Вы тут

«Не ўяўляю сябе без парашута»


Парашутны спорт ужо даўно стаў папулярным. Але многія, нягледзячы нават на вялікае жаданне скокнуць, спыняюць сябе па розных прычынах. Сяргей Шаронаў, жыхар Гродна, не належыць да такой катэгорыі людзей. Сёння хлопец працуе на мяжы страхавым агентам. На свой 16-ы дзень нараджэння ён вырашыў зрабіць сабе падарунак: скачок з парашутам. І хто б мог падумаць, што гэтая забава стане сэнсам жыцця? Сёння Сяргею 24 гады, і ён ужо дабіўся сур'ёзных поспехаў у парашутным спорце.

— Сяргей, і ўсё ж такі, як вас «зацягнула» ў гэты від спорту?

12-1000

— Пасля першага скачка я зразумеў, што гэта — маё. І ўжо не мог спыніцца. Неба вабіла мяне. Тады вырашыў займацца не камерцыйнымі скачкамі, а пайсці ў Гродзенскі абласны аэраклуб, дзе была магчымасць скакаць пастаянна.

— Патлумачце, што такое некамерцыйныя скачкі? І колькі сёння каштуе скачок?

— Гэта калі няма неабходнасці аплачваць скачок кожны раз, бо ў аэраклубе ты займаешся як спартсмен. А кошт камерцыйных скачкоў вагаецца ў залежнасці ад вышыні: ад 680 тысяч да 1,8 мільёна рублёў.

— І ў выніку чаго вы дасягнулі?

— Ішоў час, колькасць скачкоў расла. Я ўдзельнічаў у розных спаборніцтвах. І летась у Віцебску атрымаў званне кандыдата ў майстры спорту. Дарэчы, каб займацца любым кірункам у парашутным спорце, мне засталося скокнуць прыблізна 50 разоў. Гэта дазволіць адкрыць апошнюю катэгорыю з чатырох.

— А за якую каманду вы выступаеце?

— У 2014 годзе выступаў у асноўным складзе аэраклуба. Каманда складалася з чатырох чалавек і называлася «Fly penguіns».

— На ваш погляд, ці імкнецца сёння моладзь заваяваць неба?

— Так, моладзі апошнім часам у нашых радах становіцца ўсё больш. І хлопцаў, і дзяўчат. Але не ўсе спраўляюцца з фізічнымі нагрузкамі.

— Раскажыце, а які ён — першы скачок?

— Я ўжо і не памятаю нават... Мабыць, ні з чым не параўнальны!

Сёння я ўжо не ўяўляю сябе без парашута. Не так даўно прыдбаў касцюм-«крыло», з якім пачуцці пры палёце зусім іншыя. Я скачу і з хуткасным парашутам, але ён лічыцца самым небяспечным. У апошні час захапіўся аэравідэаздымкамі, што прыносіць не толькі вялікае задавальненне, але і сякі-такі прыбытак. А яшчэ мы з сябрамі абавязкова скачам у кожнай новай для нас краіне: Літве, Польшчы, Аб'яднаных Арабскіх Эміратах. І не збіраемся спыняцца на гэтым.

— Сяргей, а ці ёсць краіна-мара, дзе хацелася б скокнуць абавязкова? І з якой вышыні?

— Такіх краін вельмі многа. А вышыня?.. Чым больш, тым лепш...

Вось такі ён, парашутны спорт: цікавы і захапляльны. Хто ведае: можа, трэба паспрабаваць? І тады гэта стане не проста захапленнем, а сэнсам жыцця, як у нашага суразмоўцы.

Таццяна Лауш, студэнтка ІІ курса
факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму
ГрДУ імя Я. Купалы.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.