Вы тут

Міні-Версаль на Астравеччыне


 

Падворак Ванды Лосевай з пасёлка Гудагай, упрыгожаны хвойнымі насаджэннямі, каменнымі дворыкамі, «альпійскімі горкамі» і вадаёмамі, стаў пераможцам у намінацыі «Міні-Версаль» агляду-конкурсу «Ветэранскі падворак», які ўжо традыцыйна праходзіць у Астравецкім раёне.

У намінацыі «Майстар-самаробкін» перамаглі Генрых і Ліна Лапуні з вёскі Чэхі, што вырабляюць розныя прыстасаванні для аблягчэння працы ў гаспадарцы. Яшчэ адзін майстар Станіслаў Памецька з вёскі Варона стаў найлепшым у намінацыі «Ачумелыя ручкі». А Станіслава Мялешка з Астраўца прызнана найлепшым кветкаводам. Гэтых і іншых таленавітых і працавітых пенсіянераў раённая ўлада ўзнагародзіла дыпломамі і каштоўнымі падарункамі ў тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва — з канцэртам, спектаклем у выкананні самадзейных акцёраў і чаяпіццем за «салодкім» сталом.

Барыс ПРАКОПЧЫК

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?