23 Верасень, нядзеля

Вы тут

Небяспечнае паляванне «начных ваўкоў»


Разведка ў «Афгане» заўсёды лічылася элітным армейскім падраздзяленнем

За ўвесь пе­ры­яд вай­ны праз Аф­га­ні­стан прай­шлі 620 ты­сяч вай­скоў­цаў. У пры­ват­нас­ці, больш за 30 ты­сяч ура­джэн­цаў Бе­ла­ру­сі, з якіх ка­ля 800 не вяр­ну­лі­ся да­до­му. Ва Уз­бро­е­ных Сі­лах Бе­ла­ру­сі і сён­ня пра­цяг­ва­юць служ­бу во­і­ны-ін­тэр­на­цыя­на­ліс­ты, у тым лі­ку на стра­тэ­гіч­на важ­ных па­са­дах.

Адзін з іх — Алег Ва­раб'­ёў — прай­шоў шлях ад ма­лод­ша­га сяр­жан­та да на­мес­ні­ка ка­ман­дзі­ра ўзво­да, ка­ва­ле­ра ор­дэ­на Чыр­во­най Зор­кі і двух ме­да­лёў «За ад­ва­гу». Служ­ба пра­хо­дзі­ла ў ва­ен­най час­ці 781-240, асоб­ным раз­вед­валь­ным ба­таль­ё­не, 2-й раз­вед­валь­най ро­це го­ра­да Баг­рам. Да­ро­га на вай­ну па­ча­ла­ся з Уз­бе­кі­ста­на. У го­ра­дзе Тэр­ме­зе Алег Ва­раб'­ёў прай­шоў курс ма­ла­до­га бай­ца, за­тым на пра­ця­гу на­ступ­ных ча­ты­рох ме­ся­цаў бы­лі пад­рых­тоў­чыя кур­сы ў Турк­ме­ніс­та­не па спе­цы­яль­нас­ці «ка­ман­дзір БМП» і, у рэш­це рэшт, ён ра­зам з ін­шы­мі ма­ла­ды­мі бай­ца­мі ноч­чу пры­ля­цеў у Ка­бул.

Безимени-1

На вай­ну, па сло­вах Але­га Ва­сіль­е­ві­ча, ён ішоў з эн­ту­зі­яз­мам, без ду­мак пра смерць: «Страш­на ста­но­віц­ца та­ды, ка­лі не ве­да­еш, хто і ад­куль стра­ляе». Ня­дзіў­на, бо ма­ла­дыя сал­да­ты, якім толь­кі што споў­ні­ла­ся 18 га­доў, ні­чо­га і не маг­лі ве­даць пра са­праўд­ную вай­ну.Тэм­пе­ра­ту­ра ў Аф­га­ні­ста­не ва­га­ец­ца ад -25 зі­мой да +50 ле­там. Кра­і­на мае су­ро­вы клі­мат, дзе за адзін дзень мож­на па­бы­ваць у роз­ных клі­ма­тыч­ных зо­нах. Ме­на­ві­та ў та­кіх жорст­кіх умо­вах і да­во­дзі­ла­ся ва­я­ваць ма­ла­дым са­вец­кім сал­да­там.

Аф­га­ні­стан «цывільны», як ус­па­мі­нае Алег Ва­раб'­ёў, гэ­та вель­мі вы­раз­ная бед­насць, якая кант­рас­та­ва­ла з эк­за­тыч­ным рэ­лье­фам і раз­на­стай­нас­цю ві­на­град­ні­каў і гра­на­та­вых і грэц­кіх дрэў, што рас­лі паў­сюль. Каб па­лі­ваць ві­на­град­ні­кі, ся­ля­не ста­год­дзя­мі ка­па­лі студ­ні-кя­ры­зы, якія ўтва­ра­юць пад­зем­ную сет­ку ха­доў роз­на­га ўзроў­ню. Гэ­ты­мі су­хі­мі рэ­чы­шча­мі ста­лі ка­рыс­тац­ца «душ­ма­ны», каб сха­вац­ца ці пад­рых­та­ваць тэ­ракт.

На мес­цы сал­дат, зы­хо­дзя­чы з іх на­вы­каў і ўмен­няў, раз­мяр­коў­ва­лі па ба­таль­ё­нах так зва­ныя «куп­цы», гэ­та зна­чыць ка­ман­дзі­ры, якія ад­бі­ра­лі вай­скоў­цаў у свае час­ці. Спар­тыў­нае мі­ну­лае, кем­лі­васць, на­вы­кі ру­ка­паш­на­га бою, страл­ко­вай пад­рых­тоў­кі і ўсход­ніх адзі­на­бор­стваў, атры­ма­ныя пад­час «ву­чэб­кі» ў га­ра­дах Ся­рэд­няй Азіі, прад­вы­зна­чы­лі раз­мер­ка­ван­не ў раз­вед­ба­таль­ён.

Мэ­тай раз­вед­кі бы­ло атры­ман­не ін­фар­ма­цыі, зні­шчэн­не дроб­ных банд­фар­міра­ван­няў. Раз­вед­ка заў­сё­ды лі­чы­ла­ся эліт­ным ар­мей­скім пад­раз­дзя­лен­нем, якое ка­рыс­та­ец­ца най­боль­шым аў­та­ры­тэ­там. Уся­го ў раз­вед­ба­таль­ё­не го­ра­да Баг­рам бы­ло ка­ля 30 ча­ла­век.

Раз­вед­чы­кі ме­лі пра­ва пе­ра­соў­вац­ца ма­лы­мі гру­па­мі па 7, 9, мак­сі­мум 18 ча­ла­век, та­му су­ад­но­сі­ны сіл з во­ра­гам час­та бы­лі адзін да пя­ці. Пас­ля ад­ной з та­кіх апе­ра­цый, у 1982 го­дзе, ка­ман­дзір раз­ве­дат­ра­да Алег Ва­раб'­ёў быў уз­на­га­ро­джа­ны га­на­ро­вым ор­дэ­нам Чыр­во­най Зор­кі за ўзор­нае вы­ка­нан­не спе­цы­яль­ных за­дан­няў ка­ман­да­ван­ня. Мэ­тай раз­ведг­ру­пы бы­ло ўзяць гру­поў­ку ма­джа­хе­даў* з 45 ча­ла­век. Са­вец­кія сал­да­ты ар­га­ні­за­ва­лі за­са­ду, і на сві­тан­ні, ка­лі ста­лі па­ды­хо­дзіць ма­джа­хе­ды, ус­ту­пі­лі ў бой. Абод­ва ба­кі бы­лі ўзбро­е­ны «да зу­боў», уклю­ча­ю­чы гра­на­ты і на­жы. Раз­ведг­ру­па па­спя­хо­ва пра­вя­ла апе­ра­цыю і ўзя­ла 12 адзі­нак тра­фей­най зброі. Баг­рам­скім ба­таль­ё­нам ка­ман­да­ваў ле­ген­дар­ны ма­ёр Ні­ка­ла­еў. Яго сал­да­ты атры­ма­лі ў душ­ма­наў мя­нуш­кі «чор­ныя д'яб­лы» або «нач­ныя ваў­кі» за тое, што бы­лі ня­ўлоў­ныя і вы­хо­дзі­лі на за­дан­не пе­ра­важ­на ноч­чу.

Ня­рэд­ка ва­я­ваць пры­хо­дзі­ла­ся ў роз­ных стра­тэ­гіч­на важ­ных мес­цах Аф­га­ні­ста­на, на­прык­лад, на зна­ка­мі­тых цяс­ні­нах Пандж­шэр і Су­ру­бі. Абедз­ве бы­лі не­пры­ступ­ныя з пры­чы­ны геа­гра­фіч­ных асаб­лі­вас­цяў і знаходзіліся пад узмоцненым кант­ро­лем «ду­хаў». Пандж­шэр­ская цяс­ні­на вя­до­ма тым, што Ка­буль­ская ўла­да так і не ўма­ца­ва­ла­ся ў гэ­тым ра­ё­не, а за 9 га­доў зна­хо­джан­ня ў Аф­га­ні­ста­не са­вец­ка­га кан­тын­ген­ту пра­во­дзі­ла­ся 12 апе­ра­цый па вы­цяс­нен­ні атра­даў душ­ма­наў. Дзяр­жа­ва не кант­ра­ля­ва­ла зда­бы­чу нар­ко­ты­каў і ал­ма­заў, які­мі банд­фар­міра­ван­ні рас­плач­ва­лі­ся за па­стаў­кі ўзбра­ен­ня. Пры гэ­тым ма­джа­хе­ды атрым­лі­ва­лі пад­ма­ца­ван­не з су­сед­ня­га Па­кі­ста­на, мя­жа з якім не бы­ла пе­ра­кры­тая. Са­вец­кія сал­да­ты не­каль­кі ра­зоў спра­ба­ва­лі «ўзяць» цяс­ні­ну Пандж­шэр. І вось пад­час ад­ной з та­кіх апе­ра­цый «ду­хі» бы­лі на­рэш­це пе­ра­мо­жа­ны. Уся­го ў апе­ра­цыі пры­ма­ла ўдзел ка­ля 12 ты­сяч са­вец­кіх ва­ен­на­слу­жа­чых роз­ных ро­даў вой­скаў, яна пра­хо­дзі­ла ад­на­ча­со­ва на тэ­ры­то­рыі 120 км цяс­ні­ны.

Дзе яшчэ мож­на на­ву­чыц­ца ша­на­ваць жыц­цё так, як на вай­не, дзе сал­да­ты кож­ны дзень аказ­ва­лі­ся на мя­жы жыц­ця і смер­ці. У цяс­ні­не Су­ру­бі гру­па са­вец­кіх бай­цоў пад ка­ман­да­ван­нем Але­га Ва­раб'­ё­ва тра­пі­ла ў акру­жэн­не ма­джа­хе­даў. За жыц­цё прый­шло­ся зма­гац­ца, на во­сем ча­ла­век за­ста­ва­ла­ся не­каль­кі па­тро­наў... Ка­ар­ды­на­ты мес­ца­зна­хо­джан­ня пе­ра­даць бы­ло не­маг­чы­ма, а са­вец­кую пя­хо­ту, якая вый­шла на пад­мо­гу, ма­джа­хе­ды не пад­пус­ка­лі. Ка­лі бай­цы зра­зу­ме­лі, што шан­цы на вы­ра­та­ван­не мі­зэр­ныя, раз­ві­та­лі­ся адзін з ад­ным. Ад­нак праз не­ка­то­ры час уда­ло­ся за­біць ад­на­го з ма­джа­хе­даў і гру­па атры­ма­ла до­ступ да па­тро­наў во­ра­га. Бой за жыц­цё ад­на­віў­ся, сал­да­там ста­лі зра­зу­ме­лыя ка­ар­ды­на­ты іх мес­ца­зна­хо­джан­ня, пра што яны па­ве­да­мі­лі кі­раў­ніц­тву ў штаб. У вы­ні­ку гру­па раз­вед­чы­каў бы­ла вы­ра­та­ва­на, але сал­да­там, каб сха­вац­ца ад ма­джа­хе­даў, да­вя­ло­ся ны­раць у гор­ную ра­ку.

Не­ўза­ба­ве пра Ва­раб'­ё­ва ўсе па­ча­лі га­ва­рыць, як пра вы­дат­на­га раз­вед­чы­ка: ён на­ву­чыў­ся з вы­ключ­най дак­лад­нас­цю вы­зна­чаць мес­ца­зна­хо­джан­не во­ра­га і яго коль­касць. Не раз ва­дзіў пад­на­ча­ле­ных да раз­мя­шчэн­ня душ­ма­наў, і, ка­лі па­тра­ба­ва­лі аб­ста­ві­ны, уме­ла вы­во­дзіў іх з-пад агню.

Вай­на на­заў­сё­ды за­ста­нец­ца ў сэр­цах тых, хто слу­жыў у Аф­га­ні­ста­не. Па-роз­на­му ска­лі­ся лё­сы са­слу­жыў­цаў: на жаль, не заў­сё­ды яны ста­на­ві­лі­ся шчас­лі­вы­мі. «Да гэ­та­га ча­су за­ста­ло­ся за­ліш­не на­сця­ро­жа­нае стаў­лен­не да лю­дзей, што ідуць зза­ду ця­бе, — пры­зна­ец­ца Алег Ва­сіль­е­віч. — Заў­сё­ды спі­най ад­чу­ваю по­гля­ды».

Жорст­касць, якую пра­яў­ля­лі ма­джа­хе­ды на­ват у ад­но­сі­нах да ўлас­ных бай­цоў, не маг­ла не здзіў­ляць. Не ка­жу­чы ўжо пра сіс­тэ­му ўзна­га­ро­джан­няў тых, хто пры­ня­се асоб­ныя част­кі це­ла са­вец­кіх сал­дат як тра­фей у па­цвер­джан­не зні­шчэн­ня пра­ціў­ні­каў. «Ду­хаў», за­па­до­зра­ных у дэ­зер­цір­стве, са­джа­лі ў кіш­лак на лан­цуг з двух­тыд­нё­вым за­па­сам пай­ка і збро­яй. Так смя­рот­нік не мог па­збег­нуць сва­ёй до­лі і су­стра­каў­ся з са­вец­кі­мі сал­да­та­мі тва­рам да тва­ру. Яму за­ста­ва­ла­ся зні­шчыць сва­іх пра­ціў­ні­каў або за­гі­нуць са­мо­му. У вы­пад­ку, ка­лі смя­рот­нік за­ста­ваў­ся жы­вы, яму да­зва­ля­лі вяр­тац­ца да ма­джа­хе­даў, але, зра­зу­ме­ла, та­кія вы­пад­кі бы­лі рэд­кі­мі.

Бы­ва­ла, мяс­цо­вае на­сель­ніц­тва са­мо су­пра­цоў­ні­ча­ла з са­вец­кі­мі сал­да­та­мі. Та­кіх лю­дзей на­зы­ва­лі «ін­фар­ма­та­ра­мі»: яны ве­да­лі мяс­цо­выя па­рад­кі і па­тэн­цый­ныя мес­цы хо­ва­нак ма­джа­хе­даў. Ін­фар­ма­та­раў, пе­ра­ка­наў­шы­ся ў іх пры­хіль­нас­ці да афі­цый­най ідэа­ло­гіі Ка­бу­ла, апра­на­лі ў мас­кі­ро­вач­ную фор­му і да­зва­ля­лі вес­ці гру­пу раз­вед­чы­каў да мес­цаў хо­ван­кі ма­джа­хе­даў — каб атры­маць не­аб­ход­ную ін­фар­ма­цыю ад кі­раў­ні­ка бан­ды.

Алег Ва­раб'­ёў атры­маў зваль­нен­не з Аф­га­ні­ста­на 18 кра­са­ві­ка 1983 го­да ўжо стар­шы­ной ка­муз­во­да. За паў­та­ра го­да аф­ган­скай служ­бы ў ро­це, дзе ва­я­ваў Алег Ва­сіль­е­віч, з 45 ча­ла­век за­гі­ну­лі дзе­вяць. Адзін з ка­ман­дзі­раў ро­ты ў Аф­га­ні­ста­не казаў: «Лю­дзі гі­нуць у пер­шыя тры ме­ся­цы служ­бы і ў апош­нія: спа­чат­ку та­му, што ні­чо­га не ве­да­юць, а ў кан­цы та­му, што мяр­ку­юць, што ве­да­юць усё».

Быць вай­скоў­цам — гэ­та больш чым пра­фе­сія або пе­ры­яд жыц­ця. Ча­ла­век, які ад­ной­чы стаў на аба­ро­ну мір­ных гра­ма­дзян, усё жыц­цё, як пра­ві­ла, імк­нец­ца апраў­даць ака­за­ны яму да­вер. Сён­ня мой любімы тата, а «па сумяшчальніцтве» ма­ёр за­па­су, на­мес­нік ды­рэк­та­ра ўпраў­лен­ня бу­даў­ні­ча­га трэс­та №7 ка­жа, што не ба­чыў ін­шых аль­тэр­на­тыў у пра­фе­сій­най дзей­нас­ці, акра­мя пра­цы ў ор­га­нах унут­ра­ных спраў, якія ад­каз­ва­юць за бяс­пе­ку дзяр­жа­вы і яе гра­ма­дзян.

Але­ся Ва­раб'­ё­ва.

*Сло­ва «ма­джа­хед» араб­ска­га па­хо­джан­ня («му­джа­хід»), лі­та­раль­на азна­чае «зма­гар за ве­ру», ад­на­ча­со­ва з'яў­ля­ю­чы­ся най­мен­нем удзель­ні­ка джы­ха­ду або паў­стан­ца. Са­вец­кая Ар­мія і аф­ган­скія ўла­ды на­зы­ва­лі іх «душ­ма­на­мі» або «ду­ха­мі» (што азна­чае ў пе­ра­кла­дзе «во­раг»).

Гіс­та­рыч­ная да­вед­ка

У 1950—1980-х га­дах вай­скоў­цы з бы­лых рэс­пуб­лік СССР пры­ма­лі ўдзел у ба­я­вых дзе­ян­нях на тэ­ры­то­рыі 18 дзяр­жаў. Аф­ган­ская гра­ма­дзян­ская вай­на доў­жы­ла­ся з 25 снеж­ня 1979 па 15 лю­та­га 1989 го­да і скон­чы­ла­ся поў­ным вы­ва­дам са­вец­кіх вой­скаў з тэ­ры­то­рыі Аф­га­ні­ста­на. Вар­та ад­зна­чыць, што на аф­ган­скай зям­лі і за­раз пра­цяг­ва­юц­ца ўзбро­е­ныя ла­каль­ныя кан­флік­ты з пры­чы­ны та­го, што зла­чын­ная гру­поў­ка ра­ды­каль­на на­стро­е­ных ма­джа­хе­даў не бы­ла звя­за­ная па­ла­жэн­ня­мі Жэ­неў­скіх па­гад­нен­няў.

Мно­гія за­да­юц­ца пы­тан­нем мэ­та­згод­нас­ці аф­ган­скай вай­ны. Гэ­тая вай­на бы­ла пер­шай буй­ной ан­ты­тэ­ра­рыс­тыч­най вай­ной най­ноў­шай гіс­то­рыі. Тут па­трэб­на гіс­та­рыч­ная да­вед­ка. Аф­ган­скае на­сель­ніц­тва да 1978 го­да бы­ло на 90% не­пісь­мен­ным, а пле­мян­ны ўклад на­гад­ваў Ся­рэд­ня­веч­ча. Ня­дзіў­на, што тут па­на­ваў па­лі­тыч­ны ха­ос. Гэ­та бы­ла вай­на су­ніц­кіх ма­джа­хе­даў, пры­хіль­ні­каў ра­ды­каль­най іс­лам­скай ідэа­ло­гіі («Іс­лам­скі са­юз ма­джа­хе­даў Аф­га­ні­ста­на», або Пе­ша­вар­ская ся­мёр­ка), су­праць На­род­на-дэ­ма­кра­тыч­най пар­тыі Аф­га­ні­ста­на, якая прый­шла да ўла­ды ў 1978 го­дзе. Но­вае кі­раў­ніц­тва кра­і­ны спра­ба­ва­ла пра­вес­ці рэ­фор­мы, што да­зво­лі­лі б пе­ра­адо­лець ад­ста­ван­не Аф­га­ні­ста­на, у гэ­тым жа го­дзе па­ча­ла­ся гра­ма­дзян­ская вай­на. У 1979 го­дзе пра­гу­ча­ла ўслед пер­шая прось­ба аф­ган­ска­га кі­раў­ніц­тва аб пра­мым са­вец­кім ва­ен­ным умя­шан­ні (уся­го та­кіх прось­баў бы­ло ка­ля 20). СССР па­спра­ба­ваў пра­ду­хі­ліць з'яў­лен­не ары­ен­та­ва­най на Аме­ры­ку дзяр­жа­вы ка­ля сва­іх ме­жаў. Гэ­та і па­слу­жы­ла пры­чы­най уво­ду аб­ме­жа­ва­на­га кан­тын­ген­ту са­вец­кіх вой­скаў у кра­і­ну.

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

75 год таму пачалося вызваленне Беларусі

75 год таму пачалося вызваленне Беларусі

23 верасня 1943 года, савецкімі войскамі быў вызвалены ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў першы населены пункт Беларусі — раённы цэнтр Камарын.

Грамадства

Каму і чым дапаможа ТЦСАН

Каму і чым дапаможа ТЦСАН

Ад дапамогі дома пажылым і да стварэння крызісных пакояў для ахвяр хатняга гвалту.

Грамадства

Маштабныя вучэнні прайшлі ў краіне

Маштабныя вучэнні прайшлі ў краіне

Актыўная фаза камандна-штабнога вучэння Узброеных Сіл прайшла ў Беларусі ў верасні.