Вы тут

Асвенцым: Гадавіна вызвалення


Хлус­ня гіс­та­рыч­ных рэ­ві­зі­я­ніс­таў і абу­джэн­не на­цы­я­наль­на­га го­на­ру.

Жу­дас­ны комп­лекс кан­цэнт­ра­цый­ных ла­ге­раў смер­ці, дзе, згод­на з афі­цый­ны­мі звест­ка­мі, кар­ны­мі част­ка­мі СС бы­ло зні­шча­на больш за 1 міль­ён 400 ты­сяч ча­ла­век, быў вы­зва­ле­ны вой­ска­мі 1-га Укра­ін­ска­га фрон­ту пад ка­ман­да­ван­нем мар­ша­ла Ко­не­ва 70 год та­му — 27 сту­дзе­ня 1945 го­да.

28-32

Па­мяць не яд­нае

У 1947 го­дзе ула­да­мі та­ды яшчэ са­цы­я­ліс­тыч­най Поль­шчы на тэ­ры­то­рыі ла­ге­ра ў па­мяць пра за­гі­ну­лых вяз­няў быў ство­ра­ны му­зей, у 1996 го­дзе ўрад Гер­ма­ніі пры­зна­чыў да­ту вы­зва­лен­ня Асвен­цы­ма афі­цый­ным Днём па­мя­ці ах­вяр ха­ла­кос­та (больш за міль­ён за­гі­ну­лых бы­лі яў­рэ­я­мі), а рэ­за­лю­цы­яй ААН 60/7 ад 1 ліс­та­па­да 2005 го­да дзень 27 сту­дзе­ня аб'­яў­ле­ны Су­свет­ным днём па­мя­ці ах­вяр ха­ла­кос­та.

Та­кім чы­нам, 27 сту­дзе­ня — зна­ка­вая да­та для мно­гіх на­ро­даў све­ту. Зда­ва­ла­ся б, між­на­род­ная са­лі­дар­насць у асу­джэн­ні зла­чын­стваў гіт­ле­раў­ска­га рэ­жы­му, адзі­на­душ­ша на­ро­даў у да­па­мо­зе жы­вым ах­вя­рам рэ­прэ­сій па­він­ны бы­лі стаць на­дзей­ным пад­мур­кам для мір­най су­час­нас­ці і бу­ду­чы­ні, а дні вы­зва­лен­ня Асвен­цы­ма — тым па­ро­гам, пе­рад якім па­лі­ты­кі ды кі­раў­ні­кі дзяр­жаў па­кі­да­юць свае спрэч­кі і ам­бі­цыі, моўч­кі зні­ма­юць ка­пе­лю­шы і яд­на­юц­ца з тым, каб ад­даць да­ні­ну па­ва­гі ня­він­на за­гі­ну­лым у мі­ну­лым, чыя тра­ге­дыя ёсць ня­мы ўрок для нас, якія жы­вуць за­раз.

Ад­нак, як гэ­та ні дзіў­на, так не ад­бы­ва­ец­ца. Хут­чэй на­ад­ва­рот, вя­до­мыя гіс­та­рыч­ныя да­ты і па­дзеі ўся­ляк пе­ра­круч­ва­юц­ца і пе­рай­нач­ва­юц­ца су­час­ны­мі па­лі­ты­ка­мі ды дзіў­ным чы­нам уклю­ча­юц­ца ў бя­гу­чыя геа­па­лі­тыч­ныя спрэч­кі. Сум­ны і па­ву­чаль­ны юбі­лей вы­зва­лен­ня Асвен­цы­ма, на жаль, так­са­ма не мі­нуў гэ­тай га­неб­най прак­ты­кі. З улі­кам ня­прос­тых, мяк­ка ка­жу­чы, ад­но­сі­наў За­ха­ду і Ра­сіі, дзе асаб­лі­ва шчы­руе гэ­тым ра­зам ужо зу­сім не «са­цы­я­ліс­тыч­ная Поль­шча», Прэ­зі­дэнт Ра­сій­скай Фе­дэ­ра­цыі Ула­дзі­мір Пу­цін не атры­маў за­пра­шэн­ня пры­няць удзел у ме­ра­пры­ем­ствах з на­го­ды вы­зва­лен­ня Асвен­цы­ма. Спра­бу­ю­чы апраў­даць гэ­ты яў­ны дып­ла­ма­тыч­ны здзек, поль­скі мі­ністр за­меж­ных спраў Гжэ­гож Схе­ты­на за­явіў у ін­тэр­в'ю поль­ска­му ра­дыё, што «Асвен­цым вы­зва­ля­лі ўкра­ін­цы, бо ме­на­ві­та яны бы­лі там у той дзень і ад­чы­ня­лі бра­му».

Ча­му па­мы­ліў­ся пан Схе­ты­на?

Шчы­ра ка­жу­чы, цяж­ка па­ве­рыць у тое, што Схе­ты­на, які ў свой час скон­чыў гіс­то­ры­ка-фі­ла­соф­скі фа­куль­тэт Вроц­лаў­ска­га ўні­вер­сі­тэ­та, не ве­дае, што час­ці Чыр­во­най Ар­міі не кам­плек­та­ва­лі­ся па на­цы­я­наль­най пры­кме­це, а 1-ы Укра­ін­скі фронт уз­нік 20 каст­рыч­ні­ка 1943 го­да не шля­хам ма­бі­лі­за­цыі вай­скоў­цаў укра­ін­скай на­цы­я­наль­нас­ці, а згод­на з за­га­дам Стаў­кі Вяр­хоў­на­га Га­лоў­на­ка­ман­ду­ю­ча­га пас­ля пе­рай­ме­на­ван­ня Ва­ро­неж­ска­га фрон­ту. Без­у-
моў­на, у шэ­ра­гах 59-й і 60-й ар­мій, што вы­зва­ля­лі Асвен­цым, бы­лі і ўкра­ін­цы, ад­нак там зма­га­лі­ся і рус­кія, бе­ла­ру­сы, гру­зі­ны, уз­бе­кі і прад­стаў­ні­кі ін­шых рэс­пуб­лік Са­вец­ка­га Са­ю­за. Не ве­рыц­ца так­са­ма і ў тое, што пан Схе­ты­на, згод­на з мер­ка­ван­нем поль­скіх жур­на­ліс­таў, спра­ба­ваў «вы­кру­ціц­ца» з дып­ла­ма­тыч­на­га ка­зу­су, бо над­та ня­ўклюд­на тое «вы­круч­ван­не» вы­гля­дае для чы­ноў­ні­ка, на­дзе­ле­на­га вы­со­кім ран­гам мі­ніст­ра за­меж­ных спраў.

Па­да­ец­ца, што скан­даль­ныя вы­каз­ван­ні поль­ска­га чы­ноў­ні­ка бы­лі аб­са­лют­на ўзва­жа­ны­мі і, больш за тое, вы­ні­ка­юць з даў­но рас­пра­ца­ва­най стра­тэ­гіі гіс­та­рыч­на­га рэ­ві­зі­я­ніз­му, за­да­ча яко­га — па­зба­віць са­вец­кія на­ро­ды пра­ва на Вя­лі­кую Пе­ра­мо­гу і гэ­тым за­ма­ца­ваць дру­га­рад­ную, пад­на­ча­ле­ную, ро­лю Ра­сіі ў ад­но­сі­нах з За­ха­дам.

З гэ­тай мэ­тай спе­цы­яль­ны­мі служ­ба­мі і роз­ны­мі «не­ка­мер­цый­ны­мі ар­га­ні­за­цы­я­мі» ЗША, Вя­лі­ка­бры­та­ніі і бліз­кіх да іх кра­ін вы­дат­коў­ва­юц­ца знач­ныя срод­кі на рас­пра­цоў­ку шмат­лі­кіх гіс­та­рыч­ных фаль­сі­фі­ка­цый (кштал­ту рэ­за­нанс­ных кніг са­вец­ка­га раз­вед­чы­ка-здрад­ні­ка Вік­та­ра Рэ­зу­на — «Су­во­ра­ва»). У та­кіх пуб­лі­ка­цы­ях з аб­са­лют­на вы­чва­рэн­скай ло­гі­кай сцвяр­джа­ец­ца, што «Са­вец­кі Са­юз пла­на­ваў пер­шым на­па­сці на Гер­ма­нію», «Ста­лін ня­се роў­ную ад­каз­насць з Гіт­ле­рам за рас­паль­ван­не вай­ны» і ўво­гу­ле са­ма вай­на не «Вя­лі­кая Ай­чын­ная», а ўся­го «су­ты­кан­не двух та­та­лі­тар­ных рэ­жы­маў», якое скон­чы­ла­ся не вы­зва­лен­нем на­ро­даў, «а за­ме­най ад­ной аку­па­цыі на дру­гую».

Не­здар­ма ў кра­і­нах Цэнт­раль­най Еў­ро­пы, што пе­ра­жы­ва­юць «ра­дасць па­ма­ран­ча­вых рэ­ва­лю­цый», по­бач з ума­ца­ван­нем ідэа­ло­гіі ру­са­фоб­ска­га на­цы­я­на­ліз­му, раз­бу­рэн­нем буй­ной пра­мыс­ло­вас­ці і лі­бе­раль­ны­мі эка­на­міч­ны­мі рэ­фор­ма­мі заўж­ды кро­чыць так зва­ная «дэ­са­ве­ты­за­цыя», у асно­ве якой ля­жыць руй­на­ван­не куль­ту Пе­ра­мо­гі са­вец­ка­га на­ро­да ў Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­не.

Што ра­біць, каб за­ха­ваць на­цы­я­наль­ную свя­до­масць?

Ві­да­воч­на гэ­та і на пры­кла­дзе сён­няш­няй Укра­і­ны, ка­лі, бу­ду­чы з афі­цый­ным ві­зі­там у Гер­ма­ніі, укра­ін­скі прэм'­ер Яца­нюк вы­зна­чыў­ся аб­са­лют­на дзіў­най за­явай пра тое, што «нель­га да­пус­ціць паў­та­рэн­ня са­вец­кай аку­па­цыі Гер­ма­ніі і... Укра­і­ны». Як ка­жуць, на­ват да­даць да гэ­та­га ня­ма ча­го і ка­мен­та­ваць ліш­ні раз не трэ­ба.

Між тым, трэ­ба ра­зу­мець, што, уво­гу­ле, та­кая па­зі­цыя з'яў­ля­ец­ца звы­чай­най для чы­ноў­ні­каў пра­аме­ры­кан­скіх рэ­жы­маў і за­ява спа­да­ра Яца­ню­ка пры­цяг­вае ўва­гу толь­кі та­му, што ён укра­і­нец.

Адзі­най маг­чы­мас­цю су­праць­ста­яць ма­сі­ра­ва­най хлус­ні і дэз­ын­фар­ма­цыі з'яў­ля­ец­ца якас­ная крэ­а­тыў­ная пра­ца гра­мад­ства па вы­ха­ван­ні мо­ла­дзі і кант­роль улас­най ін­фар­ма­цый­най пра­сто­ры. Ан­ты­прык­лад дэ­гра­да­цыі свя­до­мас­ці — усё тая ж брац­кая Укра­і­на, дзе на­род стаў­ся не прос­та рас­ко­ла­ты, але част­ка гра­мад­ства — уну­кі і праў­ну­кі «тых , хто браў Бер­лін» — мо­жа ўспры­маць аб­са­лют­ную лух­ту вы­со­ка­га чы­ноў­ні­ка пра «са­вец­кую аку­па­цыю Укра­і­ны».

Па­да­ец­ца, што для Ра­сіі ўда­лым пры­кла­дам су­праць­ста­ян­ня ўся­ля­ка­га ро­ду пра­ва­ка­цы­ям і гіс­та­рыч­на­му рэ­ві­зі­я­ніз­му мо­жа быць Рэс­пуб­лі­ка Бе­ла­русь, дзе цэнт­раль­нае мес­ца ў па­бу­до­ве на­цы­я­наль­най ідэі зай­мае культ Вя­лі­кай Пе­ра­мо­гі, а над ад­па­вед­ным му­зе­ем Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­ны лу­нае сцяг Са­вец­ка­га Са­ю­за як да­ні­на па­мя­ці во­і­нам, што ба­ра­ні­лі гэ­тую дзяр­жа­ву і пе­ра­маг­лі ў ба­ях.

Пры гэ­тым «цы­ві­лі­за­ва­ная су­поль­насць» аб­са­лют­на па-фа­ры­сей­ску асце­ра­га­ец­ца за­пра­шаць на ўра­чыс­тас­ці, звя­за­ныя з Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­ной, кі­раў­ні­коў Бе­ла­ру­сі, ха­ця бе­ла­рус­кі на­род, які стра­ціў 3,6 млн (больш, чым усе кра­і­ны за­ход­няй ка­а­лі­цыі ра­зам узя­тыя), і не мае па­трэ­бы ні ў якіх «пры­знан­нях» сва­іх за­слуг, бо пра­ва на Пе­ра­мо­гу і су­ве­рэ­ні­тэт бе­ла­ру­сы на­бы­лі кры­вёю прод­каў, іх ге­ра­із­мам на фран­тах. Ура­чыс­тас­ці ў го­нар Дня Пе­ра­мо­гі ў Бе­ла­ру­сі заўж­ды пра­хо­дзяць вель­мі ду­шэў­на. Ду­ма­ец­ца, што кі­раў­ніц­тву Ра­сіі мэ­та­згод­на так­са­ма най­перш звяр­нуць ува­гу на ўлас­ны на­род, на вы­ха­ван­не па­чуц­ця на­цы­я­наль­на­га го­на­ру, а не на хлус­ню з-за мя­жы, якой раз-по­раз не­па­збеж­на бу­дзе ад­зна­чац­ца чар­го­вы пан Схе­ты­на.

Аляк­сандр ШПА­КОЎ­СКІ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.