Вы тут

Жыццё, размаляванае вобразамі


Вік­тар Шніп. Ту­тэй­шая ту­га. — Мінск:
Ча­ты­ры чвэр­ці, 2014. — 202 с.

Гіс­то­ры­кі сцвяр­джа­юць, што ад­ной з са­мых на­дзей­ных кры­ніц ве­даў пра мі­ну­лае мож­на лі­чыць ме­му­а­ры ці дзён­ні­кі не­па­срэд­ных удзель­ні­каў па­дзей. І са­праў­ды, хто з нас не за­чыт­ваў­ся ўспа­мі­на­мі вя­до­мых пісь­мен­ні­каў, му­зы­каў, дзея­чаў куль­ту­ры? На­ват і дум­кі не ўзні­ка­ла пра тое, што яны, рас­па­вя­да­ю­чы пра ўлас­нае жыц­цё ці па­дзеі, свед­ка­мі якіх бы­лі, мо­гуць пад­ман­ваць, быць ня­шчы­ры­мі з са­бой і ад­на­ча­со­ва — з чы­та­ча­мі. Та­кія кні­гі пры­ад­кры­ва­юць за­сло­ну та­ям­ні­цы ча­су і ра­зам з тым рас­каз­ва­юць пра сва­іх аў­та­раў на­мно­га больш, чым мо­гуць рас­па­вес­ці ка­рот­кія бія­гра­фіч­ныя да­вед­кі ў эн­цык­ла­пе­ды­ях і пад­руч­ні­ках.

А як жа на­шы су­час­ні­кі? Ці не ці­ка­ва нам, які­мі кло­па­та­мі жы­ве га­лоў­ны рэ­дак­тар вы­да­вец­тва, па­эт, муж ад­ной з са­мых па­спя­хо­вых лі­та­ра­та­рак на­ша­га ча­су? Як ён пра­цуе? Як пі­ша? Якія ад­но­сі­ны ў сям'і? Так, сён­ня ёсць са­цы­яль­ныя сет­кі, якія ад­кры­тым да ка­му­ні­ка­цыі лю­дзям да­зва­ля­юць па­каз­ваць сваё жыц­цё, як на віт­ры­не. Але ці не губ­ля­ец­ца на іх фо­не каш­тоў­насць кла­січ­на­га дзён­ні­ка лі­та­ра­та­ра? Ду­ма­ец­ца, тут ад­каз прос­ты: га­лоў­нае, каб аў­тар дзён­ні­ка ўсве­дам­ляў яго ро­лю і каш­тоў­насць, ад­да­ваў пе­ра­ва­гу сло­ву і праў­дзі­ва­му рас­ка­зу пра па­дзеі ўлас­на­га жыц­ця, не стра­ціў ін­ды­ві­ду­аль­насць за шмат­лі­кі­мі фо­та, быў шчы­ры пе­рад­усім з са­бой і ад­на­ча­со­ва — з чы­та­ча­мі.

Ме­на­ві­та та­кім Вік­тар Шніп паў­стае пе­рад чы­та­чом на ста­рон­ках кні­гі «Ту­тэй­шая ту­га». У вы­дан­не ўвай­шлі вер­шы аў­та­ра, а так­са­ма яго дзён­ні­ка­вая про­за, што пі­са­ла­ся амаль ча­ты­ры га­ды — з вяс­ны 2009 го­да да кан­ца 2012 го­да. Кні­га мае ад­мыс­ло­вую струк­ту­ру: пер­шую і трэ­цюю част­ку з наз­ва­мі «Ра­ні­ца» і «Ве­чар» скла­да­юць вер­шы, «Дзень» змя­шчае дзён­ні­ка­вую про­зу, а «Ноч» пра­па­нуе чы­та­чам па­рэ­флек­са­ваць над пра­чы­та­ным. За­на­та­ваць дум­кі, вы­пі­саць лю­бі­мыя рад­кі ці фра­зы ні­бы­та за­клі­кае апош­няя ста­рон­ка вы­дан­ня, зна­рок па­кі­ну­тая пус­той. Ёсць жа ў ву­чэб­ных да­па­мож­ні­ках спе­цы­яль­ныя пус­тыя ста­рон­кі «для на­та­так». Ча­му іх не мо­жа быць у лі­та­ра­тур­на-мас­тац­кім вы­дан­ні, асаб­лі­ва ка­лі га­вор­ка ідзе пра жыц­цё ча­ла­ве­ка?

Але вер­нем­ся да дзён­ні­ка­вых за­пі­саў Вік­та­ра Шні­па. Ду­ма­ец­ца, што ме­на­ві­та яны — са­мая каш­тоў­ная і не­звы­чай­ная част­ка кні­гі. Не­звы­чай­ная до­сыць рэд­кім змес­там (дзён­ні­кі пісь­мен­ні­каў сён­ня вы­хо­дзяць не так час­та) і тым, што яшчэ раз да­каз­вае: па­эт мыс­ліць ме­на­ві­та воб­ра­за­мі. На­ват прос­тае апі­сан­не на­двор'я для яго — лан­цу­жок пры­го­жых эпі­тэ­таў, ме­та­фар і па­раў­на­нняў. Па­эт мае аб­вост­ра­ныя па­чуц­ці: яго мо­жа моц­на ўра­зіць па­да­рож­жа ў ста­ра­жыт­ны го­рад, су­стрэ­ча з даў­нім сяб­рам, тэ­ле­фон­ны зва­нок ад ка­ле­гі ці прос­та па­жоў­клы ліс­ток у лу­жы­не ці ле­бедзь на ва­дзе. Жыц­цё паэ­та скла­да­ец­ца не толь­кі з вер­шаў, асаб­лі­ва ка­лі ён — яшчэ і га­лоў­ны рэ­дак­тар вы­да­вец­тва. Гэ­та бяс­кон­цыя прэ­зен­та­цыі, ін­тэр­в'ю, су­стрэ­чы з аў­та­ра­мі, па­тэн­цый­ны­мі пісь­мен­ні­ка­мі, якія толь­кі хо­чуць на­пі­саць кні­гу, ці ты­мі, хто ўжо мае ру­ка­піс «ге­ні­яль­на­га» «ра­ма­на», тэ­ле­фа­на­ван­ні ад жо­нак аў­та­раў і аб­мер­ка­ван­не за­дум но­вых кніг.

А па­між пра­цоў­ны­мі і твор­чы­мі кло­па­та­мі — ся­мей­ныя спра­вы. Хва­ро­ба ма­ці, баць­кі... Смерць аба­іх баць­коў... І ка­лі па­эт так вост­ра пе­ра­жы­вае ўсе па­дзеі ўлас­на­га жыц­ця, то і стра­та баць­коў прос­та пра­ці­нае яго на­скрозь ня­сцерп­ным бо­лем, доў­га ад­гу­ка­ец­ца ба­лю­чы­мі ўспа­мі­на­мі, су­мам па цяп­ле род­най ха­ты і стра­ча­ных на­дзе­ях. Але та­ды на­вош­та за­на­тоў­ваць гэ­тыя ба­лю­чыя ста­рон­кі? І тым больш — рас­па­вя­даць пра іх ты­ся­чам чы­та­чоў, шы­ро­ка рас­кры­ваць дзве­ры ду­шы, па­каз­ва­ю­чы са­мае да­ра­гое і па­та­ем­нае?

Тут я ба­чу два ва­ры­ян­ты ад­ка­зу. Пер­шы: без­умоў­ная шчы­расць твор­цы. Ён ад­ноль­ка­ва праў­дзі­вы з са­бой і чы­та­ча­мі ў паэ­зіі, про­зе, дзён­ні­ках. Ён не ха­ва­ец­ца за мас­ка­мі і не кры­віць ду­шой. Дру­гі — жа­дан­не да­па­маг­чы чы­та­чу, ака­заць, так бы мо­віць, тэ­ра­пеў­тыч­ны эфект і на яго ду­шу. Цал­кам ла­гіч­на, што і тыя, хто гар­тае ста­рон­кі кні­гі, так­са­ма ста­ра­юц­ца спра­віц­ца з бо­лем ад стра­ты бліз­ка­га ча­ла­ве­ка. Дык ча­му б не зра­біць гэ­та ра­зам? Ра­зам з аў­та­рам пры­га­даць са­мыя цёп­лыя мо­ман­ты, усміх­нуц­ца, па­пла­каць. Га­лоў­нае — быць са­бой і не ўтой­ваць улас­ных па­чуц­цяў. А маг­чы­ма — за­вес­ці ўлас­ны дзён­нік.

Ма­ры­на ВЕ­СЯ­ЛУ­ХА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.