Вы тут

Месяцавы пасяўны каляндар на 2015 год


calend

Ме­сяц, які рас­це, — пе­ры­яд ад ма­ла­дзі­ка да поў­ні. У гэ­ты час цыр­ку­ля­цыя жыц­цё­вых сіл і со­каў рас­лін, ак­тыў­насць бія­по­ля на­кі­ра­ва­ная ад ка­ра­нёў уго­ру, ад цэнт­ра да пе­ры­фе­рыі. Гэ­та пе­ры­яд най­больш ін­тэн­сіў­на­га раз­віц­ця над­зем­ных час­так рас­лін. На­сен­не, па­са­джа­нае ў гэ­ты час, атрым­лі­вае пра­гра­му на больш ак­тыў­ны рост уго­ру, ін­тэн­сіў­нае раз­віц­цё над­зем­най бія­ма­сы. Аб­ра­за­ючы рас­лі­ны ў гэ­ты пе­ры­яд, мы абу­джа­ем спя­чыя пу­пыш­кі, і з іх хут­ка рас­це но­вы па­рас­нік. Аку­лі­роў­ка не рэ­ка­мен­ду­ец­ца. Ка­ра­ні ў гэ­ты час ма­ла рэ­агу­юць на па­шко­джан­ні, але пры­жы­ва­льнасць і жыц­це­ўстой­лі­васць ка­ра­нё­вай сіс­тэ­мы зні­жа­ны, та­му па­са­джа­ныя і пе­ра­са­джа­ныя ў гэ­ты пе­ры­яд рас­лі­ны па­він­ны па­ста­ян­на кант­ра­ля­вац­ца. Пры Ме­ся­цы, які рас­це, рэ­ка­мен­ду­ец­ца: па­сеў, па­сад­ка і пе­ра­сад­ка зя­ле­ніў­ных, ліс­та­вых, пла­до­вых і бах­ча­вых куль­тур, па­сад­ка і пе­ра­сад­ка пла­до­вых дрэў, ягад­ных кус­тоў і су­ніц, апра­цоў­ка зям­лі, па­ліў і мі­не­раль­ныя пад­корм­кі, ука­ра­нен­не ча­ран­коў, пры­шчэп­ка. Ад ма­ла­дзі­ка да поў­ні рас­лі­нам па­тра­бу­ец­ца больш ва­ды.

Ме­сяц, які ўбы­вае (ста­рэе), — пе­ры­яд ад поў­ні да ма­ла­дзі­ка. У гэ­ты час ак­тыў­насць жыц­цё­вых сіл і со­каў на­кі­ра­ва­ная ад пе­ры­фе­рыі да цэнт­ра і звер­ху ўніз, па­вы­ша­ец­ца ціск у пад­зем­най част­цы. А па­коль­кі ка­ра­ні па сва­ёй пры­ро­дзе больш да­лі­кат­ныя і ра­ні­мыя ў па­раў­на­нні з над­зем­най част­кай, то па­шко­джан­не іх у гэ­ты час мо­жа вы­клі­каць гі­бель усёй рас­лі­ны. На ста­рым Ме­ся­цы ад­бы­ва­ец­ца ак­тыў­ны рост пад­зем­ных час­так, а рост над­зем­ных за­па­воль­ва­ец­ца. Над­зем­ная част­ка ў гэ­ты пе­ры­яд сла­ба рэ­агуе на па­шко­джан­ні. На­сен­не, якое па­са­джа­на пры Ме­ся­цы, які ўбы­вае, атрым­лі­вае пра­гра­му на больш ін­тэн­сіў­нае раз­віц­цё пад­зем­най ма­сы, г.зн. ка­ра­нёў. У гэ­ты час рэ­ка­мен­ду­ец­ца па­сеў і па­сад­ка ка­ра­няп­ло­даў, цы­буль­ных, ба­бо­вых, буль­бы; пра­рэ­джван­не ўсхо­даў, зні­шчэн­не пус­та­зел­ля і шкод­ні­каў; аб­рэз­ка рас­лін для за­па­во­лен­ня рос­ту па­раст­каў; аб­рэз­ка ву­соў су­ніц; вы­коп­ван­не квет­ка­вых цы­бу­лін, клуб­не­цы­бу­лін і клуб­няў на за­хоў­ван­не; зрэз­ка кве­так, пры­зна­ча­ных для доў­гіх пе­ра­во­зак і за­хоў­ван­ня; збор ура­джаю для пра­цяг­ла­га за­хоў­ван­ня; на­рых­тоў­кі (суш­ка га­род­ні­ны і са­да­ві­ны, вар­ка ва­рэн­ня, кан­сер­ва­ван­не з тэр­ма­апра­цоў­кай). У гэ­ты час па­лі­ваць трэ­ба ра­дзей, рас­лі­на вы­пі­вае менш ва­ды; да­пус­ка­ец­ца ар­га­ніч­ная пад­корм­ка (толь­кі ка­ра­нё­вая).

Поў­ня (3 дні): рэ­ка­мен­ду­ец­ца пра­рэ­джван­не ўсхо­даў, пра­пол­ка, ба­раць­ба з пус­та­зел­лем і шкод­ні­ка­мі, рых­лен­не зям­лі ва­кол рас­лін, аб­га­нян­не, муль­чы­ра­ван­не, збор на­сен­ня (але не ў зна­ках Ва­ды), на­рых­тоў­кі (хат­няе ві­но, ква­шан­не і за­сол­ка га­род­ні­ны і са­да­ві­ны без тэр­ма­апра­цоў­кі. Кан­сер­вы, за­кры­тыя ў гэ­ты час, як пра­ві­ла «вы­бу­ха­юць»). Не рэ­ка­мен­ду­ец­ца аб­ра­за­нне дрэў і кус­тоў, пры­шчып­ван­не (па­сын­ка­ван­не) ага­род­нін­ных рас­лін, пры­шчэп­ка.

Ма­ла­дзік (3 дні) — дзень пе­рад ма­ла­дзі­ком, ма­ла­дзік і на­ступ­ны дзень пас­ля ма­ла­дзі­ка. У гэ­тыя дні не рэ­ка­мен­ду­ец­ца се­яць і са­джаць рас­лі­ны, ра­біць пры­шчэп­кі і рых­ліць зям­лю ва­кол рас­лін, каб не па­шко­дзіць ка­ра­ні. За дзень да ма­ла­дзі­ка і на дру­гі дзень пас­ля яго рэ­ка­мен­ду­ец­ца зні­шчэн­не пус­та­зел­ля і шкод­ні­каў, вы­да­лен­не хво­рых і за­сох­лых га­лін, па­раст­каў, пры­шчып­ван­не ага­род­нін­ных рас­лін. Але вось у сам дзень ма­ла­дзі­ка куль­тур­ныя рас­лі­ны лепш не ча­паць, бо рас­лі­ны не атры­ма­юць не­аб­ход­най жыц­цё­вай сі­лы. Да­пус­ка­ец­ца па­ліў і лёг­кае рых­лен­не пас­ля па­лі­ву (з улі­кам зна­ка за­дыя­ка).

Каб ад­роз­ніць пер­шую чвэрць ад апош­няй, мож­на вы­ка­рыс­тоў­ваць на­ступ­нае пра­ві­ла. Ка­лі Ме­сяц па­доб­ны на лі­та­ру «С», то ён ста­рэе — гэ­та апош­няя чвэрць. Ка­лі ён па­вер­ну­ты ў ад­ва­рот­ны бок і, пры­ста­віў­шы ў дум­ках да яго па­лач­ку, мож­на атры­маць лі­та­ру «Р», то Ме­сяц рас­це і гэ­та пер­шая чвэрць.

Ме­сяц, які рас­це, звы­чай­на на­зі­ра­ец­ца ўве­ча­ры, а той, які ста­рэе — ра­ні­цай.

Ка­лі Ме­сяц у Льве, Аве­не, Ва­да­леі, Дзе­ве і Бліз­ня­тах — са­джаць нель­га на­огул ні­чо­га, ура­джаю не бу­дзе. Ця­лец, Ка­зя­рог, Ша­лі і Стра­лец — 50 на 50. Ры­бы, Рак і Скар­пі­ён — са­мыя ўрад­лі­выя.

Раз­гле­дзім больш пад­ра­бяз­на. Леў — не вар­та ні­чо­га са­джаць і пе­ра­са­джваць, ад­нак для пра­пол­кі, аб­рэз­кі, пад­корм­кі, па­ко­су і ін­шых ра­бот з гле­бай час да­во­лі спры­яль­ны. Авен — так­са­ма мож­на па­пра­ца­ваць з гле­бай або са­браць ура­джай, але па­сад­кі лепш пе­ра­нес­ці на ін­шыя дні ці аб­ме­жа­вац­ца хут­ка­рос­лы­мі га­род­ні­най і зя­ле­ні­вам. Ва­да­лей — не рэ­ка­мен­ду­юц­ца ра­бо­ты з па­сад­ка­мі і пе­ра­сад­ка­мі. Збі­раць ура­джай га­род­ні­ны мож­на толь­кі пры Ме­ся­цы, які ўбы­вае, а ле­ка­выя зёл­кі, на­сен­не, яга­ды і пла­ды — пры Ме­ся­цы, які рас­це. Дзе­ва — час, спры­яль­ны для до­гля­ду дэ­ка­ра­тыў­ных рас­лін і кве­так, а так­са­ма доб­ра за­няц­ца апра­цоў­кай гле­бы або зма­гац­ца са шкод­ні­ка­мі і пус­та­зел­лем. Бліз­ня­ты — знак па­ды­хо­дзіць толь­кі для па­се­ву па­вой­ных рас­лін, ба­бо­вых і збож­жа­вых і ба­раць­бы са шкод­ні­ка­мі. Хоць пры ўбы­ва­ю­чым Ме­ся­цы мож­на і ўра­джай са­браць. Ця­лец — у гэ­ты ўрад­лі­вы знак мож­на па­са­дзіць роз­ныя квет­кі і га­род­ні­ну (але не на­сен­не). Так­са­ма гэ­та час, спры­яль­ны для па­сад­кі дрэў і кус­тоў. Ка­зя­рог — па­са­джа­ныя ў гэ­ты ўрад­лі­вы пе­ры­яд збож­жа­выя і ка­ра­няп­ло­ды вель­мі ўстой­лі­выя да лю­бых не­пры­ем­нас­цяў: хва­роб, шкод­ні­каў і ўмоў на­двор'я. Са­бра­ны ўра­джай бу­дзе за­хоў­ва­ц­ца доў­га і без праб­лем. Ша­лі — адзін з най­мац­ней­шых урад­лі­вых зна­каў, у які да вы­со­кіх вы­ні­каў пры­вя­дзе лю­бая пра­ца на ўчаст­ку. Гэ­та час па­са­дак і збо­ру на­сен­ня — рас­лі­ны не бу­дуць па­ку­та­ваць ад хва­роб і шкод­ні­каў. Стра­лец — спры­яль­ныя ра­бо­ты толь­кі з гле­бай (на­прык­лад, па­ліў рас­лін), а вось па­сад­кі не пры­ня­суць эфек­ту. Ка­лі Ме­сяц рас­це, мож­на са­браць ура­джай і на­рых­та­ваць ле­ка­выя тра­вы. Ры­бы — вы­са­джа­ныя ў гэ­ты спры­яль­ны пе­ры­яд куль­ту­ры ма­юць па­трэ­бу ў дбай­ным до­гля­дзе, а са­бра­ны ўра­джай не бу­дзе доў­га ля­жаць. Ад­нак мож­на зра­біць хат­нія на­рых­тоў­кі. Рак — доб­ра са­джаць лю­быя рас­лі­ны і да­гля­даць квет­кі. Так­са­ма мож­на са­браць ура­джай, але ён бу­дзе не пры­дат­ны для пра­цяг­ла­га за­хоў­ван­ня. На­рых­тоў­ка­мі за­няц­ца лепш, ка­лі Ме­сяц убы­вае. Скар­пі­ён — эфек­тыў­ная ба­раць­ба з хва­ро­ба­мі і шкод­ні­ка­мі, уда­лы час для збо­ру ўра­джаю для пра­цяг­ла­га за­хоў­ван­ня. Ме­сяц у Скар­пі­ё­не так­са­ма вель­мі спры­яль­ны для пе­ра­са­дак і до­гля­ду лю­бых рас­лін. Мож­на зай­мац­ца на­рых­тоў­ка­мі.

Ка­ра­няп­ло­ды (рэ­дзька, бу­ра­кі, буль­ба, морк­ва і ін­шыя) са­дзяць пры Ме­ся­цы, які змян­ша­ец­ца, а ўсе ліс­та­выя і пла­до­выя куль­ту­ры (пе­рац, кроп, ка­пус­та, бак­ла­жа­ны, па­мі­до­ры, пят­руш­ка і ін­шыя) — пры Ме­ся­цы, які рас­це. Так­са­ма не вар­та па­чы­наць якія-не­будзь ра­бо­ты на ага­ро­дзе і ў са­дзе на­огул у дні ме­ся­ца­вых і со­неч­ных за­цьмен­няў.

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.