Вы тут

Энергетычныя напоі: пакінуць нельга абмежаваць?


Біз­несмены і ме­ды­кі шу­ка­юць пунк­ты су­да­кра­нан­ня.

На­пры­кан­цы ліс­та­па­да ў Мін­ску ад­бы­ло­ся па­ся­джэн­не між­ве­да­мас­най ка­мі­сіі па спра­вах ня­поў­на­га­до­вых, дзе пра­гу­ча­лі пра­па­но­вы за­ба­ра­ніць про­даж энер­ге­тыч­ных на­по­яў асо­бам да 18 га­доў. Дня­мі прад­стаў­ні­кі біз­не­су і Мі­ніс­тэр­ства ахо­вы зда­роўя аб­мер­ка­ва­лі гэ­тае пы­тан­не на спе­цы­яль­на ар­га­ні­за­ва­ным «круг­лым ста­ле».

28-23

З па­ліц якіх крам мо­гуць знік­нуць энер­ге­ты­кі?

— Мяр­ку­ец­ца за­ба­ра­ніць про­даж та­ні­зу­ю­чых на­по­яў дзе­цям да 18 га­доў і аб­ме­жа­ваць ка­на­лы збы­ту, — сцвяр­джае пер­шы на­мес­нік ге­не­раль­на­га ды­рэк­та­ра ўні­тар­на­га прад­пры­ем­ства «Ко­ка-Ко­ла Беў­ры­джыз Бе­ла­ру­сія» Анд­рэй Ра­шчуп­кін. — У «чор­ны спіс» ры­зы­ку­юць тра­піць кра­мы пло­шчай, мен­шай за 50 квад­рат­ных мет­раў, у тым лі­ку і на аў­та­за­праў­ках, дзе кі­роў­цы мо­гуць пры не­аб­ход­нас­ці ку­піць та­ні­зу­ю­чы на­пой, і ма­са­выя ме­ра­пры­ем­ствы. У тым лі­ку мяр­ку­юц­ца аб­ме­жа­ван­ні і па рэ­кла­ме. Я не ка­жу пра энер­ге­ты­кі, якія змя­шча­юць ал­ка­голь. У све­це за­яў­ле­ных на на­ра­дзе па­тра­ба­ван­няў я ха­цеў бы звяр­нуць ува­гу на тое, што ў Бе­ла­ру­сі шы­ро­ка пра­да­юц­ца ша­ка­лад­ныя вы­ра­бы, якія змя­шча­юць энер­ге­тыч­ны кам­па­нент. На ка­роб­цы з імі, якую я за­раз тры­маю ў ру­цэ, я не ба­чу ні­вод­на­га па­пе­рад­жаль­на­га над­пі­су аб тым, якая ў іх до­за ал­ка­го­лю і ка­фе­і­ну. Але на гэ­та па­куль ува­гі ча­мусь­ці не звяр­та­юць... Уво­гу­ле, та­кія ра­шэн­ні, якія бу­дуць аказ­ваць знач­ны ўплыў на біз­нес, не­аб­ход­на аб­мяр­коў­ваць з удзе­лам усіх за­ці­каў­ле­ных ба­коў, тым больш што гэ­та пра­ду­гле­джа­на за­ка­на­даў­ствам.

На «ла­ве пад­суд­ных» — ка­фе­ін?

Адзі­най дум­кі аб ад­на­знач­най ка­рыс­ці ці шко­дзе энер­ге­тыч­ных на­по­яў ся­род на­ву­коў­цаў не іс­нуе. Тым не менш дзе­ля боль­шай бяс­пе­кі на ўпа­коў­кі з імі на­но­сіц­ца над­піс, які па­пя­рэдж­вае аб не­па­жа­да­нас­ці ўжы­ван­ня энер­ге­ты­ку пад­лет­кам, ця­жар­ным і жан­чы­нам, якія кор­мяць дзя­цей, і лю­дзям, якія па­ку­ту­юць на па­вы­ша­ную нер­во­вую ўзбу­джаль­насць, бяс­сон­ні­цу і ар­тэ­рыя­льную гі­пер­тэн­зію.

— У Ра­сіі, як і ў ін­шых кра­і­нах, іні­цы­я­ты­вы аб за­ба­ро­не энер­ге­ты­каў дык­ту­юц­ца з доб­рых на­ме­раў: спы­ніць ал­ка­га­лі­за­цыю ма­ла­до­га па­ка­лен­ня. Ад­нак да­вай­це не бу­дзем сек­чы з пля­ча, а спяр­ша раз­мя­жу­ем два ты­пы энер­ге­тыч­ных на­по­яў: ал­ка­голь­ныя і без­ал­ка­голь­ныя, якія мы і раз­гле­дзім, — ана­лі­зуе сі­ту­а­цыю за­гад­чык ла­ба­ра­то­рыі ана­лі­тыч­ных ме­та­даў да­сле­да­ван­няў хар­чо­вых пра­дук­таў Фе­дэ­раль­най дзяр­жаў­най бюд­жэт­най уста­но­вы «НДІ хар­ча­ван­ня» Ра­сій­скай ака­дэ­міі ме­ды­цын­скіх на­вук Кан­стан­цін Элер. — Асноў­ныя ак­тыў­ныя рэ­чы­вы ў энер­ге­ты­ках — гэ­та ка­фе­ін і таў­рын. Ка­фе­ін — гэ­та шы­ро­ка ўжы­ва­льны хар­чо­вы кам­па­нент, які сты­му­люе бод­расць, пра­ца­здоль­насць і кан­цэнт­ра­цыю ўва­гі. Таў­рын жа сін­тэ­зу­ец­ца ў ар­га­ніз­ме ча­ла­ве­ка. Мож­на на­ват ска­заць, што мы на 70 гра­маў з яго і скла­да­ем­ся. Таў­рын удзель­ні­чае ў аб­мен­ных пра­цэ­сах ка­лію, каль­цыю, маг­нію, на­трыю. Але бы­ло б па­мыл­ко­ва ка­заць, што спа­жы­ван­не энер­ге­ты­каў у ра­зум­най коль­кас­ці цал­кам бяс­печ­нае для лю­бо­га ча­ла­ве­ка. Трэ­ба ве­даць, з якіх та­ні­зу­ю­чых кам­па­не­нтаў скла­да­ец­ца пэў­ны энер­ге­тык і сваю рэ­ак­цыю на іх. На­прык­лад, гі­пер­то­ні­кам вар­та вель­мі асце­ра­гац­ца жэнь­шэ­ню, за­ла­то­га ко­ра­ню, элеў­та­ра­ко­ку...

Без­ал­ка­голь­ныя та­ні­зу­ю­чыя на­піт­кі, якія мож­на знай­сці на па­лі­цах у кра­ме, змя­шча­юць ка­фе­ін у кан­цэнт­ра­цыі ад 150 да 400 мі­лі­гра­маў у пе­ра­лі­ку на літр. І гэ­та за­цвер­джа­на ад­па­вед­ным тэх­ніч­ным рэг­ла­мен­там па бяс­пе­цы. Што та­кое 150-400 мі­лі­літ­раў? Мы пра­во­дзі­лі да­сле­да­ван­ні ў ад­ной з ка­вяр­няў Маск­вы. Кан­цэнт­ра­цыя ка­фе­і­ну ў эсп­рэ­са да­хо­дзіць да 3.000 мг/літр. У моц­ным чаі яго ад 200 да 500 мг/літр. А ў гор­кім ша­ка­ла­дзе кан­цэнт­ра­цыя ка­фе­і­ну скла­дае 665 мг/літр.

28-22

«Які сэнс дзе­цям ужы­ваць энер­ге­тыч­ныя на­поі?»

— Мы ра­зу­ме­ем ін­та­рэ­сы біз­не­су, па­дат­ка­пла­цель­шчы­каў. Але мы га­во­рым пра зда­роўе пад­рас­та­ю­ча­га па­ка­лен­ня, — раз­ва­жае га­лоў­ны нар­ко­лаг Мі­ніс­тэр­ства ахо­вы зда­роўя Іван Ка­на­ра­заў. — І энер­ге­тыч­ныя на­поі пры­зна­ча­ны для пэў­най ка­тэ­го­рыі гра­ма­дзян. Мы згад­ва­лі пра кі­роў­цаў-даль­на­бой­шчы­каў, якія едуць пра­цяг­лы час і ўжы­ва­юць энер­ге­ты­кі, каб не за­снуць. Ста­кан­чык га­ра­чай ка­вы мож­на лёг­ка пра­ліць са­бе на воп­рат­ку. Зго­дзен з гэ­тым. Але ёсць і рэг­ла­мент для даль­на­бой­шчы­каў. Яны па­він­ны спы­ніц­ца праз пэў­ны час для ад­па­чын­ку дзе­ля бяс­пе­кі да­рож­на­га ру­ху. Ка­лі мы аб­мяр­коў­ва­ем пы­тан­ні гі­гі­е­ны хар­ча­ван­ня, я не ра­зу­мею сэн­су дзе­цям сты­му­ля­ваць ся­бе ней­кі­мі рэ­чы­ва­мі. Хі­ба у нас пад­ле­так мае, на­прык­лад, па­трэ­бу кі­ра­ваць шмат­тон­ным гру­за­ві­ком? Не­аб­ход­нас­ці ў сты­му­ля­та­рах для ма­ло­га ня­ма, ка­лі не лі­чыць кра­і­ны, дзе ін­дэкс раз­віц­ця ча­ла­ве­ча­га па­тэн­цы­я­лу ніз­кі і дзе боль­шасць на­сель­ніц­тва жы­ве за ры­сай бед­нас­ці. Там дзе­ці пра­цу­юць ад цям­на да цям­на. Але ў на­шым гра­мад­стве ма­ло­му да 18 га­доў сты­му­ля­та­ры не па­трэб­ны.

А як за кар­до­нам?

Энер­ге­тыч­ныя на­поі пры­сут­ні­ча­юць на рын­ку Еў­ро­пы больш за 20 га­доў. За гэ­ты час яны ста­лі пры­чы­най не­каль­кіх скан­да­лаў, звя­за­ных як з іх за­ба­ро­най, так і яе ад­ме­най.

— На тэ­ры­то­рыі Еў­ра­пей­ска­га са­ю­за іс­нуе аба­вяз­ко­вае па­тра­ба­ван­не да мар­кі­роў­кі та­кіх на­по­яў, — па­ве­да­мі­ла кі­раў­нік юры­дыч­на­га на­прам­ку Аса­цы­я­цыі еў­ра­пей­ска­га біз­не­су Ма­ры­на Ды­мо­віч. — Яна змя­шчае вы­слоўе «Вы­со­кая коль­касць ка­фе­і­ну. Не рэ­ка­мен­ду­ец­ца дзе­цям, жан­чы­нам ця­жар­ным і тым, якія кор­мяць грудзь­мі» з аба­вяз­ко­вым ука­зан­нем коль­кас­ці ка­фе­і­ну ў пе­ра­лі­ку на 100 мі­лі­літ­раў на­пою.

У Фран­цыі з та­ні­зу­ю­чы­мі на­по­ямі ад­бы­ла­ся са­праўд­ная эпа­пея. У 2006 го­дзе іх за­ба­ра­ні­лі пас­ля та­го, як 18-га­до­вы спарт­смен па­мёр з-за та­го, што вы­піў не­каль­кі бу­тэ­лек энер­ге­ты­ку за­пар і ад­пра­віў­ся гу­ляць у бас­кет­бол. Ад­нак праз два га­ды на­по­ям зноў да­лі зя­лё­нае свят­ло — суд Еў­ра­пей­ска­га са­ю­за зняў за­ба­ро­ну.

У Літ­ве про­даж та­ні­зу­ю­чых на­по­яў дзе­цям за­ба­ро­не­ны.

У Мек­сі­цы энер­ге­тык каш­туе ка­ля пя­ці до­ла­раў і яго за­ба­ро­не­на пра­да­ваць ня­поў­на­га­до­вым. У Ка­лум­біі існуе за­ба­ро­на на рэа­лі­за­цыю дзе­цям да 14 га­доў. Ад­нак там да­зво­ле­ны на­поі з ка­ка­і­нам. Ар­ген­ці­на, Уруг­вай — аб­ме­жа­ван­не ў коль­кас­ці ка­фе­і­ну на пор­цыю: да 200 мі­лі­гра­маў на літр.

Аў­стра­лія і Но­вая Зе­лан­дыя дзе­ляць энер­ге­тыч­ныя на­поі на дзве ка­тэ­го­рыі: з вы­со­кай коль­кас­цю ка­фе­і­ну і звы­чай­ныя без­ал­ка­голь­ныя на­поі. Там рэ­ка­мен­да­ва­на аб­ме­жа­ван­не па коль­кас­ці ўжы­ван­ня. У 2007 го­дзе зда­рыў­ся ін­сульт у муж­чы­ны, які вы­піў за раз 8 бля­ша­нак энер­ге­ты­ку і пас­ля пай­шоў зай­мац­ца спор­там.

А ў араб­скіх кра­і­нах іс­лам­скае за­ка­на­даў­ства пры­раў­ноў­вае энер­ге­ты­кі да ал­ка­голь­ных на­по­яў. Там яны за­ба­ро­не­ны.

Са­мае лі­бе­раль­нае за­ка­на­даў­ства па аба­ра­чэн­ні энер­ге­ты­каў ця­пер дзей­ні­чае ў кра­і­нах Паў­ноч­най Аме­ры­кі і Еў­ра­пей­ска­га са­ю­за. На­прык­лад, у Вя­лі­ка­бры­та­ніі бяс­печ­ны ўзро­вень спа­жы­ван­ня ка­фе­і­ну для ця­жар­ных жан­чын — 200 мі­лі­гра­маў за су­ткі. Для па­раў­на­ння, у Ра­сіі гэ­тая ж нор­ма рэ­ка­мен­ду­ец­ца толь­кі для спарт­сме­наў...

Ва­ляр'­ян ШКЛЕН­НІК.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».