Вы тут

Горад маёй памяці


Ле­пель — пер­шы го­рад, які я, вяс­ко­вы хлоп­чык, па­ба­чыў на свае во­чы. Ма­ці ва­зі­ла мя­не ў па­лі­клі­ні­ку ці ку­піць аб­но­вы да шко­лы — дык і дзі­віў­ся. Але больш угля­даў­ся ў звык­лае: у амаль та­кія ж, як у на­шай вёс­цы, драў­ля­ныя дам­кі, хі­ба што больш да­гле­джа­ныя ды кры­тыя шы­фе­рам. А вы­со­кіх цаг­ля­ных гма­хаў дык зу­сім воб­маль. І гэ­та го­рад?! Ні­бы з асоб­ных вё­сак са­стаў­ле­ны ды зве­дзе­ны ўсу­тыч ву­лі­цы... Ад­но што ба­зар мя­не здзіў­ляў — у вёс­цы та­кую га­ман­кую люд­скую мі­тус­ню не па­ба­чыш. Вок­лі­чы, ганд­ляр­скі рэй, ні­бы свя­точ­ная ажыў­ле­насць. І шчод­ры рос­сып ві­шань на доў­гіх ста­лах — буй­ных, са­каў­ных, аж па­чар­не­лых ад спе­лас­ці...

[caption id="attachment_70903" align="alignnone" width="600"]7-21 Ар­хі­тэк­тур­ны фан­тан.[/caption]

* * *

Ка­лі ў нас з ма­ці вы­па­да­ла воль­ная хві­лі­на — дзе трэ­ба па­бы­ва­лі, што на­мя­ча­лі, ку­пі­лі, — мы іш­лі ў скве­рык у цэнт­ры Ле­пе­ля і там ба­ві­лі якую га­дзі­ну да ад­праў­лен­ня аў­то­бу­са. Скве­рык меў да­гэ­туль мной ні­ко­лі не чу­тую, але не­вя­до­ма ад­куль зна­ё­мую наз­ву — Пя­та­чок. Ён і са­праў­ды быў не­вя­ліч­кі, круг­лы, аб­не­се­ны не­вы­со­чань­кай ме­та­ліч­най ага­ро­джай, і мес­ціў­ся па­ся­род га­лоў­най пло­шчы го­ра­да — тут та­бе і рай­кам, і Дом куль­ту­ры, і, што для нас бы­ло ку­ды важ­ней, — уні­вер­маг.

Мы ся­дзе­лі на ла­вач­цы з ма­ту­ляй, і мне зда­ва­ла­ся, што Пя­та­чок аб­ла­дзі­лі тут як­раз для нас. Ды і на­огул — што ўвесь свет га­то­вы пры­ту­ліць нас гэ­так жа гас­цін­на, як і гэ­ты скве­рык.

Пад под­ыхам вет­ру га­ман­лі­ва ша­па­це­лі ліс­цем вы­соз­ныя кам­ліс­тыя та­по­лі, і я за­дзі­раў уго­ру га­ла­ву, каб па­гля­дзець, ці моц­на гай­да­юц­ца іх вер­ша­лі­ны. Ка­лі мой по­зірк са­слізг­ваў па гал­лі до­лу, між­во­лі за­пы­няў­ся на га­ла­ве ву­са­та­га дзядзь­кі, які вы­со­кай по­стац­цю жа­ле­за­бе­тон­на ста­яў на па­ста­мен­це. І дзядзь­ка, зда­ва­ла­ся, не менш уваж­лі­ва гля­дзеў на мя­не: во­чы пры­жму­ра­ны, пад пыш­ны­мі ву­са­мі ледзь пры­кмет­ная ўсмеш­ка. Ці ён толь­кі збі­раў­ся ўсміх­нуц­ца, а мо­жа, і па­смя­яц­ца з мя­не, ма­лень­ка­га ча­ла­ве­ка.

Пом­нік ста­яў блі­зень­ка ад аб­лю­ба­ва­най на­мі лаў­кі, і я пры­вык да яго.

[caption id="attachment_70901" align="alignnone" width="600"]7-19 Пом­нік ге­ро­ям-пад­поль­шчы­кам (ар­хіў­ны зды­мак).[/caption]

* * *

Тым ле­там зноў і зноў на­да­ра­лі­ся роз­ныя на­го­ды для на­шых з ма­ці па­ез­дак у Ле­пель. Ад­на з іх за­пом­ні­ла­ся на ўсё жыц­цё. Ка­лі я чар­го­вы раз з лаў­кі на Пя­тач­ку азі­раў вер­ша­лі­ны та­по­ляў і апус­це­лыя гнёз­ды гра­коў, рап­там звяр­нуў ува­гу на тое, што хоць і да­во­лі ча­су прай­шло, на мя­не ўсё яшчэ не гля­нуў ву­са­ты дзядзь­ка. Кры­ху ўстры­во­жа­ны, я зір­нуў на пля­цоў­ку, дзе ста­яў пом­нік: яго як ка­ро­ва язы­ком злі­за­ла. Не ска­жу, што гэ­та мя­не за­сму­ці­ла, але ду­жа здзі­ві­ла: як та­кое маг­ло зда­рыц­ца?! Што за ча­ра­дзей­ная сі­ла па­ві­ху­ры­ла ў скве­ры і больш ні­дзе свай­го сле­ду не па­кі­ну­ла? Я ўжо бы­ло на­ва­жыў­ся звяр­нуц­ца з рос­пы­там да ма­мы, але рап­там за­ха­піў­ся раз­гляд­ван­нем мес­ца, дзе ста­яў пом­нік. Там пун­са­ве­ла, пе­ра­лі­ва­ла­ся ру­жо­вым ды аран­жа­вым ко­ле­ра­мі клум­ба ў вы­гля­дзе пя­ці­кут­най зор­кі. Я та­кую ні­ко­лі не ба­чыў. Ка­лі ста­яў пом­нік, клум­ба-зор­ка зу­сім не пры­цяг­ва­ла ўва­гу, а ця­пер ад­кры­ла­ся ў поў­най кра­се.

Але што мне маг­ла рас­ка­заць пра знос пом­ні­ка ма­ма?.. Пра ХХ з'езд КПСС я, пер­ша­клас­нік, ні­чо­га не зра­зу­меў бы, ды яна, прос­тая кал­гас­ні­ца, пра яго, ві­даць, і не ве­да­ла. А пра ака­ліч­нас­ці зно­су пом­ні­ка Ста­лі­ну — тым больш. Я і сам толь­кі ня­даў­на да­знаў­ся, што ўла­ды та­ды звяр­ну­лі­ся па да­па­мо­гу ў вай­ско­вую часць і ад­туль пры­сла­лі тан­ка­вы ця­гач. Жа­ле­за­бе­тон­ны па­ста­мент за­ча­пі­лі ноч­чу за трос, за­цяг­ну­лі пом­нік у лес ды, як бы­ло за­ве­дзе­на, за­ка­па­лі — з на­іў­ным спа­дзя­ван­нем, што мож­на па­ха­ваць пры­зна­ную ня­ўда­лай цэ­лую гіс­та­рыч­ную эпо­ху.

[caption id="attachment_70904" align="alignnone" width="600"]7-171 Шчас­лі­вы ле­пе­лец.[/caption]

* * *

Дру­гі не­за­быў­ны для мя­не вы­па­дак з жыц­ця ле­пель­скіх пом­ні­каў ад­быў­ся на па­чат­ку 1990-х га­доў, ка­лі вя­ла­ся рэ­кан­струк­цыя га­рад­ско­га пар­ку. Мес­ціц­ца гэ­ты пры­туль­ны для ад­па­чын­ку ку­ток на пяс­ча­на-со­неч­ным бе­ра­зе Ле­пель­ска­га во­зе­ра, па­та­нае ўлет­ку ў бух­ма­тай зе­ля­ні­не дрэў і дур­ма­ніць во­да­рам ско­ша­на­га раз­на­траўя... На цэт­раль­най алеі пар­ку яшчэ ў кра­са­ві­ку 1959 го­да быў уста­ноў­ле­ны пом­нік ге­ро­ям-пад­поль­шчы­кам, за­ка­та­ва­ным фа­шыс­та­мі ў га­ды вай­ны. Дзя­ду­ля з аў­та­ма­там і дзяў­чы­на з са­ні­тар­най сум­кай це­раз пля­чо за­сты­лі ў жа­лоб­ным смут­ку па па­лег­лых та­ва­ры­шах.

Пом­нік быў зроб­ле­ны па стан­дар­тах свай­го ча­су: прос­та і звык­ла ўва­соб­ле­ная ідэя з са­ма­га тан­на­га ма­тэ­ры­я­лу — жа­ле­за­бе­то­ну, з улас­ці­вай для та­га­час­ных скульп­та­раў каст­ру­ба­ва­тас­цю. Але ж з ця­гам ча­су і не за­ўва­жа­еш, як ко­ліш­нія хі­бы пе­ра­тва­ра­юц­ца ў не­паў­тор­ныя пры­кме­ты ча­су. Да та­го ж пом­нік пад­поль­шчы­кам ар­хі­тэк­та­ры вель­мі ўда­ла «ўпі­са­лі» ў цу­доў­ны пар­ка­вы ку­ток. Дрэ­вы, зда­ва­ла­ся, са­ма­чын­на ад­сту­па­лі на коль­кі кро­каў ад пом­ні­ка, со­неч­нае свят­ло шы­ро­кай па­ла­сой кла­ла­ся на вы­яву, да­хо­дзі­ла да ва­ды і пра­даў­жа­ла­ся аж на тым бе­ра­зе во­зе­ра, у да­ля­гляд­най да­ле­чы­ні. І гэ­тая, як аха­піць во­кам, пра­сто­ра не зда­ва­ла­ся за­над­та вя­лі­кай для та­ко­га пом­ні­ка. Ад­ну на ўсіх па­мяць у вуз­кім кут­ку не за­ціс­ка­юць.

У га­ды май­го школь­на­га юнац­тва, ка­лі я ўжо без ма­ці з роз­ных на­год пры­яз­джаў у Ле­пель, што­раз за­хо­дзіў у кніж­ную кра­му, якая мес­ці­ла­ся ў асоб­ным не­вя­лі­кім дам­ку аку­рат пе­рад ува­хо­дам у парк. Агле­дзеў­шы ўсе па­лі­цы і ку­піў­шы якую-не­будзь ні­кім не за­ўва­жа­ную ці­ка­вую і пры­тым да­во­лі тан­ную кні­жач­ку, у доб­рым на­строі я ішоў у парк, каб по­зір­кам па­зда­роў­кац­ца са скульп­тур­ны­мі ге­ро­я­мі. Без іх по­ста­цяў на той час Ле­пель не ўяў­ля­лі са­бе і мно­гія га­ра­джа­не. Скульп­ту­ра ста­ла свое­асаб­лі­вым сім­ва­лам рай­цэнт­ра. Не­здар­ма ж яе вы­яву ад­люст­роў­ва­лі на знач­ках, пры­све­ча­ных Ле­пе­лю. Адзін з іх у мя­не, зда­ец­ца, за­ха­ваў­ся да гэ­тай па­ры.

[caption id="attachment_70905" align="alignnone" width="600"]7-181 Ру­сал­ка са свай­го во­зе­ра.[/caption]

* * *

Рэ­кан­струк­цыя ле­пель­ска­га пар­ку ад­бы­ва­ла­ся ў па­ру пе­ра­бу­до­вы, ка­лі «агуль­на­ча­ла­ве­чыя каш­тоў­нас­ці» ўзвы­сі­лі над на­мі, як ма­я­ко­вае сон­ца. Ра­ён­ныя ўла­ды, ві­даць, па­лі­чы­лі, што згад­кі пра вай­ну бу­дуць збі­ваць лю­дзей з хва­лі лёг­ка­га на­строю, а та­ды — які ад­па­чы­нак?.. І ўка­ра­нё­ны ўжо, як дрэ­ва, у люд­скую па­мяць пом­нік вы­ра­шы­лі пе­ра­нес­ці ў ін­шае мес­ца. На­ту­раль­на, што не ў леп­шае — бо леп­шае ва ўсім го­ра­дзе бы­ло толь­кі ад­но.

У маі 1990 го­да пом­нік, мож­на ска­заць, пры­ту­лі­лі ка­ля бу­дын­ка рай­ва­ен­ка­ма­та. Пра «ар­хі­тэк­тур­ныю пры­вяз­ку» да пра­сто­ры тут ка­заць не вы­па­дае: за пом­ні­кам — бе­тон­ная ага­ро­джа, тро­хі да­лей — га­ра­жы і стан­дарт­ны трох­па­вяр­хо­вы дом з не над­та пры­ваб­ным фа­са­дам... Ад бы­лой ма­ну­мен­таль­нас­ці за­ста­лі­ся толь­кі згад­кі. Апроч та­го, ар­га­ні­за­та­ры пе­ра­но­су не па­кла­па­ці­лі­ся на­ват пра за­ха­ван­не пер­ша­па­чат­ко­ва­га вы­гля­ду пом­ні­ка — за­мест трош­кі зву­жа­на­га ўго­ру па­ста­мен­та зля­пі­лі гру­васт­кую тум­бу.

Ка­ля бу­дын­ка ва­ен­ка­ма­та пом­ні­кі на­гру­ва­шча­ны, ні­бы на пад­вор­ку ў яко­га ка­лек­цы­я­не­ра пост­са­вец­кай эпо­хі. Апроч пе­ра­не­се­на­га з пар­ку, тут, на пя­тач­ку, яшчэ ўста­ля­ва­на і па­мят­ная плі­та во­і­нам-ін­тэр­на­цы­я­на­ліс­там, а коль­кі кро­каў на­ўзбоч — бро­не­транс­пар­цёр... Ці не за­мно­га па­мя­ці на «квад­рат­ны метр»? Ка­лі бы­ваю ў Ле­пе­лі, усё ад­но як аб­ця­жа­ра­ны даў­няй пра­ві­най па­ды­хо­джу да зна­ё­ма­га з дзі­ця­чых га­доў пом­ні­ка — ні­бы­та ёсць мая ві­на ў яго пе­ра­но­се...

* * *

А тым ча­сам у га­рад­скім пар­ку вы­рас­лі, раз­бух­ма­ці­лі кро­ны дрэ­вы, якія, як ві­даць на ар­хіў­ным фо­та­здым­ку ад­крыц­ця пом­ні­ка, як­раз та­ды і па­са­дзі­лі — у знак па­мя­ці ге­ро­яў-пад­поль­шчы­каў. Ця­пер, каб агле­дзець вер­ша­лі­ны тых дрэў, трэ­ба за­дзі­раць га­ла­ву. Як, да­рэ­чы, і пры агля­дзе аб­стракт­най ар­хі­тэк­тур­най кан­струк­цыі, уста­ноў­ле­най на мес­цы пом­ні­ка ге­ро­ям-пад­поль­шчы­кам. Ча­ты­ры стру­ме­ні фан­та­на б'юць вер­ты­каль­на ўго­ру, а ўвер­се сы­хо­дзяц­ца... Усё, як на яве, толь­кі з бе­то­ну. На гэ­тай арач­най кан­струк­цыі, ні­бы аб­ла­чын­ка, пад­ма­ца­ва­на ў па­вет­ры фі­гур­ная, з акруг­ле­ны­мі края­мі бе­тон­ная плі­та. Ар­хі­тэк­тур­ная кан­струк­цыя, ві­даць, зроб­ле­на для та­го, каб пад­крэс­ліць звон­кую, ні­бы шкло, праз­рыс­тасць ле­пель­скай пры­азёр­най пра­сто­ры. Не­ба­схіл тут та­кі ж вы­со­кі, як ва ўсім све­це, і та­кі ж сфе­рыч­ны, абу­джа­ны лё­там уз­ру­ша­ных вет­рам аб­ло­каў. Ад­ным сло­вам, ар­хі­тэк­тур­ная кан­струк­цыя зу­сім не за­мі­нае ба­чыць ві­да­воч­нае.

«А ўсё ж ней­кай скульп­ту­ры тут не­стае...» — ві­даць, ад­ной­чы па­ду­маў які дзей­ны і ўлад­ны мяс­цо­вы ча­ла­век і ўзяў­ся за вы­праў­лен­не «не­да­хо­пу». Ці ін­шыя па­ду­ма­лі, а яго пе­ра­ка­на­лі. Так або інакш, але не­па­да­лёк ад бе­тон­на­га «фан­та­на» з'я­ві­ла­ся ад­лі­тая з се­лу­мі­ну скульп­ту­ра ру­сал­кі. Кож­ны, хто мае хоць не­вя­ліч­кі ар­хі­тэк­тур­ны до­свед, ад­ра­зу за­ўва­жыць, што скульп­ту­ра, як ка­жуць спе­цы­я­ліс­ты, «не пры­вя­за­на» да пра­сто­ры, ні­як не су­ад­но­сіц­ца з ёю, не «су­да­кра­на­ец­ца», бо ўзбя­рэж­на-над­вод­ны аб­сяг, як вы ўжо зра­зу­ме­лі, у са­мы раз для ма­ну­мен­таль­на­га пом­ні­ка, а не для пар­ка­вай, ка­мер­най скульп­тур­най вы­явы. А гэ­тая — для ці­ха­га за­туль­на­га кут­ка, дзе мож­на па­ся­дзець на ла­вач­цы з кніж­кай ці прос­та па­на­зі­раць за пры­ро­дай. Ха­ця... На­ўрад ці спа­кой­на­му роз­ду­му бу­дзе спры­яць ле­пель­ская ру­сал­ка. Гэ­та ж зу­сім не ма­лень­кая, вы­тан­ча­ная ру­са­лач­ка з каз­кі Ан­дэр­се­на, якая ах­вяр­ва­ла са­бой дзе­ля ка­хан­ня і ўслаў­ле­на ў цу­доў­най скульп­ту­ры, уста­ноў­ле­най у пор­це Ка­пен­га­ге­на. На­ша «дзя­ву­ля» мо­жа сім­ва­лі­за­ваць хі­ба што бяз­лад­нае гул­лі­вае жыц­цё. Гля­неш на твар — а ма­мач­ка мая! — шчо­кі азыз­лыя, во­чы пус­тыя, са­мот­ныя. Але па­спа­чу­ваць ёй зу­сім не хо­чац­ца. Хут­чэй пра ся­бе па­ду­ма­еш і на­ват між­во­лі зга­да­еш ста­ра­даў­нюю за­мо­ву: «Ва­дзя­ні­ца, ле­са­ві­ца, шаль­ная дзя­ві­ца! Ад­вя­жы­ся, ад­ка­ці­ся, у мой двор не ка­жы­ся...»

[caption id="attachment_70902" align="alignnone" width="600"]7-20 Ле­пель­скі цмок.[/caption]

* * *

За не­каль­кі мет­раў ад ру­сал­кі ў Ле­пель­скім пар­ку зна­хо­дзіц­ца скульп­тур­ная вы­ява цмо­ка. І зноў жа, ад­лі­тая з ме­та­лу — каб на­ве­кі!

Цмок стаў для Ле­пе­ля, мож­на ска­заць, куль­та­вым ня­чыс­ці­кам.

У ма­ла­дыя га­ды я сяб­ра­ваў з ад­ным ві­цеб­скім скульп­та­рам. Не ве­даю ча­му, мне кар­це­ла пад­ка­заць яму хоць ад­ну ідэю но­ва­га тво­ра. Яны ў мя­не на­ра­джа­лі­ся, мож­на ска­заць, бес­пе­ра­пын­на. Дык пры кож­най су­стрэ­чы да­во­дзіў іх, рас­тлу­мач­ваў, на­ват ня­ўме­ла ма­ля­ваць на блак­нот­ных ар­ку­шы­ках спра­ба­ваў... Ся­бар цярп­лі­ва вы­слу­хоў­ваў, а та­ды ад­ной і той жа фра­зай пад­во­дзіў ры­су: «Не, брат­ка, гэ­та лі­та­ра­ту­ра...» У ад­роз­нен­не ад мя­не, твор­ца доб­ра ве­даў роз­ні­цу па­між вяр­баль­най і ві­зу­аль­най пры­ро­дай мас­тац­тва.

У Ле­пе­лі з гэ­тых роз­ных мас­тац­тваў, спо­са­баў мыс­лен­ня, ча­сам су­праць­лег­лых све­та­по­гляд­ных кан­цэп­цый пры скульп­тур­ным аздаб­лен­ні го­ра­да зра­бі­лі не­ве­ра­год­ны как­тэйль.

Скульп­тур­нае ўва­саб­лен­не ў рай­цэнт­ры куль­та цмо­ка па­ча­ло­ся са ста­ро­нак ра­ма­на Ула­дзі­мі­ра Ка­рат­ке­ві­ча «Хрыс­тос пры­зям­ліў­ся ў Га­род­ні». Вось коль­кі рад­коў: «І яшчэ ка­за­лі валь­на­дум­цы, што каб цмо­кі бы­лі — яны б на­род ха­па­лі, ла­па­лі. І гэ­та ерась! Па-пер­шае, пра­па­доб­ны Амб­ра­жэй тых цмо­каў за­кляў, а па-дру­гое, за­бы­лі яны, што ні­ко­лі ў тыя ча­сы не ад­да­ва­ла Ле­пель­скае во­зе­ра тру­паў.

А ў той год і валь­на­дум­цы ахну­лі. Праў­ду ка­заў пра­па­доб­ны. За ад­ну ноч на вод­ме­лях тых яшчу­раў, тых цмо­каў знай­шлі со­рак, ды па­ло­ва та­го хіс­та­ла­ся на фа­лях, як пла­ва­ю­чыя вы­спы. Ды дру­гой ра­ні­цай знай­шлі яшчэ тро­хі менш па­ло­вы та­го, што вы­да­хла ў пер­шую ноч.

А яшчэ праз ноч ус­плыў са­мы вя­лі­кі. Адзін».

Фан­та­зіі пісь­мен­ні­ка ўспры­ня­ты сён­няш­ні­мі цмо­ка­фі­ла­мі як ад­ноў­ле­ная ў сло­ве рэ­аль­насць. З апі­сан­ня Ка­рат­ке­ві­ча скульп­тар Леў Ага­наў і ля­піў ле­пель­ска­га цмо­ка. («А на шыі ся­дзе­ла га­ла­ва, ад­на­ча­со­ва па­доб­ная і на га­ла­ву змяі, і на га­ла­ву ла­ні».) Ці ду­маў хто, што ў яго атры­маў­ся, па сут­нас­ці, ме­ма­ры­яль­ны пом­нік ва­дзя­ной па­чва­ры, бо ка­лі ўжо ва ўсім ве­рыць аў­та­ру сла­ву­та­га ра­ма­на, дык у мяс­цо­вым во­зе­ры ўсе цмо­кі пе­ра­дох­лі ...

Ле­пель­цы жар­ту­юць: ка­лі па­трэш га­ла­ву цмо­ка — раз­жы­веш­ся на до­ла­ры, ка­лі хвост — на еў­ра.

Пры­хіль­ні­каў ка­лі не но­вай ве­ры, дык ду­рас­лі­ва­га за­хап­лен­ня, ужо ня­ма­ла па ўсёй краіне. У ін­тэр­нэ­це з'я­віў­ся на­ват сайт «Кра­і­на цмо­каў» (а ку­ды па­дзе­ла­ся «кра­і­на зам­каў»?!). Най­больш ім­пэт­ныя ад­эп­ты (ці заў­зя­та­ры) ера­сі ма­раць, каб пом­ні­кі, на­кшталт ле­пель­ска­га бы­лі ўста­ля­ва­ны паў­сюль у Бе­ла­ру­сі...

Па­мяр­коў­ныя лю­дзі мо­гуць па­чаць су­па­кой­ваць мя­не: маў­ляў, ну што ты ўсха­дзіў­ся, прос­та знаў­цы пі­яр-тэх­на­ло­гій да­лу­ча­юць нас да бе­ла­рус­ка­га кос­ма­су, пад­бух­тор­ва­юць ня­ўцям­ных да по­шу­ку на­цы­я­наль­най са­ма­ідэн­ты­фі­ка­цыі, ства­ра­юць, на­рэш­це, ту­рыс­тыч­ны брэнд мес­ца...

Яно са­бе так. Але ча­му б не ра­біць гэ­та на асно­ве куль­ту да­бры­ні, спа­гад­лі­вас­ці, лю­бо­ві, якія так пе­ра­ка­наў­ча ўзвыш­аны ў на­шым фальк­ло­ры, ды і ў мі­фа­ло­гіі. Зу­сім не вар­та зву­жаць яе да цмо­ка­вай ма­раль­най ам­бі­ва­лент­нас­ці і су­мніў­най эс­тэ­ты­кі гэ­та­га іда­ла.

Ар­га­ні­за­та­ры пі­яр-кам­па­ній ле­пель­ска­га цмо­ка, ду­маю, мо­гуць быць цал­кам за­да­во­ле­ны іх вы­ні­ка­мі. Ім уда­ло­ся ўцяг­нуць у свае ак­цыі дзяр­жаў­ных му­жоў! На ўста­ноў­ку скульп­ту­ры па­чва­ры з каз­ны бы­ло вы­дат­ка­ва­на, як свед­чаць ад­кры­тыя кры­ні­цы ін­фар­ма­цыі, без ма­ла­га 100 міль­ё­наў руб­лёў. Ад­крыц­цё пра­вя­лі ўра­чыс­та, як гра­мад­ска знач­ную па­дзею. А ў па­чат­ку ве­рас­ня мі­ну­ла­га го­да ў пар­ку быў пра­ве­дзе­ны фес­ты­валь бе­ла­рус­кай мі­фа­ло­гіі. Афі­ша за­клі­ка­ла «ў гос­ці да ле­пель­ска­га цмо­ка».

* * *

Вы­хо­дзім з пар­ку. Тро­хі да­лей ад­сюль — Пя­та­чок. З га­доў май­го ма­лен­ства ён «аб­лы­сеў»: ця­пер ня­ма тут бы­лой за­се­ні, каш­ла­тых крон над га­ла­вой, якія на­тхня­юць на роз­дум. Ды зноў жа... скульп­ту­ра. Яна тут па­раў­наль­на ня­даў­на, але ўжо ма­зо­ліць во­чы.

Зу­ха­ва­ты му­жы­чок, ар­хе­тып тэ­ат­раль­на­га Не­сцер­кі, за­ціс­нуў, каб не ўцяк­ла, між ног авеч­ку; по­бач ста­іць, як ука­па­нае, бо, ві­даць, ага­лом­ша­нае свін­чо, пад па­хай — пе­вень... З шчас­лі­вай усмеш­кай му­жы­чок тры­мае над га­ла­вой не­пра­пар­цы­я­наль­на вя­ліз­ны, як за­слан­ка пе­чы, пя­так 1805 го­да вы­пус­ку. На ад­ва­рот­ным ба­ку «ма­не­ты» пе­ра­мож­на ўзвыш­аец­ца двух­га­ло­вы арол Ра­сій­скай ім­пе­рыі. Ка­лі вы спы­та­е­це, ча­му ка­пей­ка 1805 го­да вы­пус­ку, вам мо­гуць ска­заць, што ў гэ­ты год Ле­пель атры­маў ста­тус па­вя­то­ва­га го­ра­да. Ну а ча­му скульп­ту­ра ўста­ноў­ле­на на Пя­тач­ку, усім, на­ват авеч­цы, зра­зу­ме­ла. Толь­кі не мне!

Усвя­дом­ле­на ці ня­ўцям­на, але аў­тар узяў за асно­ву не тое зна­чэн­не сло­ва «пя­та­чок», і атры­маў­ся пад­ме­не­ны сэнс. Каб тыя, хто за­маў­ляў скульп­ту­ру, за­зір­ну­лі ў тлу­ма­чаль­ны слоў­нік бе­ла­рус­кай мо­вы, дык зра­зу­ме­лі б, што ле­пель­скі скве­рык ха­рак­та­ры­зуе не пер­шае зна­чэн­не сло­ва «пя­та­чок» (са­праў­ды ма­не­та) і не дру­гое (круг­лы ка­нец лы­ча ў свін­ні), а трэ­цяе — «не­вя­лі­кая круг­лая пля­цоў­ка або на­огул цес­ная аб­ме­жа­ва­ная пра­сто­ра». Ну, вя­до­ма ж, гэ­та ле­пель­скі не­вя­ліч­кі круг­лы сквер­чык, які для мя­не азо­ра­ны па­мят­ным свят­лом дзя­цін­ства.

* * *

Ця­пер улет­ку на ле­пель­скім ба­за­ры ня­ма бы­лой віш­нё­вай шчод­рас­ці: так ста­ран­на, як ра­ней, да­гля­даць лю­дзям са­ды не­стае ча­су, ды і ах­во­ты — на чар­ні­цах бо­лей мож­на за­ра­біць. Што сям'­ёй са­браў, што ў лю­дзей пе­ра­ку­піў, за­гру­зіў у пры­чэп­чык — і ў Маск­ву ці ў Пі­цер, зда­бы­ваць свой пя­та­чок. А яшчэ пе­рад па­езд­кай мож­на і га­ла­ву ці хвост скульп­тур­на­га цмо­ка па­цер­ці — каб па­спры­яў з кур­сам ва­лю­ты. Або ва­кол Пя­тач­ка коль­кі кру­гоў на лег­ка­ві­ку «на­ма­таць», каб для на­тхнен­ня на­гле­дзец­ца на ўзня­тую, ні­бы сон­ца, над га­ла­вой кір­ма­шо­ва­га ле­пель­ча­ні­на ка­пей­ку.

...Не дай мне, Бо­жа, аслеп­нуць ад свят­ла та­ко­га ідэа­лу.

Сяр­гей Руб­леў­скі

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».