28 кастрычніка, серада

Вы тут

Як спыніць наступленне «чужынцаў»?


Дэ­пу­та­ты Са­ве­таў пяр­віч­на­га звя­на па­шы­ра­юць прак­ты­ку аб­мер­ка­ван­ня важ­ных пы­тан­няў, пры­цяг­ва­ю­чы гра­мад­скасць да іх вы­ра­шэн­ня. У якас­ці та­ко­га пры­кла­ду мож­на пры­вес­ці вы­ка­нан­не на мес­цах За­ко­на Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь «Аб рас­лін­ным све­це». Праб­ле­мы экс­пан­сіі ін­ва­зіў­ных рас­лін і ме­та­ды ба­раць­бы з імі аб­мер­ка­ва­лі пад­час «круг­ла­га ста­ла» ў Ін­сты­ту­це дзяр­жаў­най служ­бы Ака­дэ­міі кі­ра­ван­ня пры Прэ­зі­дэн­це Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь стар­шы­ні сель­скіх Са­ве­таў ра­зам з ву­чо­ны­мі.

заросли борщевика сосновского

Мак­сі­маль­на не­бяс­печ­ныя

У Бе­ла­ру­сі на­ліч­ва­ец­ца больш як 300 ві­даў агрэ­сіў­ных рас­лін. Гэ­та ў асноў­ным паў­ноч­на-аме­ры­кан­скія ві­ды, якія пры­жы­лі­ся ў на­шых клі­ма­тыч­ных умо­вах. Зма­гац­ца з імі ўсі­мі ад­на­ча­со­ва не хо­піць ні сіл, ні срод­каў. Та­му ву­чо­ныя вы­лу­чы­лі 6 ві­даў, якія пры­зна­лі мак­сі­маль­на не­бяс­печ­ны­мі. Гэ­та су­мнік ка­над­скі, клён ясе­няліс­ты, ра­бі­нія псеў­да­ака­цыя, эхі­на­цыс­ціс ло­пас­це­вы (ша­лё­ны агу­рок), бар­шчэў­нік Ман­тэ­га­цы і бар­шчэў­нік Са­сноў­ска­га.

Экс­пан­сія гэ­тых «чу­жын­цаў» па­гра­жае знік­нен­нем ягад і гры­боў, апус­та­шае не­ка­лі се­на­кос­ныя лу­гі, урад­лі­выя сель­ска­гас­па­дар­чыя ўгод­дзі, змян­шае пры­рост драў­ні­ны. Акра­мя та­го, мно­гія з іх уплы­ва­юць на зда­роўе лю­дзей, вы­клі­ка­юць апё­кі, роз­ныя алер­гіч­ныя рэ­ак­цыі і на­ват атру­чэн­не.

—А мно­гія рас­лі­ны, што прый­шлі на на­шу тэ­ры­то­рыю, му­ці­ру­юць, ста­но­вяц­ца больш агрэ­сіў­ны­мі, рэз­ка па­шы­ра­юць сваю пло­шчу. На­прык­лад, су­мнік ка­над­скі пе­ра­гнаў свай­го «су­ай­чын­ні­ка»: ён рас­це ў кож­най вёс­цы, на пры­ся­дзіб­ных, дач­ных участ­ках. Не­аб­ход­на рас­тлу­ма­чыць мяс­цо­вым жы­ха­рам, каб не апра­цоў­ва­лі яго, не рэ­куль­ты­ва­ва­лі, — звяр­нуў­ся да стар­шынь Са­ве­таў кан­ды­дат бія­ла­гіч­ных на­вук, за­гад­чык сек­та­ра ка­даст­ра рас­лін­на­га све­ту Ін­сты­ту­та экс­пе­ры­мен­таль­най ба­та­ні­кі НАН Алег Мас­лоў­скі.

Уся­го ў Бе­ла­ру­сі за­рэ­гіст­ра­ва­на 700 па­пу­ля­цый су­мні­ка. Най­гор­шая сі­ту­а­цыя — пад Мінск­ам. Ня­прос­тае ста­но­ві­шча і з клё­нам ясе­няліс­тым. Ён па­чы­нае ве­ге­та­цыю ра­ней за наш звы­чай­ны клён, дае больш на­сен­ня, хут­чэй рас­це і вы­цяс­няе ай­чын­ную фло­ру. У Бе­ла­ру­сі за­фік­са­ва­на 2106 мес­цаў яго рос­ту. Ра­бі­нія псеў­да­ака­цыя ка­лісь­ці вы­са­джва­ла­ся ка­ля ўзбо­чын да­рог для ўпры­гож­ван­ня, азе­ля­нен­ня, і, як пра­ві­ла, на поўд­ні Бе­ла­ру­сі, пе­ра­важ­на ў Пін­скім ра­ё­не. А ця­пер рас­лі­на ак­тыў­на рас­паў­сюдж­ва­ец­ца да­лей. Ша­лё­ны агу­рок апля­тае, як лі­я­на, пой­мы рэк, па агрэ­сіў­нас­ці пе­ра­ма­гае ўсё на сва­ім шля­ху, на­ват той жа су­мнік ка­над­скі і бар­шчэў­нік Са­сноў­ска­га.

11-15

Не лік­ві­да­ваць, дык ста­бі­лі­за­ваць

—У кра­і­не крок за кро­кам аб­сле­ду­юц­ца воб­лас­ці, рэ­гі­ё­ны, фік­су­юц­ца па­пу­ля­цыі, пад­ліч­ва­ец­ца іх коль­касць, — кан­ста­та­ваў Алег Мас­лоў­скі. — Мы ма­ем аб'­ек­тыў­ную кар­ці­ну, як раз­ві­ва­ец­ца сі­ту­а­цыя. Сён­ня ў нас за­фік­са­ва­на 2865 па­пу­ля­цый бар­шчэў­ні­ку Са­сноў­ска­га на агуль­най пло­шчы больш як 2 тыс. гек­та­раў. Мак­сі­маль­ная коль­касць яго скан­цэнт­ра­ва­на ў Мін­скай і Ві­цеб­скай аб­лас­цях. У «лі­да­рах» — Ушац­кі, Брас­лаў­скі, Ві­цеб­скі, Мёр­скі, Дзяр­жын­скі ра­ё­ны.

У вы­ні­ку ме­ра­пры­ем­стваў па змян­шэн­ні коль­кас­ці бар­шчэў­ні­ка Са­сноў­ска­га сі­ту­а­цыя мя­ня­ец­ца да леп­ша­га ў шэ­ра­гу рэ­гі­ё­наў. У Мін­ску за апош­нія тры га­ды пло­шчы «шкод­ні­ка» ска­ра­ці­лі­ся ў 4 ра­зы. Ка­лі б з агрэ­са­рам не вя­ла­ся ба­раць­ба, то што­год яго пло­шча па­вя­ліч­ва­ла­ся б на 20%, з'яў­ля­ла­ся б 30 но­вых «план­та­цый». Зра­зу­ме­ла, на па­доб­ныя ме­ра­пры­ем­ствы па­трэб­ны па­ста­ян­ныя і не­ма­лыя гра­шо­выя ўкла­дан­ні. Гэ­та ты­чыц­ца не толь­кі Бе­ла­ру­сі. На­прык­лад, Лат­вія ле­тась за­тра­ці­ла 5 млн еў­ра на ба­раць­бу з бар­шчэў­ні­кам, але — без асаб­лі­ва­га пос­пе­ху. Эка­на­міч­ныя стра­ты ад ін­ва­зій­ных рас­лін ка­ла­саль­ныя. ЗША што­год губ­ляе з‑за іх 137 млрд до­ла­раў, Ін­дыя — 117, Бра­зі­лія — 50. Та­кая бу­ду­чы­ня ча­кае і на­шу кра­і­ну, па­пя­рэдж­ва­юць ву­чо­ныя, ка­лі не бу­дзем пры­маць свое­ча­со­вых за­ха­даў.

—Ме­на­ві­та ад дзе­ян­ня ці бяз­дзе­ян­ня мяс­цо­вых улад, дэ­пу­та­таў Са­ве­таў пяр­віч­на­га ўзроў­ню, стар­шынь сель­скіх і па­сял­ко­вых Са­ве­таў у мно­гім за­ле­жыць сі­ту­а­цыя ў кан­крэт­ных рэ­гі­ё­нах, — лі­чыць ву­чо­ны. — У ра­ён­ных ін­спек­цы­ях пры­род­ных рэ­сур­саў і ахо­вы на­ва­коль­на­га ася­род­дзя ёсць ка­даст­ра­выя ма­тэ­ры­я­лы і ад­па­вед­ныя паш­пар­ты. Для кож­на­га ві­ду рас­лін іс­ну­юць свая стра­тэ­гія і так­ты­ка ба­раць­бы.

—У За­ко­не «Аб рас­лін­ным све­це» вы­зна­ча­на кам­пе­тэн­цыя і аба­вяз­кі ўсіх за­ці­каў­ле­ных ба­коў. Рас­па­рад­чыя і вы­ка­наў­чыя ор­га­ны ўла­ды па­він­ны ар­га­ні­зоў­ваць рас­пра­цоў­ку і рэа­лі­за­цыю пла­наў і пра­грам па ра­цы­я­наль­ным вы­ка­ры­стан­ні аб'­ек­таў рас­лін­на­га све­ту, вес­ці ба­раць­бу з ін­ва­зій­ны­мі ві­да­мі, не на­но­ся­чы шко­ду ін­шым, — на­га­да­ла аў­ды­то­рыі кан­суль­тант ад­дзе­ла ўпраў­лен­ня бія­ла­гіч­най і ланд­шафт­най раз­на­стай­нас­ці Мі­ніс­тэр­ства пры­род­ных рэ­сур­саў і ахо­вы на­ва­коль­на­га ася­род­дзя Ксе­нія Пан­ця­лей.

Сіс­тэ­мны па­ды­ход з вы­ез­дам на мес­ца

Як па­каз­вае прак­ты­ка, праб­ле­му з рас­паў­сюдж­ван­нем рас­лін-агрэ­са­раў уда­ец­ца мі­ні­мі­за­ваць там, дзе з імі зма­га­юц­ца ўсі­мі да­ступ­ны­мі срод­ка­мі. На Ла­гой­шчы­ну бар­шчэў­нік Са­сноў­ска­га быў за­ве­зе­ны ў 70‑я га­ды мі­ну­ла­га ста­год­дзя, ён доб­ра пры­жыў­ся. Па­спры­яў пры­род­ны ланд­шафт: па­гор­кі, ма­лыя рэ­кі, кус­тоўе, ля­сы, якія зай­ма­юць 54% ад агуль­най пло­шчы ра­ё­на.

—Сі­ту­а­цыю з экс­пан­сі­яй рас­лі­ны ў ра­ё­не за апош­нія 3–4 га­ды ўда­ло­ся ста­бі­лі­за­ваць, але ўсё роў­на яна да­во­лі скла­да­ная: за­ста­ло­ся ка­ля 100 гек­та­раў бар­шчэў­ні­ка Са­сноў­ска­га, — рас­ка­заў стар­шы­ня Ла­гой­ска­га ра­ён­на­га Са­ве­та дэ­пу­та­таў Пётр Ва­бі­шчэ­віч. — Пы­тан­ні па зні­жэн­ні яго коль­кас­ці раз­гля­да­юц­ца на па­ся­джэн­нях рай­вы­кан­ка­ма, што­год за­цвяр­джа­ец­ца план ме­ра­пры­ем­стваў па аб­ме­жа­ван­ні рас­паў­сю­джан­ня гэ­тай рас­лі­ны, пра­піс­ва­юц­ца за­да­чы ўсім зем­ле­ка­рыс­таль­ні­кам па яе рэ­гу­ля­ван­ні. Ад­на­ча­со­ва пра­цу­ем з на­сель­ніц­твам, тлу­ма­чым, што гэ­та сур'­ёз­ная па­гро­за для эка­но­мі­кі і іх зда­роўя.

11-13

Ле­тась на Ла­гой­шчы­не на ме­ра­пры­ем­ствы па ска­ра­чэн­ні коль­кас­ці бар­шчэў­ні­ка Са­сноў­ска­га за­тра­ці­лі 500 млн руб­лёў з ра­ён­на­га бюд­жэ­ту. Гэ­та з улі­кам та­го, што на­бы­лі спе­цы­я­лі­за­ва­ную ма­шы­ну «Ра­са» для ўня­сен­ня яда­хі­мі­ка­таў. Тэх­ні­ку ма­дэр­ні­за­ва­лі для эфек­тыў­най ба­раць­бы з бар­шчэў­ні­кам. Яе вы­дзя­ля­юць не толь­кі сель­гас­прад­пры­ем­ствам, але і ін­шым ар­га­ні­за­цы­ям па спе­цы­яль­на рас­пра­ца­ва­ным гра­фі­ку — для зні­шчэн­ня «чу­жын­ца» на ўзбо­чы­нах да­рог, пад лі­ні­я­мі элект­ра­пе­ра­дач, у на­се­ле­ных пунк­тах.

Сё­ле­та пла­ну­ец­ца па­тра­ціць на на­быц­цё яда­хі­мі­ка­таў і апла­ту пра­цы ме­ха­ні­за­та­ра і ра­бо­чых, што бу­дуць пры­цяг­ну­ты для ба­раць­бы з бар­шчэў­ні­кам, 150 млн руб­лёў. Част­ку яда­хі­мі­ка­таў, што за­куп­ля­юць ар­га­ні­за­цыі, вы­дзя­ля­юць сель­вы­кан­ка­мам. Яны най­ма­юць лю­дзей (якія пра­хо­дзяць ме­ды­цын­скую ка­мі­сію), за­бяс­печ­ва­юць іх спец­адзен­нем. Участ­кі ра­бо­ты ім вы­зна­чае стар­шы­ня сель­ска­га Са­ве­та. Па вы­ні­ках ме­ся­ца ён па­дае ак­ты вы­ка­на­ных ра­бот і акт на спі­сан­не яда­хі­мі­ка­таў у ар­га­ні­за­цыю, дзе ра­бот­нік атрым­лі­вае за­ра­бот­ную пла­ту.

—У ба­раць­бе з ін­ва­зіў­ны­мі ві­да­мі рас­лін па­він­на быць сіс­тэ­ма, — пе­ра­ка­на­ны Пётр Анд­рэ­е­віч. — Мы вель­мі цяж­ка яе на­ладж­ва­лі: не ўсе ад­каз­на ста­ві­лі­ся да праб­ле­мы. Вы­му­ша­ны бы­лі ўвес­ці што­тыд­нё­вую спра­ва­здач­насць: якія ра­бо­ты па вы­ка­ра­нен­ні бар­шчэў­ні­ка вы­ка­на­ла кож­ная ар­га­ні­за­цыя згод­на з за­дан­нем. Гэ­тая тэ­ма па­ста­ян­на гу­чыць і на апа­рат­най на­ра­дзе ў стар­шы­ні рай­вы­кан­ка­ма, раз­гля­да­ец­ца на прэ­зі­ды­у­мах ра­ён­на­га Са­ве­та дэ­пу­та­таў.

Як вы­нік, за мі­ну­лы год па­пу­ля­цыя бар­шчэў­ні­ка Са­сноў­ска­га ў ра­ё­не ска­ра­ці­ла­ся на 40 гек­та­раў. Праў­да, ён па­чаў з'яў­ляц­ца на но­вых мес­цах. Пра­ана­лі­за­ва­лі сі­ту­а­цыю і прый­шлі да вы­сно­вы: ві­на­ва­ты ме­ха­ні­за­та­ры, якія не ачы­шча­юць плу­гі ад на­сен­ня пас­ля за­вор­ван­ня, дыс­ка­ван­ня «план­та­цый». Ця­пер іх ра­бо­ту кант­ра­люе аг­ра­ном.

—Ме­на­ві­та на Ла­гой­шчы­не пра­цу­юць у цес­най су­вя­зі з гас­па­дар­ні­ка­мі, дэ­пу­та­та­мі, ра­яц­ца з ву­чо­ны­мі, як лепш вы­ка­рыс­таць прэ­па­ра­ты, срод­кі, тэх­ні­ку ў ба­раць­бе з бар­шчэў­ні­кам Са­сноў­ска­га. Во­пыт Ла­гой­ска­га ра­ё­на па ра­бо­це з на­сель­ніц­твам, пра­цоў­ны­мі ка­лек­ты­ва­мі, ар­га­ні­за­цы­я­мі вар­та аб­агуль­ніць і рас­паў­сю­дзіць у рэ­гі­ё­нах, для якіх ак­ту­аль­ная праб­ле­ма ін­ва­зій­ных рас­лін, — пра­па­на­ва­ла, пад­вод­зя­чы вы­ні­кі су­стрэ­чы, стар­шы­ня Па­ста­ян­най ка­мі­сіі Са­ве­та Рэс­пуб­лі­кі па рэ­гі­я­наль­най па­лі­ты­цы і мяс­цо­вым са­ма­кі­ра­ван­ні Свят­ла­на Ге­ра­сі­мо­віч.

А яшчэ, на дум­ку Свят­ла­ны Мі­хай­лаў­ны, та­кія «круг­лыя ста­лы» з удзе­лам ву­чо­ных ка­рыс­на бы­ло б пра­вес­ці не­па­срэд­на на мес­цах, у ра­ё­нах.

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Дарогі Беларусі ацэняць у зорках. ​Сістэма дапамогі кіроўцу, «штучны зрок» і нулявыя выкіды СО2

Дарогі Беларусі ацэняць у зорках. ​Сістэма дапамогі кіроўцу, «штучны зрок» і нулявыя выкіды СО2

Незалежны інстытут аўдытараў дарожнай бяспекі будзе створаны ў Беларусі.

Культура

Прывіды беларускіх муроў. Балі ў разбураным замку

Прывіды беларускіх муроў. Балі ў разбураным замку

Бона Сфорца не была ў Белым Ковелі, але танцуе там у выглядзе прывіду.