­гля­ду элект­рон­ных зва­ро­таў. Гэ­та фор­ма ся­бе апраў­да­ла, яна ак­тыў­на вы­ка­рыс­тоў­ва­ец­ца бе­ла­ру­са­мі, але з ёй уз­нік­лі скла­да­нас­ці. На­прык­лад, не заў­сё­ды ёсць кан­так­ты за­яў­ні­ка, зва­ро­ты мо­гуць згу­біц­ца ся­род вя­лі­кай коль­кас­ці элект­рон­ных пі­сьмаў. Та­му пра­па­ну­ец­ца зра­біць аба­вяз­ко­вым раз­гляд зва­ро­ту, які па­сту­піў праз спе­цы­яль­ную руб­ры­ку на афі­цый­ным сай­це ар­га­ні­за­цыі, а зва­ро­ты, што прый­шлі па элект­рон­най по­шце, кі­раў­нік мо­жа раз­гля­даць на сваё мер­ка­ван­не.

Пра­ект кан­крэ­ты­зуе па­тра­ба­ван­ні да элект­рон­на­га зва­ро­ту па ана­ло­гіі з па­тра­ба­ван­ня­мі да пісь­мо­вых: ён па­ві­нен змя­шчаць ін­фар­ма­цыю пра мес­ца жы­хар­ства, проз­ві­шча і імя за­яў­ні­ка. Ка­лі элект­рон­ны зва­рот на­кі­ра­ва­ны не за­яў­ні­кам, а яго прад­стаў­ні­ком, пра­па­ну­ец­ца пры­кла­даць элект­рон­ныя ко­піі да­ку­мен­таў, якія па­цвяр­джа­юць паў­на­моц­твы апош­ня­га. Для аба­ро­ны пер­са­наль­ных да­дзе­ных пра­ду­гле­джа­на маг­чы­масць пра­дуб­лі­ра­ваць зва­рот у пісь­мо­вым або вус­ным вы­гля­дзе.

Ка­лі на сайт па­сту­па­юць ана­ла­гіч­ныя зва­ро­ты ад роз­ных гра­ма­дзян, да­ец­ца маг­чы­масць ад­каз­ваць так­са­ма праз сайт.

— Ад­ной­чы на аса­біс­ты пры­ём да дэ­пу­та­та пар­ла­мен­та, ку­ды быў за­про­ша­ны жур­на­ліст «Звяз­ды», прый­шла жы­хар­ка аг­ра­га­рад­ка ў Мін­скім ра­ё­не. Яна рас­ка­за­ла пра за­ме­ну да­ху ў шмат­ква­тэр­ным до­ме, дзе за дзень да за­кан­чэн­ня ра­бот бу­даў­ні­коў пе­ра­вя­лі на ін­шы аб'­ект. У тую ноч моц­ны лі­вень за­ліў усе ква­тэ­ры, са­пса­ваў сце­ны, мэб­лю, элект­ра­пра­вод­ку. Вы­свет­лі­ла­ся, што бу­даў­ні­кі бы­лі пе­ра­ве­дзе­ны на ін­шы аб'­ект пас­ля «пра­мой лі­ніі» з вы­со­кім аб­лас­ным на­чаль­ствам, якое па­абя­ца­ла не­ка­му з за­яў­ні­каў хут­ка вы­ра­шыць яго праб­ле­му. Гэ­та сі­ту­а­цыя мя­не вель­мі ўра­зі­ла. Ці не пе­ра­ўтва­ра­ец­ца ра­бо­та са зва­ро­та­мі гра­ма­дзян у на­шай кра­і­не ў «па­ка­зу­ху» і ці пра­ду­гледж­вае но­вы ва­ры­янт за­ко­на су­праць­дзе­ян­не па­доб­най прак­ты­цы?

— Сі­ту­а­цыі, ка­лі пад­час аса­біс­та­га пры­ёму гра­ма­дзян іх праб­ле­мы вы­ра­ша­юц­ца за кошт ін­та­рэ­саў ін­шых лю­дзей, дыс­крэ­ды­ту­юць ула­ду. Рас­пра­цоў­шчы­кі за­ко­на­пра­ек­та, дэ­пу­та­ты і юрыс­ты па­га­дзі­лі­ся, што на­спе­ла не­аб­ход­насць пра­вя­дзен­ня сур'­ёз­най ву­чо­бы прад­стаў­ні­коў ор­га­наў ула­ды, якія пра­цу­юць са зва­ро­та­мі гра­ма­дзян. Гэ­та маг­ло б вы­пра­ца­ваць ад­на­знач­ны па­ды­ход да іх. Заў­сё­ды ёсць суб'­ек­тыў­ны фак­тар, і на па­пе­ры ўсё не пра­пі­шаш. Адзін лі­чыць, што ад­ка­заў па сут­нас­ці, ін­шы з гэ­тым не згод­ны. Мае мес­ца па­ды­ход «абы ад­пі­сац­ца», «абы ўклас­ці­ся ў тэр­мін», а сі­ту­а­цыя не вы­ра­ша­ец­ца. І ка­лі за­яў­нік больш не звяр­та­ец­ца, пра яе за­бы­ва­юць. На жаль, та­кое ёсць.

Трэ­ба мя­няць псі­ха­ло­гію прад­стаў­ні­коў дзяр­жаў­ных ор­га­наў. Не трэ­ба ба­чыць ва ўсіх, хто звяр­та­ец­ца, ама­та­раў па­скар­дзіц­ца. Ка­лі пы­тан­не мож­на бы­ло вы­ра­шыць на пер­ша­сным уз­роў­ні, але яно да­хо­дзіць да больш вы­со­ка­га, то ад­бы­ва­ец­ца тое, пра што вы рас­ка­за­лі: вы­со­ка­па­стаў­ле­ны чы­ноў­нік за­гад­вае вы­ра­шыць яго без пра­ма­рудж­ван­ня. Ад­нак та­ко­га б не бы­ло, ка­лі б праб­ле­ма бы­ла зня­тая ў са­мым па­чат­ку.

Пра­ва­вая куль­ту­ра бе­ла­ру­саў рас­це, і прый­шоў час на­кі­ра­ваць ра­бо­ту са зва­ро­та­мі ў кан­струк­тыў­ную плынь. У боль­шас­ці вы­пад­каў лю­дзі не па­тра­бу­юць ад ула­даў не­маг­чы­ма­га. Да та­го ж лю­дзі ў нас, у боль­шас­ці вы­пад­каў, імк­нуц­ца вы­ра­шыць свае праб­ле­мы са­ма­стой­на.

Тым не менш пра­ва гра­ма­дзян на зва­рот у дзяр­жаў­ныя ор­га­ны га­ран­туе ар­ты­кул 40 Кан­сты­ту­цыі Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь. Апроч та­го, гэ­та ад­на з формаў рэа­лі­за­цыі бе­ла­ру­са­мі свай­го пра­ва на ўдзел у кі­ра­ван­ні спра­ва­мі дзяр­жа­вы, якое за­ма­ца­ва­на ў ар­ты­ку­ле 37 Кан­сты­ту­цыі.

На­рэш­це, зва­ро­ты з'яў­ля­юц­ца важ­най кры­ні­цай ін­фар­ма­цыі для ра­шэн­ня дзяр­жаў­ных пы­тан­няў, свед­чаць пра гра­мад­скія пра­цэ­сы і ад­но­сі­ны гра­ма­дзян да ор­га­наў дзяр­жаў­най ула­ды.

Воль­га МЯДЗ­ВЕ­ДЗЕ­ВА

 

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

З успамінаў франтавога журналіста-звяздоўца

З успамінаў франтавога журналіста-звяздоўца

Гісторыя Вялікай Айчыннай вайны: глыбока даследаваная і ў той жа час шмат у чым невядомая.

Грамадства

Што паглядзець у Вялікабрытаніі?

Што паглядзець у Вялікабрытаніі?

Геаграфічна Англія — гэта нібы Еўропа. І у той жа час Еўропа своеасаблівая.

Культура

«Славянскі базар у Віцебску»: не «бывай», а «да сустрэчы»!

«Славянскі базар у Віцебску»: не «бывай», а «да сустрэчы»!

Адбылося ўрачыстае закрыццё фестывалю.