Вы тут

«У школы вяртаецца курс «Сусветная мастацкая культура»


Мі­ністр аду­ка­цыі мае на­мер ра­за­брац­ца з вы­ка­нан­нем на­стаў­ні­ка­мі не­ўлас­ці­вых для іх функ­цый

Мі­ха­іл Жу­раў­коў пад­крэс­ліў, што гэ­тай праб­ле­май ён зай­ма­ец­ца з пер­ша­га дня свай­го зна­хо­джан­ня на па­са­дзе мі­ніст­ра. Па­вод­ле яго слоў, ця­пер пра­во­дзіц­ца ма­ні­то­рынг школ і гім­на­зій па ўсёй кра­і­не. Пра гэ­та ён па­ве­да­міў пад­час ан­лайн-кан­фе­рэн­цыі на сай­це БЕЛ­ТА. «Вы­ву­ча­ем ста­тыс­ты­ку, гля­дзім струк­ту­ру да­ру­чэн­няў, якія вы­кон­ва­юц­ца на­стаў­ні­ка­мі, і вы­свят­ля­ем, хто іх дае. Акра­мя та­го, аб­мяр­коў­ва­ем з на­стаў­ні­ка­мі, ды­рэк­та­ра­мі і прад­стаў­ні­ка­мі ра­ён­най ула­ды, якім яны ба­чаць сваё ўза­е­ма­дзе­ян­не ў бу­ду­чы­ні. Па­спра­бу­ем як ма­га хут­чэй аб­агуль­ніць гэ­тыя ма­тэ­ры­я­лы і сфар­му­ля­ваць рэ­ка­мен­да­цыі», — па­абя­цаў мі­ністр.

Безимени-2

Безимени-2

 

Па­вы­шэн­не прэ­сты­жу пра­фе­сіі на­стаў­ні­ка, на дум­ку кі­раў­ні­ка га­лі­ны, важ­ная мі­сія, але гэ­та за­да­ча не толь­кі для Мі­ніс­тэр­ства аду­ка­цыі, а для ўся­го гра­мад­ства:

—Трэ­ба ства­раць у на­шым гра­мад­стве ста­ноў­чы воб­раз на­стаў­ні­ка. Для гэ­та­га не­аб­ход­на і СМІ пры­цяг­ваць, больш рас­каз­ваць пра на­шых вы­дат­ных пе­да­го­гаў, пра іх іна­ва­цыі…

Мі­ніс­тэр­ства аду­ка­цыі, са свай­го бо­ку, бу­дзе ста­рац­ца ства­рыць са­мыя ап­ты­маль­ныя ўмо­вы для та­го, каб пе­да­го­гі пра­ца­ва­лі ў твор­чых і кам­форт­ных умо­вах, бу­дзе кла­па­ціц­ца пра іх ма­тэ­ры­яль­нае за­ах­воч­ван­не…

Ба­за­вы пад­руч­нік

Мі­ха­іл Жу­раў­коў па­ве­да­міў, што ле­там вы­пуск­ні­кі 9‑х кла­саў бу­дуць зда­ваць тры вы­пуск­ныя эк­за­ме­ны — па бе­ла­рус­кай, рус­кай мо­вах і ма­тэ­ма­ты­цы (усе ў пісь­мо­вай фор­ме). З 2015 го­да аба­вяз­ко­вы эк­за­мен па гіс­то­рыі Бе­ла­ру­сі бу­дуць зда­ваць толь­кі вы­пуск­ні­кі 11‑х кла­саў.

«Ця­пер на­шы спе­цы­я­ліс­ты рас­пра­цоў­ва­юць кры­тэ­рыі ад­бо­ру для за­лі­чэн­ня ў 10‑я про­філь­ныя кла­сы. Але пры гэ­тым мы за­ха­ва­ем і звы­чай­ныя 10‑я кла­сы для дзя­цей, якія не змаг­лі вы­зна­чыц­ца з про­фі­лем, дзе ўсе прад­ме­ты бу­дуць вы­ву­чац­ца на ба­за­вым уз­роў­ні», — ад­зна­чыў мі­ністр.

Ён да­даў, што на ба­зе не­ка­то­рых уста­ноў аду­ка­цыі кра­і­ны ў гэ­тым на­ву­чаль­ным го­дзе пра­во­дзіц­ца экс­пе­ры­мен­таль­ны пра­ект па апра­ба­цыі ма­дэ­лі не­за­леж­най вы­ні­ко­вай атэс­та­цыі вуч­няў ба­за­вай шко­лы. І толь­кі пас­ля яго за­вяр­шэн­ня мож­на бу­дзе пра­во­дзіць вы­пуск­ныя іс­пы­ты для дзе­вя­ці­клас­ні­каў па та­кой ма­дэ­лі.

У мі­ніст­ра аду­ка­цыі па­ці­ка­ві­лі­ся, што ён ду­мае на­конт якас­ці і да­ступ­нас­ці вы­кла­дан­ня ма­тэ­ры­я­лу ў школь­ных пад­руч­ні­ках, а так­са­ма маг­чы­мас­ці вяр­тан­ня да пра­ве­ра­ных ча­сам і мно­гі­мі па­ка­лен­ня­мі школь­ні­каў са­вец­кіх пад­руч­ні­каў.

—Ка­лі вы спы­та­е­це ба­буль, дзя­ду­ляў, баць­коў, яны ска­жуць вам, што гэ­та праб­ле­ма бы­ла заў­сё­ды і, на­пэў­на, бу­дзе. Нель­га на­пі­саць пад­руч­нік, які б за­да­во­ліў усіх без вы­клю­чэн­ня. Але ў нас уз­нік­ла ідэя ства­рэн­ня ба­за­ва­га пад­руч­ні­ка. Ба­за­вы пад­руч­нік — гэ­та пад­руч­нік, які бу­дзе змя­шчаць пэў­ны на­бор ба­за­вых ве­даў, які­мі па­ві­нен ва­ло­даць кож­ны ву­чань. Да ба­за­ва­га пад­руч­ні­ка бу­дуць вы­да­дзе­ны рэ­ка­мен­да­цыі па ве­лі­зар­най коль­кас­ці да­дат­ко­вых ма­тэ­ры­я­лаў. Да­дат­ко­выя ма­тэ­ры­я­лы — гэ­та і ін­тэр­нэт-рэ­сур­сы, да­дат­ко­выя пад­руч­ні­кі аль­бо ме­та­дыч­ныя ма­тэ­ры­я­лы. Іх бу­дзе вы­зна­чаць аль­бо сам на­стаў­нік-прад­мет­нік, аль­бо пед­са­вет.

На­прык­лад, ка­лі на­стаў­нік про­філь­ных кла­саў пра­цуе з моц­ны­мі вуч­ня­мі, то ён, акра­мя ба­за­ва­га пад­руч­ні­ка, мо­жа даць ім і вя­лі­кую коль­касць да­дат­ко­ва­га ма­тэ­ры­я­лу, які мо­жа быць ім ка­рыс­ным. Да­дат­ко­выя ма­тэ­ры­я­лы мо­гуць аб­наў­ляц­ца кож­ны год, та­му што ін­фар­ма­цыя мя­ня­ец­ца вель­мі хут­ка. У той час як пад­руч­ні­кі пі­шуц­ца вель­мі скру­пу­лёз­на, і пе­ра­піс­ваць іх кож­ны год мы не мо­жам. Та­му пя­рой­дзем да ба­за­ва­га пад­руч­ні­ка і да­дат­ко­вых ма­тэ­ры­я­лаў, — па­тлу­ма­чыў мі­ністр. — Але прос­та так ба­за­вы пад­руч­нік не з'я­віц­ца. Мы ця­пер ду­ма­ем над тым, якой па­він­на быць сіс­тэ­ма ад­бо­ру ка­лек­ты­ву для на­пі­сан­ня ба­за­ва­га пад­руч­ні­ка і як бу­дзе пра­хо­дзіць кон­курс па яго на­пі­сан­ні.

Так­са­ма Мі­ха­іл Жу­раў­коў па­ве­да­міў, што з на­ступ­на­га го­да ў шко­лы вяр­та­ец­ца курс «Су­свет­ная мас­тац­кая куль­ту­ра». У кож­най па­ра­ле­лі ён бу­дзе на­зы­вац­ца па-свой­му, у за­леж­нас­ці ад та­го, што ме­на­ві­та бу­дзе вы­ву­чац­ца ў кан­крэт­ным кла­се.

«Тэст» на нар­ко­ты­кі

Мі­ністр аду­ка­цыі рас­ка­заў, што з на­ступ­на­га на­ву­чаль­на­га го­да ся­род бе­ла­рус­кіх школь­ні­каў, на­ву­чэн­цаў і сту­дэн­таў пла­ну­ец­ца пра­во­дзіць псі­ха­са­цы­яль­нае ан­ке­та­ван­не на схіль­насць да нар­ко­ты­каў.

—Усе па­він­ны ра­зу­мець, якое зло ня­суць нар­ка­тыч­ныя срод­кі, псі­ха­троп­ныя рэ­чы­вы і іх ана­ла­гі. Спе­цы­яль­на для ўзмац­нен­ня ба­раць­бы з гэ­тай згуб­най з'я­вай мі­ніс­тэр­ства­мі аду­ка­цыі, унут­ра­ных спраў, ахо­вы зда­роўя рас­пра­ца­ва­ны комп­лекс ме­ра­пры­ем­стваў па пра­ду­хі­лен­ні рас­паў­сюдж­ван­ня ал­ка­го­лю, нар­ка­тыч­ных і псі­ха­троп­ных рэ­чы­ваў ся­род на­ву­чэн­цаў, — рас­ка­заў Мі­ха­іл Жу­раў­коў. — Акра­мя гэ­та­га да­ку­мен­та, спе­цы­я­ліс­та­мі рас­пра­ца­ва­ны па­ра­дак пра­вя­дзен­ня псі­ха­са­цы­яль­на­га ан­ке­та­ван­ня і ме­ды­цын­ска­га аб­сле­да­ван­ня. Сён­ня спе­цы­я­ліс­ты ўста­ноў аду­ка­цыі пра­вод­зяць з баць­ка­мі ра­бо­ту, тлу­ма­чаць ім важ­насць пра­вя­дзен­ня та­ко­га ан­ке­та­ван­ня. Нам бы ха­це­ла­ся, каб ан­ке­та­ван­не не ста­ла стрэ­сам для дзя­цей, не ўсхва­ля­ва­ла баць­коў, пры гэ­тым каб бы­ла за­ха­ва­на мак­сі­маль­ная кан­фі­дэн­цы­яль­насць ін­фар­ма­цыі. Вось ме­на­ві­та гэ­ты ас­пект ця­пер і пра­пра­цоў­ва­ец­ца спе­цы­я­ліс­та­мі. Як вы­ра­шыць, хто мае пра­ва до­сту­пу да ін­фар­ма­цыі, і як за­сце­раг­чы аса­біс­тыя да­ныя дзі­ця­ці.

Акра­мя пад­рых­тоў­кі баць­коў­скай гра­мад­скас­ці, ёсць яшчэ ад­но важ­нае пы­тан­не, без яко­га не­маг­чы­ма якас­на пра­вес­ці та­кое ан­ке­та­ван­не — трэ­ба пад­рых­та­ваць спе­цы­я­ліс­таў, якія бу­дуць яго пра­во­дзіць. Усю вяс­ну ін­сты­ту­ты раз­віц­ця аду­ка­цыі бу­дуць рых­та­ваць пе­да­го­гаў-псі­хо­ла­гаў і клас­ных кі­раў­ні­коў да пра­вя­дзен­ня ан­ке­та­ван­ня. Мі­ністр аду­ка­цыі рас­ка­заў, што ўвесь мі­ну­лы год у не­каль­кіх уста­но­вах аду­ка­цыі вя­ла­ся апра­ба­цыя та­ко­га ан­ке­та­ван­ня.

Па­ро­га­выя ацэн­кі на ЦТ

Ад­каз­ва­ю­чы на пы­тан­не: «Ка­лі ў абі­ту­ры­ен­таў з'я­віц­ца маг­чы­масць па­да­ваць свае да­ку­мен­ты ад­ра­зу ў не­каль­кі ВНУ?» — Мі­ха­іл Жу­раў­коў па­ве­да­міў, што сён­ня та­кое пы­тан­не не раз­гля­да­ец­ца. «Гэ­та зна­чыць, што ў бя­гу­чым і на­ступ­ным на­ву­чаль­ным го­дзе абі­ту­ры­ент па­ві­нен бу­дзе па­да­ваць да­ку­мен­ты ў кан­крэт­ную ВНУ. У перс­пек­ты­ве, мо­жа быць, мы да гэ­та­га і прый­дзем, але не ў блі­жэй­шыя га­ды», — удак­лад­ніў мі­ністр.

Пры гэ­тым Мі­ха­іл Жу­раў­коў не вы­клю­чае ў бу­ду­чы­ні і па­ве­лі­чэн­ня коль­кас­ці тэс­таў, якія змо­жа зда­ваць адзін ча­ла­век у хо­дзе цэнт­ра­лі­за­ва­на­га тэс­ці­ра­ван­ня: «Бу­дзем ду­маць, та­му што ня­ма аб­са­лют­на пра­віль­най і дас­ка­на­лай сіс­тэ­мы ад­бо­ру. Трэ­ба іс­ці на­пе­рад, заў­сё­ды ёсць што ўдас­ка­наль­ваць». Пры гэ­тым ён ад­зна­чыў, што ў лю­бым вы­пад­ку пра­ві­лы гуль­ні бу­дуць вы­зна­ча­ны за­га­дзя. Пра но­выя пра­ві­лы па­ступ­лен­ня ў ВНУ аб­вес­цяць як мі­ні­мум за год.

Пер­шае і, на­пэў­на, са­мае га­лоў­нае, што ці­ка­віць абі­ту­ры­ен­таў 2015 го­да, — гэ­та па­ро­га­выя ба­лы па прад­ме­тах ЦТ.Яны змя­няц­ца не бу­дуць. «Мі­ні­маль­ная коль­касць ба­лаў, якую не­аб­ход­на на­браць абі­ту­ры­ен­ту на ЦТ, за­ста­нец­ца ра­ней­шай, — за­пэў­ніў мі­ністр. — Ін­шая спра­ва, што мы кры­ху зме­нім па­ды­ход — бу­дзе ўве­дзе­на па­няц­це «про­філь­ны прад­мет». Зме­ніц­ца і пра­цяг­ласць пе­ры­я­ду па­да­чы да­ку­мен­таў абі­ту­ры­ен­та­мі — коль­касць дзён для па­да­чы ў асноў­ную хва­лю па­вя­лі­чыц­ца, за­тое змен­шыц­ца коль­касць дзён для тых, хто бу­дзе па­да­ваць да­ку­мен­ты ў рам­ках пра­вя­дзен­ня да­дат­ко­ва­га на­бо­ру. Ін­шых іс­тот­ных змен, якія паў­плы­ва­юць на лёс абі­ту­ры­ен­таў і іх план пад­рых­тоў­кі, не пла­ну­ец­ца».

Што даты­чыц­ца пла­на на­бо­ру на бюд­жэт, то ён мо­жа вар'­і­ра­вац­ца ў за­леж­нас­ці ад коль­кас­ці вы­пуск­ні­коў школ. Сё­ле­та коль­касць вы­пуск­ні­коў школ за­ста­ла­ся прак­тыч­на на ле­таш­нім уз­роў­ні, та­му коль­касць бюд­жэт­ных мес­цаў у ВНУ змен­шыц­ца ня­знач­на.

Дзі­ця­чы са­док — не «ка­ме­ра за­хоў­ван­ня»

«Хто пры­мае ра­шэн­не аб вы­клю­чэн­ні дзі­ця­ці з дзі­ця­ча­га сад­ка і ча­му бы­ло вы­ра­ша­на, што пад­ста­вай для ад­лі­чэн­ня мо­гуць стаць 30 дзён, пра­пу­шча­ных дзі­цем без уваж­лі­вай пры­чы­ны?» — па­ці­ка­ві­лі­ся ў мі­ніст­ра аду­ка­цыі.

—Вы­клю­чыць дзі­ця з дзі­ця­ча­га сад­ка без уваж­лі­вай пры­чы­ны ні­хто не мае пра­ва, — за­пэў­ніў Мі­ха­іл Жу­раў­коў. — Ні­хто не мо­жа гэ­та­га зра­біць не­аб­грун­та­ва­на, не вы­ву­чыў­шы ўсе аб­ста­ві­ны, якія спры­я­лі та­му, што дзі­ця пе­ра­ста­ла на­вед­ваць да­школь­ную ўста­но­ву. Ка­лі ма­ці пра­цуе дзень праз два ці та­та мо­жа па­ся­дзець з дзі­цем у буд­ны дзень, то, на­ту­раль­на, гэ­та трэ­ба аб­га­ва­рыць з за­гад­чы­цай сад­ка.

Пры гэ­тым мі­ністр удак­лад­ніў, што ў Ко­дэк­се аб аду­ка­цыі ёсць раз­дзел, які рэ­гу­люе на­вед­ван­не ўста­но­вы аду­ка­цыі: пад­пунк­там 5.6 пунк­та 5 ар­ты­ку­ла 79 вы­зна­ча­на, што да­тэр­мі­но­вае спы­нен­не аду­ка­цый­ных ад­но­сін па іні­цы­я­ты­ве кі­раў­ніц­тва ўста­но­вы (у тым лі­ку ўста­но­вы да­школь­най аду­ка­цыі) ажыц­цяў­ля­ец­ца ў вы­пад­ку пра­цяг­лай ад­сут­нас­ці (больш за 30 дзён) на за­ня­тках без уваж­лі­вых пры­чын на пра­ця­гу на­ву­чаль­на­га го­да (за вы­клю­чэн­нем ка­ні­ку­ляр­на­га ча­су, які не ўліч­ва­ец­ца як про­пуск без уваж­лі­вых пры­чын: гэ­та 90 ка­лян­дар­ных дзён ле­там, 10 ка­лян­дар­ных дзён зі­мой і 10 ка­лян­дар­ных дзён вяс­ной). Гэ­ты пункт даты­чыц­ца ўсіх уста­ноў аду­ка­цыі, а не толь­кі да­школь­ных.

«Так зроб­ле­на та­му, што ні дзі­ця­чы садок, ні шко­ла, ні праф­тэх­уста­но­ва не з'яў­ля­юц­ца, так бы мо­віць, «ка­ме­рай за­хоў­ван­ня». Гэ­та ўста­но­вы, якія пра­да­стаў­ля­юць аду­ка­цый­ныя па­слу­гі, і баць­кі аба­вя­за­ны вы­ра­шыць для ся­бе: бу­дуць яны імі ка­рыс­тац­ца або ад­мо­вяц­ца ад іх.

Мы лі­чым, што кі­раў­нік уста­но­вы да­школь­най аду­ка­цыі мае пра­ва са­ма­стой­на ў кож­ным асоб­ным вы­пад­ку (з улі­кам кан­крэт­ных аб­ста­він) вы­ра­шаць пы­тан­не аб тым, ці з'яў­ля­юц­ца тыя ці ін­шыя пры­чы­ны ад­сут­нас­ці вы­ха­ван­ца ўваж­лі­вы­мі. Так ці інакш, ра­шэн­не аб за­ха­ван­ні мес­ца вы­ха­ван­ца ва ўста­но­ве да­школь­най аду­ка­цыі пры­ма­ец­ца ў ін­та­рэ­сах дзя­цей», — пад­крэс­ліў Мі­ха­іл Жу­раў­коў. Ён рас­тлу­ма­чыў, што ка­лі ўзні­ка­юць спрэч­кі, то пы­тан­не вы­ра­ша­ец­ца ад­дзе­лам (упраў­лен­нем) аду­ка­цыі, спор­ту і ту­рыз­му, на тэ­ры­то­рыі яко­га зна­хо­дзіц­ца дзі­ця­чы садок.

«Спра­ва ў тым, што да­стат­ко­ва скла­да­на вы­зна­чыць на за­ка­на­даў­чым уз­роў­ні вы­чар­паль­ны пе­ра­лік уваж­лі­вых пры­чын, па якіх дзі­ця мо­жа ад­сут­ні­чаць у дзі­ця­чым сад­ку. На­прык­лад, баць­кі з'е­ха­лі за мя­жу больш чым на паў­го­да, і дзі­ця з'е­ха­ла ра­зам з імі, але яны не на­пі­са­лі за­яву аб тым, што про­сяць вы­клю­чыць дзі­ця з лі­ку вы­ха­ван­цаў дзі­ця­ча­га сад­ка. Та­му і за­хоў­ва­ла­ся за ім гэ­тае мес­ца. Та­ко­га быць не па­він­на», — рэ­зю­ма­ваў Мі­ха­іл Жу­раў­коў.

Мі­ністр аду­ка­цыі па­ве­да­міў, што ў Бе­ла­ру­сі ця­пер пра­цуе 10 пры­ват­ных уста­ноў, якія рэа­лі­зу­юць аду­ка­цый­ную пра­гра­му да­школь­най аду­ка­цыі (сем у Мін­ску, ад­на ў Мін­скай воб­лас­ці і дзве ў Ма­гі­лёў­скай). З мі­ну­ла­га го­да спро­шча­ны па­тра­ба­ван­ні ў пла­не ад­крыц­ця ся­мей­ных дзі­ця­чых сад­коў на пер­шых па­вер­хах іс­ну­ю­ча­га жыл­лё­ва­га фон­ду (ка­тэдж­най за­бу­до­вы). Гэ­та бы­ло зроб­ле­на, каб сты­му­ля­ваць ства­рэн­не ўста­ноў аду­ка­цыі пры­ват­най фор­мы ўлас­нас­ці.

—Я больш чым упэў­не­ны, што ця­пер мно­гае бу­дзе за­ле­жаць ад мяс­цо­вай вы­ка­наў­чай ула­ды і жа­дан­ня лю­дзей. На мяс­цо­вым уз­роў­ні, мы спа­дзя­ём­ся, у блі­жэй­шы час бу­дзе на­ла­джа­на ра­бо­та па іс­тот­ным раз­віц­ці сет­кі та­кіх уста­ноў, ства­рэн­ні для гэ­та­га ад­па­вед­ных умоў. Ду­маю, што трэ­ба склас­ці ў кож­ным рэ­гі­ё­не пе­ра­лік бу­дын­каў і па­мяш­кан­няў, якія мо­гуць быць ад­да­дзе­ны пад пры­ват­ныя дзі­ця­чыя сад­кі. Для да­школь­най аду­ка­цыі ця­пер вель­мі ак­ту­аль­нае дзяр­жаў­на-пры­ват­нае парт­нёр­ства, па­коль­кі, вы­ка­рыс­тоў­ва­ю­чы тра­ды­цый­ныя па­ды­хо­ды пры ар­га­ні­за­цыі да­школь­най аду­ка­цыі толь­кі за кошт дзяр­жаў­ных срод­каў, вы­ра­шыць гэ­тую праб­ле­му бу­дзе скла­да­на, — да­даў Мі­ха­іл Жу­раў­коў.

На­дзея НІ­КА­ЛА­Е­ВА

Выбар рэдакцыі

Культура

Акцёр Віктар Манаеў: Жыццё само па сабе з'яўляецца камедыяй

Акцёр Віктар Манаеў: Жыццё само па сабе з'яўляецца камедыяй

Размова пра сучаснае стаўленне да культуры, гастролі Купалаўскага тэатра ў савецкія часы і здымкі ў фільме «Ідзі і глядзі».

Грамадства

Зваршчык з Мсціслава стварае ўнікальныя жалезныя скульптуры

Зваршчык з Мсціслава стварае ўнікальныя жалезныя скульптуры

Аляксандра Папова ў Мсціславе ведаюць усе.

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Пра куфэрак и вяртанне блуднага мужа.