Вы тут

Міхаіл ЗІМЯНІН: «Заўсёды стараўся сумленна служыць Радзіме»


Пра скла­да­ны і не­ад­на­знач­ны час, пра ро­лю асо­бы ў лё­се і раз­віц­ці ве­лі­зар­най кра­і­ны і не­вя­лі­кай са­юз­най рэс­пуб­лі­кі — ва ўспа­мі­нах Ула­дзі­мі­ра Зі­мя­ні­на, сы­на Мі­ха­і­ла Ва­сіль­е­ві­ча. Пачатак чытайце тут:

10-19

В'ет­нам­скі гам­біт

А Хру­шчоў пра­цяг­ваў зво­дзіць ра­хун­кі з Па­на­ма­рэн­кам. На чар­го­вым пар­тый­ным з'ез­дзе Пан­це­ляй­мо­на Кан­дра­та­ві­ча вы­ве­лі са скла­ду кан­ды­да­таў у чле­ны Прэ­зі­ды­у­ма ЦК і ад­пра­ві­лі па­слом спа­чат­ку ў Поль­шчу, а по­тым у Ін­дыю. Мі­ха­і­ла Зі­мя­ні­на ў 1956 го­дзе «раз­жа­ла­ва­лі» з чле­наў ЦК у чле­ны Рэ­ві­зій­най ка­мі­сіі і ада­сла­лі да­лей ад Маск­вы па­слом у Дэ­ма­кра­тыч­ную Рэс­пуб­лі­ку В'ет­нам, якая толь­кі што пе­ра­маг­ла ў вай­не з фран­цуз­скі­мі ка­ла­ні­за­та­ра­мі.

Не­ўза­ба­ве пас­ля пры­ез­ду ў Ха­ной са­вец­кі па­сол на асно­ве ін­фар­ма­цыі, са­бра­най дып­ла­ма­та­мі па­соль­ства і атры­ма­най па ка­на­лах ва­ен­най і па­лі­тыч­най раз­ве­дак, пад­рых­та­ваў і на­кі­ра­ваў у Маск­ву шыф­ра­тэ­ле­гра­му. У ёй па­ве­дам­ля­ла­ся пра тое, што ў вы­ні­ку дзей­нас­ці на­кі­ра­ва­ных з Кі­тая да­рад­цаў і не­ка­то­рых чле­наў в'ет­нам­ска­га кі­раў­ніц­тва, што зна­хо­дзі­лі­ся пад іх уплы­вам, кра­і­на апы­ну­ла­ся на мя­жы гра­ма­дзян­скай вай­ны. Кам­па­нія па «ўпа­рад­ка­ван­ні» скла­ду кі­ру­ю­чай Пар­тыі пра­цоў­ных В'ет­на­ма і па­ско­ра­ная аграр­ная рэ­фор­ма, якая пра­во­дзі­ла­ся па кі­тай­скіх рэ­цэп­тах, пры­вя­лі да ма­са­вых рэ­прэ­сій. У тур­мах і ла­ге­рах апы­ну­лі­ся дзя­сят­кі ты­сяч «на­кі­ра­ва­ных на пе­ра­вы­ха­ван­не» в'ет­нам­цаў, ся­род якіх бы­ло ня­ма­ла ка­му­ніс­таў.

Пра­чы­таў­шы пад­рых­та­ва­ную Мі­ха­і­лам Зі­мя­ні­ным тэ­ле­гра­му, Хру­шчоў раз'­юшыў­ся: «Што за лух­ту пі­ша гэ­ты хлап­чук?!» Анас­та­су Мі­ка­я­ну, які зна­хо­дзіў­ся з афі­цый­ным ві­зі­там у Ін­дыі, бы­ло да­дзе­на ўка­зан­не на­ве­даць Ха­ной і ра­за­брац­ца ў сі­ту­а­цыі на мес­цы.

Мі­ка­ян пры­ля­цеў у В'ет­нам. Як ус­па­мі­наў Зі­мя­нін, «бы­ла спрэч­ка, на­ват ла­ян­ка», але па­слу ўда­ло­ся да­ка­заць сваю пра­ва­ту ў ацэн­цы сі­ту­а­цыі. Пас­ля пе­ра­моў з Мі­ка­я­нам Стар­шы­ня кам­пар­тыі ДРВ Хо Шы Мін, па вы­ра­зе Зі­мя­ні­на, «за­бла­ка­ва­ны рэ­фар­ма­та­ра­мі», на­ста­яў на пры­быц­ці ў Ха­ной ад­на­го з кі­тай­скіх лі­да­раў, чле­на Па­літ­бю­ро ЦК Кам­пар­тыі Кі­тая Чэнь Юня, які зай­маў­ся эка­на­міч­ны­мі пы­тан­ня­мі. У вы­ні­ку двух­дзён­ных дыс­ку­сій з удзе­лам са­вец­кіх прад­стаў­ні­коў бы­ла да­сяг­ну­та да­моў­ле­насць аб ад­клі­кан­ні кі­тай­скіх ін­струк­та­раў. На тэр­мі­но­ва склі­ка­ным пле­ну­ме быў вы­бра­ны но­вы Ге­не­раль­ны сак­ра­тар Пар­тыі пра­цоў­ных В'ет­на­ма Ле Зу­ан, які да гэ­та­га пра­ца­ваў у пад­пол­лі ў Паў­днё­вым В'ет­на­ме. Аграр­ную рэ­фор­му пры­пы­ні­лі да «лік­ві­да­цыі пе­ра­гі­баў». Бы­лі спы­не­ны рэ­прэ­сіі, якія за­кра­ну­лі кож­на­га дру­го­га ка­му­ніс­та. Вы­зва­ле­ны з-за кра­таў бяз­він­на асу­джа­ныя.

Хо Шы Мін вы­со­ка аца­ніў пад­трым­ку са­вец­ка­га бо­ку ў скла­да­най для яго сі­ту­а­цыі. Да па­сла ён ста­віў­ся з асаб­лі­вай сім­па­ты­яй, час­та за­пра­шаў у сваю рэ­зі­дэн­цыю, ра­іў­ся, ад­кры­та ка­заў пра на­ба­ле­лае, ус­па­мі­наў пра сваю пра­цу ў Ка­мін­тэр­не. Зі­мя­нін ад­чу­ваў да Хо Шы Мі­на вя­лі­кую па­ва­гу, лі­ча­чы яго ад­ным з са­мых вы­дат­ных па­лі­тыч­ных дзея­чаў су­час­нас­ці. Не­чым яны на­ват бы­лі па­доб­ныя знеш­не: абод­ва ма­ла­рос­лыя, ху­дар­ля­выя, пад­цяг­ну­тыя, вет­лі­выя.

Праз шмат га­доў в'ет­нам­скія сяб­ры ад­зна­чаць з Мі­ха­і­лам Ва­сіль­е­ві­чам яго 70-год­дзе, уз­на­га­ро­дзіў­шы За­ла­тым ор­дэ­нам Хо Шы Мі­на за асаб­лі­выя за­слу­гі ў спра­ве ўма­ца­ван­ня са­вец­ка-в'ет­нам­скай друж­бы.

Хру­шчоў быў над­звы­чай ус­це­ша­ны тым, што са­вец­кім дып­ла­ма­там уда­ло­ся да­па­маг­чы в'ет­нам­цам у пе­ра­адо­лен­ні цяж­ка­га па­лі­тыч­на­га кры­зі­су. Аў­та­ры­тэт і ўплыў СССР узрас­лі не толь­кі ў В'ет­на­ме, але і ва ўсім рэ­гі­ё­не Паўд­нё­ва-Ус­ход­няй Азіі.

Па­між Дуб­ча­кам і На­вот­ным

Пас­ля в'ет­нам­ска­га эпі­зо­ду Хру­шчоў змя­ніў стаў­лен­не да Зі­мя­ні­на. Пас­ля вяр­тан­ня ў Маск­ву ў 1958 го­дзе Мі­ха­іл Ва­сіль­е­віч быў пры­зна­ча­ны за­гад­чы­кам Да­лё­каў­сход­ня­га ад­дзе­ла МЗС і зноў уве­дзе­ны ў ка­ле­гію мі­ніс­тэр­ства.

Зі­мя­нін су­пра­ва­джаў Хру­шчо­ва ў па­езд­цы ў Кі­тай у 1959 го­дзе. Пе­ра­мо­вы з Маа Цзэ­ду­нам і ін­шы­мі пе­кін­скі­мі лі­да­ра­мі Мі­кі­та Сяр­ге­е­віч ацэнь­ваў як «сяб­роў­скія, але без­вы­ні­ко­выя». Пра­цай Зі­мя­ні­на ён за­стаў­ся за­да­во­ле­ны, пра што і ска­заў сва­ім па­моч­ні­кам.

Мес­ца па­сла ў Чэ­ха­сла­ва­кіі лі­чы­ла­ся ў МЗС ад­ным з най­больш прэ­стыж­ных — дзя­ку­ю­чы асаб­лі­ва­му ха­рак­та­ру са­вец­ка-чэ­ха­сла­вац­кіх су­вя­зяў як па дзяр­жаў­най, так і па пар­тый­най лі­ніі. Да па­чат­ку 1960-х га­доў кі­раў­ні­кі Са­вец­ка­га Са­ю­за раз­гля­да­лі Чэ­ха­сла­ва­кію як най­больш на­дзей­на­га са­юз­ні­ка. «З Са­вец­кім Са­юзам — на веч­ныя ча­сы!» Гэ­тыя сло­вы Кле­мен­та Гот­валь­да, пер­ша­га ка­му­ніс­тыч­на­га прэ­зі­дэн­та кра­і­ны, ста­лі га­лоў­ным ло­зун­гам, які на­доў­га вы­зна­чыў яе па­лі­тыч­ны курс.

Па пла­нах Хру­шчо­ва, на па­са­ду па­сла ў Пра­зе, якую перш зай­ма­лі та­кія пра­фе­сій­ныя дып­ла­ма­ты, як Ва­ляр'­ян Зо­рын і Мі­ка­лай Фі­ру­бін, вар­та бы­ло па­да­браць буй­но­га пар­тый­на­га ра­бот­ні­ка, па­жа­да­на з во­пы­там дып­ла­ма­тыч­най дзей­нас­ці. Гэ­тую ідэю пад­тры­ма­лі мі­ністр за­меж­ных спраў Анд­рэй Гра­мы­ка і за­гад­чык ад­дзе­ла ЦК КПСС па су­вя­зях з ка­му­ніс­тыч­ны­мі і пра­цоў­ны­мі пар­ты­я­мі са­цы­я­ліс­тыч­ных кра­ін Юрый Анд­ро­паў, які за­няў гэ­ты пост пас­ля вен­гер­скіх па­дзей 1956-га. Па іх рэ­ка­мен­да­цыі, ухва­ле­най Хру­шчо­вым, Над­звы­чай­ным і Паў­на­моц­ным Па­слом СССР у Чэ­ха­сла­ва­кіі быў пры­зна­ча­ны ў лю­тым 1960 года Мі­ха­іл Ва­сільевіч Зімянін.

Ён пра­вёў у Пра­зе пяць га­доў. З са­ма­га па­чат­ку на­ла­дзіў доб­рыя ад­но­сі­ны з прэ­зі­дэн­там кра­і­ны Ан­та­ні­нам На­вот­ным, з мі­ніст­рам за­меж­ных спраў Вац­ла­вам Да­ві­дам. Час­та бы­ваў у Бра­ціс­ла­ве, дзе аба­вяз­ко­ва су­стра­каў­ся з Аляк­санд­рам Сця­па­на­ві­чам, або Са­шам, як лю­біў на­зы­ваць ся­бе ў ко­ле ра­сій­скіх сяб­роў пер­шы сак­ра­тар кам­пар­тыі Сла­ва­кіі Аляк­сандр Дуб­чак.

Дуб­чак, які пра­вёў дзі­ця­чыя і юнац­кія га­ды ў Са­вец­кім Са­ю­зе, дас­ка­на­ла ва­ло­даў рус­кай мо­вай і ў гу­тар­ках з Мі­ха­і­лам Ва­сіль­е­ві­чам абы­хо­дзіў­ся без пе­ра­клад­чы­ка. А гу­тар­кі гэ­тыя час­та на­сі­лі вель­мі шчы­ры ха­рак­тар. Дуб­чак не ха­ваў сва­ёй не­пры­яз­нас­ці да На­вот­на­га, які ўва­саб­ляў, на яго дум­ку, най­гор­шыя ры­сы пар­тый­на­га функ­цы­я­не­ра.

Зі­мя­нін ве­даў, што прэ­зі­дэнт пла­ціў Дуб­ча­ку той жа ма­не­тай, лі­ча­чы сла­вац­ка­га лі­да­ра вы­скач­кам, кар'­е­рыс­там, які не­за­слу­жа­на ка­рыс­та­ец­ца сім­па­ты­яй Крам­ля.

Да па­ры да ча­су па­слу ўда­ва­ла­ся змяк­чаць на­пру­жа­насць у ад­но­сі­нах па­між На­вот­ным і Дуб­ча­кам. Зі­мя­ні­ну да­во­дзі­ла­ся час­та аба­ра­няць Дуб­ча­ка ад не­за­слу­жа­ных аб­ві­на­вач­ван­няў і на­ду­ма­ных прэ­тэн­зій з бо­ку прэ­зі­дэн­та і яго блі­жэй­ша­га акру­жэн­ня. На­ту­раль­на, ён рэ­гу­ляр­на ін­фар­ма­ваў Маск­ву аб усіх пе­ры­пе­ты­ях знеш­не нар­маль­на­га па­лі­тыч­на­га жыц­ця Чэ­ха­сла­ва­кіі, аб яе эка­на­міч­ным раз­віц­ці, са­цы­яль­ных праб­ле­мах і, не ў апош­нюю чар­гу, аб уто­е­ным, але жорст­кім су­праць­ста­ян­ні «пра­са­вец­кай» і «пра­за­ход­няй» гру­по­вак у вы­шэй­шым пар­тый­ным і дзяр­жаў­ным кі­раў­ніц­тве.

Чэ­ха­сла­вац­кая кам­пар­тыя, яе лі­да­ры, дак­лад­ваў у Маск­ву Зі­мя­нін, усё больш ад­га­родж­ва­юц­ца ад рэ­аль­на­га жыц­ця і, та­кім чы­нам, ад на­род­ных мас. Праз­мер­на бю­ра­кра­ты­за­ва­ны ад­мі­ніст­ра­цый­ны апа­рат, што вы­клі­кае ўсе­агуль­ную не­за­да­во­ле­насць. У кра­і­не з раз­ві­той пра­мыс­ло­вас­цю ві­да­воч­на не­да­ацэнь­ва­ец­ца на­ву­ко­ва-тэх­ніч­ны пра­грэс. У на­яў­нас­ці сур'­ёз­ныя су­пя­рэ­чан­ні ў па­лі­тыч­ных ад­но­сі­нах па­між чэ­ха­мі і сла­ва­ка­мі. Ан­та­нін На­вот­ны, на дум­ку Зі­мя­ні­на, «ча­ла­век па­лі­тыч­на сум­лен­ны, але не­да­стат­ко­ва пад­рых­та­ва­ны і даль­на­бач­ны», не жа­дае за­ўва­жаць ім жа да­пу­шча­ныя пра­лі­кі і па­мыл­кі, а ча­сам на­ват па­гар­шае іх не­пра­ду­ма­ны­мі ад­мі­ніст­ра­цый­на-ка­манд­ны­мі ме­ра­мі.

Па­кі­да­ю­чы Пра­гу ў 1965 го­дзе, Зі­мя­нін па­дзя­ліў­ся сва­і­мі тры­во­га­мі з пе­ра­ем­ні­кам на па­са­дзе па­сла С.В. Чыр­ва­нен­кам: «Ста­но­ві­шча па­гар­ша­ец­ца!»

Ан­та­нін На­вот­ны ві­да­воч­на прай­гра­ваў біт­ву з апа­зі­цы­яй пра­за­ход­ня­га дроб­на­бур­жу­аз­на­га тол­ку, якая рас­ла ў пар­тыі. Не­ча­ка­ную для яго ад­стаў­ку ў каст­рыч­ні­ку 1964 го­да Мі­кі­ты Хру­шчо­ва, яко­га шчы­ра лі­чыў сва­ім бліз­кім сяб­рам, На­вот­ны ўспры­няў як аса­біс­тую аб­ра­зу, па­коль­кі Хру­шчоў быў ад­хі­ле­ны ад ула­ды праз лі­ча­ныя дні пас­ля афі­цый­на­га ві­зі­ту ў Чэ­ха­сла­ва­кію.

У хо­дзе пер­шай жа су­стрэ­чы ў Маск­ве з но­вы­мі са­вец­кі­мі кі­раў­ні­ка­мі Ле­а­ні­дам Брэж­не­вым і Аляк­се­ем Ка­сы­гі­ным На­вот­ны аб­ві­на­ва­ціў Зі­мя­ні­на ва ўтой­ван­ні важ­най ін­фар­ма­цыі з Маск­вы і ад­на­ча­со­ва вы­ка­заў су­мнен­ні ў аб'­ек­тыў­нас­ці па­ве­дам­лен­няў, якія пе­ра­да­ваў са­вец­кі па­сол.

У та­кой да­во­лі на­пру­жа­най сі­ту­а­цыі Брэж­неў, быў­шы ча­ла­ве­кам аза­ртным, вы­ра­шыў ры­зык­нуць. Ка­лі ўсе ар­гу­мен­ты ў аба­ро­ну са­вец­ка­га па­сла ў Пра­зе, зда­ва­ла­ся, бы­лі вы­чар­па­ныя, Брэж­неў зра­біў да­во­лі ры­зы­коў­ны ход. «Ка­лі лас­ка, не га­ра­чы­ся, та­ва­рыш На­вот­ны, — ад­ка­заў ён ла­год­на. — Ка­лі вы хо­ча­це, мы па­ка­жам вам усе шыф­ра­тэ­ле­гра­мы Зі­мя­ні­на». На­вот­ны збян­тэ­жа­на ад­мо­віў­ся.

Тут да­рэ­чы на­га­даць пра тое, што за­шыф­ра­ва­ныя тэ­ле­гра­мы з па­соль­стваў, якія змя­шча­юць, як пра­ві­ла, най­важ­ней­шую і тэр­мі­но­вую ін­фар­ма­цыю, заў­сё­ды бы­лі і, ду­ма­ец­ца, яшчэ доў­га бу­дуць най­больш сак­рэт­ны­мі, і та­му вель­мі ста­ран­на абе­ра­га­юц­ца дып­ла­ма­тыч­ны­мі дзяр­жаў­ны­мі да­ку­мен­та­мі.

Зі­мя­нін вяр­нуў­ся ў Маск­ву. Ка­ля паў­го­да пра­пра­ца­ваў у МЗС у якас­ці на­мес­ні­ка мі­ніст­ра за­меж­ных спраў, а ў ве­рас­ні 1965-га па пра­па­но­ве Ле­а­ні­да Брэж­не­ва і га­лоў­на­га ідэ­о­ла­га пар­тыі Мі­ха­і­ла Сус­ла­ва быў пры­зна­ча­ны на па­са­ду га­лоў­на­га рэ­дак­та­ра цэнт­раль­на­га дру­ка­ва­на­га ор­га­на КПСС, пер­шай га­зе­ты кра­і­ны — «Пра­вды».

За па­лі­тыч­ным ста­но­ві­шчам у Пра­зе Зі­мя­нін пра­цяг­ваў уваж­лі­ва са­чыць і з го­рыч­чу і тры­во­гай пе­ра­кон­ваў­ся, што яго гор­шыя прад­чу­ван­ні спраў­джва­юц­ца. У Чэ­ха­сла­ва­кіі на­сту­па­лі смут­ныя ча­сы.

10-22

Хо­лад «Пра­жскай вяс­ны»

У снеж­ні 1967-га Брэж­неў у якас­ці Ге­не­раль­на­га сак­ра­та­ра ЦК КПСС на­ве­даў Пра­гу з афі­цый­ным ві­зі­там. Вяр­нуў­шы­ся, ён дзя­ліў­ся з блі­жэй­шым ася­род­дзем сва­і­мі ўра­жан­ня­мі ад па­езд­кі:

— З пер­шых хві­лін, яшчэ ў аэ­ра­пор­це, ад­чуў неш­та не тое. Пер­шы сак­ра­тар На­вот­ны скар­дзіц­ца на сва­іх чле­наў Прэ­зі­ды­у­ма. Тыя імк­нуц­ца ад­клі­каць мя­не ўбок, а то і на­прош­ва­юц­ца на раз­мо­ву ледзь не ноч­чу, кры­юць пер­ша­га сак­ра­та­ра, які, маў­ляў, да­вя­дзе спра­ву зу­сім да руч­кі, ка­лі яго не пры­браць. Хлоп­цы мае рас­па­вя­да­юць, што і ім з усіх ба­коў шэп­чуць ўся­кае. Ду­маю: ну, за­ва­руш­ка тут у іх па­чы­на­ец­ца, і кож­ны цяг­не на свой бок, за­лу­чае ў са­юз­ні­кі. І на­вош­та мне гэ­та? Ка­жу сва­ім: «Рых­туй­це са­ма­лёт, заўт­ра ля­цім. Яшчэ не ха­па­ла ўліп­нуць у іх унут­ра­ную свар­ку. Хай са­мі раз­бі­ра­юц­ца».

Брэж­неў па­кі­нуў Пра­гу са сло­ва­мі: «Ра­бі­це як хо­ча­це!», якія і прад­вы­зна­чы­лі да­лей­шае раз­віц­цё па­дзей у Чэ­ха­сла­ва­кіі.

У сту­дзе­ні 1968-га пар­тыю ўзна­ча­ліў Аляк­сандр Дуб­чак, які шчы­ра ве­рыў у ідэю са­цы­я­ліз­му «з ча­ла­ве­чым тва­рам». Праз не­каль­кі ме­ся­цаў Брэж­неў спы­тае Дуб­ча­ка: «Ка­лі ў вас са­цы­я­лізм з ча­ла­ве­чым тва­рам, то з якім жа ён у нас?».

На­сту­пі­ла «Пра­жская вяс­на» з яе бур­ны­мі дыс­ку­сі­я­мі па пы­тан­нях дэ­ма­кра­ты­за­цыі пар­тыі і кра­і­ны, шмат­лі­кі­мі мі­тын­га­мі з па­тра­ба­ван­ня­мі ачы­шчэн­ня ад та­та­лі­тар­на­га мі­ну­ла­га, спро­ба­мі пра­вя­дзен­ня ры­нач­ных рэ­фор­маў, ад­ме­най цэн­зу­ры і «лі­бе­ра­лі­за­цы­яй» срод­каў ма­са­вай ін­фар­ма­цыі. Улет­ку ў Пра­зе ўжо гу­ча­лі за­клі­кі да вы­ха­ду Чэ­ха­сла­ва­кіі з Вар­шаў­ска­га Да­га­во­ра.

У кан­цы чэр­ве­ня 1968 г. Зі­мя­нін на­ве­даў Пра­гу па да­ру­чэн­ні кі­раў­ніц­тва ЦК КПСС «для да­дат­ко­ва­га вы­ву­чэн­ня сі­ту­а­цыі». Яго ві­зіт на­сіў, ска­жам так, не­афі­цый­ны ха­рак­тар.

Дру­го­га лі­пе­ня на па­ся­джэн­ні Па­літ­бю­ро Мі­ха­іл Ва­сіль­е­віч да­ла­жыў аб вы­ні­ках сва­ёй па­езд­кі:

— Ста­но­ві­шча ў Кам­пар­тыі Чэ­ха­сла­ва­кіі вель­мі скла­да­нае. Пар­тыя, па сут­нас­ці, рас­ко­ла­та. Ра­шэн­ні Прэ­зі­ды­у­ма не вы­кон­ва­юц­ца на­ват яго чле­на­мі. Га­нен­не на ак­тыў­ных пар­тый­ных ра­бот­ні­каў, якія ста­яць на пра­віль­ных па­зі­цы­ях, пра­во­дзіц­ца з бяз­лі­тас­най сі­лай. Больш за дзвес­це сак­ра­та­роў аб­ка­маў і гар­ка­маў ака­за­лі­ся вы­кі­ну­тымі на ву­лі­цу без яко­га-не­будзь ма­тэ­ры­яль­на­га за­бес­пя­чэн­ня.

— Вы ма­лю­е­це да­во­лі змроч­ную кар­ці­ну, — у го­ла­се Брэж­не­ва пра­гу­ча­ла не­за­да­во­ле­насць. — Ну і што ж нам ра­біць, на ва­шу дум­ку?

Пас­ля се­кунд­най паў­зы Зі­мя­нін ад­ка­заў:

— Мы шмат га­во­рым, ра­ім­ся, але да гэ­та­га ча­су не да­па­маг­лі зда­ро­вым сі­лам у чэ­ха­сла­вац­кай кам­пар­тыі вы­пра­ца­ваць пра­гра­му іх ба­раць­бы су­праць пра­вых. Трэ­ба тэр­мі­но­ва склі­каць на­ра­ду брац­кіх пар­тый і аб­мер­ка­ваць ста­но­ві­шча ў Чэ­ха­сла­ва­кіі.

Пе­ра­лі­чыў­шы за­ха­ды, якія трэ­ба пры­няць у мэ­тах па­лі­тыч­на­га вы­ха­ду з кры­зі­су, Зі­мя­нін вы­сту­піў су­праць пра­па­но­вы па­кі­нуць са­вец­кія во­ін­скія час­ці на тэ­ры­то­рыі Чэ­ха­сла­ва­кіі пас­ля за­кан­чэн­ня ма­неў­раў вой­скаў кра­ін — удзель­ніц Вар­шаў­ска­га Да­га­во­ра, на чым на­стой­ва­лі Мі­ка­лай Пад­гор­ны, Ар­від Пель­шэ, Па­вел Шо­лах, Юрый Анд­ро­паў.

Схі­ля­ю­чы­ся да па­лі­тыч­ных ме­та­даў уплы­ву на чэ­ха­сла­вац­кае кі­раў­ніц­тва, Брэж­неў асця­рож­ні­чаў: «Нам важ­на дак­лад­на зра­зу­мець ця­пер, ці не па­мы­ля­ем­ся мы ў ацэн­цы па­дзей у Чэ­ха­сла­ва­кіі. Ад гэ­та­га бу­дуць за­ле­жаць усе на­шы за­ха­ды». Сва­ім на­блі­жа­ным Брэж­неў аб­вяс­ціў, што ў вы­пад­ку стра­ты Чэ­ха­сла­ва­кіі ён па­кі­не па­са­ду Ге­не­раль­на­га сак­ра­та­ра.

Пра­цяг­лыя і скла­да­ныя пе­ра­мо­вы са­вец­кіх і чэ­ха­сла­вац­кіх кі­раў­ні­коў, у тым лі­ку бес­прэ­цэ­дэнт­ная пя­ці­дзён­ная су­стрэ­ча ўсіх чле­наў Па­літ­бю­ро ЦК КПСС і Прэ­зі­ды­у­ма ЦК КПЧ у Чы­ер­не-над-Ці­сай, на­ра­ды лі­да­раў кра­ін — удзель­ніц Вар­шаў­ска­га да­га­во­ра ў Дрэз­дэ­не, Вар­ша­ве, у Бра­ціс­ла­ве не пры­нес­лі жа­да­ных вы­ні­каў ні­вод­на­му з ба­коў.

У ноч з 20 на 21 жніў­ня 1968 года ў Чэ­ха­сла­ва­кію ўвай­шлі вой­скі Са­вец­ка­га Са­ю­за, Поль­шчы, ГДР, Бал­га­рыі і Венг­рыі.

У ва­ен­на-тэх­ніч­ным пла­не гэ­тая апе­ра­цыя бы­ла ажыц­цёў­ле­на без­да­кор­на. Не­ча­ка­на для раз­ве­дак НА­ТА, за лі­ча­ныя га­дзі­ны па па­вет­ры і па су­шы ў цэнтр Еў­ро­пы бы­лі пе­ра­кі­ну­ты сот­ні ты­сяч сал­дат, без кро­ва­пра­ліц­ця за­хоп­ле­ны аэ­ра­дро­мы, ін­шыя важ­ныя ва­ен­ныя аб'­ек­ты. Са­вец­кая Ар­мія, як і вой­скі са­юз­ні­каў, ме­ла най­стра­жэй­шы за­гад: «Агню па брац­кім чэ­ха­сла­вац­кім на­ро­дзе не ад­кры­ваць!»

Трэ­ба ад­даць на­леж­нае і чэ­ха­сла­вац­кім сал­да­там, якія, са­шча­піў­шы зу­бы, вы­ка­на­лі за­гад прэ­зі­дэн­та Люд­ві­ка Сво­ба­ды і мі­ніст­ра аба­ро­ны М. Дзу­ра не аказ­ваць су­пра­ціў­лен­ня вой­скам, якія ўвар­ва­лі­ся на іх ра­дзі­му.

Брэж­неў быў за­да­во­ле­ны тым, як за­вяр­шы­ла­ся «чэ­ха­сла­вац­кая эпа­пея». Па яго пе­ра­ка­нан­ні, па­раў­наль­на не­да­ра­гой ца­ной уда­ло­ся ад­ста­яць най­вы­шэй­шыя ін­та­рэ­сы СССР і ўсёй са­цы­я­ліс­тыч­най са­друж­нас­ці, за­ха­ваць ста­біль­насць у Еў­ро­пе.

Дуб­чак за­ста­ваў­ся пры ўла­дзе да кра­са­ві­ка 1969 го­да, па­сту­по­ва зда­ю­чы свае па­зі­цыі больш ла­яль­ным да Маск­вы дзея­чам. З па­лі­тыч­на­га ня­бы­ту ён вяр­нуў­ся ў кан­цы 1980-х га­доў у вы­ні­ку «ак­са­міт­най рэ­ва­лю­цыі», уз­на­ча­ліў­шы На­цы­я­наль­ны сход Чэ­ха­сла­ва­кіі, але та­кіх вяр­шы­няў па­пу­ляр­нас­ці на ра­дзі­ме і за мя­жой, як у ча­сы «пра­жскай вяс­ны», ужо не да­сяг­нуў. Шмат чу­так спа­ра­дзі­ла яго не­ча­ка­ная і не­да­рэ­чная гі­бель у аў­та­ка­та­стро­фе.

Хоць ста­но­ві­шча ў Пра­зе ў жніў­ні 1968 го­да не на­тхня­ла да су­мнен­няў, Зі­мя­нін не мог не раз­ва­жаць на­конт та­го, на­коль­кі бы­лі не­аб­ход­ныя і пра­ва­мер­ныя пры­ня­тыя СССР і яго вер­ны­мі са­юз­ні­ка­мі дзе­ян­ні па «аба­ро­не за­ва­ёў са­цы­я­ліз­му ў Чэ­ха­сла­ва­кіі».

Вяр­нуў­шы­ся да гэ­тай тэ­мы ў 1990-я га­ды, Мі­ха­іл Ва­сіль­е­віч зра­біў та­кі за­піс: «Усё ж гэ­тая апе­ра­цыя ў па­лі­тыч­ных ад­но­сі­нах бы­ла па­мыл­ко­вай. Па сва­іх ме­та­дах яна на­гад­ва­ла тра­ды­цый­ныя ме­та­ды вя­лі­кіх у мі­ну­лым ка­ла­ні­яль­ных дзяр­жаў, якія ця­пер прэ­тэн­ду­юць на га­лоў­ную ро­лю ў між­на­род­ных спра­вах».

У ла­бі­рын­тах Крам­ля

Без ма­ло­га 11 га­доў, даў­жэй за лю­бо­га свай­го па­пя­рэд­ні­ка, зай­маў па­са­ду га­лоў­на­га рэ­дак­та­ра «Пра­вды» Мі­ха­іл Ва­сіль­е­віч Зі­мя­нін. Пра­ца­ваў апан­та­на, з ра­ні­цы да но­чы. Яго ста­ран­ня­мі га­зе­та ста­ла вы­хо­дзіць што­дня на шас­ці па­ло­сах.

Адзін з са­мых бліз­кіх та­ва­ры­шаў Зі­мя­ні­на, які пра­слу­жыў з ім доў­гія га­ды — ад «Пра­вды» да ЦК — Ба­рыс Іва­на­віч Сту­ка­лін ус­па­мі­наў:

«Мне не­звы­чай­на па­шан­ца­ва­ла, што пра­ца­ваць прый­шло­ся ра­зам з Мі­ха­і­лам Ва­сіль­е­ві­чам Зі­мя­ні­ным, ча­ла­ве­кам крыш­таль­най чыс­ці­ні, шчы­рым, доб­рым і спа­гад­ным, не­па­хіс­ным у сва­іх пе­ра­ка­нан­нях. Для мя­не ён быў і за­ста­ец­ца ўва­саб­лен­нем уся­го леп­ша­га, што ёсць у бе­ла­рус­кім на­ро­дзе...»

Акра­мя пра­цы над бя­гу­чы­мі ну­ма­ра­мі га­зе­ты, Міх­вас, як яго за во­чы клі­ка­лі ў рэ­дак­цыі, пра­во­дзіў што­дзён­ныя на­ра­ды рэд­ка­ле­гіі, па­спя­ваў па­пра­ца­ваць з ад­дзе­ла­мі рэ­дак­цыі, пры­маць аў­та­раў, на­вед­валь­ні­каў, удзель­ні­чаць у роз­ных схо­дах, па­ся­джэн­нях і да т.п. Трэ­ба мець на ўва­зе так­са­ма, што ён быў кі­раў­ні­ком Са­ю­за жур­на­ліс­таў СССР. На­груз­ка прос­та-та­кі ней­ма­вер­ная!

«Я шмат чым аба­вя­за­ны яму па-ча­ла­ве­чы, — ус­па­мі­нае Яў­ген Пры­ма­коў, які пра­ца­ваў пад кі­раў­ніц­твам Зі­мя­ні­на ў 1960-х га­дах у га­зе­це «Пра­вда». — На­прык­лад, ха­ця б тым, што ён ка­тэ­га­рыч­на за­пра­ці­віў­ся ўжо пад­рых­та­ва­най рэ­дак­цы­яй ма­ёй ка­ман­дзі­роў­кі на поў­дзень Ара­віі, у пар­ты­зан­скі атрад у Дафа́­ры, які вёў уз­бро­е­ную ба­раць­бу су­праць анг­лі­чан, што ўсё яшчэ кі­ра­ва­лі ў Адэ­не. «Гэ­та за­над­та не­бяс­печ­на, я да­ра­жу та­бой», — та­кія сло­вы Мі­ха­і­ла Ва­сіль­е­ві­ча мя­не кра­ну­лі да глы­бі­ні ду­шы, хоць па-жур­на­лісц­ку ох як ха­це­ла­ся даць ма­тэ­ры­ял у «Пра­вду» з мес­ца ба­ёў».

У 60 га­доў Мі­ха­іл Ва­сіль­е­віч Зі­мя­нін атры­маў ад­ну з най­вы­шэй­шых уз­на­га­род дзяр­жа­вы — За­ла­тую Зор­ку Ге­роя Са­цы­я­ліс­тыч­най Пра­цы. Праз паў­та­ра го­да быў абра­ны на ад­ну з са­мых вы­со­кіх па­сад у кі­ру­ю­чай Ка­му­ніс­тыч­най пар­тыі Са­вец­ка­га Са­ю­за — сак­ра­та­ром яе Цэнт­раль­на­га Ка­мі­тэ­та.

Вя­до­мы дып­ла­мат і на­ву­ко­вец-аф­ры­ка­ніст Ана­толь Анд­рэ­е­віч Гра­мы­ка рас­па­вёў пра сваю су­стрэ­чу з Зі­мя­ні­ным ужо ў якас­ці сак­ра­та­ра ЦК КПСС у сва­ёй кні­зе «Анд­рэй Гра­мы­ка. Ла­бі­рын­ты Крам­ля».

«Мі­ха­іл Ва­сіль­е­віч су­стрэў мя­не ў сва­ёй звы­чай­най стро­гай ма­не­ры. Як у мно­гіх ка­бі­нет­ных ра­бот­ні­каў, твар яго быў по­пель­на-шэ­рым. Гэ­ты не­вы­со­кі ча­ла­век ва­ло­даў, ад­нак, ха­рак­та­рам моц­ным, не­спа­кой­ным і ка­лю­чым. У мі­ну­лым, у га­ды ба­раць­бы з фа­шыз­мам, Зі­мя­нін, вы­яў­ля­ю­чы ад­ва­гу, быў пар­ты­за­нам, не раз гля­дзеў у твар смер­ці. Ві­да­воч­на, лі­чыў, што ад­но гэ­та ро­біць яго бяс­хіб­ным. У сак­ра­та­ры­я­це ён ку­ры­ра­ваў на­ву­ку і гра­мад­скія ар­га­ні­за­цыі. Кі­ра­ваў гэ­тым важ­ным участ­кам са­вец­ка­га жыц­ця жорст­ка і бес­кам­пра­міс­на, быў­шы асаб­лі­ва не­пры­мі­ры­мым да лю­бых ад­хі­лен­няў на прак­ты­цы ад тэ­о­рыі марк­сіз­му-ле­ні­ніз­му, у тых рам­ках, зра­зу­ме­ла, як ён яе сам пры­маў... У цэ­лым Зі­мя­нін мне па­да­баў­ся. Ён шчы­ра пе­ра­жы­ваў за Са­вец­кую ўла­ду і за са­цы­я­лізм. Ён для іх, без­умоў­на, мно­гае зра­біў. З раз­моў з ім у мя­не скла­ла­ся цвёр­дае ўра­жан­не, што Мі­ха­іл Ва­сіль­е­віч асаб­лі­ва пе­ра­жы­ваў за рус­кі на­род, лі­чыў, што яго па­трэ­бы ў дзяр­жа­ве за­да­валь­ня­юц­ца вель­мі не­да­стат­ко­ва. Зі­мя­нін у скла­дзе са­вец­ка­га кі­раў­ніц­тва быў са­праўд­ным ру­са­фі­лам. Але ён, гэ­так жа як і Гра­мы­ка, пра­ца­ваў у сіс­тэ­ме, якая на­скрозь бы­ла пра­сяк­ну­та ду­хам пра­ва­дыр­ства. Гэ­тая сі­ту­а­цыя скоў­ва­ла ўсіх без вы­клю­чэн­ня, у тым лі­ку і яго так­са­ма».

Ус­па­мі­на­ю­чы вяс­ну 1983-га, Мі­ха­іл Ва­сіль­е­віч Зі­мя­нін за­пі­саў у дзён­ні­ку: «Та­ды Анд­ро­паў ска­заў, што мае на­мер увес­ці мя­не ў Па­літ­бю­ро ЦК, але пры ўмо­ве пэў­ных змен у ма­іх па­во­дзі­нах. Ён ка­заў пра гэ­та не раз... Я ад­хі­ліў яго пра­па­но­ву». Упар­тасць Зі­мя­ні­на «спы­ні­ла іх шмат­га­до­вую бес­ка­рыс­лі­вую друж­бу». Праў­да, друж­бу гэ­тую ча­сам азмроч­ва­лі эпі­зо­ды, якія Зі­мя­нін пры­му­шаў ся­бе рас­цэнь­ваць як не­па­збеж­ныя з-за ха­рак­та­ру пра­цы Анд­ро­па­ва на па­са­дзе кі­раў­ні­ка КДБ.

У кра­са­ві­ку 1983-га ад­бы­ла­ся апош­няя гу­тар­ка сам-на­сам двух ста­рых сяб­роў — Мі­ха­і­ла Ва­сіль­е­ві­ча і Юрыя Ула­дзі­мі­ра­ві­ча.

Спа­чат­ку Анд­ро­паў быў на­стро­е­ны ла­год­на.

— Рых­туй­ся, Мі­ша. Пас­ля Пле­ну­ма ЦК атры­ма­еш сус­лаў­скую спад­чы­ну. Па­пра­цу­ем ра­зам. Ха­чу та­бе ска­заць, што мо­жаш раз­ліч­ваць на пад­трым­ку Алі­е­ва. Ты ве­да­еш, ён вя­дзе ў Саў­мі­не транс­парт і са­цы­яль­ную сфе­ру, та­кім чы­нам, на ім і пы­тан­ні куль­ту­ры...

— Юрый Ула­дзі­мі­ра­віч, — не стры­маў­ся і пе­ра­пы­ніў Ге­не­раль­на­га сак­ра­та­ра Зі­мя­нін, — пры ўсёй ма­ёй па­ва­зе да Гей­да­ра Алі­е­ві­ча... Ска­жы мне, ці ра­зум­на бы­ло да­ру­чаць яму, вы­хад­цу з За­каў­каз­зя, пы­тан­ні рус­кай куль­ту­ры?!

Па­віс­ла ня­ём­кая паў­за, якую па­ру­шыў Анд­ро­паў.

— Па­га­во­рым пра ін­шае, Мі­ха­іл Ва­сіль­е­віч, — ці­ха пра­мо­віў ён, гле­дзя­чы ку­дысь­ці ўбок. — Вы ад­каз­ва­е­це за ідэа­ло­гію, за яе чыс­ці­ню. Ці не па­ра за­клі­каць да па­рад­ку на­шых ру­сіс­таў, якія за­рва­лі­ся?

— Ру­сіс­та­мі, Юрый Ула­дзі­мі­ра­віч, як я ра­зу­мею, на­зы­ва­юць на За­ха­дзе спе­цы­я­ліс­таў па рус­кай мо­ве і лі­та­ра­ту­ры, — ня­гуч­на, але цвёр­да ска­заў Зі­мя­нін. — Ка­лі вы ма­е­це на ўва­зе вя­до­мых гіс­то­ры­каў і лі­та­ра­та­раў па­тры­я­тыч­на­га на­прам­ку, «сла­вя­на­фі­лаў», як іх вель­мі ўмоў­на на­зы­ва­юць не­ка­то­рыя на­шы ка­ле­гі, то ха­чу вам да­ла­жыць, што зай­мац­ца іх пе­ра­вы­ха­ван­нем і ўжо тым больш пад­вяр­гаць іх пе­ра­сле­ду або якім-не­будзь па­ка­ран­ням я не маю на­ме­ру. І вам шчы­ра не раю гэ­тым зай­мац­ца.

Вы­пра­ба­валь­на зір­нуў­шы на Зі­мя­ні­на, Анд­ро­паў моўч­кі пад­ня­ўся з-за ста­ла, да­ючы зра­зу­мець, што раз­мо­ва скон­ча­на.

Абран­не Мі­ха­і­ла Ва­сіль­е­ві­ча ў Па­літ­бю­ро не ад­бы­ла­ся. На пра­ця­гу на­ступ­ных ме­ся­цаў Анд­ро­паў і Зі­мя­нін пад­трым­лі­ва­лі пад­крэс­ле­на афі­цый­ныя ад­но­сі­ны.

Уве­ча­ры 21 ліс­та­па­да 1983 г. на служ­бо­вай да­чы Зі­мя­ні­на па­чуў­ся зва­нок тэ­ле­фо­на крам­лёў­скай су­вя­зі.

— Мі­ша, — па­чуў Зі­мя­нін ці­хі тон­кі го­лас Анд­ро­па­ва, — тэ­ле­фа­ную, каб па­він­ша­ваць ця­бе з днём на­ра­джэн­ня. Зда­роўя та­бе, па­жыць даў­жэй.

Анд­ро­паў га­ва­рыў па­воль­на, цяж­ка ды­ха­ю­чы: «Мі­ша, ка­лі змо­жаш, пра­бач мне...». У труб­цы па­чулі­ся час­тыя гуд­кі.

«Да абран­ня Анд­ро­па­ва Генеральным сакратаром, — пі­саў Мі­ха­іл Ва­сіль­е­віч у дзён­ні­ку, — нас звяз­ва­ла даў­няе сяб­роў­ства. Мя­не пры­ваб­лі­ва­лі ў ім жы­вы ро­зум, так­тоў­насць, доб­ра­зыч­лі­васць. Але га­ды пра­цы ў Ка­мі­тэ­це дзярж­бяс­пе­кі рэз­ка змя­ні­лі яго. Ён стаў больш жорст­кім, на­сця­ро­жа­ным, не­пры­мі­ры­мым. Асаб­лі­вых рэ­прэ­сій, праў­да, не да­пус­каў. Не бы­ло ў яго рэ­пу­та­цыі кар­ні­ка.

Пра­ца ў КДБ, з ад­на­го бо­ку, да­ва­ла яму поў­ную ін­фар­ма­цыю пра ўсе не­га­тыў­ныя з'я­вы ў кра­і­не, а з дру­го­га — па­збаў­ля­ла маг­чы­мас­ці на­быць не­аб­ход­ны ад­мі­ніст­ра­цый­на-гас­па­дар­чы во­пыт. Анд­ро­паў прый­шоў да кі­раў­ніц­тва кра­і­най, не ма­ю­чы якас­цяў, які­мі ва­ло­да­лі та­кія вя­до­мыя кі­раў­ні­кі, як Аляк­сей Ка­сы­гін або Дзміт­рый Ус­ці­наў.

Не ха­чу ка­заць пра яго бла­го­га, але я не мог пры­мі­рыц­ца з не­ка­то­ры­мі яго прын­цы­по­вы­мі по­гля­да­мі і пе­ра­ка­нан­ня­мі, што і вы­зна­чы­ла наш кан­чат­ко­вы раз­рыў».

Ха­рак­тэр­на, што Мі­ха­іл Ва­сіль­е­віч ус­трым­лі­ваў­ся ад вы­каз­ван­няў на­конт вер­сіі, якая рас­паў­сю­дзі­ла­ся пас­ля ско­ну Анд­ро­па­ва (пра яго да­чы­нен­не да сы­хо­ду з жыц­ця та­кіх буй­ных па­лі­тыч­ных дзея­чаў, як Фё­дар Ку­ла­коў, Анд­рэй Грэч­ка, Мі­ха­іл Сус­лаў і, на­рэш­це, Ле­а­нід Брэж­неў).

Вя­до­ма, што ў ліс­та­па­дзе 1982 го­да па­ві­нен быў ад­быц­ца Пле­нум ЦК, на якім кі­раў­ніц­тва пар­ты­яй і кра­і­най пе­рай­шло б да Ула­дзі­мі­ра Ва­сіль­е­ві­ча Шчар­біц­ка­га, Пер­ша­га сак­ра­та­ра ЦК Кам­пар­тыі Укра­і­ны. Брэж­не­ву бы­ла пад­рых­та­ва­на га­на­ро­вая па­са­да Стар­шы­ні КПСС. Ка­за­лі, што на гэ­тым Пле­ну­ме Анд­ро­паў пой­дзе ў ад­стаў­ку па ста­не зда­роўя. Сур'­ёз­насць брэж­неў­скіх на­ме­раў па­цвер­дзіў Іван Ва­сіль­е­віч Ка­пі­то­наў, які доў­гія га­ды зай­маў па­са­ду сак­ра­та­ра ЦК КПСС па пы­тан­нях кад­ра­вай па­лі­ты­кі. За два тыд­ні да смер­ці Брэж­неў за­пра­сіў яго ў свой ка­бі­нет і ска­заў: «Ба­чыш гэ­тае крэс­ла? Праз ме­сяц у ім бу­дзе ся­дзець Шчар­біц­кі. Усе кад­ра­выя пы­тан­ні вы­ра­шай з улі­кам гэ­та­га». Гэ­тую вер­сію па­цвер­дзіў у сва­іх ус­па­мі­нах бы­лы Пер­шы сак­ра­тар Мас­коў­ска­га гар­ка­ма пар­тыі Вік­тар Гры­шын. У га­ра­жы асаб­лі­ва­га пры­зна­чэн­ня Дзя­вя­та­га ўпраў­лен­ня КДБ, які аб­слу­гоў­ваў вы­шэй­шых асоб пар­тыі і дзяр­жа­вы, рых­та­ва­ла­ся ма­шы­на для Шчар­біц­ка­га. Але гэ­тым пла­нам, як вя­до­ма, не на­ка­на­ва­на бы­ло спраў­дзіц­ца. Пас­ля рап­тоў­най смер­ці Л.І. Брэж­не­ва 10 ліс­та­па­да 1982 го­да Ге­не­раль­ным сак­ра­та­ром вы­бра­лі Анд­ро­па­ва. За ўсе ме­ся­цы яго зна­хо­джан­ня ва ўла­дзе Ула­дзі­мір Шчар­біц­кі ні ра­зу не пе­ра­сту­піў па­рог анд­ро­паў­ска­га ка­бі­не­та.

«За­ява ста дзе­ся­ці»

На сту­дзень­скім Пле­ну­ме ЦК КПСС 1987 года Мі­ха­іл Ва­сіль­е­віч Зі­мя­нін быў вы­зва­ле­ны ад аба­вяз­каў сак­ра­та­ра ЦК КПСС з кла­січ­най фар­му­лёў­кай — «па ста­не зда­роўя». У гэ­тым вы­пад­ку фар­му­лёў­ка цал­кам ад­па­вя­да­ла рэ­ча­іс­нас­ці. У Мі­ха­і­ла Ва­сіль­е­ві­ча бы­ла цяж­кая фор­ма астмы.

На пра­ця­гу двух га­доў Зі­мя­нін за­ста­ваў­ся ў скла­дзе Цэнт­раль­на­га Ка­мі­тэ­та, па­куль Ге­не­раль­ны сак­ра­тар ЦК КПСС Мі­ха­іл Гар­ба­чоў не ад­ва­жыў­ся па­зба­віц­ца ад вя­лі­кай гру­пы ста­рых ка­му­ніс­таў, якія аказ­ва­лі пэў­ны стры­маль­ны ўплыў на па­лі­ты­ку, якая пра­во­дзі­ла­ся ім і яго най­блі­жэй­шы­мі па­плеч­ні­ка­мі Аляк­санд­рам Якаў­ле­вым і Эду­ар­дам Шэ­вар­на­дзэ.

У кра­са­ві­ку 1989-га Мі­ха­і­ла Ва­сіль­е­ві­ча за­пра­сі­лі на Ста­рую пло­шчу да Гар­ба­чо­ва. У пры­ём­най сак­ра­та­ры­я­та су­стрэ­чы з Ген­еральным сакратаром ча­ка­лі яшчэ дзе­сяць пен­сі­я­не­раў — чле­наў ЦК.

Ста­рыя на пра­ця­гу паў­та­ры га­дзі­ны ўваж­лі­ва слу­ха­лі аб­ця­каль­ныя раз­ва­гі Гар­ба­чо­ва пра сі­ту­а­цыю ў кра­і­не, све­це, пра не­аб­ход­насць аб­наў­лен­ня пар­тый­на­га кі­раў­ніц­тва.

Пер­шым не вы­тры­маў Зі­мя­нін: «Мі­ха­іл Сяр­ге­е­віч, ты пра­ма ска­жы, што ад нас трэ­ба Па­літ­бю­ро? Увес­ці ў ЦК ма­ла­дых? Ка­лі лас­ка. Шмат хто з нас вый­шлі на пен­сію, прось­бы аб вы­зва­лен­ні на­пі­шам. Гэ­та­га ты хо­чаш?»

Гар­ба­чоў быў за­да­во­ле­ны: «Ну, уво­гу­ле вы маю дум­ку зра­зу­ме­лі пра­віль­на».

На на­ступ­ны дзень у Гар­ба­чо­ва са­бра­ла­ся ўжо больш за сот­ню ча­ла­век. Ге­не­раль­ны сак­ра­тар, па­каз­ва­ю­чы на Зі­мя­ні­на і ін­шых удзель­ні­каў уча­раш­няй су­стрэ­чы, аб­вяс­ціў: «Вось адзі­нац­цаць па­ва­жа­ных чле­наў ЦК пра­яві­лі іні­цы­я­ты­ву, так бы мо­віць, для пры­цяг­нен­ня да кі­ра­ван­ня пар­ты­яй ма­ла­дых энер­гіч­ных кад­раў. Для пе­ра­бу­до­вы гэ­та важ­на. А як вы лі­чы­це, та­ва­ры­шы?». «Та­ва­ры­шы» ўсё зра­зу­ме­лі і зда­лі свае ман­да­ты на блі­жэй­шым Пле­ну­ме ЦК. Та­кім чы­нам з ЦК бы­ло вы­ве­дзе­на 110 са­мых во­пыт­ных, за­слу­жа­ных ка­му­ніс­таў.

«За­яву ста дзе­ся­ці» аб скла­дан­ні паў­на­моц­тваў чле­наў ЦК па прось­бе Ге­не­раль­на­га сак­ра­та­ра на­пі­саў Зі­мя­нін. Пас­ля пле­ну­ма Гар­ба­чоў за­пра­сіў да ся­бе Мі­ха­і­ла Ва­сіль­е­ві­ча і па­дзя­ка­ваў яму за пад­трым­ку.

— Ад­но б вам ха­цеў ска­заць на­пры­кан­цы, Мі­ха­іл Сяр­ге­е­віч, — ця­пер на «вы» звяр­нуў­ся да Гар­ба­чо­ва Зімянін. — Больш трэ­ба ду­маць пра рус­кі на­род, бе­раг­чы яго. У ім уся моц дзяр­жа­вы. Па­кла­па­ці­це­ся пра яго...

— Па­ча­кай, па­ча­кай, Мі­хаіл Ва­сіль­е­віч, — за­ўсмі­хаў­ся Гар­ба­чоў, — ды ты, аказ­ва­ец­ца, дзяр­жаў­ны...

На тым раз­мо­ва і скон­чы­ла­ся.

10-21

«Люб­лю маё па­ка­лен­не»

Ма­быць, бы­лі пад­ста­вы пры­лі­чыць М.В. Зі­мя­ні­на да скры­тых аба­рон­цаў так зва­най «Рус­кай пар­тыі» ў Мі­ка­лая Міт­ро­хі­на, аў­та­ра кні­гі «Рус­кая пар­тыя. Рух рус­кіх на­цы­я­на­ліс­таў у СССР. 1953—1985 га­ды». Ду­ма­ец­ца, што наз­ву «Рус­кая пар­тыя», як і па­няц­це «ру­сіс­ты», гіс­то­рыю з цар­скім сер­ві­зам на вя­сел­лі дач­кі Ры­го­ра Ра­ма­на­ва, з за­ла­тым пярс­цён­кам Брэж­не­ва, з не­злі­чо­ны­мі дыя­мен­та­мі яго дач­кі і мно­гія ін­шыя сю­жэ­ты, што вы­клі­ка­юць пра­вед­ны гра­ма­дзян­скі гнеў, ства­ры­лі пту­ша­ня­ты гняз­да Анд­ро­па­ва з Пя­та­га «ідэа­ла­гіч­на­га» ўпраў­лен­ня КДБ СССР.

Для іх та­ям­ні­чая «Рус­кая пар­тыя» бы­ла вель­мі зруч­ным і ёміс­тым ко­шы­кам, ку­ды зваль­ва­лі­ся без раз­бо­ру ўсе па­тры­я­тыч­на на­стро­е­ныя гру­пы або асоб­ныя лю­дзі.

У 1970-я га­ды ў ЦК КПСС лі­та­раль­на хлы­нуў па­ток ліс­тоў, у якіх удзель­ні­кі пад­пол­ля і пар­ты­зан­ска­га ру­ху ў га­ды Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­ны скар­дзі­лі­ся на не­спра­вяд­лі­вае да іх стаў­лен­не ўлад, якія не пры­зна­ва­лі іх за­слуг у ба­раць­бе з фа­шысц­кі­мі аку­пан­та­мі. Асаб­лі­ва шмат скар­гаў пры­хо­дзі­ла з Укра­і­ны. Ім­ёны мно­гіх пад­поль­шчы­каў па мер­ка­ван­нях кан­спі­ра­цыі не за­но­сі­лі­ся ў пар­ты­зан­скія спі­сы, і гэ­та слу­жы­ла пад­ста­вай для ад­мо­вы ў вы­да­чы ве­тэ­ран­скіх па­свед­чан­няў.

На пра­ця­гу трох дзён прад­стаў­ні­кі пар­тый­ных ор­га­наў Укра­і­ны, Бе­ла­ру­сі, шэ­ра­гу аб­лас­цей Ра­сіі, а так­са­ма ва­ен­ныя і чэ­кіс­ты аб­мяр­коў­ва­лі гэ­тую праб­ле­му. На на­ра­дзе, склі­ка­най па іні­цы­я­ты­ве Зі­мя­ні­на, бы­ло вы­ра­ша­на: ка­лі ўдзел у пар­ты­зан­скіх апе­ра­цы­ях і ў пад­пол­лі па­цвяр­джа­ец­ца свед­ка­мі, удзель­нік атрым­лі­вае ад­па­вед­ныя да­ку­мен­ты. Зі­мя­нін пра­па­на­ваў пры­раў­няць пад­поль­шчы­каў да пар­ты­за­наў. Гэ­та­га не бы­ло зроб­ле­на, ня­гле­дзя­чы на шмат­лі­кія зва­ро­ты, ні пры Ста­лі­не, ні пры Хру­шчо­ве. А ба­раць­ба ў пад­пол­лі бы­ла не менш ры­зы­коў­най, чым біт­вы ў пар­ты­зан­скіх атра­дах, і час­та за­кан­чва­ла­ся гі­бел­лю пад­поль­шчы­каў у фа­шысц­кіх за­сцен­ках.

Пер­ша­па­чат­ко­ва Мі­ха­іл Сус­лаў ус­пры­няў гэ­тую пра­па­но­ву з су­мнен­нем: «Мі­ша, а не атры­ма­ем мы ў вы­ні­ку ты­сяч сто лі­па­вых пар­ты­за­наў?».

— Вы­клю­чыць та­кую ве­ра­год­насць нель­га, за­тое міль­ё­ны, на­рэш­це, ад­чу­юць спра­вяд­лі­вае да ся­бе стаў­лен­не. Ім бу­дзе чым га­на­рыц­ца, бу­дзе што рас­ка­заць уну­кам, — ад­ка­заў Зі­мя­нін.

Да го­на­ру Сус­ла­ва, ён ва­гаў­ся ня­доў­га. Да­ла­жыў Брэж­не­ву, а той ад­ра­зу даў зго­ду.

За два га­ды на­пру­жа­най пра­цы пар­тый­цаў, ва­ен­ных, чэ­кіс­таў коль­касць удзель­ні­каў пар­ты­зан­ска­га ру­ху ва Укра­і­не па­вя­лі­чы­ла­ся на міль­ён і скла­ла паў­та­ра міль­ё­на ча­ла­век. Да ра­дас­ці сва­ёй атры­ма­лі па­свед­чан­ні сот­ні ты­сяч зма­га­роў з фа­шыз­мам у Ра­сіі і шмат­па­кут­най Бе­ла­ру­сі, якая стра­ці­ла ў вай­не больш за тры з па­ло­вай міль­ё­ны сва­іх гра­ма­дзян, кож­на­га трэ­ця­га...

Баць­ка быў шчас­лі­вы, ка­лі яго за­пра­сі­лі ўдзель­ні­чаць у пад­рых­тоў­цы збор­ні­ка «Жы­вая па­мяць», пры­све­ча­на­га пя­ці­дзе­ся­ці­год­дзю Вя­лі­кай Пе­ра­мо­гі. Ар­ты­кул Зі­мя­ні­на як ад­на­го з ар­га­ні­за­та­раў пар­ты­зан­ска­га ру­ху ад­кры­ваў раз­дзел да­ку­мен­таль­ных свед­чан­няў пра ўсе­на­род­ную ба­раць­бу з ня­мец­ка-фа­шысц­кі­мі за­хоп­ні­ка­мі. Ён па­спеў уба­чыць сваю пра­цу на­дру­ка­ва­най.

Асаб­лі­ва вост­ра ўсве­дам­ля­ю­чы хут­ка­цеч­насць ад­ве­дзе­на­га яму ча­су, Мі­ха­іл Ва­сіль­е­віч Зі­мя­нін спя­шаў­ся вы­ка­заць на па­пе­ры са­мае важ­нае з та­го, што ён, пакутуючы на­ча­мі ад раз­ва­жан­няў, якія пе­ра­паў­ня­лі яго, цвёр­да вы­зна­чыў для ся­бе ў кан­цы жыц­ця:

«Я шмат у чым грэш­ны. Шмат ча­го не зра­біў. Шмат пра што не ду­маў. Шмат у чым па­мы­ляў­ся. Да­пус­ціў шмат па­мы­лак. Су­ця­шае толь­кі тое, што заў­сё­ды ста­ра­ўся сум­лен­на слу­жыць Ра­дзі­ме. З гэ­тым і па­мру!

Люб­лю маё па­ка­лен­не, не­ка­лі ма­гут­нае, а ця­пер яно на­гад­вае вы­се­ча­ны лес. Нам вы­паў го­нар пра­ца­ваць і зма­гац­ца на пра­ця­гу боль­шай част­кі ады­хо­дзя­ча­га двац­ца­та­га ста­год­дзя, па ма­ім ра­зу­мен­ні, ад­на­го з са­мых су­пя­рэч­лі­вых пе­ры­я­даў у жыц­ці ўся­го ча­ла­вец­тва».

Та­кі апош­ні за­піс у баць­ка­вым дзён­ні­ку.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

​Як абараніць сябе ад кардыялагічных праблем у халодны перыяд?

​Як абараніць сябе ад кардыялагічных праблем у халодны перыяд?

Менавіта зімой павялічваецца колькасць інфарктаў і павышаецца артэрыяльны ціск.

Культура

Успаміны пра Яўгенію Янішчыц

Успаміны пра Яўгенію Янішчыц

Піша Зіновій Прыгодзіч.

Грамадства

У 2023 годзе з'явяцца квоты на рабочыя месцы для людзей з інваліднасцю

У 2023 годзе з'явяцца квоты на рабочыя месцы для людзей з інваліднасцю

У Беларусі на сённяшні дзень звыш 570 тысяч чалавек маюць інваліднасць.

Грамадства

АЭС у Астраўцы гатова да імітацыі работы ядзернага рэактара

АЭС у Астраўцы гатова да імітацыі работы ядзернага рэактара

Першы энергаблок Беларускай АЭС гатовы на 95 %, другі — на 70 %.