Вы тут

Настальгія па вытоках


Што па­ві­нен пра­па­ноў­ваць сель­скі ту­рызм — вы­го­ды на ву­лі­цы ці кам­форт, але з ан­ту­ра­жам?

На­зад, у вёс­ку. Та­кі по­кліч з'яў­ля­ец­ца ў га­ра­джан час­та. У ка­го яў­на, у ка­го пад­свя­до­ма, але з'яў­ля­ец­ца. Для бе­ла­ру­саў гэ­та на­ту­раль­на, бо кра­і­на, якая ме­ла не­ка­лі пры­клад­на 80% сель­ска­га на­сель­ніц­тва, не маг­ла на­ват за паў­ста­год­дзя цал­кам урба­ні­за­вац­ца. У на­шых га­ра­дах, як ні­дзе, зда­ец­ца, мож­на за­ўва­жыць гэ­тую моц­ную по­вязь з вёс­кай. Яшчэ ў 1963 го­дзе пісь­мен­нік Мі­хась Страль­цоў яск­ра­ва і прос­та апі­саў сло­ва­мі тую по­вязь — «Се­на на ас­фаль­це». Гэ­та апа­вя­дан­не доб­ра па­ка­за­ла, як на­ва­спе­ча­ныя га­ра­джа­не су­ма­ва­лі па вяс­ко­вым жыц­ці, асаб­лі­ва па ка­са­ві­цы. Але час узяў сваё — праз па­ру па­ка­лен­няў лю­дзі ста­лі лі­чыць ся­бе вы­ключ­на га­рад­скі­мі. Толь­кі ня­доў­га гэ­та цяг­ну­ла­ся. Ужо ў па­чат­ку но­ва­га ты­ся­ча­год­дзя за­ду­ма­лі­ся аб тым, што трэ­ба ства­рыць умо­вы для раз­віц­ця аг­ра­эка­ту­рыз­му, каб бе­ла­ру­сы маг­лі за­да­во­ліць спрад­веч­ную пра­гу далучэння да вяс­ко­ва­га жыц­ця. Дач­ныя ка­а­пе­ра­ты­вы і са­доў­ніц­кія та­ва­рыст­вы — гэ­та, вя­до­ма, так­са­ма ня­бла­га, але ж там на ўспа­мі­ны ды ўра­жан­ні ча­су не бы­вае — град­ка на град­цы ся­дзіць і град­кай па­га­няе... Так і на­ра­дзіў­ся ў нас сель­скі ту­рызм.

15-38

Буй­ны рост

Аг­ра­эка­ту­рызм — гэ­та па­раў­наль­на но­вы для Бе­ла­ру­сі від ад­па­чын­ку. Але сён­ня гас­цей пры­ма­юць ужо бо­лей за 1800 ся­дзіб, якія мес­цяц­ца ў са­мых пры­го­жых кут­ках на­шай кра­і­ны. Дзе­вяць га­доў та­му быў пры­ня­ты Указ Прэ­зі­дэн­та № 372 «Аб ме­рах па раз­віц­ці аг­ра­эка­ту­рыз­му ў Рэс­пуб­лі­цы Бе­ла­русь». Гэ­ты да­ку­мент па­клаў па­ча­так раз­віц­цю га­лі­ны — і як кам­па­не­нта на­ша­га ту­рыс­тыч­на­га па­тэн­цы­я­лу, і як склад­ні­ка эка­но­мі­кі. Ві­да­воч­на, што та­ды з ука­зам па­цэ­лі­лі «ў дзя­сят­ку». Знай­шло­ся шмат лю­дзей, якія за­га­рэ­лі­ся гэ­тай ідэ­яй.

Мно­гія сён­ня пры­зна­юць, што аг­ра­ту­рызм — гэ­та ў ней­кай сту­пе­ні ту­рызм на­сталь­гіч­ны. Едуць у аг­ра­ся­дзі­бы га­ра­джа­не. Яны, маг­чы­ма, на ўзроў­ні пад­свя­до­мас­ці цяг­нуц­ца да вы­то­каў, бо нех­та ў пер­шым па­ка­лен­ні, нех­та — у дру­гім, трэ­цім, але ўсе мы прый­шлі ад­туль, з вёс­кі. І мы хо­чам па­гля­дзець, як жы­лі на­шы баць­кі, дзя­ды, пра­дзе­ды. Ві­даць, ме­на­ві­та та­му быў та­кі рост по­пы­ту на гэ­ты від ад­па­чын­ку.

Ця­пер жа на­стаў час, ка­лі коль­касць па­він­на пе­рай­сці ў якасць. Дзяр­жа­ву не тур­буе, што мно­гія аг­ра­ся­дзі­бы вый­шлі за ме­жы гэ­та­га па­няц­ця. Ста­лі фар­мі­ра­вац­ца цэ­лыя комп­лек­сы, дзе пра­вод­зяц­ца буй­ныя кар­па­ра­ты­вы, вя­сел­лі. Ка­лі ча­ла­век пры­яз­джае з го­ра­да ў тыя ж са­мыя ўмо­вы, толь­кі за ме­жа­мі го­ра­да, то ці аг­ра­ся­дзі­ба гэ­та? Рэ­ста­ран­на­му комп­лек­су ня­ма сэн­су да­ваць пад­атко­выя льго­ты. Зра­зу­ме­ла, што дзяр­жа­ва і гэ­тыя фор­мы біз­не­су пад­трым­лі­вае, ад­нак ін­шым чы­нам.

Лю­дзям ці­ка­ва пры­вез­ці сва­іх дзя­цей, уну­каў, каб яны па­гля­дзе­лі, як жы­лі іх прод­кі. Пры­вес­ці ў вяс­ко­вую ха­ту, аку­рат­ную, чыс­тую, ад­нак, мо­жа быць, і з пры­бі­раль­няй на два­рэ, з печ­кай і ля­жан­кай.

Не на­шкодзь

Ва­ле­рыя Клі­цу­но­ва, стар­шы­ня праў­лен­ня ГА «Ад­па­чы­нак у вёс­цы», лі­чыць, што га­лоў­ны­мі прын­цы­па­мі ў пра­цы з аг­ра­ся­дзі­ба­мі па­він­ны быць — «не на­шкодзь» і кі­тай­ская пры­каз­ка «Ня­хай рас­туць усе квет­кі». «Ка­лі ра­біць зу­сім прос­тыя хат­кі, то ся­дзі­бы не прой­дуць пра­вер­кі сан­стан­цыі і па­жар­ні­каў, — да­дае кі­раў­нік аб'­яд­нан­ня. — І ёсць пры­кла­ды пе­ра­хо­ду ў аг­ра­ту­рызм лю­дзей з вя­лі­ка­га біз­не­су — яны ма­юць ка­пі­тал і мо­гуць знач­на больш, чым узвесці прос­тыя дам­кі і хат­кі. Тым больш што лю­дзі так­са­ма хо­чуць кам­фор­ту. І май­це на ўва­зе, што вёс­ка не го­рад. Ка­лі ся­дзі­ба і пры­ме 5 вя­сел­ляў за год — не вя­лі­кая бя­да. Я, вя­до­ма, су­праць «ка­тэ­джаў на су­ткі», але не трэ­ба ні­чо­га за­ба­ра­няць. Ёсць шмат та­го, што ва ўказ не ўклад­ва­ец­ца, але ка­лі мы пач­нём яго змя­няць, то за­гу­бім га­лі­ну». Ва­ле­рыя Клі­цу­но­ва па­ве­да­мі­ла, што гас­па­да­ры аг­ра­ся­дзіб згод­ны пра­во­дзіць спе­цы­яль­ную сер­ты­фі­ка­цыю, якая да­па­мо­жа лю­дзям ары­ен­та­вац­ца. А па сло­вах Час­ла­ва Шуль­гі, на­мес­ні­ка мі­ніст­ра спор­ту і ту­рыз­му, ця­пер ідзе аб­мер­ка­ван­не за­ха­даў, па­трэб­ных для боль­шай да­ступ­нас­ці па­слуг аг­ра­ся­дзіб. «Ду­ма­ем ства­рыць адзі­ную сіс­тэ­му бра­ні­ра­ван­ня, ука­ра­нен­ня элект­рон­ных да­га­во­раў», — за­явіў прад­стаў­нік мі­ніс­тэр­ства.

Да­рэ­чы, ней­кіх прэ­тэн­зій да гас­па­да­роў як біз­нес­ме­наў ня­ма. На­мес­нік стар­шы­ні праў­лен­ня Бе­ла­грап­рам­банк Ула­дзі­мір Пад­ка­вы­раў пад­крэс­ліў, што ўсе крэ­ды­ты, ўзя­тыя на раз­віц­цё, вяр­та­юц­ца па гра­фі­ку: «500 аг­ра­ся­дзіб бы­ло пра­крэ­ды­та­ва­на на­шым бан­кам. Ці­ка­ва, што праб­лем­ная за­па­зы­ча­насць скла­дае толь­кі 0,5%».

Стаж і пен­сія

А мно­гія ўла­даль­ні­кі ся­дзіб і вы­гля­да­юць, як доб­рыя прад­пры­маль­ні­кі, — не­шмат­слоў­ныя, за­ся­ро­джа­ныя, га­во­раць у асноў­ным толь­кі па спра­ве, доб­ра ве­да­юць свае па­трэ­бы і жа­дан­ні, але ні­ко­му не скар­дзяц­ца. Ся­род іх лю­дзі роз­на­га ўз­рос­ту, роз­ных ха­рак­та­раў, але з ад­ной ідэ­яй — па­дзя­ліц­ца з ах­вот­ны­мі ўсі­мі ра­дас­ця­мі вяс­ко­ва­га жыц­ця, дзе­ля яко­га амаль усе яны на­ўмыс­на па­з'яз­джа­лі з га­ра­доў. І, зра­зу­ме­ла, за­ра­біць, бо гэ­та ўсё ж та­кі біз­нес. Ён для гас­па­да­роў аг­ра­ся­дзіб стаў сэн­сам жыц­ця. Шмат хто ўцяг­нуў у бізнес усю сям'ю: дзе­ці па­чы­на­юць зай­мац­ца тым жа і са­ма­ад­да­на раз­ві­ва­юць па­ча­тую баць­ка­мі справу. Пры­чым у су­вя­зі з гэ­тым уз­ні­кае дзве праб­ле­мы — аду­ка­цыя і са­цы­яль­нае за­бес­пя­чэн­не.

Ка­лі з пер­шым спра­ва зва­рух­ну­ла­ся (на фа­куль­тэ­це між­на­род­ных ад­но­сін БДУ на ту­рыс­тыч­най спе­цы­яль­нас­ці ёсць спе­цы­яль­ны курс па эка­ту­рыз­ме), то дру­гое не­па­ко­іць сель­скіх прад­пры­маль­ні­каў не на жарт. Аб­мер­ка­ван­не гэ­та­га пы­тан­ня ста­ла ад­ной з асноў­ных тэм ІV між­на­род­най кан­фе­рэн­цыі «Аг­ра­эка­ту­рызм — стан і перс­пек­ты­вы раз­віц­ця», што зла­дзіў у вёс­цы Ляс­ка­ві­чы на ба­зе На­цы­я­наль­на­га пар­ку «Пры­пяц­кі» Бе­ла­гра-п­рам­банк. «Я ўжо на пен­сіі. І для мя­не аг­ра­ся­дзі­ба — як хо­бі, — ад­ным з пер­шых уз­няў праб­ле­му гас­па­дар вель­мі па­ва­жа­на­га ўзрос­ту. — А мае дзе­ці і ўну­кі, якія так­са­ма ста­лі гэ­тым зай­мац­ца, не ма­юць маг­чы­мас­ці за­ра­біць са­бе на ста­расць, на пен­сію. Ста­жу ня­ма. Але яны ж пра­цу­юць, ды яшчэ як».

Га­лоў­нае — доб­рыя су­се­дзі

Пра што ж яшчэ га­ва­ры­лі экабіз­нес­ме­ны? Кож­ны ста­ра­ўся вы­ка­заць ней­кія дум­кі на­конт да­лей­ша­га раз­віц­ця ці сва­іх да­сяг­нен­няў. Нех­та пе­ра­кон­ваў у тым, што ня­ма ні­чо­га страш­на­га ва ўзбуй­нен­ні ся­дзіб: «У мя­не пя­цё­ра дзя­цей. Хут­ка бу­дзе шос­тае. Дзе­ці мне да­па­ма­га­юць. Усё, што за­раб­ля­ем, мы ўклад­ва­ем у бе­ла­рус­кую эка­но­мі­ку праз буд­ма­тэ­ры­я­лы, ка­лі бу­ду­ем но­выя гас­ця­выя да­мы. І ра­зу­ме­е­це, лю­дзі хо­чуць кам­фор­ту, каб усё бы­ло су­час­нае. Пры­ро­да — так, але ма­ла тых, хто згод­ны ад­мо­віц­ца ад кам­фор­ту». Хтось­ці скар­дзіў­ся на абы­яка­васць лю­дзей да чыс­ці­ні пры­ро­ды: «Мы жы­лі ў Мін­ску, а ня­даў­на пра­да­лі ква­тэ­ру і ця­пер жы­вём толь­кі ў вёс­цы. За свой кошт па­ста­ві­лі ва­кол во­зе­ра смет­ні­цы, пры­бі­ра­ем лес. Але лю­дзі нас не ра­зу­ме­юць. Гэ­тым вель­мі важ­на зай­мац­ца».

Абмяркоўваліся і пра­па­но­вы па бу­даў­ніц­тве больш «гіс­та­рыч­на пра­віль­ных» хат: «Трэ­ба бу­да­ваць гіс­та­рыч­на. А як? Бы­лі ся­ля­не, бы­ла шлях­та. У роз­ных ра­ё­нах роз­ныя па­бу­до­вы. Па­трэб­ны ней­кія пра­ек­ты, стан­дар­ты». З гэ­тым мно­гія па­га­дзі­лі­ся.

Хва­люе ўсіх і тое, ку­ды да­лей бу­дуць раз­ві­вац­ца аг­ра­ся­дзі­бы? Маг­чы­ма, не­ка­то­рыя пя­рой­дуць у ся­лян­ска-фер­мер­скія гас­па­дар­кі. Гэ­та, у прын­цы­пе, кла­січ­ная схе­ма па­вод­ле Марк­са, ка­лі гас­па­дар аг­ра­ся­дзі­бы на­за­па­швае пер­ша­па­чат­ко­вы ка­пі­тал і транс­фар­му­ец­ца ў па­спя­хо­вае ка­мер­цый­нае прад­пры­ем­ства, вы­хо­дзя­чы з-пад дзе­ян­ня
372-га Ука­за.

А вось за ста­лом пас­ля кан­фе­рэн­цыі і ў аў­то­бу­се па да­ро­зе да­до­му прад­пры­маль­ні­кі ў асноў­ным раз­маў­ля­юць... так­са­ма пра свой біз­нес. Як зні­зіць вы­дат­кі? Асаб­лі­ва ў зі­мо­вы пе­ры­яд на ацяп­лен­не. Якія за­ба­вы пра­па­ноў­ваць клі­ен­там, бо «лю­дзі па­тра­бу­юць кам­фор­ту і но­вых ура­жан­няў»? А яшчэ гу­та­раць пра су­се­дзяў. Бо вель­мі важ­на, каб яны нар­маль­на рэ­ага­ва­лі на іх бізнес.

— У мя­не доб­рыя су­се­дзі, — ка­жа адзін. — Мо­гуць прый­сці і ска­заць: «У ця­бе ўчо­ра гос­ці доб­ра спя­ва­лі. А сён­ня ха­це­ла­ся прый­сці ды пе­сен­нік пры­нес­ці, каб сло­вы пад­ву­чы­лі».

— А ў мя­не су­сед уво­гу­ле про­сіць, каб за­пра­шаў час­цей ка­го-не­будзь, бо яны з жон­кай з за­да­валь­нен­нем слу­ха­юць доб­рую му­зы­ку.

Ад­ны гас­па­да­ры рас­кры­лі сак­рэт свай­го пос­пе­ху — яны ма­юць ад­ры­ну. А яна, па іх сло­вах, ка­рыс­та­ец­ца вель­мі вя­лі­кім по­пы­там ся­род клі­ен­таў.

На­пры­кан­цы бя­се­ды ўсе спя­ва­лі «Ку­па­лін­ку». Мо­жам і мы іх пад­тры­маць:

Ку­па­лін­ка, ку­па­лін­ка,

Цём­ная ноч­ка...

Ула­дзі­слаў КУ­ЛЕ­ЦКІ.

Жыт­ка­віц­кі ра­ён.

Да­рэ­чы

Пад­час кан­фе­рэн­цыі аб­вяс­ці­лі пе­ра­мож­цаў рэс­пуб­лі­кан­ска­га кон­кур­су «Леп­шая аг­ра­эка­ся­дзі­ба 2013 го­да». Гран-пры атры­ма­ла ся­дзі­ба «Ма­зы­чы» (Коб­рын­скі ра­ён Брэсц­кай воб­лас­ці).

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».