Вы тут

Закон Рэспублікі Беларусь Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб гарантаваным кампенсаванні банкаўскіх укладаў (дэпазітаў) фізічных асоб»


Ухва­ле­ны Са­ве­там Рэс­пуб­лі­кі 18 снеж­ня 2014 го­да

Ар­ты­кул 1. Унес­ці ў За­кон Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь ад 8 лі­пе­ня 2008 го­да «Аб га­ран­та­ва­ным кам­пен­са­ван­ні бан­каў­скіх укла­даў (дэ­па­зі­таў) фі­зіч­ных асоб» (На­цы­я­наль­ны рэ­естр пра­ва­вых ак­таў Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь, 2008 г., № 172, 2/1466; 2009 г., № 171, 2/1593) на­ступ­ныя да­паў­нен­ні і змя­нен­ні:

1. У ар­ты­ку­ле 2:

пас­ля аб­за­ца трэ­ця­га да­поў­ніць ар­ты­кул аб­за­цам на­ступ­на­га змес­ту:

«банк-па­ве­ра­ны — банк, вы­зна­ча­ны На­цы­я­наль­ным бан­кам, які ажыц­цяў­ляе пры­ём за­яў аб вы­пла­це кам­пен­са­цыі бан­каў­скіх укла­даў (дэ­па­зі­таў) і вы­пла­ту гэ­тай кам­пен­са­цыі ад імя і за кошт Агенц­тва на пад­ста­ве да­га­во­ра да­ру­чэн­ня;»;

аб­зац чац­вёр­ты лі­чыць аб­за­цам пя­тым.

2. У ар­ты­ку­ле 4:

у част­цы пер­шай сло­вы «з дня» за­мя­ніць сло­ва­мі «з да­ты»;

з част­кі трэ­цяй сло­вы «ад Агенц­тва» вы­клю­чыць;

у част­цы чац­вёр­тай сло­вы «зва­ро­ты ў» за­мя­ніць сло­ва­мі «зва­ро­ты па вы­пла­ту кам­пен­са­цыі бан­каў­ска­га ўкла­ду (дэ­па­зі­ту) у банк-па­ве­ра­ны або».

3. Ар­ты­кул 5 вы­клас­ці ў на­ступ­най рэ­дак­цыі:

«Ар­ты­кул 5. Па­ра­дак зва­ро­ту фі­зіч­ных асоб па вы­пла­ту кам­пен­са­цыі бан­каў­скіх укла­даў (дэ­па­зі­таў)

Агенц­тва на пра­ця­гу ся­мі пра­цоў­ных дзён з да­ты ўзнік­нен­ня ў яго аба­вя­за­цель­ства па вяр­тан­ні бан­каў­скіх укла­даў (дэ­па­зі­таў) аба­вя­за­на апуб­лі­ка­ваць у афі­цый­ных пе­ры­я­дыч­ных дру­ка­ва­ных вы­дан­нях, вы­зна­ча­ных для апуб­лі­ка­ван­ня нар­ма­тыў­ных пра­ва­вых ак­таў На­цы­я­наль­на­га бан­ка, і раз­мяс­ціць на афі­цый­ным сай­це Агенц­тва ў гла­баль­най кам­п'ю­тар­най сет­цы ін­тэр­нэт ін­фар­ма­цыю аб мес­цы, ча­се і па­рад­ку вяр­тан­ня бан­каў­скіх укла­даў (дэ­па­зі­таў).

Фі­зіч­ная асо­ба мае пра­ва звяр­нуц­ца па вы­пла­ту кам­пен­са­цыі бан­каў­ска­га ўкла­ду (дэ­па­зі­ту) не ра­ней як за ча­тыр­нац­цаць пра­цоў­ных дзён і не паз­ней за два га­ды з да­ты ўзнік­нен­ня ў Агенц­тва аба­вя­за­цель­ства па па­крыц­ці бан­каў­скіх укла­даў (дэ­па­зі­таў).

Ка­лі пра­ва на па­крыц­цё бан­каў­ска­га ўкла­ду (дэ­па­зі­ту) па­цвяр­джа­ец­ца да­га­во­рам бан­каў­ска­га ўкла­ду (дэ­па­зі­ту), за­ява аб вы­пла­це кам­пен­са­цыі бан­каў­ска­га ўкла­ду (дэ­па­зі­ту) па вы­зна­ча­най Агенц­твам фор­ме па­да­ец­ца фі­зіч­най асо­бай у банк-па­ве­ра­ны. Пры гэ­тым фі­зіч­най асо­бай прад'­яў­ля­ец­ца толь­кі да­ку­мент, які свед­чыць асо­бу.

Ка­лі пра­ва на па­крыц­цё бан­каў­ска­га ўкла­ду (дэ­па­зі­ту) па­цвяр­джа­ец­ца па­свед­чан­нем аб пра­ве на спад­чы­ну, па­ста­но­вай су­да аб пры­знан­ні за спад­чын­ні­кам пра­ва ўлас­нас­ці на бан­каў­скі ўклад (дэ­па­зіт), ашчад­ным сер­ты­фі­ка­там на прад'­яў­ні­ка або ін­шы­мі да­ку­мен­та­мі, а так­са­ма ў вы­пад­ку, пра­ду­гле­джа­ным част­кай пя­тай ар­ты­ку­ла 8 гэ­та­га За­ко­на, за­ява аб вы­пла­це кам­пен­са­цыі бан­каў­ска­га ўкла­ду (дэ­па­зі­ту) па вы­зна­ча­най Агенц­твам фор­ме па­да­ец­ца фі­зіч­най асо­бай у Агенц­тва. Пры гэ­тым фі­зіч­най асо­бай прад'­яў­ля­юц­ца да­ку­мент, які свед­чыць асо­бу, а так­са­ма да­ку­мен­ты, што па­цвяр­джа­юць пра­ва на па­крыц­цё бан­каў­ска­га ўкла­ду (дэ­па­зі­ту). У вы­пад­ку па­цвяр­джэн­ня Агенц­твам аб­грун­та­ва­нас­ці пра­ва фі­зіч­най асо­бы на па­крыц­цё бан­каў­ска­га ўкла­ду (дэ­па­зі­ту) Агенц­тва па­ве­дам­ляе пра гэ­та фі­зіч­най асо­бе, якая звяр­ну­ла­ся, і банк-па­ве­ра­ны ажыц­цяў­ляе вы­пла­ту кам­пен­са­цыі бан­каў­ска­га ўкла­ду (дэ­па­зі­ту) у тэр­мін, вы­зна­ча­ны част­кай пер­шай ар­ты­ку­ла 6 гэ­та­га За­ко­на. У вы­пад­ку не­па­цвяр­джэн­ня Агенц­твам аб­грун­та­ва­нас­ці пра­ва фі­зіч­най асо­бы на па­крыц­цё бан­каў­ска­га ўкла­ду (дэ­па­зі­ту) Агенц­тва не паз­ней за адзін ме­ся­ц з да­ты па­да­чы за­явы па­ве­дам­ляе ў пісь­мо­вай фор­ме фі­зіч­най асо­бе, якая звяр­ну­ла­ся, пра ад­мо­ву ў вы­пла­це ёй кам­пен­са­цыі бан­каў­ска­га ўкла­ду (дэ­па­зі­ту) з ука­зан­нем пры­чын ад­мо­вы.

Пры ня­зго­дзе з па­ме­рам кам­пен­са­цыі бан­каў­ска­га ўкла­ду (дэ­па­зі­ту), які пад­ля­гае вы­пла­це (вы­пла­ча­на­га) бан­кам-па­ве­ра­ным, або пры ад­сут­нас­ці ў бан­ка-па­ве­ра­на­га звес­так аб на­яў­нас­ці ў Агенц­тва аба­вя­за­цель­ства пе­рад фі­зіч­най асо­бай па па­крыц­ці бан­каў­ска­га ўкла­ду (дэ­па­зі­ту) гэ­тая фі­зіч­ная асо­ба мае пра­ва не паз­ней за два га­ды з да­ты ўзнік­нен­ня ў Агенц­тва аба­вя­за­цель­ства па па­крыц­ці бан­каў­скіх укла­даў (дэ­па­зі­таў) звяр­нуц­ца ў Агенц­тва з ад­па­вед­най за­явай па вы­зна­ча­най Агенц­твам фор­ме, прад'­явіў­шы ары­гі­нал да­га­во­ра бан­каў­ска­га ўкла­ду (дэ­па­зі­ту) або ін­шыя да­ку­мен­ты, што па­цвяр­джа­юць пра­ва на кам­пен­са­цыю бан­каў­ска­га ўкла­ду (дэ­па­зі­ту).

За­ява, на­зва­ная ў част­цы пя­тай гэ­та­га ар­ты­ку­ла, якая не па­тра­буе атры­ман­ня да­дат­ко­вай ін­фар­ма­цыі ад бан­ка, раз­гля­да­ец­ца Агенц­твам не паз­ней за пят­нац­ца­ць пра­цоў­ных дзён з да­ты яго па­ступ­лен­ня, а тая, якая па­тра­буе атры­ман­ня та­кой ін­фар­ма­цыі, — не паз­ней за ад­зін ме­ся­ц.

У вы­пад­ках зва­ро­ту фі­зіч­най асо­бы па вы­пла­ту кам­пен­са­цыі бан­каў­ска­га ўкла­ду (дэ­па­зі­ту) у банк-па­ве­ра­ны або Агенц­тва, а так­са­ма зва­ро­ту фі­зіч­най асо­бы ў Агенц­тва з за­явай, на­зва­най у част­цы пя­тай гэ­та­га ар­ты­ку­ла, пас­ля за­кан­чэн­ня двух га­доў з да­ты ўзнік­нен­ня ў Агенц­тва аба­вя­за­цель­ства па кам­пен­са­цыі бан­каў­скіх укла­даў (дэ­па­зі­таў) гэ­ты тэр­мін па за­яве фі­зіч­най асо­бы мо­жа быць ад­ноў­ле­ны па ра­шэн­ні На­гля­даль­на­га са­ве­та Агенц­тва па га­ран­та­ва­ным кам­пен­са­ван­ні бан­каў­скіх укла­даў (дэ­па­зі­таў) фі­зіч­ных асоб (да­лей — На­гля­даль­ны са­вет) пры на­яў­нас­ці ад­ной з на­ступ­ных ака­ліч­нас­цяў:

свое­ча­со­вай па­да­чы фі­зіч­най асо­бай за­явы аб вы­пла­це кам­пен­са­цыі бан­каў­ска­га ўкла­ду (дэ­па­зі­ту) або за­явы, на­зва­най у част­цы пя­тай гэ­та­га ар­ты­ку­ла, пе­ра­шка­джа­ла над­звы­чай­ная і не­па­збеж­ная пры да­ных умо­вах ака­ліч­насць (не­пе­ра­адоль­ная сі­ла);

фі­зіч­ная асо­ба зна­хо­дзі­ла­ся за ме­жа­мі Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь;

іс­на­ва­лі ін­шыя ака­ліч­нас­ці, пры­зна­ныя На­гля­даль­ным са­ве­там як тыя, што пе­ра­шка­джа­лі па­да­чы фі­зіч­най асо­бай за­явы аб вы­пла­це кам­пен­са­цыі бан­каў­ска­га ўкла­ду (дэ­па­зі­ту) або за­явы, на­зва­най у част­цы пя­тай гэ­та­га ар­ты­ку­ла.

Ра­шэн­не На­гля­даль­на­га са­ве­та аб ад­мо­ве ва ўзнаў­лен­ні тэр­мі­ну па­да­чы за­явы аб вы­пла­це кам­пен­са­цыі бан­каў­ска­га ўкла­ду (дэ­па­зі­ту) або за­явы, на­зва­най у част­цы пя­тай гэ­та­га ар­ты­ку­ла, на пра­ця­гу трох ме­ся­цаў з да­ты яго пры­няц­ця мо­жа быць аб­скар­джа­на ў су­до­вым па­рад­ку.».

4. У ар­ты­ку­ле 6:

част­ку пер­шую пас­ля слоў
«з да­ты па­да­чы ў» да­поў­ніць сло­ва­мі «банк-па­ве­ра­ны або»;

у част­цы дру­гой сло­вы «З дня» за­мя­ніць сло­ва­мі «З да­ты»;

част­ку трэ­цюю вы­клас­ці ў на­ступ­най рэ­дак­цыі:

«Вы­пла­та кам­пен­са­цыі бан­каў­скіх укла­даў (дэ­па­зі­таў) ажыц­цяў­ля­ец­ца ў бан­ку-па­ве­ра­ным пры прад'­яў­лен­ні фі­зіч­най асо­бай да­ку­мен­та, які свед­чыць асо­бу.»;

част­ку чац­вёр­тую вы­клю­чыць.

5. У ар­ты­ку­ле 7:

з наз­вы ар­ты­ку­ла сло­ва «ім» вы­клю­чыць;

част­ку пер­шую вы­клас­ці ў на­ступ­най рэ­дак­цыі:

«Пас­ля вы­ка­нан­ня Агенц­твам аба­вя­за­цель­стваў па кам­пен­са­ван­ні бан­каў­скіх укла­даў (дэ­па­зі­таў) да Агенц­тва пе­ра­хо­дзіць на­леж­нае фі­зіч­ным асо­бам, якія атры­ма­лі кам­пен­са­цыю бан­каў­скіх укла­даў (дэ­па­зі­таў), пра­ва па­тра­ба­ван­ня да бан­ка ў па­ме­ры вы­пла­ча­най кам­пен­са­цыі.»;

у част­цы трэ­цяй сло­вы «вы­пла­тай Агенц­твам фі­зіч­ным асо­бам кам­пен­са­цыі» за­мя­ніць сло­ва­мі «вы­ка­нан­нем Агенц­твам аба­вя­за­цель­стваў па кам­пен­са­ван­ні»;

у част­цы чац­вёр­тай сло­вы «на ары­гі­на­лах да­га­во­ра бан­каў­ска­га ўкла­ду (дэ­па­зі­ту) і (або) ін­шых да­ку­мен­таў, якія па­цвяр­джа­юць па­мер бан­каў­ска­га ўкла­ду (дэ­па­зі­ту), гэ­ты банк (лік­ві­да­цый­ная ка­мі­сія (лік­ві­да­тар) або ан­ты­кры­зіс­ны кі­раў­нік) ста­віць ад­зна­ку аб вы­ка­нан­ні свай­го аба­вя­за­цель­ства і» за­мя­ніць сло­вам «банк».

6. У ар­ты­ку­ле 8:

у част­цы пер­шай сло­ва «Агенц­тва» за­мя­ніць сло­вам «банк-па­ве­ра­ны»;

у част­цы трэ­цяй сло­ва «дзень» за­мя­ніць сло­вам «да­ту»;

у част­цы чац­вёр­тай сло­вы «на­яў­ных на дзень» за­мя­ніць сло­ва­мі «па якіх на­ды­шоў тэр­мін вы­ка­нан­ня, на да­ту»;

у част­цы пя­тай сло­вы «вы­плач­вае кам­пен­са­цыю» за­мя­ніць сло­ва­мі «вы­кон­вае аба­вя­за­цель­ствы па кам­пен­са­ван­ні».

7. Аб­зац пя­ты ар­ты­ку­ла 9 пас­ля слоў «атрым­лі­ваць ад» да­поў­ніць сло­ва­мі «імя і за кошт».

8. Ар­ты­кул 10 вы­клас­ці ў на­ступ­най рэ­дак­цыі:

«Ар­ты­кул 10. Вы­ра­шэн­не спрэ­чак, звя­за­ных з кампенсаваннем бан­каў­скіх укла­даў (дэ­па­зі­таў)

Спрэч­кі, звя­за­ныя з кам­пен­са­ван­нем бан­каў­скіх укла­даў (дэ­па­зі­таў), вы­ра­ша­юц­ца ў су­до­вым па­рад­ку пры ўмо­ве за­ха­ван­ня па­рад­ку зва­ро­ту фі­зіч­ных асоб па вы­пла­ту кам­пен­са­цыі бан­каў­скіх укла­даў (дэ­па­зі­таў), пра­ду­гле­джа­на­га ар­ты­ку­лам 5 гэ­та­га За­ко­на.».

9. У ар­ты­ку­ле 11:

част­кі пер­шую — трэ­цюю вы­клас­ці ў на­ступ­най рэ­дак­цыі:

«Банк у дзень па­да­чы да­ку­мен­таў у На­цы­я­наль­ны банк для атры­ман­ня спе­цы­яль­на­га да­зво­лу (лі­цэн­зіі) на ажыц­цяў­лен­не бан­каў­скай дзей­нас­ці, які дае пра­ва на ажыц­цяў­лен­не бан­каў­скай апе­ра­цыі па пры­цяг­нен­ні гра­шо­вых срод­каў фі­зіч­ных асоб у бан­каў­скія ўкла­ды (дэ­па­зі­ты), аль­бо для да­паў­нен­ня пе­ра­лі­ку бан­каў­скіх апе­ра­цый, які зме­шча­ны ў вы­да­дзе­ным бан­ку спе­цы­яль­ным да­зво­ле (лі­цэн­зіі) на ажыц­цяў­лен­не бан­каў­скай дзей­нас­ці, бан­каў­скай апе­ра­цы­яй па пры­цяг­нен­ні гра­шо­вых срод­каў фі­зіч­ных асоб у бан­каў­скія ўкла­ды (дэ­па­зі­ты) на­кі­роў­вае ў Агенц­тва за­яву аб пры­няц­ці яго на ўлік.

На­цы­я­наль­ны банк у дзень вы­да­чы бан­ку спе­цы­яль­на­га да­зво­лу (лі­цэн­зіі) на ажыц­цяў­лен­не бан­каў­скай дзей­нас­ці, які дае пра­ва на ажыц­цяў­лен­не бан­каў­скай апе­ра­цыі па пры­цяг­нен­ні гра­шо­вых срод­каў фі­зіч­ных асоб у бан­каў­скія ўкла­ды (дэ­па­зі­ты), аба­вя­за­ны на­кі­ра­ваць у Агенц­тва ў пісь­мо­вай фор­ме па­ве­дам­лен­не аб пры­ня­тым ра­шэн­ні з ука­зан­нем наз­вы бан­ка, мес­ца яго зна­хо­джан­ня, да­ты дзяр­жаў­най рэ­гіст­ра­цыі, ну­ма­ра спе­цы­яль­на­га да­зво­лу (лі­цэн­зіі), а так­са­ма па­ме­ру нар­ма­тыў­на­га ка­пі­та­лу бан­ка для да­лей­ша­га раз­лі­ку па­ме­ру яго ўлі­ко­ва­га ўзно­су.

Банк, за вы­клю­чэн­нем бан­каў, якія на­зва­ны ў част­цы чац­вёр­тай ар­ты­ку­ла 35 гэ­та­га За­ко­на, аба­вя­за­ны пе­ра­лі­чыць у Агенц­тва ўлі­ко­вы ўзнос на пра­ця­гу трох пра­цоў­ных дзён з да­ты атры­ман­ня спе­цы­яль­на­га да­зво­лу (лі­цэн­зіі) на ажыц­цяў­лен­не бан­каў­скай дзей­нас­ці, які дае пра­ва на ажыц­цяў­лен­не бан­каў­скай апе­ра­цыі па пры­цяг­нен­ні гра­шо­вых срод­каў фі­зіч­ных асоб у бан­каў­скія ўкла­ды (дэ­па­зі­ты).»;

част­ку пя­тую пас­ля сло­ва «аба­вя­за­на» да­поў­ніць сло­ва­мі «не паз­ней за ад­зін ме­ся­ц з да­ты за­кан­чэн­ня гэ­та­га тэр­мі­ну»;

у част­цы шос­тай сло­вы «рэс­пуб­лі­кан­скіх дру­ка­ва­ных срод­ках ма­са­вай ін­фар­ма­цыі, якія вы­зна­ча­ны Прэ­зі­дэн­там Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь афі­цый­ны­мі вы­дан­ня­мі для апуб­лі­ка­ван­ня нар­ма­тыў­ных пра­ва­вых ак­таў На­цы­я­наль­на­га бан­ка, па­ве­дам­лен­не» за­мя­ніць сло­ва­мі «афі­цый­ных пе­ры­я­дыч­ных дру­ка­ва­ных вы­дан­нях, якія вы­зна­ча­ны для апуб­лі­ка­ван­ня нар­ма­тыў­ных пра­ва­вых ак­таў На­цы­я­наль­на­га бан­ка, і раз­мяс­ціць на афі­цый­ным сай­це Агенц­тва ў гла­баль­най кам­п'ю­тар­най сет­цы ін­тэр­нэт ін­фар­ма­цыю».

10. Част­ку шос­тую ар­ты­ку­ла 12 вы­клас­ці ў на­ступ­най рэ­дак­цыі:

«Агенц­тва на пра­ця­гу пя­ці пра­цоў­ных дзён з да­ты зняц­ця бан­ка з улі­ку аба­вя­за­на апуб­лі­ка­ваць у афі­цый­ных пе­ры­я­дыч­ных дру­ка­ва­ных вы­дан­нях, якія вы­зна­ча­ны для апуб­лі­ка­ван­ня нар­ма­тыў­ных пра­ва­вых ак­таў На­цы­я­наль­на­га бан­ка, і раз­мяс­ціць на афі­цый­ным сай­це Агенц­тва ў гла­баль­най кам­п'ю­тар­най сет­цы ін­тэр­нэт ін­фар­ма­цыю аб вы­клю­чэн­ні бан­ка з рэ­ест­ра бан­каў, пры­ня­тых на ўлік.».

11. Част­ку дру­гую ар­ты­ку­ла 13 вы­клас­ці ў на­ступ­най рэ­дак­цыі:

«Улі­ко­вы ўзнос скла­дае 0,5 пра­-
цэн­та ад па­ме­ру нар­ма­тыў­на­га ка­пі­та­лу бан­ка па ста­не на 1-е чыс­ло ме­ся­ца, у якім бан­кам атры­ма­ны спе­цы­яль­ны да­звол (лі­цэн­зія) на ажыц­цяў­лен­не бан­каў­скай дзей­нас­ці, які дае пра­ва на ажыц­цяў­лен­не бан­каў­скай апе­ра­цыі па пры­цяг­нен­ні гра­шо­вых срод­каў фі­зіч­ных асоб у бан­каў­скія ўкла­ды (дэ­па­зі­ты).».

12. У ар­ты­ку­ле 16:

з наз­вы ар­ты­ку­ла сло­вы «, пры­ня­та­га на ўлік у Агенц­тве» вы­к-лю­чыць;

аб­зац дру­гі вы­клас­ці ў на­ступ­най рэ­дак­цыі:

«ін­фар­ма­ваць фі­зіч­ных асоб аб пры­няц­ці яго на ўлік у Агенц­тве з ука­зан­нем ну­ма­ра па­свед­чан­ня аб пры­няц­ці яго на ўлік у Агенц­тве і да­ты яго вы­да­чы, аб зняц­ці яго з улі­ку ў Агенц­тве праз раз­мя­шчэн­не ін­фар­ма­цыі на афі­цый­ным сай­це бан­ка ў гла­баль­най кам­п'ю­тар­най сет­цы ін­тэр­нэт і ў да­ступ­ных для азна­ям­лен­ня мес­цах у бан­ку, яго ад­асоб­ле­ных і (або) струк­тур­ных пад­раз­дзя­лен­нях, якія ажыц­цяў­ля­юць бан­каў­скую апе­ра­цыю па пры­цяг­нен­ні гра­шо­вых срод­каў фі­зіч­ных асоб у бан­каў­скія ўкла­ды (дэ­па­зі­ты);»;

аб­за­цы сё­мы і вось­мы вы­клю­чыць;

аб­зац дзя­вя­ты лі­чыць аб­за­цам сё­мым;

да­поў­ніць ар­ты­кул част­кай дру­гой на­ступ­на­га змес­ту:

«Банк, зня­ты з улі­ку ў Агенц­тве, аба­вя­за­ны:

па­даць у Агенц­тва рэ­естр аба­вя­за­цель­стваў бан­ка пе­рад фі­зіч­ны­мі асо­ба­мі, сфар­мі­ра­ва­ны на да­ту пры­няц­ця На­цы­я­наль­ным бан­кам ра­шэн­ня аб ад­клі­кан­ні спе­цы­яль­на­га да­зво­лу (лі­цэн­зіі) на ажыц­цяў­лен­не бан­каў­скай дзей­нас­ці, які дае пра­ва на ажыц­цяў­лен­не бан­каў­скай апе­ра­цыі па пры­цяг­нен­ні гра­шо­вых срод­каў фі­зіч­ных асоб у бан­каў­скія ўкла­ды (дэ­па­зі­ты), у цэ­лым аль­бо ў част­цы ажыц­цяў­лен­ня гэ­тай бан­каў­скай апе­ра­цыі, не паз­ней трох пра­цоў­ных дзён з да­ты атры­ман­ня бан­кам па­ве­дам­лен­ня На­цы­я­наль­на­га бан­ка аб пры­няц­ці та­ко­га ра­шэн­ня;

па­да­ваць Агенц­тву на пра­ця­гу трох пра­цоў­ных дзён з да­ты поў­на­га або част­ко­ва­га вы­ка­нан­ня аба­вя­за­цель­стваў бан­ка пе­рад фі­зіч­най асо­бай па вяр­тан­ні ўкла­ду (дэ­па­зі­ту) ін­фар­ма­цыю аб кож­най фі­зіч­най асо­бе, аба­вя­за­цель­ствы бан­ка пе­рад якой спы­не­ны аль­бо част­ко­ва вы­ка­на­ны;

вы­кон­ваць ін­шыя аба­вяз­кі, пра­ду­гле­джа­ныя гэ­тым За­ко­нам і ін­шым за­ка­на­даў­ствам.».

13. У част­цы дру­гой ар­ты­ку­ла 17 сло­ва «вы­пла­та» за­мя­ніць сло­ва­мі «за­бес­пя­чэн­не вы­пла­ты».

14. У ар­ты­ку­ле 18:

у аб­за­цы шос­тым сло­вы «вы­плач­вае фі­зіч­ным асо­бам кам­пен­са­цыю» за­мя­ніць сло­ва­мі «за­бяс­печ­вае вы­пла­ту фі­зіч­ным асо­бам кам­пен­са­цыі»;

у аб­за­цы вось­мым сло­вы «гас­па­дар­ча­га су­да» за­мя­ніць сло­ва­мі «эка­на­міч­на­га су­да воб­лас­ці (го­ра­да Мін­ска)».

15. У ар­ты­ку­ле 20:

у част­цы пер­шай сло­вы «га­да­вых, унут­ры­га­да­вых спра­ва­зда­чах» за­мя­ніць сло­ва­мі «бух­гал­тар­скай (фі­нан­са­вай) спра­ва­здач­нас­ці»;

у част­цы дру­гой сло­вы «гас­па­дар­чы суд» за­мя­ніць сло­ва­мі «эка­на­міч­ны суд воб­лас­ці (го­ра­да Мін­ска)»;

част­ку чац­вёр­тую да­поў­ніць сло­ва­мі «, якія пе­ра­ліч­ва­юц­ца ў рэ­зерв Агенц­тва».

16. У аб­за­цы пя­тым част­кі пер­шай і аб­за­цы чац­вёр­тым част­кі дру­гой ар­ты­ку­ла 21, част­цы пер­шай ар­ты­ку­ла 22 сло­вы «ін­вес­ты­цый­ную дзей­насць» за­мя­ніць сло­вам «ін­вес­ты­цыі».

17. У част­цы шос­тай ар­ты­ку­ла 25 сло­вы «з дня» за­мя­ніць сло­ва­мі «з да­ты».

18. У ар­ты­ку­ле 26:

у аб­за­цах шос­тым і сё­мым сло­вы «за­явы аб вы­пла­це» за­мя­ніць сло­ва­мі «за­яў, звя­за­ных з вы­пла­тай»;

аб­за­цы вось­мы — дзя­ся­ты вы­клас­ці ў на­ступ­най рэ­дак­цыі:

«пры­мае ра­шэн­не аб пра­вя­дзен­ні аў­ды­ту бух­гал­тар­скай (фі­нан­са­вай) спра­ва­здач­нас­ці Агенц­тва;

за­цвяр­джае вы­бра­ныя на кон­курс­най асно­ве аў­ды­тар­скую ар­га­ні­за­цыю, аў­ды­та­ра, які ажыц­цяў­ляе дзей­насць у якас­ці ін­ды­ві­ду­аль­на­га прад­пры­маль­ні­ка, для пра­вя­дзен­ня аў­ды­ту бух­гал­тар­скай (фі­нан­са­вай) спра­ва­здач­нас­ці Агенц­тва;

за­слу­хоў­вае спра­ва­зда­чы ге­не­раль­на­га ды­рэк­та­ра па пы­тан­нях дзей­нас­ці Агенц­тва, а так­са­ма аў­ды­тар­скае за­клю­чэн­не, скла­дзе­нае па вы­ні­ках аў­ды­ту га­да­вой бух­гал­тар­скай (фі­нан­са­вай) спра­ва­здач­нас­ці Агенц­тва;».

19. У част­цы чац­вёр­тай ар­ты­ку­ла 29 сло­вы «за­ка­на­даў­ствам і Ста­ту­там» за­мя­ніць сло­ва­мі «за­ка­на­даў­чы­мі ак­та­мі».

20. У ар­ты­ку­ле 30:

у част­цы чац­вёр­тай сло­вы «якое па­цвяр­джае дак­лад­насць яго бух­гал­тар­скай» за­мя­ніць сло­ва­мі «якое скла­дзе­на па вы­ні­ках аў­ды­ту яго га­да­вой бух­гал­тар­скай (фі­нан­са­вай)»;

част­ку шос­тую вы­клас­ці ў на­ступ­най рэ­дак­цыі:

«Га­да­вая спра­ва­зда­ча Агенц­тва ў част­цы ін­фар­ма­цыі аб яго дзей­нас­ці па па­крыц­ці бан­каў­скіх укла­даў (дэ­па­зі­таў) пуб­лі­ку­ец­ца ў афі­цый­ных пе­ры­я­дыч­ных дру­ка­ва­ных вы­дан­нях, вы­зна­ча­ных для апуб­лі­ка­ван­ня нар­ма­тыў­ных пра­ва­вых ак­таў На­цы­я­наль­на­га бан­ка, і раз­мя­шча­ец­ца на афі­цый­ным сай­це Агенц­тва ў гла­баль­най кам­п'ю­тар­най сет­цы ін­тэр­нэт.».

21. Ар­ты­кул 32 вы­клас­ці ў на­ступ­най рэ­дак­цыі:

«Ар­ты­кул 32. Аў­дыт бух­гал­тар­скай (фі­нан­са­вай) спра­ва­здач­нас­ці Агенц­тва

Га­да­вая бух­гал­тар­ская (фі­нан­са­вая) спра­ва­здач­насць Агенц­тва пад­ля­гае аба­вяз­ко­ва­му аў­ды­ту аў­ды­тар­скай ар­га­ні­за­цы­яй, аў­ды­та­рам, што ажыц­цяў­ля­юць дзей­насць у якас­ці ін­ды­ві­ду­аль­на­га прад­пры­маль­ні­ка, якія вы­бі­ра­юц­ца што­год на кон­курс­най асно­ве.

Аў­дыт бух­гал­тар­скай (фі­нан­са­вай) спра­ва­здач­нас­ці Агенц­тва мо­жа быць так­са­ма пра­ве­дзе­ны па па­тра­ба­ван­ні прос­тай боль­шас­ці чле­наў На­гля­даль­на­га са­ве­та.».

22. У част­цы трэ­цяй ар­ты­ку­ла 33 сло­ва «за­ка­на­даў­ствам» за­мя­ніць сло­ва­мі «за­ка­на­даў­чы­мі ак­та­мі».

Ар­ты­кул 2. Са­ве­ту Мі­ніст­раў Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь і На­цы­я­наль­на­му бан­ку Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь у трох­ме­сяч­ны тэр­мін:

за­бяс­пе­чыць пры­вя­дзен­не нар­ма­тыў­ных пра­ва­вых ак­таў у ад­па­вед­насць з гэ­тым За­ко­нам;

пры­няць ін­шыя за­ха­ды па рэа­лі­за­цыі па­ла­жэн­няў гэ­та­га За­ко­на.

Ар­ты­кул 3. Гэ­ты За­кон ува­хо­дзіць у сі­лу ў на­ступ­ным па­рад­ку:

ар­ты­кул 1 — праз тры ме­ся­цы пас­ля афі­цый­на­га апуб­лі­ка­ван­ня гэ­та­га За­ко­на;

ін­шыя па­ла­жэн­ні — пас­ля афі­цый­на­га апуб­лі­ка­ван­ня гэ­та­га За­ко­на.

Прэ­зі­дэнт Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь
Аляксандр Лу­ка­шэн­ка

10 сту­дзе­ня 2015 го­да, г. Мінск.

№ 240-З

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.