Пасля смерці караля Саудаўскай Аравіі выраслі цэны на нафту
На 91-м годзе жыцця памёр кароль Саудаўскай Аравіі Абдала ібн Абдэль Азіз Аль Сауд. Раней улады абвясцілі, што караля шпіталізавалі з лёгачнай інфекцыяй. Новым каралём стаў 79-гадовы прынц Сальман ібн Абдэль Азіз Аль Сауд. Абдала ўзышоў на трон Саудаўскай Аравіі ў 2005 годзе, пасля скону ў 84-гадовым узросце караля Фахда, хоць фактычна ён кіраваў каралеўствам з 1995 года, бо Фахд быў занадта хворы. Пасля скону караля Абдалы самым пажылым манархам у свеце стала Лізавета ІІ. У красавіку брытанскай каралеве споўніцца 89 гадоў. Інфармацыі пра самаадчуванне кіраўніка адной з самых буйных дзяржаў — экспарцёраў нафты ў свеце з нецярпеннем чакалі на фондавых рынках. Калі смерць караля Абдалы пацвердзілася, сусветныя цэны на чорнае золата выраслі больш як на 2%.
Пекін і Маскву звяжа хуткасная чыгунка
Кітай пабудуе высакахуткасную чыгунку, якая звяжа Пекін і Маскву, паведамляюць інфармагенцтвы. Кошт праекта — 242 млрд долараў. Агульная працягласць дарогі складзе 7 тыс. км. Чыгунка пройдзе праз Казахстан. Каб дабрацца ад адной сталіцы да другой, спатрэбяцца два дні. Як чакаецца, праект будаўніцтва чыгуначнай магістралі будзе рэалізаваны на працягу 8-10 гадоў. Будаўніцтва ўзгоднена паралельна з маштабным кантрактам аб пастаўках газу паміж Кітаем і Расіяй.
У Емене вызначылі мінімальны ўзрост для шлюбу
Цяпер гэта 18 гадоў. Праваабаронцы, якія выступаюць супраць таго, каб мясцовыя жыхары жаніліся з маленькімі дзяўчынкамі, дамагаліся прыняцця гэтага закону на працягу апошніх некалькіх гадоў. Супраць гэтага законапраекта выказваюцца ісламісты. Раней у Емене закон не вызначаў мінімальнага ўзросту для ўступлення ў шлюб. Такім чынам, дзяўчаткі маглі выходзіць замуж у любым узросце. Пры гэтым адзначалася, што секс забаронены да моманту палавога выспявання жонкі. Увага прэсы да гэтай праблемы была прыцягнута з 2008 года. Тады васьмігадовая дзяўчынка дамаглася разводу з 28-гадовым мужам. Пазней паведамлялася, што тысячы мясцовых жыхарак выходзяць замуж у такім жа ўзросце. Пры гэтым многія з іх часта гінуць пры родах.
Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.
Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».