Вы тут

Першая аперацыя па перасадцы сэрца


праведзена ў Брэсце 35-гадоваму пацыенту

Гэта першая рэгіянальная аперацыя такога ўзроўню. Галоўны ўрач Брэсцкай абласной бальніцы доктар медыцынскіх навук Аляксандр КАРПІЦКІ паведаміў, што яна зроблена з удзелам брыгады спецыялістаў РНПЦ «Кардыялогія» на чале з акадэмікам Юрыем АСТРОЎСКІМ. Аперацыя ішла пяць гадзін. Зараз пацыент адчувае сябе здавальняюча.

А на некалькі дзён раней хірургі абласной бальніцы правялі высокатэхналагічную аперацыю па аўтатрансплантацыі лёгкага. Яна заключалася ў тым, што з цела хворага (56-гадовага жыхара Кобрынскага раёна) вынялі лёгкае з пухлінай і хворымі тканкамі. Паталагічны ачаг выдалілі на хірургічным стале. А потым ніжнюю здаровую долю паспяхова прышылі на месца. Тым самым удалося павысіць якасць жыцця хворага.

Яна СВЕТАВА

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».