Вы тут

Што рабіць з дамамі, якія пустуюць?


Па­ды­хо­ды роз­ныя і не заў­сё­ды пра­віль­ныя

Гро­дзен­скім аб­лас­ным Са­ве­там дэ­пу­та­таў з юрыс­та­мі рас­пра­ца­ва­ны і на­кі­ра­ва­ны ва ўсе ра­ё­ны пе­ра­лік па­кро­ка­вых дзе­ян­няў па рэа­лі­за­цыі па­тра­ба­ван­няў Ука­за Прэ­зі­дэн­та Бе­ла­ру­сі ад 23 лю­та­га 2012 го­да № 100 «Аб ме­рах па ўдас­ка­на­лен­ні ўлі­ку і ска­ра­чэн­ні коль­кас­ці пус­ту­ю­чых і ста­рых да­моў у сель­скай мяс­цо­вас­ці».

14-10

Гэ­та тэ­ма ня­даў­на аб­мяр­коў­ва­ла­ся на аб­лас­ным се­мі­на­ры з удзе­лам кі­раў­ні­коў ра­ён­ных і сель­скіх Са­ве­таў, юры­дыч­ных, пра­ва­ахоў­ных і кант­роль­ных ор­га­наў.

— Ня­гле­дзя­чы на не­ка­то­рыя зру­хі ў рэа­лі­за­цыі Ука­за № 100, асаб­лі­ва ў апош­ні час, ёсць цэ­лы шэ­раг не­да­пра­цо­вак і праб­лем, — лі­чыць Ігар ЖУК, стар­шы­ня Гро­дзен­ска­га аб­лас­но­га Са­ве­та дэ­пу­та­таў.— Вя­до­ма, ёсць скла­да­нас­ці аб'­ек­тыў­на­га ха­рак­та­ру, ся­род якіх — по­шук спад­чын­ні­каў пус­ту­ю­чых да­моў і ра­бо­та з імі. Але ў пер­шую чар­гу ана­ліз сі­ту­а­цыі па­каз­вае, што не ўсе ка­мі­сіі, ство­ра­ныя пры рай­вы­кан­ка­мах (згод­на з па­тра­ба­ван­ня­мі гэ­та­га да­ку­мен­та), пра­цу­юць эфек­тыў­на і сіс­тэм­на па вы­яў­лен­ні пус­ту­ю­чых ста­рых да­моў, па за­ня­сен­ні іх у рэ­гістр. Не на­ла­джа­ны дак­лад­ны і аб'­ек­тыў­ны ўлік не­за­се­ле­ных да­моў. Ста­тыс­ты­ка ў нас «куль­гае». Ка­лі ня­даў­на гэ­тае пы­тан­не раз­гля­да­ла­ся на на­ра­дзе ў стар­шы­ні абл­вы­кан­ка­ма, то не­ка­то­рыя звест­кі з ра­ё­наў ака­за­лі­ся да­во­лі су­мніў­ны­мі. А ка­лі ня­ма аб'­ек­тыў­най ін­фар­ма­цыі з мес­цаў, то праб­ле­ма­тыч­на ў цэ­лым пра­ана­лі­за­ваць сі­ту­а­цыю. На ўзроў­ні ра­ё­наў ня­ма адзі­на­га ал­га­рыт­му і ка­ар­ды­на­цыі па ра­бо­це з Ука­зам № 100. У кож­ным — свая сіс­тэ­ма. Мо­жа, неш­та і мае пра­ва на жыц­цё. Але, мяр­кую, па­він­ны быць і адзі­ныя па­ды­хо­ды, стан­дар­ты.

На гэ­та і скі­ра­ва­ны пе­ра­лік па­кро­ка­вых дзе­ян­няў па рэа­лі­за­цыі па­тра­ба­ван­няў Ука­за № 100, які ёсць у рас­па­ра­джэн­ні кож­на­га ра­ё­на Гро­дзен­шчы­ны. Там дак­лад­на рас­пі­са­на, хто за што ад­каз­вае, што і ў якія тэр­мі­ны ро­біць. Па­чы­на­ю­чы ад аб­сле­да­ван­ня тэ­ры­то­рыі з мэ­тай вы­яў­лен­ня ста­рых да­моў, і да­лей па ўсіх на­ступ­ных пра­цэ­ду­рах.

Во­пы­там ра­бо­ты з пус­ту­ю­чы­мі да­ма­мі па­дзя­ліў­ся стар­шы­ня На­ва­груд­ска­га ра­ён­на­га Са­ве­та дэ­пу­та­таў Сяр­гей МІ­ША­РЫН. Гэ­та праб­ле­ма для ра­ё­на вель­мі сур'­ёз­ная, бо з 11 ты­сяч 319 да­моў 4 ты­ся­чы 700 — ста­рыя і пус­ту­ю­чыя. І ра­бо­та тут на­пе­ра­дзе вя­ліз­ная.

Па-пер­шае, на мес­цы ста­ра­юц­ца пе­ра­ка­наць ці пры­му­сіць улас­ні­ка на­во­дзіць па­ра­дак у сва­ім до­ма­ўла­дан­ні, гля­дзець за сва­ёй ма­ё­мас­цю. Гэ­та са­мы ма­ла­за­трат­ны ва­ры­янт у фі­нан­са­вым пла­не. Толь­кі за 10 ме­ся­цаў мі­ну­ла­га го­да на На­ва­груд­чы­не ўда­ло­ся пе­ра­ка­наць 51 улас­ні­ка ў тым, што яны ма­юць не толь­кі пра­вы, але і аба­вяз­кі ў да­чы­нен­ні да сва­ёй улас­нас­ці, і па­він­ны пра­ца­ваць з ёй. І гэ­тыя да­мы пры­ве­дзе­ны ў на­леж­ны па­ра­дак.

Дру­гі кі­ру­нак — гэ­та ра­бо­та з людзь­мі, якія не жа­да­юць вы­кон­ваць свае аба­вяз­кі ўлас­ні­ка до­ма. У та­кім вы­пад­ку про­сяць ча­ла­ве­ка пісь­мо­ва ад­мо­віц­ца ад гэ­тай улас­нас­ці (рас­піс­кі за­хоў­ва­юц­ца ў сель­вы­кан­ка­ме) і по­тым зай­ма­юц­ца зно­сам ста­ро­га до­ма. За пе­ры­яд дзе­ян­ня Ука­за № 100 ужо ўда­ло­ся знес­ці больш за 500 да­моў, якія ства­ра­лі не­пры­гляд­ны вы­гляд гэ­тым тэ­ры­то­ры­ям. Най­больш пра­ца­ём­кі пра­цэс — афарм­лен­не да­ку­мен­таў для ўня­сен­ня до­ма ў рэ­гістр, пас­ля — у суд і по­тым — пе­ра­да­ча пус­ту­ю­ча­га до­ма ад­мі­ніст­ра­цый­на-тэ­ры­та­ры­яль­най адзін­цы. Гэ­та най­больш за­трат­ны ме­ха­нізм, але без яго не абы­сці­ся, бо не кож­на­га ча­ла­ве­ка мож­на пе­ра­ка­наць зай­мац­ца сва­ёй пры­ват­най улас­нас­цю.

Пры­чым трэ­ба кла­па­ціц­ца не толь­кі пра дэ­ман­таж па­бу­доў, але і пра раз­бор­ку пад­мур­ка, знос дрэў на пры­ся­дзіб­ным участ­ку, каб гэ­тую тэ­ры­то­рыю мог вы­ка­рыс­таць сель­гас­ка­а­пе­ра­тыў. За мі­ну­лы год та­кім чы­нам уда­ло­ся ўцяг­нуць у гас­па­дар­чы аба­рот больш за 120 гек­та­раў зям­лі, па­ве­да­міў Сяр­гей Мі­ша­рын.

Ра­зам з тым ма­ні­то­рынг Ка­мі­тэ­та дзяр­жаў­на­га кант­ро­лю і пра­ку­ра­ту­ры свед­чыць, што да­лё­ка не ўсю­ды гэ­тыя праб­ле­мы вы­ра­ша­юц­ца свое­ча­со­ва і гра­мат­на. Зда­ра­ец­ца, дом пус­туе ча­ты­ры га­ды, перш чым у да­чы­нен­ні да яго неш­та па­чы­на­юць ра­біць. Не на­кі­роў­ва­юц­ца прад­пі­сан­ні ўлас­ні­кам — з па­тра­ба­ван­нем на­вес­ці ў да­мах па­ра­дак. У мно­гіх сель­са­ве­тах не вя­дзец­ца пла­на­мер­ная ра­бо­та па аб­сле­да­ван­ні ста­ну жы­лых да­моў, па іх уклю­чэн­ні ў рэ­гістр улі­ку пус­ту­ю­чых до­ма­ўла­дан­няў. Пра бяз­дзе­ян­не ад­па­вед­ных ка­мі­сій свед­чыць тое, што іх склад не мя­няў­ся з мо­ман­ту ўтва­рэн­ня. Хоць мно­гія чле­ны ка­мі­сій на сва­іх па­са­дах ужо не пра­цу­юць.

— Указ № 100 пры­маў­ся не для та­го, каб мак­сі­маль­на за­бяс­пе­чыць пра­вы ней­кіх маг­чы­мых спад­чын­ні­каў, а каб на­вес­ці па­ра­дак у на­се­ле­ных пунк­тах, — ка­жа Аляк­сандр СА­ДАЎ­НІ­ЧЫ, пер­шы на­мес­нік стар­шы­ні Ка­мі­тэ­та дзяр­жаў­на­га кант­ро­лю Гро­дзен­скай воб­лас­ці.— І ацэн­ка ра­бо­ты ор­га­наў мяс­цо­вай ула­ды бу­дзе да­вац­ца перш за ўсё зы­хо­дзя­чы з гэ­та­га. Не трэ­ба ба­яц­ца: а рап­там зной­дзец­ца ней­кі спад­чын­нік? Сён­ня пра­пі­са­ны па­кро­ка­выя ме­ры ў да­чы­нен­ні да пус­ту­ю­чых да­моў, і ка­лі дак­лад­на вы­ка­наць усе пра­цэ­ду­ры, то ні­хто не змо­жа прад'­явіць прэ­тэн­зіі. Трэ­ба мэ­та­на­кі­ра­ва­на дзей­ні­чаць згод­на з маг­чы­мас­ця­мі, якія пра­да­стаў­ле­ны Ука­зам № 100. Ка­лі трэ­ба — бу­дзем уно­сіць пра­па­но­вы па ней­кіх зме­нах, каб сель­вы­кан­ка­мам бы­ло пра­сцей пра­ца­ваць.

Ба­рыс ПРА­КОП­ЧЫК.

Будзь у кур­се!

Але­на ЮР­ГЕЛЬ, пер­шы на­мес­нік на­чаль­ні­ка га­лоў­на­га ўпраў­лен­ня юс­ты­цыі Гро­дзен­ска­га абл­вы­кан­ка­ма:

— Улас­ні­кі жы­лых да­моў аба­вя­за­ны ўтрым­лі­ваць іх у па­рад­ку, са­чыць і кла­па­ціц­ца пра сваю ма­ё­масць. Гэ­та да­ты­чыц­ца і фа­са­даў, і вы­ка­нан­ня са­ні­тар­ных, тэх­ніч­ных нор­маў, і доб­ра­ўпа­рад­ка­ван­ня сва­іх тэ­ры­то­рый. Але, як свед­чыць прак­ты­ка, не ўсе ра­зу­ме­юць свае аба­вяз­кі і не ве­да­юць аб ад­каз­нас­ці за іх іг­на­ра­ван­не. Больш за тое, не ўсе імк­нуц­ца да­ку­мен­таль­на афор­міць свае пра­вы ўлас­ні­ка.

Улас­ні­ку жы­ло­га до­ма трэ­ба ве­даць на­ступ­нае:

Ка­лі ён сам вы­ка­рыс­тоў­ваў гэ­ты дом для пра­жы­ван­ня ў су­куп­нас­ці менш за 1 ме­сяц у ка­лян­дар­ным го­дзе на пра­ця­гу 3‑х га­доў за­пар аль­бо не вы­ка­рыс­тоў­ваў та­кі дом для пра­жы­ван­ня асо­бы, якая мае пра­ва ім ка­рыс­тац­ца;

ка­лі не па­даў у вы­ка­наў­чы ка­мі­тэт пяр­віч­на­га тэ­ры­та­ры­яль­на­га ўзроў­ню пісь­мо­вае па­ве­дам­лен­не аб на­ме­ры вы­ка­рыс­тоў­ваць та­кі дом для пра­жы­ван­ня, — та­кія аб­ста­ві­ны фак­тыч­на пры­раў­ноў­ва­юц­ца да ад­мо­вы ад пра­ва ўлас­нас­ці на яго.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».