Вы тут

Паштальён з харызмай


Жы­ха­ры вёс­кі Не­гі­на, якую аб­слу­гоў­вае Ста­ні­слаў На­пры­ен­ка, га­то­вы пад­піс­вац­ца на га­зе­ты ўжо дзе­ля та­го, каб… зра­біць яму пры­ем­нае

31-1

 

На­огул Ста­ні­слаў на Кас­цю­ко­віц­кай по­шце агуль­ны лю­бі­мец. Яго на­чаль­нік Іры­на Ка­ва­лен­ка ка­жа, што та­ко­га дыс­цып­лі­на­ва­на­га ра­бот­ні­ка яшчэ па­шу­каць трэ­ба. Заў­сё­ды пры­вет­лі­вы, аку­рат­ны. Ды і як жа інакш, ка­лі ідзеш да лю­дзей, ка­лі прад­стаў­ля­еш вель­мі па­ва­жа­ную імі ўста­но­ву?

Хло­пец і на­са­мрэч з пер­шых хві­лін вы­клі­кае да­вер і сім­па­тыю. І пра лю­дзей ка­жа толь­кі ста­ноў­ча, ві­да­воч­на, што ро­біць гэ­та не дзе­ля па­ка­зу­хі: яму са­праў­ды да­спа­до­бы тое, чым ён зай­ма­ец­ца.

—Паш­таль­ё­нам стаў вы­пад­ко­ва, — усмі­ха­ец­ца су­раз­моў­ца. — Пас­ля шко­лы не змог па­сту­піць, ку­ды збі­раў­ся, ся­дзець на шыі ў баць­коў не ха­це­ла­ся. І ка­лі зна­ё­мая з пош­ты пра­па­на­ва­ла па­пра­ца­ваць, зга­дзіў­ся. Ні­ко­лі не ду­маў, што мне спа­да­ба­ец­ца, што ўцяг­ну­ся і бу­ду зай­мац­ца гэ­тай спра­вай 12 га­доў.

— Спа­чат­ку я аб­слу­гоў­ваў род­ную вёс­ку Не­гі­на і дзве су­сед­нія — Чыр­во­ную Сла­ба­ду і Ва­сі­леў­ку, да якіх пры­клад­на па 2,5 кі­ла­мет­ра хоць і па ле­се. Для ма­ла­до­га хлоп­ца гэ­та не ад­лег­ласць. Праў­да, уся­кае бы­ва­ла — зі­мой да­ро­гі за­мя­та­ла так, што ча­сам ішоў па ка­ле­на ў сне­зе. Ды яшчэ з цяж­кай сум­кай… Я ўжо не ка­жу пра тое, што ў ле­се мож­на су­стрэць ка­го за­ўгод­на — і ня­доб­рых лю­дзей, і га­лод­ных звя­роў, — рас­каз­вае ён.

—На­пэў­на, страш­на бы­ло? — хут­чэй, спа­чу­ваю, чым пы­та­ю­ся ў хлоп­ца.

—Ну, мо­жа, тро­хі... І тое спа­чат­ку, — шчы­ра ад­каз­вае ён. — Звяр­нуў ува­гу на тое, што, ка­лі аб дрэн­ным ду­ма­еш, неш­та не­пры­ем­нае і зда­ра­ец­ца. Та­му я ўспа­мі­наю ўсё толь­кі доб­рае. А на вы­па­дак су­стрэ­чы з ху­лі­га­на­мі ёсць га­за­вы ба­лон­чык. На шчас­це, яшчэ не даводзілася ім ка­рыс­тац­ца.

На цяж­кас­цях Ста­ні­слаў на­огул не за­цык­лі­ва­ец­ца. Ка­жа, што сі­лы яму да­юць стасункі з доб­ры­мі людзь­мі. А дрэн­ных, за­пэў­ні­вае ён, на яго ўчаст­ку на­огул не бы­ло. На­ват ся­род тых, хто сва­рыў­ся.

—Ка­лі ча­ла­век не ў гу­мо­ры, ні­ко­лі не іду на кан­флікт, імк­ну­ся па-доб­ра­му з ім раз­маў­ляць, — дэ­ман­струе ён не ўласцівую для сва­іх га­доў муд­расць. — У вяс­ко­вых жы­ха­роў ёсць ча­му па­ву­чыц­ца, яны шмат ча­го ба­чы­лі і чу­лі, пра мно­гае па­спя­ва­юць рас­ка­заць: і пра жыц­цё ў са­вец­кія га­ды, і пра вай­ну.

Хлоп­цу ўсё ці­ка­ва. Ён з су­мам ус­па­мі­нае двух ве­тэ­ра­наў, якія пай­шлі з жыц­ця. Ён так пры­вык да іх, што пер­шы час пе­ра­жы­ваў
стра­ту.

Для тых, ка­му Станіслаў раз­но­сіць га­зе­ты і пен­сіі, ён так­са­ма ча­ла­век не чу­жы. Ні­ко­лі не ад­мо­віц­ца пры­нес­ці ва­ды ці дроў, а ка­лі ба­чыць на ву­лі­цы ба­буль­ку з цяж­кай сум­кай у ру­ках, пер­шы спя­ша­ец­ца ёй на да­па­мо­гу. Шка­да ста­рых. Хто ім яшчэ да­па­мо­жа, ка­лі дзе­ці і ўну­кі ў го­ра­дзе?

На жаль, не­ка­лі вя­лі­кія вёс­кі па­сту­по­ва вы­мі­ра­юць. Вось і Чыр­во­ная Сла­ба­да, дзе ка­лісь­ці бы­лі і шко­ла, і клуб, не­каль­кі га­доў та­му тра­пі­ла ў раз­рад не­перс­пек­тыў­ных. А сле­дам за ёй — і Ва­сі­леў­ка. Ця­пер гэ­тыя вёс­кі аб­слу­гоў­вае пе­ра­соў­ная пош­та. Лю­дзі па­ці­ху пры­вык­лі да змен, ха­ця пры су­стрэ­чы пры­зна­юц­ца паштальёну, што кры­ху су­му­юць аб тым ча­се, ка­лі ён да іх пры­хо­дзіў.

У вёс­цы Не­гі­на, дзе ця­пер пра­цуе хло­пец, так­са­ма жы­ха­роў не шмат. За­роб­кі не­вя­лі­кія, і лю­дзі імк­нуц­ца вы­піс­ваць неш­та тан­нае. Але на­ват у та­кім ма­лень­кім на­се­ле­ным пунк­це (доб­ра, ка­лі 60 ча­ла­век на­збі­ра­ец­ца) ёсць са­праўд­ныя пры­хіль­ні­кі што­дзён­ных га­зет, у тым лі­ку і «Звяз­ды».

—Ва­ле­рый Ба­зы­леў пэў­ны час не мог вы­зна­чыц­ца з лю­бі­май га­зе­тай. Ад­ну рэс­пуб­лі­кан­скую вы­пі­саў, по­тым — дру­гую, а па­спра­ба­ваў чы­таць «Звяз­ду» і вось ужо трэ­ці год ёй не здрадж­вае», — згад­вае Ста­ні­слаў.

Сваё да­лей­шае жыц­цё ён па­куль не ўяў­ляе без пош­ты: па­сту­піў у Ві­цеб­скі дзяр­жаў­ны вы­шэй­шы ка­ледж су­вя­зі і вель­мі за­да­во­ле­ны. Па-пер­шае, гэ­та но­выя ве­ды і ўпэў­не­насць у заўт­раш­нім дні. Па-дру­гое, ёсць маг­чы­масць не­каль­кі ра­зоў на год пажыць га­рад­скім жыц­цём. У род­най вёс­цы мо­ла­дзі зу­сім не за­ста­ло­ся, а кан­так­та­ваць з ра­вес­ні­ка­мі ў ін­тэр­нэ­це не так ці­ка­ва, як у рэ­аль­ным жыц­ці.

—На га­рэл­ку ад ну­ды ча­сам не цяг­не? — хо­чац­ца знай­сці хоць ней­кую за­га­ну ў гэ­тым ча­ла­ве­ку, вель­мі не па­доб­ным на сва­іх ад­на­год­каў.

—Не, ба­ра­ні Бог. Ка­лі гэ­тым за­няц­ца, крыж на са­бе мож­на ста­віць ад­ра­зу.

—А як па­збаў­ля­е­це­ся не­га­ты­ву?

—З доб­ры­мі людзь­мі па­га­во­рыш — і ўжо ляг­чэй. Муд­рыя ба­бу­лі ра­яць ні­ко­лі ні з кім не сва­рыц­ца. Дур­но­га ча­ла­ве­ка не зме­ніш, а на­строй са­псу­еш.

…Адзі­нае, што за­сму­чае не­гін­ска­га паш­таль­ё­на, дык гэ­та не­вя­лі­кі па­куль што за­ро­бак. Але ёсць перс­пек­ты­ва пе­ра­ехаць на пра­цу ў Кас­цю­ко­ві­чы, а там і з фі­нан­са­мі ста­не ляг­чэй, і перс­пек­ты­вы кар'­ер­на­га рос­ту з'я­вяц­ца. Яго ра­ён­нае кі­раў­ніц­тва ў гэ­тым так­са­ма за­ці­каў­ле­на. «Та­кіх ма­ла­дых спе­цы­я­ліс­таў трэ­ба ца­ніць, — ка­жа на­чаль­нік ра­ён­на­га вуз­ла паш­то­вай су­вя­зі Іры­на Ка­ва­лен­ка. — На­ша служ­ба раз­ві­ва­ец­ца, з'яў­ля­юц­ца но­выя па­слу­гі, мя­ня­юц­ца фор­мы пра­цы. Трэ­ба па­ста­ян­на ўдас­ка­наль­ваць свае ве­ды, ву­чыц­ца ча­мусь­ці но­ва­му. І та­кія не­абы­яка­выя да пра­фе­сіі лю­дзі, як Ста­ні­слаў, спра­ве толь­кі на ка­рысць».

Нэ­лі ЗІ­ГУ­ЛЯ. Фо­та аў­та­ра

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Прадпрымальнікі запусцілі сацыяльную ініцыятыву, каб сэканоміць сродкі бюджэту, але вымушаны за гэта плаціць

Прадпрымальнікі запусцілі сацыяльную ініцыятыву, каб сэканоміць сродкі бюджэту, але вымушаны за гэта плаціць

На ўпарадкаванне пасля прыклееных паперак выдаткоўваюцца велізарныя сродкі.