Вы тут

Прагучалі выстралы ў Лунінцы


 

Трагедыя, якая адбылася ранкам у цэнтры Лунінца, ускалыхнула ўвесь невялікі райцэнтр. У сваёй кватэры мужчына застрэліў жонку і цешчу на вачах у 14-гадовай пляменніцы.

У 7 гадзін раніцы ў адной з кватэр шматпавярховага дома прагучалі выстралы. Міліцыянеры, якія прыбылі па выкліку суседзяў, знайшлі трупы жанчын 56 і 37 гадоў — маці і дачкі. У кватэры яшчэ знаходзілася 14-гадовая дзяўчынка, пляменніца 37-гадовай жанчыны, якая і стала адной з ахвяр злачынства. Напярэдадні дзяўчынка з бабуляй прыйшлі ў госці да цёткі.

Дзяўчынка расказала міліцыянерам, што муж цёткі забіў сваю жонку і цешчу. Пасля гэтага 42-гадовы мужчына выбег з кватэры, выкінуў паляўнічую стрэльбу ў двары за плотам і пайшоў у напрамку дома свайго знаёмага. Тут яго і затрымалі супрацоўнікі міліцыі.

Як паведаміла афіцыйны прадстаўнік УСК Брэсцкай вобласці Марына ДРАНЬКОВА, Лунінецкім аддзелам Следчага Камітэта заведзена крымінальная справа. Паводле яе слоў, пакуль вядуцца праверкі і ніякай інфармацыі наконт матыву злачынства і іншых абставін трагедыі няма. Вядома, што ў жанчыны, якая загінула ад рук свайго мужа, засталося двое дзяцей: 18-гадовая дачка (жыве асобна) і 12-гадовы сын. Хлопчык падчас ракавых стрэлаў свайго бацькі выгульваў сабаку.

Яна СВЕТАВА.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?