Вы тут

Снайперы эфіру


Ад­ны на­зы­ва­юць іх «ін­тэ­ле­ктам» бе­ла­рус­кай ар­міі, ін­шыя — снай­пе­ра­мі эфі­ру. І са­праў­ды, іх по­ле бою — эфір, а зброя — элект­ра­маг­ніт­нае вы­пра­мень­ван­не. Спе­цы­я­ліс­ты ра­дыё­элект­рон­най ба­раць­бы — на ва­гу зо­ла­та. Вы­со­ка­аду­ка­ва­ныя, тэх­ніч­на пад­рых­та­ва­ныя, кем­лі­выя, яны здоль­ны ў лю­бы мо­мант вы­явіць ра­дыё­пе­ра­шко­ду або, на­ад­ва­рот, ства­рыць яе, каб дэз­ары­ен­та­ваць пра­ціў­ні­ка.

14-19

Во­пыт апош­ніх вой­наў і ўзбро­е­ных кан­флік­таў па­ка­заў, што ра­дыё­элект­рон­ная ба­раць­ба — не­ад'­ем­ная част­ка шмат­лі­кіх апе­ра­цый і ба­я­вых дзе­ян­няў са­ма­га роз­на­га маш­та­бу. Без ра­дыё­элект­рон­ных срод­каў нель­га ўя­віць і мір­нае жыц­цё. Дзя­ку­ю­чы ім, мы сён­ня мо­жам аб­мень­вац­ца ін­фар­ма­цы­яй на лю­бых ад­лег­лас­цях, у роз­ных умо­вах. Чым яшчэ мы аба­вя­за­ны раз­віц­цю ра­дыё­элект­рон­ных срод­каў ба­раць­бы і ча­му без іх не­маг­чы­ма ўя­віць су­час­ную ар­мію, рас­ка­заў на­чаль­нік упраў­лен­ня ра­дыё­элект­рон­най ба­раць­бы Ге­не­раль­на­га шта­ба Уз­бро­е­ных Сіл Бе­ла­ру­сі пал­коў­нік Ігар ДА­НІЛЬ­ЧЫК.

— Ігар Іва­на­віч, ра­дыё­элект­рон­ная ба­раць­ба лі­чыц­ца да­во­лі ма­ла­дым на­прам­кам у ва­ен­най спра­ве. Ад­нак пер­шыя пры­кла­ды вя­дзен­ня ра­дыё­раз­вед­кі і ства­рэн­ня ра­дыё­пе­ра­шкод ад­но­сяц­ца да та­го ча­су, ка­лі ў ар­міі па­ча­лі ка­рыс­тац­ца ра­дыё... Дык з ча­го ўсё па­чы­на­ла­ся?

— Ра­дыё­элект­рон­ная ба­раць­ба як від про­ці­бор­ства з'я­ві­ла­ся ад­ра­зу пас­ля ства­рэн­ня ра­дыё­су­вя­зі. Ка­лі ка­заць пра больш глы­бо­кія ка­ра­ні, то на­ват Са­ла­вей-раз­бой­нік быў спе­цы­я­ліс­там па ра­дыё­элект­рон­най ба­раць­бе: яго свіст аглу­шаў усіх на­во­кал, чым уво­дзіў у пад­ман. Ка­лі сур'­ёз­на, то пер­шая згад­ка пра маг­чы­мас­ці ра­дыё­элект­рон­най ба­раць­бы ад­но­сіц­ца да рус­ка-япон­скай вай­ны, ка­лі ра­сій­скія спе­цы­я­ліс­ты ажыц­ця­ві­лі за­глу­шэн­не срод­каў ра­дыё­су­вя­зі япон­цаў. Ка­лі ка­заць пра нас і больш су­час­ны кан­тэкст, то ў якас­ці пры­кла­ду не­аб­ход­на раз­гля­даць па­дзеі Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­ны. У гэ­ты пе­ры­яд спе­цы­я­лі­за­ва­ныя срод­кі на­ўмыс­на вы­ка­рыс­тоў­ва­лі­ся для та­го, каб глу­шыць срод­кі ра­дыё­су­вя­зі на по­лі пра­ціў­ні­ка. У 1942 го­дзе ў су­вя­зі з па­дзея­мі на Ста­лін­град­скай біт­ве бы­лі ство­ра­ны пер­шыя асоб­ныя во­ін­скія час­ці — ра­дыё­ды­ві­зі­ё­ны асаб­лі­ва­га пры­зна­чэн­ня. У той на­пру­жа­ны мо­мант аца­ні­лі маг­чы­мас­ці срод­каў ра­дыё­элект­рон­най ба­раць­бы. Ме­на­ві­та з тых ча­соў мы і вя­дзём ад­лік фар­мі­ра­ван­ня вой­скаў ра­дыё­элект­рон­най ба­раць­бы ва Уз­бро­е­ных Сі­лах та­ды яшчэ Са­вец­ка­га Са­ю­за, а ця­пер — не­за­леж­най Бе­ла­ру­сі.

— Ро­ля ра­дыё­элект­рон­най ба­раць­бы і аба­ро­ны ў су­тыч­цы з пра­ціў­ні­кам па­ста­ян­на ўзрас­тае. Яе эфек­тыў­насць, у па­раў­на­нні з ін­шы­мі срод­ка­мі вя­дзен­ня ба­я­вых дзе­ян­няў, — на­ві­да­во­ку. А якія функ­цыі яна вы­кон­вае ў мір­ны час?

— Па­ча­так XXІ ста­год­дзя — пік раз­віц­ця ін­фар­ма­цый­ных тэх­на­ло­гій. Гэ­та на­зі­рае кож­ны ча­ла­век, зна­хо­дзя­чы­ся ў ся­бе ў ха­це, ква­тэ­ры, офі­се. Ка­лі ўспом­ніць 80-90-я га­ды мі­ну­ла­га ста­год­дзя, то мак­сі­мум, што бы­ло ў на­шых гра­ма­дзян, — тэ­ле­ві­зар і ра­дыё­пры­ём­нік. Сён­ня ж мы ўсе ка­рыс­та­ем­ся кам­п'ю­та­ра­мі, ноў­тбу­ка­мі, га­джэ­та­мі, ін­шы­мі элект­рон­ны­мі срод­ка­мі. Ча­сам за­ўва­жа­ем, што кар­цін­ка на тэ­ле­ба­чан­ні «плы­ве» або па­ру­ша­ец­ца якасць су­вя­зі. Вя­до­ма, гэ­та пе­ра­шко­ды. Яны дзе­ляц­ца на на­ту­раль­ныя і штуч­ныя. На­ша сіс­тэ­ма зай­ма­ец­ца ства­рэн­нем апош­ніх. Ад­нак гэ­та ад­бы­ва­ец­ца пры пэў­ных умо­вах. У асноў­ным мы ў ад­ка­зе за тое, каб на­шы срод­кі ра­дыё­элект­рон­най ба­раць­бы не пе­ра­шка­джа­лі на­сель­ніц­тву ка­рыс­тац­ца пры­ла­да­мі су­вя­зі, а так­са­ма не аказ­ва­лі ўздзе­ян­ня на ана­ла­гіч­ныя срод­кі гра­ма­дзян­ска­га сек­та­ра эка­но­мі­кі. Та­кім чы­нам, пер­шая на­ша за­да­ча — за­бяс­пе­чыць ра­дыё­элект­рон­ную аба­ро­ну аса­біс­тых срод­каў, дру­гая — ажыц­ця­віць элект­рон­нае за­глу­шэн­не срод­каў вір­ту­аль­на­га пра­ціў­ні­ка. Ін­фар­ма­цый­ныя тэх­на­ло­гіі да­зво­лі­лі нам быць знач­на блі­жэй адзін да ад­на­го, але гэ­та пры­вя­ло і да ўзнік­нен­ня но­вых па­гроз. Та­му як­раз у мір­ны час асаб­лі­ва вост­ра ста­іць пы­тан­не ра­дыё­элект­рон­най аба­ро­ны.

— Раз­віц­цё срод­каў ра­дыё­элект­рон­най ба­раць­бы шчыль­на звя­за­на з на­ву­ко­ва-тэх­ніч­ным пра­грэ­сам. На якім уз­роў­ні ў гэ­тай сфе­ры на­ла­джа­на ўза­е­ма­дзе­ян­не ар­міі і на­ву­кі?

— Раз­віц­цё срод­каў ра­дыё­элект­рон­най ба­раць­бы ідзе ў на­гу з ча­сам, ад­нак за­ле­жыць ад удас­ка­на­лен­ня сіс­тэм су­вя­зі. Як толь­кі сіс­тэ­мы су­вя­зі па­ка­ра­юць но­выя ру­бя­жы, вы­хо­дзяць на больш вы­со­кія дыя­па­зо­ны час­тот — раз­ві­ва­юц­ца і срод­кі ра­дыё­элект­рон­най ба­раць­бы. Тыя прад­пры­ем­ствы дзяр­жаў­на­га ва­ен­на-пра­мыс­ло­ва­га ка­мі­тэ­та, якія зай­ма­юц­ца рас­пра­цоў­кай і ства­рэн­нем но­вых ра­дыё­элект­рон­ных срод­каў, у тым лі­ку ажыц­цяў­ля­юць за­ка­зы і для ўпраў­лен­ня ра­дыё­элект­рон­най ба­раць­бы Ге­не­раль­на­га шта­ба. Ма­гу з усёй ад­каз­нас­цю за­явіць: ай­чын­ная пра­мыс­ло­васць здоль­ная ства­раць су­час­ную тэх­ні­ку і ўзбра­ен­не. На­шы во­ін­скія час­ці асна­шча­юц­ца са­мы­мі су­час­ны­мі аў­та­ма­ты­за­ва­ны­мі сіс­тэ­ма­мі кі­ра­ван­ня, ства­ра­юц­ца но­выя срод­кі за­глу­шэн­ня ра­дыё­пе­ра­шкод. І з кож­ным ра­зам срод­кі ра­дыё­элект­рон­най ба­раць­бы па­він­ны быць шы­рэй­ша­га дыя­па­зо­ну, ва­ло­даць маг­чы­мас­цю пра­ца­ваць з боль­шай коль­кас­цю сіг­на­лаў... І на­ту­раль­на, на­ша на­ву­ка пра­цуе на тое, каб гэ­тыя сіг­на­лы мож­на бы­ло рас­па­знаць, ідэн­ты­фі­ка­ваць і ства­рыць та­кія пе­ра­шко­ды, каб вы­клю­чыць вы­ка­ры­стан­не срод­каў су­вя­зі. Дзя­ку­ю­чы рас­пра­цоў­кам на­шых на­ву­коў­цаў, сён­ня за­мест дзвюх-трох стан­цый ра­дыё­пе­ра­шкод, якія ра­ней вы­ка­рыс­тоў­ва­лі­ся, каб за­крыць увесь дыя­па­зон, ужо да­стат­ко­ва ад­ной.

14-27

— Тэх­ні­ка ра­дыё­элект­рон­най ба­раць­бы за­ся­родж­вае ў са­бе ўсе су­час­ныя тэх­на­ло­гіі... Якія най­ноў­шыя ўзо­ры ста­яць на ўзбра­ен­ні бе­ла­рус­кай ар­міі?

— Ін­тэр­нэт-пра­сто­ра, як ад­на з асноў­ных фор­маў су­час­ных тэх­на­ло­гій, аб'­яд­на­ла ўвесь зям­ны шар. І не ўліч­ваць гэ­та­га нель­га, асаб­лі­ва ў вой­нах і кан­флік­тах бу­ду­чы­ні. Ін­тэр­нэт на по­лі бою — ужо су­час­насць. Ця­пер не сал­дат бу­ду­чы­ні, а сал­дат су­час­нас­ці ка­рыс­та­ец­ца на по­лі бою ра­дыё­стан­цы­яй, якая пра­цуе ў шы­ро­кім дыя­па­зо­не час­тот, пры гэ­тым пе­рад­ае не толь­кі га­ла­са­вую ін­фар­ма­цыю, а і ліч­ба­выя да­ныя, да­зва­ляе ка­рыс­тац­ца так­тыч­ным ін­тэр­нэ­там. Маг­чы­мас­ці сён­няш­ня­га вай­скоў­ца мо­гуць быць бяз­меж­ны­мі — дзя­ку­ю­чы тым на­він­кам, якія пра­па­ноў­вае су­свет­ная пра­мыс­ло­васць. І мы не спы­ня­ем­ся на да­сяг­ну­тым. Сё­ле­та мы за­вяр­шы­лі дзяр­жаў­ныя вы­пра­ба­ван­ні двух аб­са­лют­на но­вых узо­раў уз­бра­ен­ня і ва­ен­най тэх­ні­кі. Гэ­та но­вы аў­та­ма­ты­за­ва­ны ка­манд­ны пункт пал­ка і но­вая стан­цыя ра­дыё­пе­ра­шкод УКХ-ра­дыё­су­вя­зі з па­шы­ра­ным дыя­па­зо­нам і па­вя­лі­ча­ны­мі маг­чы­мас­ця­мі. Яны ўні­каль­ныя, і ана­ла­гаў ім, па сут­нас­ці, ні­дзе ў све­це ня­ма. Больш за тое, гэ­тыя ўзо­ры не­ўза­ба­ве бу­дуць па­стаў­ле­ны на се­рый­ную вы­твор­часць і, па­чы­на­ю­чы з на­ступ­на­га го­да, ста­нуць па­сту­паць у вой­скі. У на­ступ­ным го­дзе яшчэ адзін узор па­ды­хо­дзіць да дзяр­жаў­ных вы­пра­ба­ван­няў. Та­кім чы­нам, мы і да­лей бу­дзем пра­цяг­ваць пе­ра­ўзбра­ен­не, за­бяс­печ­ва­ю­чы Уз­бро­е­ныя Сі­лы но­вы­мі ўзо­ра­мі.

— Спе­цы­я­ліс­таў ра­дыё­элект­рон­най ба­раць­бы на­зы­ва­юць «ін­тэ­ле­ктам» бе­ла­рус­кай ар­міі. Дзе «ку­юць» та­кія каш­тоў­ныя кад­ры?

— У вой­сках ра­дыё­элект­рон­най ба­раць­бы слу­жаць звы­чай­ныя гра­ма­дзя­не, якія атры­ма­лі ад­па­вед­ную пад­рых­тоў­ку, ква­лі­фі­ка­цыю. Як пра­ві­ла, яны за­кан­чва­юць на­шы ва­ен­ныя і гра­ма­дзян­скія ВНУ. Пад­рых­тоў­кай не­па­срэд­на спе­цы­я­ліс­таў у гэ­тай сфе­ры зай­ма­ец­ца Ва­ен­ная ака­дэ­мія Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь. Асно­вы май­стэр­ства юна­кі спа­сці­га­юць на фа­куль­тэ­це ва­ен­най раз­вед­кі. Акра­мя та­го, мы заў­сё­ды ра­ды пры­няць у свае шэ­ра­гі спе­цы­я­ліс­таў род­нас­ных пра­фе­сій. Вель­мі цэ­няц­ца ў нас спе­цы­я­ліс­ты, якіх рых­туе Бе­ла­рус­кі дзяр­жаў­ны ўні­вер­сі­тэт ін­фар­ма­ты­кі і ра­дыё­элект­ро­ні­кі. Больш дэ­та­лё­ва ма­ла­дыя лю­дзі спа­сці­га­юць пра­фе­сію на мес­цах, па­коль­кі на­менк­ла­ту­ра са­міх срод­каў да­во­лі вя­лі­кая і за­сво­іць яе толь­кі тэ­а­рэ­тыч­на бы­вае вель­мі скла­да­на. Што­год мы ана­лі­зу­ем пад­рых­тоў­ку на­шых спе­цы­я­ліс­таў, якія ацэнь­ва­юц­ца па ран­жы­ру клас­нас­ці. Да­рэ­чы, коль­касць вай­скоў­цаў пер­ша­га кла­са і май­строў з кож­ным го­дам рас­це. На­шы спе­цы­я­ліс­ты вель­мі за­па­тра­ба­ва­ныя і ў гра­ма­дзян­скім жыц­ці.

— На якім уз­роў­ні на­ла­джа­на су­пра­цоў­ніц­тва на­шых Уз­бро­е­ных Сіл з ін­шы­мі дзяр­жа­ва­мі ў га­лі­не ра­дыё­элект­рон­най ба­раць­бы?

— У нас скла­лі­ся доб­рыя ад­но­сі­ны з усі­мі ўзбро­е­ны­мі сі­ла­мі — удзель­ні­ка­мі АДКБ. Што­год на пла­на­вай асно­ве мы ажыц­цяў­ля­ем рэ­гу­ляр­ныя су­стрэ­чы, дзе аб­мяр­коў­ва­ем праб­ле­мы, якія ўзні­ка­юць, дзе­лім­ся сва­ім во­пы­там. Пры зно­сі­нах мы па­шы­ра­ем свой све­та­по­гляд, па­коль­кі праб­ле­мы ў мно­гім па­доб­ныя, як і по­гля­ды на іх вы­ра­шэн­не. Больш глы­бо­кая ін­тэ­гра­цыя ў нас скла­ла­ся з Уз­бро­е­ны­мі Сі­ла­мі Ра­сій­скай Фе­дэ­ра­цыі. На­шы афі­цэ­ры ўдзель­ні­ча­юць на іх тэ­ры­то­рыі ў кон­кур­сах па па­ля­вой вы­вуч­цы, бя­руць удзел у су­мес­ных ву­чэн­нях. Свое­асаб­лі­вым вы­пра­ба­ван­нем для нас ста­не на­ступ­ны год, на які за­пла­на­ва­на буй­ное ву­чэн­не «Шчыт Са­ю­за — 2015», дзе бу­дуць удзель­ні­чаць як во­ін­скія час­ці, так і ор­га­ны кі­ра­ван­ня ра­дыё­элект­рон­най ба­раць­бы Бе­ла­ру­сі і Ра­сіі.

— На­ву­ко­ва-тэх­ніч­ны пра­грэс імк­лі­ва ру­ха­ец­ца на­пе­рад... Якой ба­чы­це бу­ду­чы­ню срод­каў ра­дыё­элект­рон­най ба­раць­бы?

— Зда­ец­ца, яшчэ толь­кі ня­даў­на мы пры­вык­лі да стан­дар­ту GSM. Не па­спе­лі дас­ка­на­ла ра­за­брац­ца ў звы­чай­ных ма­біль­ных тэ­ле­фо­нах, як з'я­ві­лі­ся смарт­фо­ны. Толь­кі да ўся­го пры­звы­ча­і­лі­ся, як за­га­ва­ры­лі пра но­вы стан­дарт су­вя­зі чац­вёр­та­га па­ка­лен­ня — LTE. Пра­цэс раз­віц­ця не­па­рыў­ны: не за га­ра­мі і пя­тае па­ка­лен­не су­вя­зі. Пры пла­на­ван­ні бу­ду­чы­ні ўліч­ва­ец­ца во­пыт і раз­віц­цё элект­ра­су­вя­зі ў між­на­род­най су­поль­нас­ці. Та­му мы мо­жам ад­соч­ваць, ку­ды нам на­кі­ра­ваць свае на­ма­ган­ні, на якіх участ­ках дыя­па­зо­наў не­аб­ход­на неш­та за­рэ­зер­ва­ваць, каб у бу­ду­чы­ні вы­ка­рыс­таць. Ме­на­ві­та на­ву­ка нам да­па­ма­гае, пад­каз­вае, у якім на­прам­ку трэ­ба ру­хац­ца. Ка­лі не гля­дзець на­пе­рад, то мож­на цал­кам за­ма­ро­зіць сваё раз­віц­цё і ў вы­ні­ку вель­мі моц­на ад­стаць. А гэ­та не­бяс­печ­на.

Ве­ра­ні­ка КА­НЮ­ТА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.