Вы тут

Захаваць давер


Уваж­лі­вае стаў­лен­не да ча­ла­ве­ка па­він­на быць на ўсіх уз­роў­нях дзярж­кі­ра­ван­ня

Учо­ра Са­вет Рэс­пуб­лі­кі вы­браў но­ва­га стар­шы­ню — ім стаў Мі­ха­іл МЯС­НІ­КО­ВІЧ, а так­са­ма даў зго­ду на пры­зна­чэн­не стар­шы­нёй праў­лен­ня На­цы­я­наль­на­га бан­ка Паў­ла Ка­ла­у­ра.

У ра­бо­це сё­май па­за­чар­го­вай се­сіі Са­ве­та Рэс­пуб­лі­кі пры­няў удзел Прэ­зі­дэнт Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка. Вы­сту­па­ю­чы пе­рад пры­сут­ны­мі, кі­раў­нік дзяр­жа­вы ад­зна­чыў, што пад­трым­лі­вае ра­шэн­не Ана­то­ля Ру­бі­на­ва спы­ніць паў­на­моц­твы Стар­шы­ні Са­ве­та Рэс­пуб­лі­кі, а так­са­ма вы­бран­не на гэ­тую па­са­ду Мі­ха­і­ла Мяс­ні­ко­ві­ча. Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка ўру­чыў Ана­то­лю Ру­бі­на­ву Па­дзя­ку Прэ­зі­дэн­та за за­слу­гі пе­рад Рэс­пуб­лі­кай Бе­ла­русь, плён­ную пра­цу і ад­каз­нае стаў­лен­не да лю­бой да­ру­ча­най спра­вы. Прэ­зі­дэнт пад­крэс­ліў, што Са­вет Рэс­пуб­лі­кі пад кі­раў­ніц­твам Ана­то­ля Ру­бі­на­ва зра­біў мно­гае. Се­на­та­ры заў­сё­ды ўзва­жа­на пра­во­дзі­лі экс­пер­ты­зу за­ко­на­пра­ек­таў, вы­зна­ча­ю­чы, ці бу­дзе за­кон за­па­тра­ба­ва­ны на прак­ты­цы. Толь­кі з па­чат­ку гэ­та­га се­зо­на раз­гле­джа­на больш за 240 за­ко­на­пра­ек­таў.

На­каз пар­ла­мен­та­ры­ям

Пры пры­няц­ці за­ка­нат­вор­чых ра­шэн­няў пар­ла­мен­та­рыі па­він­ны пра­ца­ваць на апя­рэ­джан­не, лі­чыць Прэ­зі­дэнт. «За­ко­ны, што пры­ма­юц­ца ва­мі, ства­ра­юць фун­да­мент не толь­кі для ця­пе­раш­ня­га, але і для бу­ду­ча­га ўлад­ка­ван­ня гра­мад­ства і дзяр­жа­вы, — пад­крэс­ліў Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка. — Та­му трэ­ба ста­рац­ца ба­чыць перс­пек­ты­вы, а не жыць ад­ным днём».

На дум­ку Аляк­санд­ра Лу­ка­шэн­кі, у пар­ла­менц­ка­га кор­пу­са ёсць і рэ­зер­во­вы па­тэн­цы­ял. У пры­ват­нас­ці, па­він­на быць больш эфек­тыў­най ра­бо­та з людзь­мі. «Нель­га за­бы­ваць, што Бе­ла­русь — гэ­та дзяр­жа­ва для на­ро­да. І ўваж­лі­вае стаў­лен­не да ча­ла­ве­ка на ўсіх уз­роў­нях дзяр­жаў­на­га кі­ра­ван­ня — асноў­ная за­да­ча на­род­ных вы­бран­ні­каў», — пад­крэс­ліў Прэ­зі­дэнт.

«Я пра­сіў бы, каб вы імк­ну­лі­ся стро­га вы­кон­ваць за­ка­на­даў­ства, не да­пус­каць бю­ра­кра­тыз­му, фар­ма­ліз­му і чэр­ства­га стаў­лен­ня да лю­дзей. Гэ­тым з'я­вам, які­мі ўла­да ча­сам гра­шыць, трэ­ба па­ста­віць са­праўд­ны дэ­пу­тац­кі за­слон», — пад­крэс­ліў Прэ­зі­дэнт.

Кі­раў­нік дзяр­жа­вы вы­ка­заў дум­ку, што чле­ны Са­ве­та Рэс­пуб­лі­кі па­він­ны больш цес­на пра­ца­ваць з рэ­гі­ё­на­мі і дэ­пу­та­та­мі на мес­цах. Не­аб­ход­на на­даць но­вы ім­пульс ра­бо­це Са­ве­та па ўза­е­ма­дзе­ян­ні ор­га­наў мяс­цо­ва­га са­ма­кі­ра­ван­ня, лі­чыць Прэ­зі­дэнт. «Але сваю ак­тыў­насць трэ­ба на­кі­роў­ваць не на ла­бі­ра­ван­не ней­кіх пры­ват­ных, вуз­ка­ве­да­мас­ных або мес­тач­ко­вых ін­та­рэ­саў, а пры­трым­лі­вац­ца агуль­на­дзяр­жаў­ных па­ды­хо­даў», — ска­заў кі­раў­нік дзяр­жа­вы.

Прэ­зі­дэнт пад­крэс­ліў, што дэ­пу­та­ты ўсіх уз­роў­няў — гэ­та рэ­зерв кад­раў. «Не­аб­ход­на за­ўва­жаць сум­лен­ных, прын­цы­по­вых і ква­лі­фі­ка­ва­ных лю­дзей, рэ­ка­мен­да­ваць іх на больш вы­со­кія па­са­ды. Та­кая прак­ты­ка ёсць, яе трэ­ба і да­лей пра­цяг­ваць», — лі­чыць кі­раў­нік дзяр­жа­вы.

Акра­мя та­го, чле­нам Са­ве­та Рэс­пуб­лі­кі ў сва­ёй ра­бо­це не­аб­ход­на больш ак­тыў­на па­шы­раць і аба­ра­няць ін­та­рэ­сы кра­і­ны на між­на­род­най арэ­не. На дум­ку кі­раў­ні­ка дзяр­жа­вы, вя­лі­кую пра­сто­ру для раз­на­пла­на­вай дзей­нас­ці пар­ла­мен­та­ры­яў уяў­ляе са­бой утва­рэн­не Еў­ра­зій­ска­га эка­на­міч­на­га са­ю­за і стар­шын­ства ў ім Бе­ла­ру­сі. Трэ­ба мак­сі­маль­на вы­ка­рыс­тоў­ваць гэ­тыя спры­яль­ныя маг­чы­мас­ці, упэў­не­ны Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка. Так­са­ма нель­га збаў­ляць тэм­пы ра­бо­ты ў Са­юз­най дзяр­жа­ве.

За­да­чы для Нац­бан­ка

Прад­стаў­ля­ю­чы пар­ла­мен­та­ры­ям но­ва­га стар­шы­ню праў­лен­ня На­цы­я­наль­на­га бан­ка Паў­ла Ка­ла­у­ра, Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка ад­зна­чыў, што ў ця­пе­раш­ніх умо­вах ста­іць за­да­ча за­бяс­пе­чыць устой­лі­вае і зба­лан­са­ва­нае раз­віц­цё эка­но­мі­кі. І важ­ная ро­ля ў гэ­тым на­ле­жыць Нац­бан­ку і бан­каў­скай сіс­тэ­ме. «Пер­шы і най­важ­ней­шы на­пра­мак ра­бо­ты На­цы­я­наль­на­га бан­ка — зні­жэн­не ін­фля­цыі, — пад­крэс­ліў Прэ­зі­дэнт. — І тут па­трэб­ны за­ха­ды па па­вы­шэн­ні да­ве­ру на­сель­ніц­тва і прад­пры­ем­стваў да на­цы­я­наль­най ва­лю­ты». Кі­раў­нік дзяр­жа­вы ад­зна­чыў, што пэў­ныя за­ха­ды ўжо зроб­ле­ны, у да­лей­шым ра­шэн­ні Нац­бан­ка па­він­ны быць больш зра­зу­ме­лы­мі і прад­ка­заль­ны­мі для біз­не­су і на­сель­ніц­тва.

Кі­раў­нік дзяр­жа­вы па­ста­віў Нац­бан­ку за­да­чы пад­тры­ман­ня зо­ла­та­ва­лют­ных рэ­зер­ваў на бяс­печ­ным для кра­і­ны ўзроў­ні і за­бес­пя­чэн­ня ўстой­лі­вай ра­бо­ты бан­каў­ска­га сек­та­ра. На дум­ку Прэ­зі­дэн­та, па­паў­нен­не зо­ла­та­ва­лют­ных рэ­зер­ваў па­він­на ажыц­цяў­ляц­ца не толь­кі за кошт крэ­ды­таў, а шля­хам па­ве­лі­чэн­ня экс­пар­ту бе­ла­рус­кай пра­дук­цыі і пры­цяг­нен­ня пра­мых за­меж­ных ін­вес­ты­цый.

«У бан­каў­скай сфе­ры па­він­на быць сум­лен­ная і спра­вяд­лі­вая кан­ку­рэн­цыя. І гэ­та за­да­ча На­цы­я­наль­на­га бан­ка. Як рэ­гу­ля­тар ён па­ві­нен кант­ра­ля­ваць якасць па­слуг, якія пра­па­ноў­ва­юць бан­кі, і кі­ра­ваць імі. І трэ­ба па­мя­таць: да­хо­ды бан­кам пры­но­сяць клі­ен­ты — на­сель­ніц­тва і прад­пры­ем­ствы. Стра­ціць іх да­вер ні ў якім ра­зе нель­га!» — пад­крэс­ліў Прэ­зі­дэнт.

Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка лі­чыць, што ця­пер важ­на па­вы­сіць эфек­тыў­насць раз­мер­ка­ван­ня фі­нан­са­вых рэ­сур­саў у эка­но­мі­цы. «Бан­кі не па­він­ны браць на ся­бе праз­мер­ныя ры­зы­кі. Трэ­ба ады­хо­дзіць ад прын­цы­пу «кож­на­му да­па­мо­жам». У вы­ні­ку та­кіх дзе­ян­няў мо­гуць па­цяр­пець усе. Зна­чыць, трэ­ба ўзмац­ніць бан­каў­скі кант­роль за праб­лем­ны­мі ак­ты­ва­мі», — пад­крэс­ліў кі­раў­нік дзяр­жа­вы.

Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка за­кра­нуў і пы­тан­ні раз­віц­ця фі­нан­са­ва­га рын­ку. «Фі­нан­са­вы ры­нак — гэ­та да­дат­ко­вая кры­ні­ца для прад­пры­ем­стваў. І па­шы­рыць яго мож­на за кошт пры­цяг­нен­ня срод­каў на­сель­ніц­тва. Ня­хай уклад­ва­юць гро­шы ў ак­цыі, аб­лі­га­цыі. У лю­дзей па­ві­нен быць шы­ро­кі вы­бар для ін­вес­та­ван­ня сва­іх збе­ра­жэн­няў», — ска­заў кі­раў­нік дзяр­жа­вы. «Але не дай Бог мы паў­то­рым тое, што ад­бы­ло­ся ў Ра­сіі, а тым больш ва Укра­і­не. Каб праз гэ­ты ме­ха­нізм ся­кія-та­кія спрыт­ныя лю­дзі не пры­ха­пі­лі прад­пры­ем­ствы», — пе­ра­сця­рог Прэ­зі­дэнт.

Кі­раў­нік дзяр­жа­вы лі­чыць, што ў кра­і­не трэ­ба ўдас­ка­наль­ваць пла­цеж­ныя сіс­тэ­мы, па­шы­ра­ю­чы вы­ка­ры­стан­не без­на­яў­ных раз­лі­каў. «Яны па­він­ны быць вы­гад­ныя як лю­дзям, так і вы­твор­цам, біз­не­су. Толь­кі та­ды гэ­тая сіс­тэ­ма ста­не са­праў­ды за­па­тра­ба­ва­най паў­сюд­на», — ад­зна­чыў Прэ­зі­дэнт. На­цы­я­наль­ны банк не па­ві­нен аб­мя­жоў­вац­ца тра­ды­цый­ны­мі пла­цеж­ны­мі сіс­тэ­ма­мі. «Вы ве­да­е­це, кім яны кант­ра­лю­юц­ца. Мы па­він­ны пры­мя­няць най­больш вы­гад­ныя і бяс­печ­ныя для на­шай кра­і­ны ва­ры­ян­ты раз­лі­каў. Та­му шу­кай­це, спра­буй­це роз­ныя пла­цеж­ныя сіс­тэ­мы. Спе­цы­я­ліс­ты ў нас ёсць, каб рас­пра­ца­ваць ад­па­вед­ныя пра­гра­мы», — ска­заў Прэ­зі­дэнт. «У той жа час не за­бы­вай­це, што ў гэ­тай сфе­ры шмат мах­ляр­ства. Тут не­аб­ход­ны стро­гі кант­роль», — да­даў кі­раў­нік дзяр­жа­вы.

Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка ад­зна­чыў, што бан­каў­скай сфе­ры не­аб­ход­на па­ста­ян­на раз­ві­вац­ца і змя­няц­ца, пра­па­ноў­ва­ю­чы са­мыя но­выя і леп­шыя пра­дук­ты на­сель­ніц­тву.

Прэ­зі­дэнт на­цэ­ліў но­ва­га кі­раў­ні­ка На­цы­я­наль­на­га бан­ка на эфек­тыў­ную ра­бо­ту і іні­цы­я­ты­вы, якія да­дуць прак­тыч­ны вы­нік. «Вы па­він­ны слу­жыць дзяр­жа­ве і на­ша­му на­ро­ду. Пры­май­це ўзва­жа­ныя ра­шэн­ні па ак­ту­аль­ных на­прам­ках раз­віц­ця сіс­тэ­мы. Больш цес­на ўза­е­ма­дзей­ні­чай­це з за­ка­на­даў­ца­мі і ін­шы­мі га­лі­на­мі ўла­ды па зла­ба­дзён­ных фі­нан­са­вых пы­тан­нях», — пад­крэс­ліў ён.

Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка ад­зна­чыў, што стар­шы­ня праў­лен­ня Нац­бан­ка і прэм'­ер-мі­ністр з'яў­ля­юц­ца ты­мі людзь­мі, хто бу­дзе ад­каз­ваць за пра­цэ­сы ў эка­но­мі­цы і яе кры­вя­нос­ную сіс­тэ­му — фі­нан­сы. «І спіх­ваць на не­ка­га, што пра­воў не ха­пае, паў­на­моц­тваў або нар­ма­тыў­на-пра­ва­вая ба­за не тая, — не­маг­чы­ма. Усе ра­шэн­ні пры­ня­ты. Уся ўла­да скан­цэнт­ра­ва­на ў гэ­тым пла­не ў іх ру­ках — дзей­ні­чай­це!» — ска­заў Прэ­зі­дэнт.

Па­вод­ле БЕЛ­ТА

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.