Вы тут

Каб не адпускаць казку


Ты — удзель­нік, свед­ка, ах­вя­ра

Су­свет­ных са­мі­таў, сва­рак і наф­та-га­за­вае вай­ны,

Пры­ці­шыш крок,

За­плю­шчыш во­чы і ўба­чыш здзіў­ле­на,

Як зор­ка твая квіт­нее

З Яго­най Зор­кай

На не­ба­схі­ле ад­ным…

Воль­га Бла­жэ­віч.

Мі­нуў ча­роў­ны час, ка­лі Бог пры­хо­дзіў у воб­ра­зе ма­лень­ка­га дзі­ця­ці, а свят­ло на на­шых ва­чах па­чы­на­ла да­мі­на­ваць над цем­рай. Му­сім пас­ля свя­точ­най зі­хот­кай каз­кі вяр­тац­ца да шэ­рай бу­дзён­нас­ці. Каб пе­ра­ход быў не та­кім ба­лю­чым, лі­та­ра­тур­ныя ча­со­пі­сы «Ма­ла­досць», «По­лы­мя» і «Нё­ман» пад­рых­та­ва­лі для вас чар­го­вую пор­цыю па­да­рун­каў. Но­вы год пры­ня­та па­чы­наць са зме­наў… За­зір­нем жа пад вок­лад­кі ў по­шу­ках не­звы­чай­на­га!

17-17

Пер­шы сюр­прыз ад «Ма­ла­до­сці» — зме­на вок­лад­кі. Ад­гэ­туль на вок­лад­цы кож­на­га но­ва­га ну­ма­ра бу­дзе прад­стаў­ле­ны парт­рэт гіс­та­рыч­най асо­бы, якая ў ім уз­гад­ва­ец­ца. На вок­лад­цы пер­ша­га ну­ма­ра кра­су­ец­ца вы­тан­ча­ны твар Мі­ха­і­ла Кле­а­фа­са Агін­ска­га, аў­та­ра зна­ка­мі­та­га па­ла­нэ­за «Раз­ві­тан­не з Ра­дзі­май». Да 250‑год­дзя сла­ву­та­га кам­па­зі­та­ра і дзяр­жаў­на­га дзея­ча «Ма­ла­досць» пад­рых­та­ва­ла спе­цы­яль­ны пра­ект: шэ­раг ма­тэ­ры­я­лаў, што пра­лі­ва­юць свят­ло на гэ­тую зна­ка­мі­тую асо­бу. Ся­род іх ліст Агін­ска­га да сям­нац­ца­ці­га­до­ва­га сы­на, ар­ты­кул пра на­шчад­каў кам­па­зі­та­ра ад Тац­ця­ны Кля­шчо­нак, уры­вак з яшчэ не­на­дру­ка­ва­най кні­гі Ле­а­ні­да Не­сцер­чу­ка з раз­ва­га­мі Агін­ска­га пра ліц­ві­наў і па­ля­каў ды паэ­ма Аляк­санд­ра Ходзь­кі «За­лес­се».

А па­чы­на­ец­ца сту­дзень­ская «Ма­ла­досць» ка­ляд­най пад­бор­кай паэ­зіі са смач­най наз­вай «Ман­да­ры­ны на сне­зе». Юлія Но­вік, Ка­ця­ры­на Ма­ка­рэ­віч, Ула­дзі­мір Пла­він­скі, Тац­ця­на Ба­ра­ду­ля, Па­вел Ха­дзін­скі, Дзя­ніс Но­саў, Да­р'я Ка­дам­ская, Дзміт­рый Юр­та­еў, Але­на Бе­ла­нож­ка, Ася Вол­ка­ва, Воль­га Паў­лю­ке­віч, Мар­га­ры­та Ла­тыш­ке­віч, Анас­та­сія Гры­шчук, Воль­га Бла­жэ­віч, Ві­таль Быль, Алесь Зам­коў­скі, Анд­рэй Су­зінь, Змі­цер Дзя­дзен­ка, Воль­га Ба­зы­лё­ва-Клім­ко і інш. па­це­шаць вас вер­ша­мі, на­ве­я­ны­мі на­ва­год­ні­мі на­стро­я­мі.

Вас ча­кае ад­ра­зу не­каль­кі пра­за­іч­ных тво­раў на хрыс­ці­ян­скую тэ­ма­ты­ку: «Хлоп­чык і свя­тар», апа­вя­дан­не ма­ла­до­га пісь­мен­ні­ка Дзміт­рыя Шу­лю­ка ды «Дру­гое пры­шэс­це» Паў­ла Пад­зо­ра­ва. Апа­вя­дан­не Ган­ны Ча­кур «Услед за пу­ця­вод­най зор­кай» на­пі­са­нае па­вод­ле біб­лей­скай гіс­то­рыі пра трох муд­ра­цоў, што пры­нес­лі да­ры ма­лень­ка­му Хрыс­ту.

Паэ­тыч­ныя тэкс­ты — рэч ня­прос­тая. Да­лё­ка не кож­на­му да­дзе­на скла­даць з муд­ра­ге­ліс­тых воб­ра­заў па­трэб­ную сэн­са­вую кар­цін­ку. На­ват ка­лі ты лі­та­ра­тур­ны рэ­дак­тар. Вось і рэ­дак­цыя «Ма­ла­до­сці» ні­як не маг­ла вы­зна­чыц­ца, як ста­віц­ца да вер­шаў, што ад­ной­чы пры­нёс нам ма­ла­ды па­эт Анд­рэй З‑і. У вы­ні­ку бы­ло пры­ня­та ра­шэн­не па­пра­сіць аў­та­ра па­тлу­ма­чыць, «што і ад­куль» у яго­най твор­час­ці. Анд­рэй да­слаў ар­ты­кул, які вы­ра­шы­лі на­дру­ка­ваць. Аў­тар, хоць і шка­ду­ю­чы аб па­збаў­лен­ні чы­та­ча воль­нас­ці ін­тэр­прэ­та­цыі, па­га­дзіў­ся. Атры­ма­ла­ся ці­ка­ва: свай­го ро­ду эк­скур­сія па твор­чай ла­ба­ра­то­рыі да­во­лі не­ты­по­ва­га паэ­та.

Ме­ды­каў і лі­та­ра­та­раў лу­чыць аб'­ект іх пра­фе­сій­най дзей­нас­ці — ча­ла­век. Ад­ны ле­чаць це­ла, дру­гія прэ­тэн­ду­юць на тое, каб ле­чыць ду­шу. А ка­лі док­тар і пісь­мен­нік спа­лу­ча­юц­ца ў ад­ной асо­бе, то атрым­лі­ва­ец­ца ўні­вер­саль­ны ча­ла­ве­каз­наў­ца. Ёсць у «Ма­ла­до­сці» свой ма­ла­ды док­тар-пісь­мен­нік — Мі­кі­та Вол­каў. У пер­шым ну­ма­ры па­чы­тай­це яго­ны твор «Плюх» — на­пі­са­ная з ве­дан­нем спра­вы гіс­то­рыя абор­ту. Не для сла­ба­нер­во­вых!

Ка­лі вы чы­та­лі ў два­нац­ца­тым ну­ма­ры «Ма­ла­до­сці» ін­тэр­в'ю з му­зы­кан­там Мі­ха­і­лам Ба­ра­ноў­скім, то му­сі­це па­мя­таць абя­цан­не змяс­ціць у пер­шым ну­ма­ры пад­бор­ку яго­ных вер­шаў. «Ма­ла­досць» абя­цан­ні вы­кон­вае: чы­тай­це «Пы­тан­ні на ўсе ад­ка­зы» ад лі­да­ра «Нель­га за­быць» у пер­шым ну­ма­ры.

Вер­шы Ана­то­ля Зэ­ка­ва, апа­вя­дан­ні Ула­дзі­мі­ра Ма­жы­лоў­ска­га, пе­ра­кла­ды Дзі­кен­са на бе­ла­рус­кую мо­ву, по­шу­кі не­вя­до­май спад­чы­ны Ка­ру­ся Ка­ган­ца, пры­го­ды Вік­та­ра Лу­па­сі­на ў ня­свіж­скім за­мку — вось ня­поў­ны спіс та­го, што яшчэ ча­кае вас у змяс­тоў­ным ну­ма­ры №1. А за­вяр­шае яго тэ­ма­тыч­ны блок, пры­све­ча­ны Кі­таю: раз­мо­ва з вы­пуск­ні­цай кі­тай­ска­га ад­дзя­лен­ня філ­фа­ка БДУ, якая ця­пер пра­цуе над рас­пра­цоў­кай лінг­віс­тыч­на­га пра­цэ­са­ра, а так­са­ма за­хап­ляль­ны апо­вед пра «ва­ла­да­роў Пад­ня­бес­най» у руб­ры­цы «Гіст­Факт».

На вок­лад­цы «По­лы­мя» ад­ра­зу кі­да­ец­ца ў во­чы га­дзін­нік. Так­са­ма сім­ва­ліч­на, бо на­гад­вае пра хут­ка­плын­насць ча­су. Ак­ту­аль­на на па­меж­жы га­доў!

Па­чы­на­ец­ца пер­шы ну­мар «По­лы­мя» так­са­ма з ча­роў­най нот­кі — з су­час­най апо­вес­ці-каз­кі. Га­вор­ка ідзе пра твор Ва­сі­ля Гі­гі­е­ві­ча «Ата­мі­за­цыя», у якім рас­па­вя­да­ец­ца пра не­ба­ра­ку Ба­зы­ля ро­дам з Жы­ці­ва, што пас­ля свар­кі з жон­кай увя­заў­ся ў та­ям­ні­чую гіс­то­рыю агуль­на­ча­ла­ве­ча­га зна­чэн­ня.

Так­са­ма зме­шча­на пад­бор­ка вер­шаў Ва­сі­ля Зу­ён­ка пад наз­вай «Не ўсё па­гас­ла без­на­дзей­на». І са­праў­ды, па­эт з ап­ты­міз­мам гля­дзіць на вель­мі праб­лем­ныя рэ­чы:

На мо­ве той ка­лі ўсе раз­маў­ля­юць —

Усе на­ўкол і ўсю­ды ў род­ным краі,

Як гэ­та і на­дзей­на — і на­тхняе!..

З ка­зач­нас­цю «По­лы­мя» не раз­віт­ва­ец­ца: на­ступ­ным ідзе мі­фа­ла­гіч­ны трып­ціх «Ле­са­вік, па­ля­вік, ва­дзя­нік» Ган­ны На­ва­сель­ца­вай.

Каб па­шы­рыць на­шы га­ры­зон­ты, «По­лы­мя» змяс­ці­ла пад­бор­ку вер­шаў Га­на­да Чар­ка­зя­на, ура­джэн­ца Ар­ме­ніі, у пе­ра­кла­дзе вя­лі­ка­га Ры­го­ра Ба­ра­ду­лі­на.

Пад­рас­та­ю­чы, як птуш­кі, лю­дзі

Раз­ля­та­юц­ца па бе­лым све­це.

Кож­на­му ў цям­рэ­чы, ў бес­пра­буд­дзі

Род­нае гняз­до, як зор­ка, све­ціць…

Са­праў­ды, міг­ціць заў­сё­ды пе­рад ча­ла­ве­кам Зор­ка Ра­дзі­мы, быц­цам Зор­ка Віф­лі­ем­ская, што па­каз­ва­ла ка­лісь­ці шлях да Га­лоў­на­га.

Па­шы­рае ме­жы так­са­ма ін­тэр­в'ю з Ры­май Хо­ні­на­вай, дач­кой Мі­ха­і­ла Хо­ні­на­ва, кал­мыц­ка­га паэ­та-фран­та­ві­ка, які пад­час Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­ны зма­гаў­ся на тэ­ры­то­рыі Бе­ла­ру­сі. Пас­ля яго зме­шча­ны пе­ра­клад апа­вя­дан­ня Мі­ха­і­ла Хо­ні­на­ва «На бе­ра­зе Ухляс­ці».

У руб­ры­цы «Эпі­ста­ля­рый» вы мо­жа­це па­чы­таць ліс­ты да Іва­на Ша­мя­кі­на ад Ва­сі­ля Віт­кі, Яна Скры­га­на, Мак­сі­ма Тан­ка, Пі­лі­па Пест­ра­ка, Ві­са­ры­ё­на Гар­бу­ка, Іва­на Чыг­ры­на­ва, Іва­на Ча­ро­ты, Аляк­сея Пы­сі­на, Аляк­сея Ку­ла­коў­ска­га і інш.

Кры­тыч­ныя ма­тэ­ры­я­лы ну­ма­ра — ар­ты­кул Ва­лян­ці­ны Ло­кун «За­ча­ра­ва­ныя дзя­цін­ствам» пра су­час­ных бе­ла­рус­кіх ка­зач­ні­каў, а так­са­ма ма­тэ­ры­ял Се­ра­фі­ма Анд­ра­ю­ка пра дзён­нік Яна Скры­га­на.

Ка­лі вы з бе­ла­рус­кай лі­та­ра­ту­рай на вы, а даў­но пра­гне­це па­зна­ё­міц­ца блі­жэй, ды не ве­да­е­це з ча­го па­чаць, то па­зна­ём­це­ся з вы­ні­ка­мі ак­цыі ча­со­пі­са «По­лы­мя» «Топ‑10 лю­бі­мых тво­раў бе­ла­рус­кай кла­сі­кі». Да­па­мо­жа. Ас­тат­нім хі­ба бу­дзе ці­ка­ва па­раў­наць свае гус­ты з гус­та­мі боль­шас­ці.

Ну і на­пры­кан­цы тое, што заў­сё­ды інт­ры­гуе: ра­ней не­вя­до­мыя тво­ры пісь­мен­ні­каў з мі­ну­ла­га. У пер­шым «По­лы­мі» — гэ­та Вой­слаў Са­віч-За­блоц­кі, пісь­мен­нік дру­гой па­ло­вы ХІХ ста­год­дзя, які, па сло­вах Ге­на­дзя Кі­ся­лё­ва, «лю­біў аху­таць свой жыц­ця­піс вэ­лю­мам фан­та­зіі і шмат­знач­нас­ці». Спа­да­ра­мі Мар­ты­сю­ком і Па­цю­пам з ар­хіў­ных не­траў бы­лі вы­цяг­ну­тыя на Бо­жы свет не­каль­кі вер­ша­ва­ных тво­раў, а так­са­ма ліс­ты да Іва­на Фран­ко.

А ў сту­дзень­ска­га «Нё­ма­на» вок­лад­ка зі­мо­ва-паэ­тыч­ная: за­сне­жа­ныя пра­сто­ры і бяз­меж­нае не­ба над імі. Доб­рая ілюст­ра­цыя да вер­ша На­ву­ма Галь­пя­ро­ві­ча, пад­бор­ка яко­га прад­стаў­ле­на ў ну­ма­ры:

17-19

Иней лежит на по­лях. Подморозило.

Лодки до ле­та ушли на по­кой.

Тихое не­бо и тихое озе­ро.

Ве­чер. Проз­рач­ность. И пах­нет зимой…

«Нё­ман» па­чы­на­ец­ца з апо­вес­ці з пры­ця­галь­най наз­вай «Кот з ка­ла­коль­чы­кам на шыі» і не менш пры­ця­галь­ным жан­ра­вым вы­зна­чэн­нем — «апо­весць з эле­мен­та­мі дэ­тэк­ты­ва і лю­боў­най пры­го­ды».

Вар­ты ва­шай каш­тоў­най ува­гі, да­ра­гія чы­та­чы, пра­цяг апо­ве­даў пра кі­но Яго­ра Ко­не­ва «Жы­выя це­ні». Гэ­тай тэ­ме пры­све­ча­ны так­са­ма ма­тэ­ры­ял Ана­то­ля Ко­за­ка «Шу­каль­ні­кі шчас­ця» ў руб­ры­цы «Да­ку­мен­ты. За­піс­кі. Ус­па­мі­ны».

Ама­та­рам дэ­тэк­тыў­ных сю­жэ­таў з эле­мен­там міс­ты­кі бу­дзе ці­ка­вае апа­вя­дан­не Ге­на­дзя Аў­ла­сен­кі «Ара­кул не па­мы­ля­ец­ца», а пры­хіль­ні­кам ду­хоў­на-фі­ла­соф­скай лі­ры­кі — вер­шы Льва Па­рэ­мска­га. Тац­ця­на Ле­бе­дзе­ва ў ха­лод­ны сту­дзень са­грэе нас лет­нім ус­па­мі­нам з дзя­цін­ства ў сва­ім лі­рыч­ным аб­раз­ку «Да­ро­га да­до­му», а Аляк­сандр Сі­лец­кі па­це­шыць апа­вя­дан­нем «Чап­ля».

У руб­ры­цы «Су­свет­ная лі­та­ра­ту­ра» ў «Нё­ма­не» вы зной­дзе­це пе­ра­клад апо­вес­ці «Той, хто плюе ў ня­бё­сы» аме­ры­кан­ска­га пісь­мен­ні­ка Уо­ле­са Стэг­не­ра, яко­га кры­тык Эбі на­зваў «са­мым вар­тым аме­ры­кан­скім кан­ды­да­там ХХ ста­год­дзя на атры­ман­не Но­бе­леў­скай прэ­міі». Пы­тан­ні па­літ­ка­рэкт­нас­ці і ра­са­вых кан­флік­таў, што ўзні­ма­юц­ца спа­да­ром Стэг­не­рам у апо­вес­ці, ба­дай, над­звы­чай ак­ту­аль­ныя ў на­шы ча­сы, са­мі ба­чы­це…

Каб на­тхніц­ца на ад­крыц­ці і па­да­рож­жы, вар­та па­чы­таць ар­ты­кул Тац­ця­ны Ша­мя­кі­най «Зям­ля ў арэ­о­ле та­ям­ніц. Што нас яд­нае з цы­ві­лі­за­цы­яй Паўд­нё­вай Азіі». Га­вор­ка пой­дзе пра за­гад­ка­вую Шам­ба­лу ды Ін­дыю. По­шу­ка­мі Шам­ба­лы зай­маў­ся, аказ­ва­ец­ца, сам Пржа­валь­скі, пры­чым, утой­ваў гэ­та. Што та­кое Шам­ба­ла: ка­ло­нія ін­ша­пла­не­цян, спад­ка­ем­ца Ат­лан­ты­ды ці яшчэ неш­та? Ад­на­знач­на­га ад­ка­зу атры­маць мы не ў ста­не, але ці па­трэб­на нам гэ­та? Без арэ­о­лу та­ям­ніц на­ша пла­не­та ўжо не бу­дзе та­кой пры­ваб­най…

Як ба­чы­це, па­да­рун­каў ад «Ма­ла­до­сці», «По­лы­мя» і «Нё­ма­на» на ўсіх хо­піць. Чы­тай­це бо­лей, не да­зва­ляй­це ду­шы ля­ніц­ца! І не ад­пус­кай­це каз­ку.

Та­ма­ра Са­ра­чын­ская.

 

Выбар рэдакцыі

Культура

У нядзелю яўрэі святкуюць Новы год дрэў

У нядзелю яўрэі святкуюць Новы год дрэў

На гэта свята асаблівым чынам спажываюць розную садавіну, запіваючы келіхамі добра разбаўленага віна.

Грамадства

Як задаволіць кадравы голад у сферы ІТ?

Як задаволіць кадравы голад у сферы ІТ?

Работадаўцы кажуць, што быць добрым праграмістам і ўмець пісаць код для эфектыўнай работы ўжо недастаткова.

Культура

Балельшчыкі II Еўрапейскіх гульняў ужо рэзервуюць вясковыя гатэлі

Балельшчыкі II Еўрапейскіх гульняў ужо рэзервуюць вясковыя гатэлі

«Адышоў час, калі гасцям патрэбныя былі толькі «чарка і скварка», ім ужо цікавыя музеі, культурная праграма».