Вы тут

Паглыбленне ў праблему


Мі­ха­іл Мяс­ні­ко­віч пра­па­нуе пра­да­ваць участ­кі не толь­кі «чар­га­ві­кам»

Як трэ­ба ста­віц­ца дэ­пу­та­там да сва­іх вы­бар­шчы­каў? Якім чы­нам на­ле­жыць вы­ра­шаць праб­ле­мы кож­на­га з іх? Дзе лепш пла­на­ваць ін­ды­ві­ду­аль­нае бу­даў­ніц­тва? На днях ад­ка­зы на гэ­тыя пы­тан­ні даў стар­шы­ня Са­ве­та Рэс­пуб­лі­кі На­цы­я­наль­на­га схо­ду Мі­ха­іл Мяс­ні­ко­віч на па­за­чар­го­вай се­сіі Ба­ры­саў­ска­га ра­ён­на­га Са­ве­та дэ­пу­та­таў. Пад­час су­стрэ­чы ён на­ве­даў, у тым лі­ку, і прад­пры­ем­ства «Ба­ры­саў­дрэў», дзе аца­ніў уз­ро­вень ма­дэр­ні­за­цыі.

— У нас у кра­і­не без ма­ло­га 20000 дэ­пу­та­таў усіх уз­роў­няў, — за­явіў Мі­ха­іл Мяс­ні­ко­віч. — І ме­на­ві­та яны па­він­ны вы­яў­ляць іс­ну­ю­чыя не­да­хо­пы, а не ча­каць, па­куль вы­бар­шчык прый­дзе ў вы­кан­кам, Са­ве­ты ці на пры­ём да дэ­пу­та­та. Трэ­ба зра­біць так, каб сам дэ­пу­тат пра­ца­ваў на апя­рэ­джан­не.

Спі­кер верх­няй па­ла­ты пар­ла­мен­та так­са­ма да­даў, што гэ­та не­маг­чы­ма без на­леж­най кам­пе­тэн­цыі Са­ве­таў дэ­пу­та­таў і мяс­цо­вых вы­кан­ка­маў і пра­ду­гледж­вае цес­нае ўза­е­ма­дзе­ян­не з прад­пры­ем­ства­мі і пра­цоў­ны­мі ка­лек­ты­ва­мі, асаб­лі­ва ў сель­скай мяс­цо­вас­ці. «Вось гэ­та і бу­дзе зла­джа­ная і на­леж­ная пра­ца дэ­пу­та­таў», — пад­крэс­ліў стар­шы­ня Са­ве­та Рэс­пуб­лі­кі.

Мі­ха­іл Мяс­ні­ко­віч на­га­даў, што з па­чат­ку 2015 го­да Бе­ла­русь з'яў­ля­ец­ца част­кай са­ма­га вя­лі­ка­га ін­тэ­гра­цый­на­га аб'­яд­нан­ня — Еў­ра­зій­ска­га эка­на­міч­на­га са­ю­за. І гэ­та маг­чы­масць для но­вых кан­так­таў і раз­віц­ця эка­но­мі­кі рэ­гі­ё­на. Але і тут дэ­пу­та­ты не па­він­ны ча­каць за­га­даў «звер­ху», а пра­яў­ляць іні­цы­я­ты­ву.

«Эка­на­міч­ны стан ра­ё­на, воб­лас­ці і кра­і­ны ўво­гу­ле вы­зна­чае даб­ра­быт лю­дзей», — за­ўва­жыў спі­кер. Ён да­даў, што ка­лі б на­леж­ным чы­нам бы­лі за­бяс­пе­ча­ны бюд­жэ­ты ўсіх уз­роў­няў, вы­ра­шаць праб­ле­мы гра­ма­дзян ста­ла б знач­на пра­сцей. «Ад кож­на­га Са­ве­та, ад Ба­ры­саў­ска­га ў тым лі­ку, па­тра­бу­ец­ца кан­крэ­ты­ка ў пра­цы. Не раз­мо­вы і раз­ва­жан­ні, а што­дзён­ная ра­бо­та з вы­кан­ка­мам і кі­раў­ні­ка­мі прад­пры­ем­стваў», — за­явіў се­на­тар і ад­зна­чыў, што нель­га ча­каць, па­куль на вы­твор­часць за­ві­тае мі­ністр і дасць за­гад усё вы­пра­віць. Трэ­ба са­мім дэ­пу­та­там ак­тыў­на ўні­каць у сут­насць праб­лем.

Пад­час се­сіі раз­гля­да­лі­ся ў тым лі­ку і пы­тан­ні зва­ро­таў гра­ма­дзян. «Ка­бі­нет­ны стыль ра­бо­ты са зва­ро­та­мі гра­ма­дзян цал­кам не­пры­маль­ны», — за­явіў Мі­ха­іл Мяс­ні­ко­віч. Ён ад­зна­чыў, што ў Ба­ры­саў­скім ра­ё­не ка­ля 40% зва­ро­таў да­ты­чац­ца праб­лем жыл­лё­ва-ка­му­наль­най гас­па­дар­кі і да­рож­на­га бу­даў­ніц­тва. Але пра­гра­мы для іх вы­ра­шэн­ня ў дэ­пу­та­таў ня­ма.

Так­са­ма стар­шы­ня Са­ве­та Рэс­пуб­лі­кі за­явіў, што ка­ля 15 000 участ­каў бу­дзе вы­дзе­ле­на ў 2015 го­дзе для бу­даў­ніц­тва ін­ды­ві­ду­аль­на­га жыл­ля ў Мін­скай воб­лас­ці. У той жа час іх мож­на пра­да­ваць не толь­кі тым, хто мае па­трэ­бу ў па­ляп­шэн­ні жыл­лё­вых умоў, але і кож­на­му, хто жа­дае. Для гэ­та­га спі­кер па­ра­іў браць «сва­бод­ныя ўчаст­кі ў вёс­ках, дзе ўжо ёсць ін­жы­нер­ныя сет­кі». Так­са­ма ён да­даў, што бу­даў­ніц­тва ў Мін­ску бу­дзе ска­ра­чац­ца. Та­му шмат лю­дзей за­ці­ка­вяц­ца ка­вал­ка­мі зям­лі ў ра­ё­не. Гэ­та мо­жа стаць да­дат­ко­вай кры­ні­цай для па­паў­нен­ня мяс­цо­ва­га бюд­жэ­ту.

Пад­час ві­зі­ту на «Ба­ры­саў­дрэў» Мі­ха­іл Мяс­ні­ко­віч ад­зна­чыў, што комп­лекс­ная ма­дэр­ні­за­цыя вы­твор­час­ці гэ­та­га прад­пры­ем­ства цал­кам скон­ча­на. Бы­ла пра­ве­дзе­на рэ­кан­струк­цыя бу­дын­ка цэ­ха драў­ня­на-ва­лак­ніс­тых пліт. Ма­дэр­ні­за­цыя за­кра­ну­ла за­пал­ка­вую і фа­нер­ную вы­твор­часць. Але ўзні­ка­юць пы­тан­ні не столь­кі па якас­ці пра­дук­цыі, коль­кі па яе рэа­лі­за­цыі.

«Прад­пры­ем­ства ў снеж­ні 2014 го­да пра­да­ло прак­тыч­на той аб'­ём пра­дук­цыі, які і вы­ра­бі­ла, у сту­дзе­ні сі­ту­а­цыя гор­шая», — ад­зна­чыў стар­шы­ня Са­ве­та Рэс­пуб­лі­кі. Ён пад­крэс­ліў, што сён­ня нель­га ары­ен­та­вац­ца толь­кі на ра­сій­скі ры­нак. Трэ­ба звяр­тац­ца ў тым лі­ку і да рын­каў «кра­ін Азіі і Еў­ро­пы».

Акра­мя «Ба­ры­саў­дрэ­ва», Мі­ха­іл Мяс­ні­ко­віч на­ве­даў «Ба­ры­саў­скі крыш­таль­ны за­вод імя Ф.Э. Дзяр­жын­ска­га» і «Ба­ры­саў­скі за­вод ме­ды­цын­скіх прэ­па­ра­таў».

Ве­ра­ні­ка ПУС­ТА­ВІТ,

г. Ба­ры­саў

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.