Вы тут

Музыка ў алоўку


Ста­ся Са­ка­лоў­ская. З кніг вы­да­дзе­ных і не­вы­да­дзе­ных

[caption id="attachment_70910" align="alignnone" width="600"]7-33 Н.Са­ка­лоў­ская. Ілюст­ра­цыі да «Аз­бу­кі». Ало­вак, 2012.[/caption]

Кні­га­вы­даў­цы, зда­ец­ца, вель­мі дак­лад­на ад­рэ­ага­ва­лі на да­во­лі агрэ­сіў­ны на­ступ нось­бі­таў ваб­най ві­зу­аль­най ін­фар­ма­цыі. Сён­ня са­мыя леп­шыя вы­дан­ні для дзя­цей мо­гуць па пра­ве спа­бор­ні­чаць і з ін­тэр­нэ­там, і з тэ­ле­ба­чан­нем. І за­слу­га ў гэ­тым не толь­кі пісь­мен­ні­каў, але і мас­та­коў. У 2014 го­дзе ў вы­да­вец­тве «Мас­тац­кая лі­та­ра­ту­ра» вый­шла кні­га вя­до­ма­га дзі­ця­ча­га паэ­та Ана­то­ля Зэ­ка­ва «Без­бі­лет­ны Зай», якую афор­мі­ла ма­ла­дая мас­тач­ка На­стас­ся Са­ка­лоў­ская, — кні­га, якая му­сіць за­ха­піць юна­га чы­та­ча яшчэ да та­го, як яе яму пра­чы­та­юць. Ужо ў кні­гар­ні ся­род стра­ка­тых, яр­кіх кам­п'ю­тар­ных вок­ла­дак «Без­бі­лет­ны Зай» пры­цяг­вае ўва­гу ня­зму­ша­най сціп­лас­цю, да­лі­кат­нас­цю і ад­на­ча­со­ва за­гад­ка­вай ру­кат­вор­нас­цю. Кра­наль­ны, кры­ху раз­губ­ле­ны ге­рой уба­чыў­ся аў­та­рцы не прос­та ма­лень­кім, а мен­шым за са­ма­га ма­лень­ка­га чы­та­ча. Для яго га­лін­ка боль­шая за са­мае вы­со­кае дрэ­ва. Так бы­вае хі­ба ў сне. І ілюст­ра­цыі са­праў­ды на­гад­ва­юць сны, мроі, дзі­ця­чыя фан­та­зіі. Зда­ва­ла­ся б, уся­го па­ру рад­коў пра лю­бі­ма­га са­бач­ку, які ад­ма­ро­зіў ву­шы:

...Бо ка­лі хва­рэе Бім,

Я хва­рэю

Ра­зам з ім.

А мас­тач­ка за­вяз­вае вуш­кі і са­мо­му хлоп­чы­ку, які пры­ту­ліў­ся да свай­го сяб­ра, а яму ба­чыц­ца, як ня­се са­ба­ку гар­ба­ту, ва­рэн­не, лі­мон, слу­хае... Па­чы­на­еш раз­гля­даць ілюст­ра­цыі, і яны за­цяг­ва­юць. Як За­люс­тар­коўе ге­ра­і­ню Кэ­ра­ла Алі­су. Су­па­стаў­лен­не ма­лень­кіх ге­ро­яў і вя­лі­ка­га све­ту, якім ён ба­чыц­ца дзе­цям, прос­та за­ва­рож­вае. А як дас­ціп­на раз­ві­вае мас­тач­ка гіс­то­рыю пра Без­бі­лет­на­га Зая! Без­бі­лет­ны юны па­са­жыр у сне пе­ра­тва­ра­ец­ца ў Зая і трап­ляе... на лод­ку да дзе­да Ма­зая, што плы­ве ці то ся­род аб­ло­каў па не­бе, ці то ся­род крыг па ра­цэ. Рыб­кі, ма­лень­кія ча­ла­веч­кі, ляль­кі, зор­кі, ме­сяц, сня­жын­кі... Жы­вы, та­ем­ны, не­па­зна­валь­ны і та­кі зна­ё­мы на­ва­коль­ны свет... А як па-май­стэр­ску мас­тач­ка пра­цуе са шрыф­та­мі!

У раз­мо­ве з дзець­мі вель­мі важ­на вы­браць пра­віль­ны, дак­лад­ны тон. Дзе­ці не лю­бяць, ка­лі з імі сю­сю­ка­юць, не пры­ма­юць ня­шчы­рас­ці.

На­стас­ся Са­ка­лоў­ская, як мне зда­ец­ца, зра­зу­ме­ла, як трэ­ба га­ва­рыць з дзець­мі, яшчэ сту­дэнт­каю ад­дзя­лен­ня гра­фі­кі Бе­ла­рус­кай дзяр­жаў­най ака­дэ­міі мас­тац­тваў, ка­лі пад кі­раў­ніц­твам на­шай вы­дат­най мас­тач­кі Ва­лян­ці­ны Сі­да­ра­вай ра­бі­ла сваю дып­лом­ную пра­цу — «Аз­бу­ку», дзе кож­ны ар­куш мож­на лі­чыць пост­ма­дэр­нісц­кай каз­кай пра лі­та­ру. Сён­ня ха­це­ла­ся б прэ­зен­та­ваць гэ­тую пра­цу чы­та­чам і вы­даў­цам. Ве­рыц­ца, што тая на­праў­ду ўні­каль­ная «Аз­бу­ка», дзе кож­ная ста­рон­ка пе­ра­ўтво­ра­на ў ві­зу­аль­ную каз­ку-за­гад­ку, урэш­це бу­дзе вы­да­дзе­на. І дзе­ці ра­зам з баць­ка­мі, шу­ка­ю­чы лі­та­ру С, змо­гуць пры­ду­маць ка­зач­ную гіс­то­рыю пра вя­лі­ка­га са­ба­ку, сан­кі і снег, а за­па­мі­на­ю­чы лі­та­ру К, на­фан­та­зі­ру­юць сваю вер­сію з жыц­ця ка­тоў.

— Зда­ра­ец­ца, сту­дэнт з на­тхнен­нем ро­біць дып­лом­ную пра­цу. А пас­ля асты­вае пра­ха­ло­да. А ў Ста­сі і пас­ля аба­ро­ны дып­лом­най ра­бо­ты кож­ная кні­га — воб­раз­нае ад­крыц­цё, — з за­хап­лен­нем га­во­рыць Ва­лян­ці­на Сі­да­ра­ва, якая вы­ха­ва­ла не ад­но па­ка­лен­не ма­ла­дых гра­фі­каў. — У яе, я гэ­та за­ўва­жы­ла яшчэ пад­час ву­чо­бы, ёсць, як ка­жуць, му­зы­ка ў алоў­ку — свой ад­мет­ны, аў­тар­скі по­чырк. Яна ва­ло­дае да­лі­кат­наю, вы­тан­ча­наю тэх­ні­кай, умее за­хоў­ваць цэль­насць, і гэ­та ўсё пра­цуе на воб­раз.

— Ка­лі я пра­цую, — пры­зна­ец­ца Ста­ся, — я вель­мі кры­тыч­на стаў­лю­ся да та­го, што раб­лю. Шмат ра­зоў пе­ра­гля­даю, раб­лю ўсё но­выя і но­выя ва­ры­ян­ты. Па­глыб­ля­ю­ся ў воб­ра­зы. Мне вель­мі не ха­це­ла­ся б стаць за­лож­ні­цай тэх­ні­кі. Са­мы бліз­кі мне ў вы­каз­ван­ні свай­го по­гля­ду на свет — ало­вак.

Ста­ся Са­ка­лоў­ская доб­ра ве­дае Бе­ла­русь. Яшчэ ў ма­лен­стве лю­бі­ла бы­ваць у ба­бу­лі на вёс­цы. Там яе за­ча­ра­ва­лі края­ві­ды і крос­ны, на якіх тка­ла ба­бу­ля... І пад­час ву­чо­бы ў гім­на­зіі-ка­ле­джы мас­тац­тваў, і пад­час лет­ніх прак­тык у сту­дэнц­тве кож­ны края­від, кож­ная рэч ра­бі­лі­ся для яе воб­раз­ным ад­крыц­цём. Яна і сён­ня здо­ле­ла за­ха­ваць не­па­срэд­насць і шчы­расць ус­пры­ман­ня на­ва­коль­на­га све­ту. Та­му аформ­ле­ныя ёю кніж­кі па­да­ба­юц­ца і дзе­цям, і да­рос­лым. Ка­му ж не хо­чац­ца хоць на ім­гнен­не вяр­нуц­ца ў той час, ка­лі дрэ­вы бы­лі вя­лі­кі­мі, а ў сне мож­на бы­ло ска­каць па аб­ло­ках?..

Га­лі­на Баг­да­на­ва.

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».