Вы тут

Адкрытасць і аб'ектыўнасць


Но­вы фар­мат стасункаў Аляк­санд­ра Лу­ка­шэн­кі з жур­на­ліс­та­мі апраў­даў ся­бе ад­кры­тас­цю і ін­фар­ма­тыў­нас­цю. Та­кую агуль­ную дум­ку мож­на па­чуць ад тых на­шых ка­лег, што бра­лі ўдзел у ме­ра­пры­ем­стве. Ня­гле­дзя­чы на ня­прос­тую сі­ту­а­цыю ў эка­но­мі­цы кра­і­ны, праб­лем­ныя мо­ман­ты ў на­шых су­се­дзяў, на­огул у све­це, кі­раў­нік бе­ла­рус­кай дзяр­жа­вы змог быць мак­сі­маль­на ад­кры­тым і аб'­ек­тыў­ным. Аб ад­кры­тас­ці ме­ра­пры­ем­ства свед­чыць і коль­касць за­про­ша­ных жур­на­ліс­таў, і геа­гра­фія срод­каў ма­са­вай ін­фар­ма­цыі, якія яны прад­стаў­ля­лі. Вось якія ўра­жан­ні мож­на бы­ло па­чуць пас­ля за­вяр­шэн­ня гу­тар­кі.

Алесь Ба­дак, пісь­мен­нік, галоўны рэдактар часопіса «Полымя»:

— Прэ­зі­дэнт не­каль­кі ра­зоў пад­крэс­лі­ваў, што гэ­та не тра­ды­цый­ная прэс-кан­фе­рэн­цыя, а ад­кры­ты дыя­лог: кож­ны, хто ха­цеў за­даць пы­тан­не, за­даў, а не­ка­то­рыя — ад­ра­зу не­каль­кі. Фар­мат пы­тан­не-ад­каз ча­сам пе­ра­рас­таў у раз­мо­ву, пад­час якой за­кра­на­лі­ся вель­мі важ­ныя праб­ле­мы. Са­праў­ды, гу­тар­ка бы­ла шчы­рая, ад­кры­тая, і гэ­та быў дыя­лог.

Уліч­ва­ю­чы, што сён­ня па­лі­тыч­ная сі­ту­а­цыя ў све­це вель­мі скла­да­ная, у тым лі­ку ка­лі мець на ўва­зе на­шых блі­жэй­шых су­се­дзяў, а да ўся­го ў па­лі­тыч­ным пла­не гэ­ты год для на­шай кра­і­ны вель­мі ад­каз­ны, су­стрэ­ча, тым больш у фор­ме ад­кры­та­га дыя­ло­гу, бы­ла вель­мі важ­най і свое­ча­со­вай. Шмат хто з ма­іх зна­ё­мых пас­ля пы­таў­ся, як бы­ло вы­се­дзець больш як сем га­дзін. Спра­ва ў тым, што гэ­ты час пра­ля­цеў так хут­ка, быц­цам прай­шло ўся­го па­ру га­дзін.

Ва­дзім Гі­гін, па­лі­то­лаг, пуб­лі­цыст, га­лоў­ны рэ­дак­тар ча­со­пі­са «Бе­ла­рус­кая дум­ка»:

— Маг­чы­ма гэ­та ба­наль­на, але прэс-кан­фе­рэн­цыя пе­ра­ўзы­шла ўсе ча­кан­ні. Бы­лі па­бі­ты рэ­кор­ды і па коль­кас­ці ўдзель­ні­каў, і па пра­цяг­лас­ці са­мой прэс-кан­фе­рэн­цыі. Ура­зі­ла са­ма ат­мас­фе­ра ад­кры­тас­ці, шчы­рас­ці, якая захоў­ва­ла­ся на пра­ця­гу ўся­го ме­ра­пры­ем­ства. Фар­мат ад­кры­та­га дыя­ло­гу, у рам­ках яко­га пра­хо­дзі­ла су­стрэ­ча, — гэ­та не прос­та наз­ва, а но­вая фор­ма раз­мо­вы і дыс­ку­сіі. Жур­на­ліс­ты прад­стаў­ля­лі не толь­кі свае срод­кі ма­са­вай ін­фар­ма­цыі, але і ўсё гра­мад­ства, як бе­ла­рус­кае, так і су­свет­нае. А Прэ­зі­дэнт у кан­цы на­ват спы­таў, ці ўсе за­да­лі свае пы­тан­ні. Апош­нія бы­лі, да­рэ­чы, са­мыя роз­ныя: ці­ка­ві­лі­ся, на­прыклад, хто пі­ша пра­мо­вы для кі­раў­ні­ка кра­і­ны, дзе Прэ­зі­дэнт тры­мае свае гро­шы...

Да­р'я Хар­ко­ва, рэ­дак­тар сту­дыі тэ­ле­ба­чан­ня прад­стаў­ніц­тва МТРК «Мір» у Бе­ла­ру­сі:

— Для на­шай тэ­ле­ра­дыё­кам­па­ніі са­мы­мі важ­ны­мі бы­лі пы­тан­ні ін­тэ­гра­цый­ных аб'­яд­нан­няў на пост­са­вец­кай пра­сто­ры. — Пра бу­ду­чы­ню ЕА­ЭС у Аляк­санд­ра Лу­ка­шэн­кі пы­та­лі­ся не­каль­кі ра­зоў. Ён пад­ра­бяз­на рас­ка­заў пра ўсё. Укра­ін­скія па­дзеі так­са­ма бы­лі ў лі­ку пер­шых тэм. Наш ка­нал на­зы­ва­ец­ца «Мір», і, вя­до­ма, важ­на, што ме­на­ві­та за мір ва Укра­і­не вы­сту­пае кі­раў­нік дзяр­жа­вы. Асаб­лі­ва ха­чу пад­крэс­ліць, што гле­да­чы МТРК «Мір» ве­да­юць Прэ­зі­дэн­та Бе­ла­ру­сі як ад­кры­та­га ча­ла­ве­ка, заў­сё­ды ці­ка­вяц­ца, як ён ад­каз­вае на прос­тыя пы­тан­ні. На­прык­лад, мно­гім гле­да­чам бы­ло ці­ка­ва па­чуць, што кі­раў­нік дзяр­жа­вы не сам пі­ша тэкс­ты сва­іх вы­ступ­лен­няў, але ста­ран­на вы­чыт­вае іх, і да­ве­дац­ца, як Прэ­зі­дэнт тра­ціць свой за­ро­бак. Ці­ка­вых тэм у час ад­кры­та­га дыя­ло­гу гу­ча­ла ня­ма­ла.

Ві­тольд Пес­ціс, рэк­тар Гро­дзен­ска­га аграр­на­га ўні­вер­сі­тэ­та, док­тар сель­ска­гас­па­дар­чых на­вук, кі­раў­нік Гро­дзен­скай абласной арганізацыі РГА «Бе­лая Русь»:

— Я вель­мі ўваж­лі­ва слу­хаў сло­вы Прэ­зі­дэн­та. Для мя­не важ­ным бы­ло аб­са­лют­на ўсё, і я ма­гу ска­заць, што ў кра­і­не, на­пэў­на, не за­ста­ло­ся ні­вод­на­га ча­ла­ве­ка, які б не атры­маў ад­ка­зу на свае пы­тан­ні. Ужо да­лё­ка не пер­шы раз дыя­лог кі­раў­ні­ка дзяр­жа­вы з гра­мад­скас­цю быў ад­кры­тым, прос­тым і да­ступ­ным кож­на­му. Я б ска­заў яшчэ — усё­аб­дым­ным, бо бы­лі да­дзе­ны ад­ка­зы на мност­ва пы­тан­няў лі­та­раль­на з усіх сфер на­ша­га жыц­ця, жыц­ця кра­і­ны. Мя­не асаб­лі­ва ці­ка­ві­лі пы­тан­ні, звя­за­ныя з раз­віц­цём аграр­на­га сек­та­ра, экс­пар­ту-ім­пар­ту пра­дук­цыі, цэн на пра­дук­ты хар­ча­ван­ня, знеш­ніх су­вя­зяў. Прэ­зі­дэнт не прос­та вы­каз­ваў дум­кі па тым ці ін­шым пы­тан­ні, ён умее вы­кры­ваць пры­чы­ны і па­каз­ваць вы­нік. Я цал­кам зго­дзен з ім. Вя­до­ма, гэ­та скла­да­на, але нам не­аб­ход­на за­хоў­ваць усе на­ла­джа­ныя ра­ней эка­на­міч­ныя кан­так­ты і на­ват у спрэч­ных вы­пад­ках шу­каць кам­пра­мі­сы, пры­маць уз­ва­жа­ныя, спа­кой­ныя, гра­мат­ныя ра­шэн­ні.

Ін­на ПУС­ТА­ВІТ, за­гад­чы­ца ар­га­ні­за­цый­на-ме­та­дыч­на­га ад­дзе­ла 10-й га­рад­ской клі­ніч­най баль­ні­цы г. Мін­ска:

— На­ша баль­ні­ца па­ста­ян­на атрым­лі­вае но­вае ды­яг­нас­тыч­нае аб­ста­ля­ван­не. У 2014 го­дзе быў пра­ве­дзе­ны ка­пі­таль­ны ра­монт і рэ­кан­струк­цыя ад­дзя­лен­ня анес­тэ­зі­я­ло­гіі і рэ­ані­ма­цыі, хі­рур­гіч­на­га апе­ра­цый­на­га бло­ка, цэнт­раль­на­га стэ­ры­лі­за­цый­на­га ад­дзя­лен­ня. На гэ­та вы­дат­ка­ва­на 154,6 млрд руб­лёў. Ле­тась у баль­ні­цы так­са­ма за­мя­ні­лі вок­ны і доб­ра­ўпа­рад­ка­ва­лі тэ­ры­то­рыю на 76,3 млрд руб­лёў. Па ўсім ві­даць, што дзяр­жа­ва дбае аб па­ляп­шэн­ні ахо­вы зда­роўя сва­іх гра­ма­дзян і ма­дэр­ні­за­цыі ўста­ноў ахо­вы зда­роўя.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».