21 Верасень, пятніца

Вы тут

Наркадылерам дадуць бой


У кра­і­не ство­ра­на ад­мыс­ло­вая кры­мі­наль­ная вы­вед­ка ў ін­тэр­нэ­це, рас­паў­сюд­ні­кам дур­ма­ну не ха­пае кур'­е­раў, а ў Мі­ніс­тэр­ствасу­вя­зі і ін­фар­ма­ты­за­цыі ўжо ад­пра­ві­лі пра­шэн­не аб за­крыц­ці шас­ці сай­таў, праз якія рас­паў­сюдж­ва­юць нар­ко­ты­кі.

16-40

16-40

 

Пра гэ­та і ін­шае на прэс-кан­фе­рэн­цыі, пры­све­ча­най рэа­лі­за­цыі ан­ты­нар­ка­тыч­на­га дэ­крэ­та, па­ве­да­міў Ва­сіль ЛО­СІЧ, на­чаль­нікга­лоў­на­га ўпраў­лен­ня па нар­ка­кант­ро­лі і су­праць­дзе­ян­ні ганд­лю людзь­мі МУС Бе­ла­ру­сі.

Па­тэн­цый­ных «за­клад­чы­каў» спа­ку­ша­юць бо­ну­са­мі

Не сак­рэт, што мі­ну­лы год вы­зна­чыў­ся вя­лі­кай коль­кас­цю нар­каз­ла­чын­стваў. Ад пра­ва­ахоў­ні­каў да­во­лі час­та па­сту­па­лі звест­кі аб за­тры­ман­ні, а ад ме­ды­каў, на жаль, ін­фар­ма­цыя пра атру­чан­ні і смер­ці...

— Ле­тась вы­яў­ле­на 7319 зла­чын­стваў, звя­за­ных з не­за­кон­ным аба­ро­там нар­ко­ты­каў. Гэ­та знач­ны пры­рост у па­раў­на­нні з 2013 го­дам, — за­ўва­жае Ва­сіль Ло­січ. — Што вы­клі­кае не­па­кой? У 4 ра­зы па­вя­лі­чы­ла­ся коль­касць кры­мі­наль­ных спраў, якія за­вя­лі за нар­каз­ла­чын­ствы з удзе­лам не­паў­на­лет­ніх.

Але па­вод­ле слоў Ва­сі­ля Ло­сі­ча, пас­ля пад­пі­сан­ня Дэ­крэ­та №6 «Аб не­ад­клад­ных ме­рах па су­праць­дзе­ян­ні не­за­кон­на­му аба­ро­ту нар­ко­ты­каў» сі­ту­а­цыя па­ча­ла мя­няц­ца.

— Дэ­крэт за­пра­ца­ваў. Мы па­ча­лі ад­соч­ваць ін­тэр­нэт, і ў част­цы пра­фі­лак­ты­кі гэ­ты да­ку­мент ужо нам да­па­ма­гае. На­ват та­кія з'я­вы, як па­вы­шэн­не цэ­наў на нар­ко­ты­кі, больш асця­рож­ныя дзе­ян­ні нар­ка­ды­ле­раў, свед­чаць пра тое, што ад­чу­ва­ец­ца ўплыў нар­ма­тыў­на­га ак­та. Без­умоў­на, мер­ка­ваць пра пра­цу цяж­ка, бо прай­шло толь­кі не­каль­кі тыд­няў са дня пад­пі­сан­ня дэ­крэ­та. Ад­нак гэ­та той ін­стру­мент, які да­зво­ліць больш эфек­тыў­на су­праць­ста­яць нар­ка­аг­рэ­сіі.

— Але ча­му не за­кры­ва­юць сай­ты, на якіх раз­мя­шча­юць аб'­явы аб про­да­жы нар­ко­ты­каў? — звяр­ну­лі­ся да кі­раў­ні­ка га­лоў­на­га ўпраў­лен­ня па нар­ка­кант­ро­лі.

— Я прад­ба­чыў па­доб­нае пы­тан­не, — ка­жа Ва­сіль Ло­січ і дэ­ман­струе пры­сут­ным стос ліс­тоў. — Мне раз­дру­ка­ва­лі спіс гэ­тых сай­таў. Ся­род іх не толь­кі бе­ла­рус­кія, ра­сій­скія, але і ка­зах­скія. Мы на­са­мрэч усе іх ве­да­ем і ў ад­но­сі­нах да ўсіх пра­цу­ем. Ад­нак ёсць свая спе­цы­фі­ка. Мы вя­дзём сваю гуль­ню. Важ­на дай­сці да па­стаў­шчы­ка, кан­крэт­на­га збыт­чы­ка, вы­зна­чыць ка­нал па­стаў­кі і за­тры­маць усіх удзель­ні­каў пра­цэ­су. Але та­кія аб'­явы ў ін­тэр­нэ­це, як «па­тра­бу­юц­ца за­клад­чы­кі», па­каз­ва­юць, што ад­чу­ва­ец­ца дэ­фі­цыт у той «пя­хо­це», што вы­ка­рыс­тоў­ва­ла­ся для за­кла­дак. Мо­ладзь ужо спра­бу­юць спа­ку­сіць бо­ну­са­мі, за­ах­воч­ван­ня­мі. Што ты­чыц­ца лік­ві­да­цыі сай­таў, у Мі­ніс­тэр­ства су­вя­зі і ін­фар­ма­ты­за­цыі ад­праў­ле­ны ліст аб за­крыц­ці шасці па­доб­ных пар­та­лаў.

Ад Аф­га­ні­ста­на да Ма­ро­ка

Ле­тась у Бе­ла­ру­сі пе­ра­кры­лі 40 ка­на­лаў па­ступ­лен­ня і тран­зі­ту нар­ко­ты­каў. Част­ка з іх не пры­зна­ча­ла­ся для на­шай кра­і­ны.

— Во­сен­ню за­тры­ма­лі буй­ную пар­тыю ге­ра­і­ну, якая част­ко­ва пры­зна­ча­ла­ся для Укра­і­ны, част­ко­ва для Літ­вы, — пра­цяг­вае Ва­сіль Ло­січ. — Але нар­ко­ты­кі да нас пе­ра­важ­на па­сту­па­юць з тэ­ры­то­рыі Ра­сіі. Мыт­ны са­юз не пра­ду­гледж­вае кант­ро­лю на мя­жы, а та­му мно­гія лі­чаць гэ­ты марш­рут са­мым бяс­печ­ным. Пры гэ­тым мы ўзмац­ні­лі кант­роль за паш­то­вы­мі ад­праў­лен­ня­мі, бан­дэ­ро­ля­мі, па­сыл­ка­мі. Спра­ва ў тым, што 1 до­зу ку­ры­цель­най су­ме­сі мож­на зра­біць з дзвюх ты­сяч­ных гра­ма рэ­аген­ту. Яе мож­на атры­маць па по­шце, раз­вес­ці са­ма­туж­ным ме­та­дам — і вось па­трэб­ная коль­касць рэ­чы­ва для спа­жы­ван­ня.

Сін­тэ­тыч­ныя нар­ко­ты­кі ў Бе­ла­русь тра­ды­цый­на па­стаў­ля­юць з Літ­вы і Поль­шчы, ма­ка­вую са­лом­ку — з Укра­і­ны, ма­ры­ху­а­ну — з Га­лан­дыі. А вось га­шыш праз тран­зіт­ныя ка­на­лы трап­ляе ў Бе­ла­русь з Іс­па­ніі і Ма­ро­ка.

16-39

16-39

 

Школь­ні­кі прой­дуць тэс­ціра­ван­не

Іван Ка­на­ра­заў, га­лоў­ны нар­ко­лаг Мі­ніс­тэр­ства ахо­вы зда­роўя, лі­чыць ан­ты­нар­ка­тыч­ны дэ­крэт да­во­лі свое­ча­со­вым, пры­во­дзіць не­каль­кі ці­ка­вых фак­таў:

— У 2014 го­дзе ў ме­ды­цын­скія ўста­но­вы з пе­ра­да­зі­роў­кай псі­ха­ак­тыў­ны­мі рэ­чы­ва­мі да­ста­ві­лі 1351 ча­ла­века ( у 2013 го­дзе — 759 па­цы­ен­таў). Усе гэ­тыя асо­бы зна­хо­дзяц­ца ў ад­дзя­лен­нях рэ­ані­ма­цыі, ін­тэн­сіў­най тэ­ра­піі. Адзін дзень утры­ман­ня ў іх каш­туе пры­клад­на 2 міль­ё­ны руб­лёў. Мож­на толь­кі пад­лі­чыць, коль­кі срод­каў бы­ло за­тра­ча­на дзяр­жа­вай на ака­зан­не ім ме­ды­цын­скай да­па­мо­гі. У нар­маль­ных умо­вах гро­шы маг­лі б пе­ра­ары­ен­та­вац­ца на тых, хто па­ку­туе на сар­дэч­на-са­су­дзіс­тыя і ін­шыя за­хвор­ван­ні. Ле­тась так­са­ма за­фік­са­ва­лі 32 вы­пад­кі атру­чан­ня са смя­рот­ным зы­хо­дам. У 2013 го­дзе та­кіх бы­ло 83. З чым звя­за­на па­доб­нае зні­жэн­не? З агрэ­сіў­най пра­фі­лак­тыч­най па­лі­ты­кай і ін­фар­ма­ван­нем на­сель­ніц­тва.

Іван Ка­на­ра­заў так­са­ма да­даў, што мі­ніс­тэр­ствы ахо­вы зда­роўя і аду­ка­цыі рас­пра­ца­ва­лі ал­га­рытм тэс­ці­ра­ван­ня школь­ні­каў на ўжы­ван­не псі­ха­троп­ных рэ­чы­ваў. Ан­ке­та­ван­не бу­дуць пра­во­дзіць не менш за адзін раз на год ся­род школь­ні­каў, якія да­сяг­ну­лі 11-га­до­ва­га ўзрос­ту, а так­са­ма ся­род сту­дэн­таў. Пры вы­яў­лен­ні схіль­нас­ці да спа­жы­ван­ня нар­ко­ты­каў на­ву­чэн­ца на­кі­ру­юць на ме­даг­ляд. Пры гэ­тым усё па­він­на пра­хо­дзіць з да­зво­лу баць­коў (за­кон­ных прад­стаў­ні­коў) дзі­ця­ці.

Та­рас ШЧЫ­РЫ.

Фота На­дзеі Бу­жан.

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Чаму ў Беларусі варта аптымізаваць колькасць сельсаветаў

Чаму ў Беларусі варта аптымізаваць колькасць сельсаветаў

І павышаць эфектыўнасць работы мясцовых органаў улады.

Грамадства

Якіх педагогаў  хочуць бачыць дзеці ў аб'яднаннях па інтарэсах?

Якіх педагогаў хочуць бачыць дзеці ў аб'яднаннях па інтарэсах?

​Для сістэмы дадатковай адукацыі ўласцівы адкладзены ў часе эфект.

Грамадства

Чым здзіўлялі арганізатары Фестывалю навукі?

Чым здзіўлялі арганізатары Фестывалю навукі?

Толькі Ньютан і толькі хардкор!