Вы тут

Ажывіць ільва, ці Кітайскае Свята вясны


У Мін­ску ад­зна­чы­лі кі­тай­скае Свя­та вяс­ны. Па­соль­ства Кі­тай­скай На­род­най Рэс­пуб­лі­кі і Мі­ніс­тэр­ства куль­ту­ры Бе­ла­русі ар­га­ні­за­ва­лі ў Бел­дзярж­фі­лар­мо­ніі свят­ка­ван­не што­га­до­вай тра­ды­цыі кі­тай­ска­га на­ро­да.

10-30

«За­раз бе­ла­рус­ка-кі­тай­скія ста­сун­кі вый­шлі на яшчэ больш вы­со­кі ўзро­вень», — за­явіў па­сол Кі­тая ў Бе­ла­ру­сі Цуй Цы­мін. Ён ад­зна­чыў, што куль­ту­ра з'яў­ля­ец­ца не­ад'­ем­най част­кай усе­ба­ко­ва­га стра­тэ­гіч­на­га су­пра­цоў­ніц­тва дзвюх кра­ін. Вы­ву­чэн­не на­род­ных тра­ды­цый да­па­ма­гае да­ве­дац­ца бо­лей пра асаб­лі­вас­ці двух на­ро­даў, лі­чыць Цуй Цы­мін. І ад­зна­чэн­не Свя­та вяс­ны — яшчэ адзін крок да па­ляп­шэн­ня ўза­ем­на­га ра­зу­мен­ня па­між Бе­ла­рус­сю і Кі­та­ем.

«Іс­нуе вель­мі шмат форм су­пра­цоў­ніц­тва ў сфе­ры куль­ту­ры па­між на­шы­мі дзвю­ма кра­і­на­мі, — ад­зна­чыў на­мес­нік мі­ніст­ра куль­ту­ры Бе­ла­ру­сі Ва­сіль Чэр­нік. — Але са­май га­лоў­най, якую мы прак­ты­ку­ем до­сыць час­та ў апош­ні час, з'яў­ля­юц­ца аб­мен­ныя дні куль­ту­ры Кі­тай­скай На­род­най Рэс­пуб­лі­кі ў Рэс­пуб­лі­цы Бе­ла­русь і на­ад­ва­рот». Ва­сіль Чэр­нік да­даў, што су­пра­цоў­ніц­тва ад­бы­ва­ец­ца не толь­кі на ўра­да­вым уз­роў­ні, але і па­між твор­чы­мі ка­лек­ты­ва­мі, біб­лі­я­тэ­ка­мі і му­зея­мі дзяр­жаў.

Да­рэ­чы, Свя­та вяс­ны ў Бе­ла­ру­сі пад­тры­ма­ла ад­на з най­буй­ней­шых у све­це тэ­ле­ка­му­ні­ка­цый­ных кі­тай­скіх кам­па­ній Huаwеі. Яе ві­цэ-прэ­зі­дэнт Лінь Жуй­цы ўзга­да­ла, як у па­чат­ку 2000‑х ства­раў­ся куль­тур­ны пра­ект «Ус­ход­ні шаў­ко­вы шлях», мэ­та яко­га бы­ла па­зна­ё­міць парт­нё­раў спа­чат­ку з куль­ту­рай су­час­на­га Кі­тая, а ўжо толь­кі пас­ля — з вы­твор­час­цю і пра­дук­цы­яй кам­па­ніі.

«Адзін зна­ка­мі­ты аме­ры­кан­скі пісь­мен­нік пі­саў, што кры­ні­цай лю­бо­га ча­ла­ве­ча­га стра­ху з'яў­ля­ец­ца тое, што лю­дзі ве­да­юць ма­ла адзін пра ад­на­го. І та­кія ме­ра­пры­ем­ствы, як сён­няш­няе, — вы­дат­ная маг­чы­масць для та­го, каб бе­ла­ру­сы і кі­тай­цы больш спаз­на­лі адзін ад­на­го і страх ады­шоў», — за­зна­чы­ла Лінь Жуй­цы.

10-31

Пас­ля прэс-кан­фе­рэн­цыі ў фае фі­лар­мо­ніі ад­кры­ла­ся вы­ста­ва, якая ла­ка­ніч­на і да­ступ­на рас­па­вя­дае пра не­ка­то­рыя куль­тур­ныя тра­ды­цыі КНР. На ёй усе ах­вот­ныя маг­лі ба­чыць, як кі­тай­скі май­стар ка­лі­гра­фіі вы­во­дзіць туш­шу на па­пе­ры іе­рог­лі­фы.

А пад­час ура­чыс­та­га ад­крыц­ця вы­ста­вы яе на­вед­валь­ні­кі на­зі­ра­лі, як мі­ністр куль­ту­ры Бе­ла­ру­сі Ба­рыс Свят­лоў і па­сол КНР Цуй Цы­мін па ста­рой кі­тай­скай тра­ды­цыі «вы­ра­тоў­ва­лі жы­вёл». На ім­пра­ві­за­ва­ную сцэ­ну вы­бег­лі два «львы» ў яр­кім жоў­тым фут­ры і з за­ла­ты­мі га­ло­ва­мі. Яны вы­кон­ва­лі тра­ды­цый­ны кі­тай­скі на­род­ны та­нец.

Леў у гэ­та­га на­ро­да — сім­вал ду­ха, які вы­га­няе злосць. Але во­чы ў іль­воў зроб­ле­ны бе­лы­мі. А для та­го, каб дра­пеж­нік ба­чыў і змог да­па­ма­гаць лю­дзям ад­га­няць усё дрэн­нае, во­чы трэ­ба раз­ма­ля­ваць чыр­во­ны­мі фар­ба­мі. Гэ­та і зра­бі­лі Ба­рыс Свят­лоў і Цуй Цы­мін, та­кім чы­нам пад­тры­маў­шы кі­тай­скую тра­ды­цыю свят­ка­ван­ня.

На­пры­кан­цы ве­ча­ра вы­сту­піў Нан­кін­скі тэ­атр пес­ні і тан­цаў з тра­ды­цый­ны­мі і сучаснымі на­род­ны­мі ну­ма­ра­мі. Ён скон­чыў сваё вы­ступ­лен­не вя­до­май бе­ла­ру­сам пес­няй «Бы­вай­це зда­ро­вы!».

Ве­ра­ні­ка ПУСТАВІТ.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.