Вы тут

«У нас кожны год — год моладзі»


Рэс­пуб­лі­кан­скі ма­ла­дзёж­ны фо­рум у Гор­ках і 42-гі з'езд БРСМ да­лі афі­цый­ны старт Го­ду мо­ла­дзі ў Бе­ла­ру­сі. У Бе­ла­рус­кім праф­са­ю­зе ра­бот­ні­каў аду­ка­цыі і на­ву­кі до­ля сту­дэн­таў скла­дае чвэрць ад агуль­най коль­кас­ці, а ўся­го ма­ла­дых лю­дзей ва ўзрос­це да 31 го­да ся­род чле­наў праф­са­ю­за — ка­ля 130 ты­сяч. Пы­тан­ні са­цы­яль­ных га­ран­тый на­ву­чэн­скай мо­ла­дзі заў­сё­ды бы­лі ў цэнт­ры ўва­гі яго кі­раў­ніц­тва. Мы су­стрэ­лі­ся са стар­шы­нёй Цэнт­раль­на­га ка­мі­тэ­та Аляк­санд­рам БОЙ­КАМ, каб да­ве­дац­ца пра пла­ны праф­са­ю­за ў га­лі­не ма­ла­дзёж­най па­лі­ты­кі на най­блі­жэй­шы год.

11-30

11-30

 

Ёсць праб­ле­мы? Звяр­тай­це­ся ў пра­фкам!

— Аляксандр Аляксандравіч, па­тлу­мач­це, што вы­лу­чае сту­дэнц­кія праф­са­юз­ныя ар­га­ні­за­цыі ся­род ін­шых ма­ла­дзёж­ных ар­га­ні­за­цый?

— Сту­дэнц­кія праф­са­ю­зы з'яў­ля­юц­ца са­праўд­ны­мі ор­га­на­мі сту­дэнц­ка­га са­ма­кі­ра­ван­ня, ар­га­ні­за­цы­я­мі ў поў­ным сэн­се гэ­та­га сло­ва, з пра­ва­мі юры­дыч­най асо­бы, з ар­га­ні­за­цый­най струк­ту­рай, якая ахоп­лі­вае ўсе гру­пы і фа­куль­тэ­ты, ня­хай з не­вя­лі­кі­мі, але сва­і­мі фі­нан­са­мі, з пра­ва­мі і паў­на­моц­тва­мі, што нар­ма­тыў­на ўрэ­гу­ля­ва­ныя ў па­гад­нен­нях з уста­но­ва­мі аду­ка­цыі. І та­кі ста­тус прад'­яў­ляе са­мыя вы­со­кія па­тра­ба­ван­ні да праф­са­юз­ных лі­да­раў. Трэ­ба ра­зу­мець, што фак­тыч­на ні ад­но пы­тан­не, якое ты­чыц­ца сту­дэн­таў, не вы­ра­ша­ец­ца без улі­ку мер­ка­ван­ня сту­дэнц­ка­га пра­фка­ма. А гэ­та мер­ка­ван­не — не прос­та дум­ка лі­да­ра, а ка­ле­гі­яль­на вы­пра­ца­ва­нае, пра­ду­ма­нае ра­шэн­не. Асаб­лі­ва гэ­та ты­чыц­ца ла­каль­ных нар­ма­тыў­ных пра­ва­вых ак­таў уста­ноў аду­ка­цыі, у пры­ват­нас­ці, пра­ві­лаў унут­ра­на­га рас­па­рад­ку на­ву­чаль­ных уста­ноў, сту­дэнц­кіх ін­тэр­на­таў, па­ла­жэн­няў аб ма­тэ­ры­яль­ным сты­му­ля­ван­ні на­ву­чэн­цаў, ака­зан­ні ім ма­тэ­ры­яль­най да­па­мо­гі, вы­дзя­лен­ні мес­цаў для пра­жы­ван­ня ў ін­тэр­на­тах і г.д. Та­му для сту­дэн­таў ра­бо­та ў пра­фка­ме бы­ла і за­ста­ец­ца цу­доў­най шко­лай пра­цы з людзь­мі і дзе­ля лю­дзей. Ма­ла­дым лю­дзям, якія не прос­та «бы­лі» ў праф­са­ю­зе, а ста­лі яго ак­тыў­най част­кай, пры­ма­лі са­мы не­па­срэд­ны ўдзел у рэа­лі­за­цыі праф­са­юз­ных іні­цы­я­тыў і пра­ек­таў, уда­ец­ца мно­гае і ва ўлас­най кар'­е­ры.

— А якія са­цы­яль­ныя пы­тан­ні здоль­ны вы­ра­шыць сту­дэнц­кі пра­фкам?

— Яго по­ле дзей­нас­ці — сты­пен­дыі, скід­кі са сфар­міра­ва­на­га кош­ту на­ву­чан­ня, ін­тэр­на­ты, азда­раў­лен­не, хар­ча­ван­не, са­цы­яль­ныя пы­тан­ні асоб­ных ка­тэ­го­рый сту­дэн­таў... Пе­ра­лік мож­на пра­цяг­ваць бяс­кон­ца. У нас час­та пы­та­юц­ца: на­вош­та з пра­фка­мам уз­гад­няць рас­клад за­ня­ткаў? Тым не менш там, дзе ён уз­гад­ня­ец­ца, не­за­да­во­ле­ных рас­кла­дам менш, бо дзей­ні­чае рэ­аль­ны ме­ха­нізм улі­ку ін­та­рэ­саў сту­дэн­таў. А ці па­трэб­ныя пра­цяг­лыя пе­ра­пын­кі па­між за­ня­тка­мі для ар­га­ні­за­цыі хар­ча­ван­ня? Гэ­та так­са­ма праф­са­юз­нае пы­тан­не. Бя­рэц­ца пад ува­гу і якасць ганд­лё­ва­га аб­слу­гоў­ван­ня. У гэ­тых пы­тан­нях асаб­лі­вая ро­ля на­ле­жыць фа­куль­тэц­кім праф­са­юз­ным ар­га­ні­за­цы­ям.

А што пра­па­на­ваць сту­дэн­ту, які не тра­піў у ін­тэр­нат? Пэў­ны час та­му на­шы пра­фка­мы па­ча­лі збі­раць звест­кі пра асоб, якія ці­ка­вяц­ца маг­чы­мас­цю пра­да­ста­віць сту­дэн­там жыл­лё. І та­кая ін­фар­ма­цый­ная па­слу­га аб­са­лют­на бяс­плат­ная як для сту­дэн­таў, так і для тых, хто здае жыл­лё. Уво­гу­ле ўся праб­лем­ная ба­за фар­мі­ру­ец­ца з пы­тан­няў, з які­мі сту­дэн­ты звяр­та­юц­ца ў пер­ша­сныя праф­са­юз­ныя ар­га­ні­за­цыі. За­да­ча на­шых «пяр­ві­чак» — аб­агуль­ніць тое, што не вы­ра­ша­на, і да­біц­ца рэа­лі­за­цыі на ўзроў­ні ўста­но­вы та­го, што ўжо вы­ра­ша­на на ўзроў­ні кра­і­ны.

IMG_7783

IMG_7783

 

Сты­пен­дыя, не ад­ста­вай!

— Мне зда­ец­ца, мно­гае з та­го, што ма­юць сён­няш­нія сту­дэн­ты, яны ўспры­ма­юць як да­дзе­нае. І не па­да­зра­юць, які­мі вы­сіл­ка­мі яно да­ся­га­ла­ся...

— Са­праў­ды, у мно­гіх пы­тан­няў ёсць свая гіс­то­рыя. Усё да­ва­ла­ся вель­мі ня­прос­та, іс­ці­на на­ра­джа­ла­ся ў га­ра­чых спрэч­ках з са­цы­яль­ны­мі парт­нё­ра­мі, прад­стаў­ні­ка­мі роз­ных мі­ніс­тэр­стваў і ве­дам­стваў. Але пы­тан­ні вы­ра­ша­лі­ся, ка­лі ра­бі­ла­ся яс­на, што гэ­тыя пра­па­но­вы ідуць ад жыц­ця...

Так, у 2004 го­дзе на Рэс­пуб­лі­кан­скім сту­дэнц­кім фо­ру­ме наш праф­са­юз па­ста­віў пы­тан­не пра тое, што сту­дэн­ты, якія пра­хо­дзяць на­ву­чан­не на ўмо­вах апла­ты, не па­він­ны пла­ціць за пра­жы­ван­не ў ін­тэр­на­це ўдвая больш за сту­дэн­таў-бюд­жэт­ні­каў. У вы­ні­ку пы­тан­не вы­ра­шы­ла­ся на іх ка­рысць. Праф­са­юз да­стат­ко­ва доў­га за­клі­каў да та­го, каб прын­цы­пы пра­да­стаў­лен­ня скі­дак з кош­ту на­ву­чан­ня бы­лі агуль­ны­мі для ўсіх ВНУ кра­і­ны. І гэ­тая праб­ле­ма бы­ла, на­рэш­це, вы­ра­ша­на. Яшчэ зу­сім ня­даў­на пе­ра­раз­мер­ка­ван­не ма­ла­до­га спе­цы­я­ліс­та бы­ло не прос­та праб­ле­ма­тыч­ным, але на пэў­ным эта­пе і не­маг­чы­мым. Але і гэ­та пы­тан­не праф­са­ю­зу ўда­ло­ся зру­шыць з мес­ца.

Мо­ла­дзі пры­све­ча­ны цэ­лы раз­дзел у па­гад­нен­ні па­між Мі­ніс­тэр­ствам аду­ка­цыі і га­лі­но­вым праф­са­юзам. Ён, як скар­бон­ка, па­паў­ня­ец­ца што­год усё но­вы­мі і но­вы­мі нор­ма­мі.

— На­пэў­на, ма­ла зной­дзец­ца сту­дэн­таў, якіх не хва­ля­ваў бы сён­ня па­мер сты­пен­дый...

— Агуль­ны­мі на­ма­ган­ня­мі ў 2011 го­дзе нам уда­ло­ся да­біц­ца та­го, каб сты­пен­дыі рас­лі сін­хрон­на з рос­там па­ме­ру та­рыф­най стаў­кі пер­ша­га раз­ра­ду, гэ­та зна­чыць, з за­роб­ка­мі ра­бот­ні­каў бюд­жэт­най сфе­ры. І гэ­та бы­ло знач­нае да­сяг­нен­не. У той жа час па­ме­ры апла­ты за ка­ры­стан­не сту­дэнц­кі­мі ін­тэр­на­та­мі «за­вя­за­ны» на па­мер ба­за­вай ве­лі­чы­ні. Але, на­прык­лад, за 2013-2014 га­ды па­мер та­рыф­най стаў­кі пер­ша­га раз­ра­ду вы­рас на 14,6%, а ба­за­вая ве­лі­чы­ня — на 80%. У сваю чар­гу, ін­дэкс спа­жы­вец­кіх цэн за гэ­ты ж пе­ры­яд склаў больш за 36%. Ёсць над чым за­ду­мац­ца. Та­му трэ­ба зноў вяр­тац­ца да гэ­тай праб­ле­мы.

Сён­няш­няя сіс­тэ­ма сты­пен­ды­яль­на­га за­бес­пя­чэн­ня — ла­яль­ная ў ад­но­сі­нах да сту­дэнц­тва. Умо­ва для пры­зна­чэн­ня сту­дэн­ту ву­чэб­най сты­пен­дыі — свое­ча­со­вая і якас­ная вы­ні­ко­вая атэс­та­цыя. Ка­лі атры­маў бал ні­жэй­шы за мі­ні­маль­ны, але свое­ча­со­ва здаў се­сію — ма­еш пра­ва на са­цы­яль­ную сты­пен­дыю. Лік­ві­да­ваў за­па­зы­ча­насць і ма­еш ад­па­вед­ную льго­ту — та­бе аба­вя­за­ны пры­зна­чыць са­цы­яль­ную сты­пен­дыю з на­ступ­на­га ме­ся­ца. Усё, зда­ва­ла­ся б, прос­та. Але ча­мусь­ці ахоп сты­пен­ды­яль­ным за­бес­пя­чэн­нем зні­жа­ец­ца, гэ­та зна­чыць, рас­це коль­касць сту­дэн­таў, якія не атрым­лі­ва­юць сты­пен­дыю. У чым жа праб­ле­ма? А ў тым, што сту­дэн­ты не заў­сё­ды ве­да­юць, як ска­рыс­тац­ца га­ран­ты­я­мі. Тут ёсць над чым па­пра­ца­ваць усім ра­зам, асаб­лі­ва ся­род пер­ша­курс­ні­каў, мно­гія з якіх за­ста­юц­ца без сты­пен­дыі ме­на­ві­та па вы­ні­ках пер­шай се­сіі.

Ад сту­дэнц­кіх ста­ло­вак — да пра­фі­лак­то­ры­яў

— Аляк­сандр Аляк­санд­ра­віч, а на якіх пы­тан­нях і праб­ле­мах праф­са­юз збі­ра­ец­ца скан­цэнт­ра­ваць сваю ўва­гу ў най­блі­жэй­шы час?

— У рам­ках Го­да мо­ла­дзі мы ўнес­лі ад­па­вед­ныя пра­па­но­вы Фе­дэ­ра­цыі праф­са­юзаў Бе­ла­ру­сі. Ся­род іх най­больш ак­ту­аль­ны­мі з'яў­ля­юц­ца пра­па­но­вы па вы­зва­лен­ні ад вы­пла­ты па­да­ход­на­га па­да­тку асоб, што зда­юць у на­ём жы­лыя па­мяш­кан­ні ін­ша­га­род­нім сту­дэн­там і на­ву­чэн­цам. Ана­ла­гіч­ная прэ­фе­рэн­цыя дзей­ні­чае ў да­чы­нен­ні да асоб, што зда­юць жы­лыя па­мяш­кан­ні ма­ла­дым спе­цы­я­ліс­там, але, на наш по­гляд, яе дзе­ян­не не­аб­ход­на рас­паў­сю­дзіць не толь­кі на тэр­мін аба­вяз­ко­вай ад­пра­цоў­кі па раз­мер­ка­ван­ні, але на ўсе пер­шыя пяць га­доў пра­цы ма­ла­дых спе­цы­я­ліс­таў.

Так­са­ма мы пра­па­ну­ем га­ран­тыі, пра­ду­гле­джа­ныя Пра­цоў­ным ко­дэк­сам для асоб, што су­мя­шча­юць пра­цу з на­ву­чан­нем на за­воч­най фор­ме атры­ман­ня аду­ка­цыі, рас­паў­сю­дзіць на асоб, якія пра­хо­дзяць на­ву­чан­не на дзён­най і вя­чэр­няй фор­мах. Тым больш што апош­нім ча­сам усё час­цей чы­ноў­ні­кі ка­жуць пра тое, што сту­дэн­ты дзён­ных ад­дзя­лен­няў маг­лі б па­ра­лель­на з ву­чо­бай і пра­ца­ваць... І яны пра­цу­юць.

Бу­дзем ду­маць над пра­па­но­ва­мі па ўдас­ка­на­лен­ні сіс­тэ­мы сты­пен­ды­яль­на­га за­бес­пя­чэн­ня, а так­са­ма над урэ­гу­ля­ван­нем пы­тан­ня да­лей­ша­га на­ву­чан­ня сту­дэн­таў, якія пра­хо­дзяць яго на ўмо­вах апла­ты, у вы­пад­ку стра­ты імі апош­ня­га з баць­коў у пе­ры­яд на­ву­чан­ня. На жаль, ка­лі зда­ра­ец­ца та­кое на пра­ця­гу ву­чэб­на­га го­да, апе­ра­тыў­на пе­ра­вес­ці іх на бюд­жэт­нае мес­ца (на­ват пры на­яў­нас­ці ва­кан­сіі) ці пра­да­ста­віць скід­ку з кош­ту на­ву­чан­ня не­маг­чы­ма. Зу­сім ня­даў­на ЦК праф­са­ю­за ака­заў ма­тэ­ры­яль­ную да­па­мо­гу та­ко­му сту­дэн­ту-пер­ша­курс­ні­ку БДУ­ІР. Мяр­кую, што ўні­вер­сі­тэт пра­лі­чыць усе маг­чы­мыя ва­ры­ян­ты да­па­мо­гі гэ­та­му сту­дэн­ту. Але такое пы­тан­не трэ­ба вы­ра­шаць сіс­тэм­на. Шчы­ра ка­жу­чы, яно ўжо на­ба­ле­лае.

Ёсць пы­тан­ні з фі­нан­са­ван­нем ча­со­вай за­ня­тас­ці сту­дэн­таў з бо­ку мяс­цо­вых бюд­жэ­таў. Да 2010 го­да яны част­ко­ва фі­нан­са­ва­лі гэта. Трэ­ба зноў вяр­тац­ца да вы­ра­шэн­ня праб­ле­мы фі­нан­са­ван­ня сту­дэнц­кіх са­на­то­ры­яў-пра­фі­лак­то­ры­яў, бо срод­каў, што вы­дзя­ля­юц­ца, яў­на не­да­стат­ко­ва.

Звер­не ўва­гу праф­са­юз і на сту­дэнц­кія ін­тэр­на­ты, а так­са­ма на сту­дэн­таў, якім ін­тэр­нат не пра­да­стаў­ля­ец­ца. Ме­ха­ніз­мы кам­пен­са­цыі вы­дат­каў па най­ме жыл­ля ін­ша­га­род­нім на­ву­чэн­цам не пра­цу­юць. За­пла­на­ва­ны ма­ні­то­рынг па­ві­нен вы­явіць не толь­кі праб­ле­мы, але і рас­тлу­ма­чыць ха­рак­тар на­шых дзе­ян­няў у гэ­тым на­прам­ку на най­блі­жэй­шы пе­ры­яд.

На­ступ­ная тэ­ма — ар­га­ні­за­цыя гра­мад­ска­га хар­ча­ван­ня. Ма­ні­то­рынг цэн у сту­дэнц­кіх ста­ло­вых да­па­мо­жа ўста­на­віць, у якіх уста­но­вах і за кошт ча­го атрым­лі­ва­ец­ца на­кар­міць сту­дэн­таў якас­на і ня­до­ра­га.

Ха­це­ла­ся б вы­ра­шыць і пы­тан­не ака­зан­ня да­па­мо­гі ін­ша­га­род­нім ра­бот­ні­кам на на­ём, арэн­ду жыл­ля і пра­езд да мес­ца пра­цы ў гра­мад­скім транс­пар­це з ін­шых на­се­ле­ных пунк­таў. Асаб­лі­ва гэ­та га­ран­тыя ак­ту­аль­ная для ма­ла­дых спе­цы­я­ліс­таў.

— Я ба­чу, у вас гран­ды­ёз­ныя пла­ны на Год мо­ла­дзі...

— Для праф­са­ю­за ра­бот­ні­каў аду­ка­цыі і на­ву­кі, як і для Мі­на­ду­ка­цыі, кож­ны год — год мо­ла­дзі, та­му што жы­вая толь­кі тая ар­га­ні­за­цыя, якая здоль­ная па­ста­ян­на «ма­ла­дзець», дзя­ку­ю­чы сва­ёй ак­ту­аль­нас­ці для но­вых па­ка­лен­няў. Але гэ­ты год для нас і са­праў­ды асаб­лі­вы. Фе­дэ­ра­цыя праф­са­юзаў Бе­ла­ру­сі аб'­яві­ла пра пра­ек­т «Но­выя ім­ёны Бе­ла­ру­сі», дзя­ку­ю­чы яко­му та­ле­на­ві­тая мо­ладзь з глы­бін­кі змо­жа за­явіць пра ся­бе на ўсю кра­і­ну. Но­вае ды­хан­не атрым­лі­вае рэа­лі­за­цыя пра­ек­та па да­лей­шай рэ­кан­струк­цыі Кур­га­на Сла­вы, ад­ноў­ле­на­га на­ма­ган­ня­мі на­цы­я­наль­на­га пра­фцэнт­ра больш за дзе­сяць га­доў та­му.

Су­мес­на з Мі­ніс­тэр­ствам аду­ка­цыі ў нас за­пла­на­ва­ны «круг­лыя ста­лы» па праб­ле­мах мо­ла­дзі — вы­ні­кам ста­нуць рэ­ка­мен­да­цыі ор­га­нам дзяр­жаў­на­га кі­ра­ван­ня. Адзін «круг­лы стол» бу­дзе пры­све­ча­ны пы­тан­ням атэс­та­цыі і сты­пен­ды­яль­на­га за­бес­пя­чэн­ня сту­дэн­таў, а дру­гі — праб­ле­мам, з які­мі су­ты­ка­юц­ца ма­ла­дыя спе­цы­я­ліс­ты.

Пра­цяг­нец­ца пра­вя­дзен­не па­тры­я­тыч­ных ме­ра­пры­ем­стваў, пры­све­ча­ных 70-год­дзю Вя­лі­кай Пе­ра­мо­гі, і ме­ра­пры­ем­стваў у рам­ках ак­цыі «Сту­дэнц­тва і праф­са­ю­зы ра­зам». Гэ­та толь­кі асоб­ныя штры­хі на­шай ра­бо­ты. Мы ча­ка­ем ад мо­ла­дзі як ма­га больш крэ­а­тыў­ных пра­па­ноў. Пра­па­нуй­це — і вас па­чу­юць і пад­тры­ма­юць.

Гу­тар­ку вя­ла На­дзея НІ­КА­ЛА­Е­ВА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.