Вы тут

Як лідары "нармандскай чацвёркі" выкарыстаюць свой уплыў для рэалізацыі комплексу мер па выкананні мінскіх пагадненняў


Лідары "нармандскай чацвёркі" выкарыстаюць свой уплыў для рэалізацыі комплексу мер па выкананні мінскіх пагадненняў. Аб гэтым гаворыцца ў дэкларацыі, якая была прынята па выніках перагавораў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У дакуменце гаворыцца, што "Прэзідэнт Расійскай Федэрацыі Уладзімір Пуцін, Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка, Прэзідэнт Французскай Рэспублікі Франсуа Аланд і Канцлер Федэратыўнай Рэспублікі Германія Ангела Меркель пацвярджаюць поўную павагу суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны. Яны цвёрда перакананы ў безальтэрнатыўнасці выключна мірнага ўрэгулявання, цалкам гатовы прыняць любыя магчымыя меры як паасобку, так і сумесна ў гэтых мэтах".

У гэтым кантэксце лідары адабраюць Комплекс мер па выкананні мінскіх пагадненняў, прыняты і падпісаны ў Мінску 12 лютага 2015 года ўсімі, хто таксама падпісаў мінскі пратакол ад 5 верасня 2014 года і мінскі мемарандум ад 19 верасня 2014 года. Лідары будуць уносіць уклад у гэты працэс і выкарыстоўваць свой уплыў на адпаведныя бакі, каб садзейнічаць выкананню гэтага комплексу мер, падкрэсліваецца ў дэкларацыі.

Германія і Францыя акажуць тэхнічную падтрымку для аднаўлення сегмента банкаўскай сістэмы ў закранутых канфліктам раёнах, магчыма, шляхам стварэння міжнароднага механізма для садзейнічання ажыццяўленню сацыяльных выплат.

Лідары падзяляюць перакананне ў тым, што ўмацаванне супрацоўніцтва паміж Еўрапейскім саюзам, Украінай і Расіяй будзе садзейнічаць урэгуляванню гэтага крызісу. У такіх мэтах яны падтрымліваюць прадаўжэнне трохбаковых перагавораў паміж Еўрасаюзам, Украінай і Расіяй па пытаннях энергетыкі з тым, каб ажыццявіць крокі ў мэтах развіцця "зімовага газавага пакета".

Яны таксама падтрымліваюць трохбаковыя перагаворы паміж Еўрапейскім саюзам, Украінай і Расіяй у мэтах выпрацоўкі практычнага рашэння пытанняў, якія выклікаюць занепакоенасць Расіі, у сувязі з выкананнем пагаднення аб глыбокай і ўсёабдымнай зоне свабоднага гандлю паміж Украінай і ЕС.

Лідары па-ранейшаму прыхільныя да ідэі стварэння агульнай гуманітарнай і эканамічнай прасторы ад Атлантыкі да Ціхага акіяна на аснове поўнай павагі міжнароднага права і прынцыпаў АБСЕ.

Лідары будуць і ў далейшым прыхільныя да выканання мінскіх пагадненняў. З гэтай мэтай яны дамовіліся аб стварэнні кантрольнага механізма ў "нармандскім фармаце", які будзе праводзіць сустрэчы з рэгулярнай перыядычнасцю, як правіла, на ўзроўні старшых службовых асоб, што прадстаўляюць міністэрствы замежных спраў

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.